• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дарога  Зянон Пазьняк

    Дарога

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 432с.
    Варшава, Вільня 2007
    209.02 МБ
    Укладайма ў рукі і ў голаў -I наперад! Жыве Беларусь! Слава! Слава народным героям!
    2002 г.
    Конь
    На раніцы да брамы Без ездака, адзін, Як мара, праз туман Прыбег у пене белы конь. I ціха ржэць, I капытамі зямлю б’ець... Ня жалься, косю, He іржы.
    Я йшчэ жывы.
    Я гобраць табе зацугдяю
    I ў чыстае поле паеду з табой, Твайго ездака пахаваю...
    Імчымся, мой косю, 3 табой наўздагон.
    Хай веецца прапар пад ветрам. Мы ворагаў цьму насьцігаем. Сячы, мой мячыска, сячы...
    А ты ж, косю, Вярніся да брамы з палёў.
    А ты ж, косю, Вярніся да брамы ізноў. Там цябе
    Малады мой сынок прычакае.
    2003 г.
    65
    Княства
    — Рушайма, йдзем, - прамовіў князь. -Сьпяшайма дадому,
    у нашае Княства, Прыўкраснае, нібы бор, I сьветлае, нібы лета, Калі над Нараччу
    белы ляціць бацян.
    Там чакае нас Бог.
    Там гарцуюць крыдатыя коні...
    Йдзем
    Па гарах і далах,
    Нібы лава,
    3 Крыжам і косамі,
    I пратубэранцам Сонца.
    Йдзем
    Цугам, нібы Птушыны Шлях, Калі зьнікае Месяц.
    Абкружаем Зямлю —
    Йдзем
    Бясконца
    У наша Княства.
    2004 г.
    66
    Краіна
    Вось край мой найлюбшы.
    Вось рэкі й вазёры, II крыніцы чыстыя...
    А чаму ж крыніцы чыстыя
    I цішыня паўдзённая,
    I васількі цьвітуць?
    1 маладога жыта польны пах,
    I родны сьвет - Айчыны звон, Што вечна існуе...
    Бо ёсьць нам - Вялікае Княства,
    Бо маем — вялікае войска, Бо ёсьць наш вялікі князь...	Пуга
    I ведаем мы: Будзе вечна Вялікае Княства. I тысячы пагоняў Стуганяць па сьлядох вайны.	Йдучы па дарозе, Я спаткаў чалавека. Ен быў вельмі яшчэ малады. А, можа, й стары.
    2004 г.	Бо крычаў, як юнак I казаў, як мудрэц: „О, водя! Свабода! О, сьветлы дзень народны! О, Беларусь! О, Беларусь, мая шыпшына! О, цьвет наш бел-чырвона-белы!”
    * * *	I так хораша мне было яго слухаць. „Пойдзем, - кажу, — змагацца
    Цяжка, але ёсьць сэнс.	За волю, за долю. Пойдзем - за Беларусь!” „Ужо йдзем, - сказаў чалавек.— Я йду табе ўсьлед. Рушайма! Пайшлі! Без аглядкі, да зор!” I вузкай кручастай дарогай Мы йшлі пад гару. Абсыпалі каменьне ногі мае. Зацінаў мне дыханьне пыл -Але йду. Вось і вечар ужо.
    67
    Цямнее каменнай дарогі брыло.
    Азірнуўся назад -
    За плячыма нікога ў мяне не было.
    Тады збоку
    Убачыў я йшчэ аднаго
    Ен хораша граў і сьпяваў пра свабоду.
    - Каго любіш? - пытаю яго.
    - Люблю Беларусь.
    - Дык пайшлі ваяваць.
    - Я б пайшоў, але ж могуць забіць.
    Толькі я павярнуўся ісьці,
    Ажно бачу,
    Што трэці відаць чалавек.
    Ен сядзеў на скале
    I ўзіраўся пад ногі.
    — Ці хочаш свабоды? — пытаю яго.
    - Хачу, - кіўнуў чадавек у адказ.
    — To пойдзем, — кажу.
    - Як пайду, тады што мне за гэта дасі?
    „I што б мне было яму даць?” -Думаў я, адыходзячы прэч.
    Аж туг бачу
    Шырка рукі раськінуў
    I нагамі ў даліну
    Віцька ляжыць праз дарогу.
    — Здароў, Віцька! - кажу. - Беларусь любіш? — Люблю.
    — Свабоды хочаш?
    - Ага.
    - А ці хочаш, каб даў?
    — Хачу, — ажывіўся Віцька.
    - Чакай, дам.
    Сказаўшы гэта, я зьвіў добрую пугу,
    I, сьперазаўшы Віцьку, Пагнаў яго перад сабой да свабоды.
    От гэтак, думаю, і дойдзем, Дойдзем мы да Беларусі.
    2004 г.
    68
    Хмары
    Па дарозе з Ломжы да Аўгустова ўсе краявіды выклікаюць давер, быццам даўно тут быў іўсё знаёма, і нават таямніцы, што месыіяцца ў душы. А навокал вёскі: Папова ды Дабрыялава, Муравы ды Горкі, Буды, Гута, Прытулава ды Залесьсе, Кучыны ды Міхны, Дзягілі, Гнатава, Шчучын, Грады ды Бочкі...
    Усё. што засталося ад беларусаў, якія жылі тут яшчэ сто гадоў таму - гэта назовы вёсак ды рэчка Нарва, што коірццаў Буг, ды зямля... знаёмыя краявіды, да болю знаёмыя далі. Калі гляджу на іх, як зьмяняюцца плывуць прад вачыма, расьцякаюцца фарбамі ды палямі, дрэвамі на пагорках, сьнягамі іі травамі ды зялёнай руньню, жаўцізной і жытамі ды сьвежай ральлёй пад мокрым шэрым цёплым небам -усё гэта запаланяе мой зрокавы сьвет і зьмешваецца, як мара, як налітра, як вадаспад, і напаўчяецца музыкай слых.
    Гэтак гучыць зямля... Пэўна, янаўзгадаламяне, пазнала... Я твой, зямля, твой. Я чую цябе...
    Хацеў пагаварыць зь людзьмі, што тутака засталіся, з былымі беларусамі. Такія па-добныя ў іх абліччы. Алелепей не гаварыііь...
    Гэтак думаў я па дарозе з Ломжы да Аўгустава, едучы ў Вільню. I тады я сабе напісаў:
    Калі страцілі Княства, Цемры чарод увайшлі на зямлю. Тупат іх капытоў, Нібы гул ад грымотных хмар. Як лавіна вады, клубам пыл! Як пад ветрам пажар Па верхавінах дрэў, Па галовах над намі шуміць Без канца, несьціхана Па нашым Княстве.
    Між стаптаных палёў, Сярод дымных кастрышч Мы чакаем сваёй пары. Яна прыйдзе, як звон. Яна будзе, як вецер з высокіх нябёс. Яна стане, як полымя душ, I як сэрца агонь, Калі вернецца наша Княства.
    2004 г.
    69
    Позьняя восень на чужыне
    Рыжае гольле зьвісае, Як леташні ліст 3 годых дрэў.
    Зелянее яшчэ трава.
    Сонца заходзіць,
    Блішчыць праз сукі.
    Разьлягаецца кавак зграй, Як некалі ў Беларусі.
    Толькі гэта не Беларусь.
    2000 г.
    Падарожжа па Пэнсыльвэніі
    Вячэрнія промні
    на жоўтай траве,
    Як і на Бацькаўшчыне.
    Але гэта ня Бацькаўшчына.
    2.09.1996.
    У цягніку
    Апанаваны
    Цяжкімі думкамі пра бязвыходнасьць,
    Я ўстаў -За вакном На сініх нябёсах Белае воблака, Як на Беларусі сьнег.
    1997 г. Украіна
    Грукоча цягнік
    Мільгнула дарога праз шкло:
    Прысады, ральля -знаёмы краявід.
    Але гэта не Беларусь.
    72
    У купэ міжнароднага цягніка
    Паспрабаваў загаварыць з суседзямі. Але хіба тут з кім разгаворышся -Гэта ж не Беларусь.
    2002 г.
    У верасьні далёка ад дому
    Як зьзяе жаўцізна!
    I жоўты цень пад клёнамі.
    Як жоўціцца сьвятло!
    Як залаціцца ўдалечы вада, Быццам некалі
    ў Беларусі...
    Але гэта не Беларусь.
    2000 г.
    73
    На беразе акіяна гляджу ў бок Беларусі
    Там зыходзіцца неба з вадой, Набягаюць халодныя хвалі. Дзе ты, мая найлепшая?
    He магу адарваці вачэй Ад ружовай палоскі зары.
    2003 г.
    Вячэрні час
    Там, далёка, за залівам, У вячэрняй сіняве Агні таемныя відаць I грэбень горны лесаваты. Ніколі там ня быў, На захадзе, у вячэрняй сіняве. Але што там?
    Як рвецца мая душа. Мо’ ўжо Беларусь?
    2002 г., Нью-Ёрк
    Карціны памяці
    А як там гара пад Трабамі, Парослая лесам, Дзе кружыцца сьнег
    у калядны дзень?
    2002 г.
    Сустрэў земляка
    А там, пад Нарбутамі, за лесам, Дзе былі хутары між жытоў, Ці засталіся яны яшчэ?
    2002 г.
    36. Асеньняя Беласточчына. 2000 г.
    78
    Купалаўскія мясьціны
    Вербы над ставам; Нібы зь лісьцяў буда, Гольле ў вадзе.
    * * *
    Як даўно я ня слухаў
    зязюлі куваньне
    Усё там жа.
    Там, на Беларусі.
    2002 г. (3 цыклу „Там, на Беларусі")
    Палёт гусей
    Адноіічы асеньняй ноччу я стаяў на двары, як пад хмарамі за-крычалі дзікія гусі. Сам ня ведаю чаму, так забілася маё сэрца. I тады я напісаў:
    He крычэце, шэры гусі. Каб жа мог я, як вы, Вярнуцца ўвесну дамоў.
    2003 г. (Нью-Джэрзі)
    У эміграцыі шукаю Беларусь
    Ці то ў Вільню прыеду,
    ці ў Дзьвінск, Ці то ў Беласток -Толькі страчаны сьвет.
    I здаецца, вось там за ліпамі, за гарой Чакае маё жыцьцё.
    2002 г.
    79
    80
    Ружовы цьвет
    Толькі тут, у Амэрыцы, Я ўбачыў сакуры цьвет. I праўда - прыгожа: Вашынгтон у пырсках ружовых дрэў. Але ёсьць вышэйшыя цуды на сьвеце. Там, за акіянам, Ля Вільні, Над сіняй Вяльлёй...
    2001 г.
    Сьвятло
    Усё, штоў вершахя пішу, нямае дачыненьня да паліты-кі. Калі я падумаў пра гэта, тады напісаў:
    Мой беларускі сьвет, мой сьвет жыцьцёвы, Мой сьвет за дальлю часу, He пакідай мяне...
    2001 г.
    Усё баліць
    Ледзь падняўся ад болю.
    У Брукліне дождж.
    Там, за морам, далёка —
    сасновы мой дом.
    1997 г.
    Там далёка
    Бляклыя фіранкі Калыша вецер На чужым вакне. Рэзгільле дрэў.
    Пустое неба, нібы ў сьне. Там, за акіянам, Цёплая мая Зямля.
    2001 г., Нью-Ёрк
    81
    38. Менскія шыбы. 1995 г.
    На чужыне думаю пра пакінуты дом
    А як там вярба плакучая, Што зімуе пад нашым вакном? Ізноў зьледзянелае лісьце?
    Ізноў шаргаціць у марозную ноч?
    2002 г.
    Хатка
    На фота зірнуў - хатка мая. I забыты марозны пах, I вада, што вясною сплыла.
    2001 г., Нью-Ёрк
    82
    Эміграцыя
    Раніцай, калі сьвятлее змрок, Ля чужога вакна
    Гляджу на заснулы сьвет.
    2001 г.
    Карціны
    Баюся я мінулых уяўленьняў.
    Палон салодкі, як няволя.
    Бо ўсё здаецца - вернецца былое.
    Мірабэлькі ў Варшаве
    Зацьвілі -
    і ўжо сыпецца кветкапад. Але ёсьць
    далёка адсюль,
    за лясамі, На Беларусі белае цьвіценьне.
    2001 г.
    Высока ў самалёце
    Над акіянам-морам У акіяне сьвету Пылінка я.
    Але ўвесь сьвет -
    У ва мне з табой, любімая,
    Там, далёка, На Беларусі...
    2001 г. (3 цыклу „Там, далёка")
    83
    IM*
    і •
    
    
    Вецер на чужьше
    Пад ветрам гайдаецца лісьце чужое.
    Праз шыбы відаць мне
    У мроях далёка
    Мой клён пад маім вакном, I студня з цыновым вядром (О, Божа, - як любае мне!). Сьцісну я голаў рукамі I дзень
    праміне
    ў чужынё.
    2000 г.
    85
    40. Студняў Суботніках. 1964 г.
    Цяжка на душы
    Ізноў на чужыне мне іншы начлег.
    Ізноў прывыкаць мне патрохі трывожна.
    Ізноў у карцінах маленства
    Мой дом,
    Дзе дрэвы мяне чакаюць.
    1998 г. Нью-Ёрк
    Дождж на эвеню „Z”
    Крапае дождж
    па чужым вакне.
    Пагаварыць бы з дажджом.
    Але й ён чужы.
    2001 г., Нью-Ёрк
    На чужыне клён цьвіце
    На сьвітаньні ў цішыні,
    Над вясеньнім клёнам,
    Калі ў доме чужым яшчэ сьпяць, Стаю ля вакна:
    Як мне вярнуцца к табе, рэчка мая!
    2001 г., Варшава
    86
    Кроплі
    Сячэ ў шыбы
    дождж чужы.
    Як шмат чужога
    на кантыненце.
    Іржавая сетка
    на мокрым вакне.
    2001 г., Нью-Ёрк
    Туга
    Калі праз сілу
    Пяеш на чужыне, To потым
    баліць душа.
    2001 г.
    87
    Чужыя вішні
    Здавалася 5
    Гэткі ж цьвет, як на радзіме.
    Але душа маўчыць.
    2001 г.
    Дождж на чужыне
    Па чужацкім бруку Дождж чужацкі плешча,
    Як некалі, у Вільні.
    Але гэта
    Ня Вільня...
    2001 г.
    Здымаю ў Брукліне
    Ну што мне ўвогуле тут здымаць?
    Чужыя магноліі, ці кадзілякі?
    Ці мо’ жабракоў?
    Нават неба — чужое.
    Толькі раз
    Над іспанскім касьцёлам
    Я ўбачыў у Небе
    Боскі прасьвет, Як некалі, даўно, На тарфяніках Ля Пцічы...
    2001 г.
    У Брукліне — сьнег
    I разламаны краявід,
    I шумныя дарогі,
    I незнаёмых кшталты дрэў -Нічога зь Беларусьсю.
    Ды толькі гэты вось мне сьнег вясеньні На галаву зь нябёс...
    2001 г.
    Чужая краіна
    Марная прырода, бедны краявід. Скалы ды неба,
    Горы ды зоры
    Ды месяц далёка блішчыць.
    I верылі людзі
    ў зорны сьвет.
    2001 г.
    89
    Карціны перамен
    Жоўты клён прамільгнуў за вакном цягніка,
    Як страла.
    I сухая трава, I вада
    Сіняя, нібы ўльтрамарын.