• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дарога  Зянон Пазьняк

    Дарога

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 432с.
    Варшава, Вільня 2007
    209.02 МБ
    Гледзячы на Заходнюю Эўропу, пакуль што не відаць, як мне здаецца, нічога, што магло б уратаваць яе ад упадку і лібэральнага самазьнішчэньня. Лёгка паверыць, што Эўропа (Заход-няя Эўропа). загіне, як некалі загінуў Рым.
    Тым часам Амэрыка (эмігранцкая, сацыяльна спрошчаная Амэрыка!). мае ўнутраную не-раскрытую сілу, каб супрацьставіцііа ўдарам лёсу.
    Падземка
    Шмат дрэннага сказана пра нью-ёркскае мэтро (сабвэй). Але цяжка ўявіць, як бы Нью-Ерк без яго існаваў. Гэта асноўны від гарадзкога транспарту велізарнага горада. Першае ўражаньне (асабліва летам). такое, быццам ірапіў у бруднае, шумнае, душнае і смуродлівае пекла. Страх прапасьці, заблудзіцца і ня выбрацца на паверхню. Духата часам як мінімум градусаў 45-50 па Цэльсію, калі ня больш. Пахне пацукамі, выпарэньнямі нечыстотаў на шпалах і дэзынфэкцый-нымі рэчывамі. Праз год, два, тры неяк прывыкаеш да цуду мінулавечнай інжэнернай думкі і церпіш. Гэта ж ня Менск.
    Вось з грукатам пад’язджае цягнік, і ты мокры, ліпкі, распараны ад гарачыні ўваходзіш у вагон. У вагоне градусаў 16-17, шуміць кандыцыянер, халодны ветрык. Мокрая на сьпіне кашу-ля становіцца халоднай, а скура на целе неўзабаве робіцца, як іусь на прылаўку. Трэба нешта апрануць, тады ехаць добра.
    163
    Hara
    Што мяне зьдзіўляе ў Нью-Ерку, дык гэта нага. Нага як сымвал амэрыканскай свабоды і дэмакратыі.
    Упершыню я ўбачыў амэрканізаваную нагу ў 1991 годзе ў міжнародным аэрапорце ў Ленінградзе. За суседнім столікам сядзела кампанія савецкіх габрэяў, што ад’язджалі ў ЗША. Адзін зь іх, тып гадоў 50-ці, удаваў з сябе бывалага чалавека і апавядаў, як можна свабодна жыць у Амэрыцы, пры гэтым крытыкаваў савецкія парадкі. Потым ён зьняў чаравік і паклаў на стол перад носам сваіх суразмоўцаў і „ дам” нагу ў чорнай шкарпэтцы. Кампанія сканфузілася. Суразмоўцы зьбянтэжана пазіралі то адзін на аднаго, то на ножку „бывалага” ў шкарпэтцы (прыблізна ня больш 39-га памеру).
    Ня памятаю, чым скончылася гісторыя з той „нагой” (здаецца, аб’явілі пасадку, і ўсе пайшлі), але па ўсіх правілах стандартнай нью-ёркскай дэбільнасьці, нагу трэба было плю-хаць на стол (ці хоць куды). проста ў чаравіку (і пажадана адразу дзьве). Шкарпэтачка - гэта чыстаплюйства, і зусім не па-амэрыканску.
    * * *
    Найпапулярнейшым месцам нагапрыкладзтва ў Нью-Ёрку зьяўляецца „ сабвэй”. За восем гадоў язды ў „ сабвэі” не было ні адной паездкі, каб я ня ўбачыў нагі. Звычайна нагу (абавязкова ў чаравіку). кладуць на суседняе сядзеньне, калі там ніхто не сядзіць. Потым, калі хто сядаў, то порткамі ці спадніцай выціраў тое, што засталося ад нагі, і сядзеньне рабілася зноў адносна чыстым (да наступнай нагі).
    Некаторыя, асабліва маладыя кабеты (ці істоты з прыкметамі кабет, бо бывае па адзежы пазнаць цяжка). і афра-амэрыканцы (чорныя). кладуць адразу дзьве нагі. Пры гэтым афра-амэ-рыканцы дрэмлюць, а белыя што-небудзь чытаюць альбо ядуць (жуюць).
    Нагу закідаюць усе: сталыя і маладыя, кабеты і дзеці, чорныя, белыя, чырвоныя, жоўтыя і шакалядныя, ахламоны і элеганты. Навошта яны гэта робяць, мне так да канца і незразумела, бо закіданьне нагі - даволі нязручная пазыцыя.
    Некаторыя ўзьдзямберваюцца з абедзьвума нагамі на месца, дзе сядзяць, нібы малпы, і трываюць так нейкі час. Прытым ні касьцюм, ні гальштук, ні зьнешне прыстойны выгляд не становяцца перашкодай для маніпуляцыі нагой. Адважваюцца на крайнія нязручнасьці, каб толькі задраць нагу.
    Едучы прыгарадным аўтобусам, я назіраў, як нейкі „інфантыль” гадоў пад 30 сіліўся за-драць ногі ў брудных кедах на плечы папярэдняга крэсла. Гэта амаль немагчыма, бо цесна. Але праз нейкі час ён усё ж задраў ногі на крэсла наўскос у вакно. Пры гэтым „ склаўся”, як ножык-сьцізорык і вытрываў так некалькі мінут. Калі цярпець стала немагчыма, тып захацеў апусьціць ногі. Але аказалася, што зрабіць гэта было яшчэ цяжэй, чым задраць. Яго заклініла, і я, назіраючы камэдыю з другога канца аўтобуса, усур’ёз падумаў, ці ні зламаў ён сабе хрыбет-нік. Нарэшце, суб’ект неяк выкарабкаўся, папіў вады з прывязанай бутэлькі (на матузку праз шыю), надзеў навушнікі, заплюшчыў вочы, уключыў „плэйер” і стаў ківацца. (Гэтакія „ківа-лы” у транспарце — звычайная зьява.)
    * * *
    Падсумаваўшы назіраньні, я прышоў да высновы, што задзіраньне нагі выклікана падсь-ведамым комплексам непаўнавартаснасьці і жаданьнем самасцьвярджэньня. Найбольш гэтая зьява назіраецца ў афра-амэрыканцаў і ў эмігрантаў усіх расаў і народаў зь невялікім „ стажам”, якія ўжо неяк уладкаваліся ў чужым сьвеце і хочуць прадэманстраваць сваю новую якасьць
    164
    - свабоду, тое, чаго ня мелі ў Калюмбіі, Конга, Савецкім Саюзе, Пакістане ці Бангладэш, ці тое, чаго не рабілі ў Полыігчы, Славаччыне ці Адэсе.
    Так што для адных задзіраньне нагі - прыкмета дзікунства і бескультур’я, а для іншых - сымвал свабоды.
    Фатаграфаваньне
    Калі я прыехаў у Нью-Ёрк і паўзіраўся на ягоны стракаты сусьветны тлум, то ўзьнікла думка, што трэба здымаць гэты плянэтарны натоўп, экзотыку і тыпажы, бо горад унікальны.
    Цягаць з сабой фотаапаратуру і здымаць спэцыяльна і традыцыйна было непрыймальна. Па-першае, я ня меў вольнага часу, ды й небясьпечна гэта, як аказалася. Здымаць тэлэаб’ектывам не хацеў: гэта абмяжоўвае творчыя магчымасьці. Да таго ж псіхалягічны бар’ер адлегласьці на такіх здымках неўнікнёны. Я спыніўся на кампактнай аматарскай стужкавай камэры „ Olympus” (якая зьмяшчаецца ў далоні). з добрым шырокакутным аб’ектывам „Зуйка” 35лш. Яе можна было ў любы час, між іншым, у розных абставінах выняць з кішэні і зрабіць здымак. Як гэта рабіць незаўважна - справа вопыту і тэхнікі.
    Спачатку вопыт і „тэхніка” мяне рэгулярна падводзілі. Маю здымку заўважалі, і я паста-янна трапляў у канфліктныя сітуацыі, зь якіх, праўда, выходзіў самастойна і, на шчасьце, без ускладненьняў.
    Амаль усе непаразуменьні ўзьнікалі выключна з афра-амэрыканцамі. Аднойчы, калі я здымаў тлум наведвальнікаў у афіцыйным дзяржаўным будынку, чорны паліцэйскі, што пра-ходзіў каля мяне мэтры за тры-чатыры, пачуў ціхі шэлест цэнтральнай заслонкі (з магнітным спускам). майго „ Алімпуса”. Ён рэзка павярнуўся, падскочыў і забраў у мяне фотаапарат. Пры-тым белая асоба, якую я здымаў наўпрост, ня чула ніякага „ пстрыканьня” і нават не здагадала-ся, што я яе здымаю.
    Выпадак, скажу, для Амэрыкі проста дзікі. I калі паліцэйскаму потым растлумачылі, што ён паступіў няправільна, то ён вярнуў мне камэру, але дзеля апраўданьня папрасіў усё ж не здымаць.
    У чорных людзей, як я пераканаўся на вопыце, вельмі разьвітая інтуіцыя, пачуцьцё не-бясьпекі. Яны лепш рэагуюць на ўсё, што рухаецца. Чорны чалавек мог патыліцай адчуць, што яго фатаграфуюць, і здалёку вылічыць у натоўпе мае намеры. Калі я гэта зразумеў, канф-лікты з чорнымі скончыліся.
    Зь белымі (калі ён не з былога СССР). неякіх праблемаў (і адпаведна - ніякой „інтуіцыі” зь іхнага боку). Яны няўважлівыя, ім ня страшна, ім не прыходзіць у галаву патрабаваць грошы за здымку і г.д. А калі і заўважаць, што іх фатаграфуюць, то прыязна ўсьміхаюцца і імкнуцца паспрыяць.
    Памятаю, летам у натоўпе на Брадвэі я здалёку ўбачыў экзатычнага афрыканца. Ён ішоў, як у джунглях, голы, у адной апасцы, зь якой махрамі зьвісала нейкая ці то трава, ці то ніткі (каб лічылася, што ён атрануты). На галаве ў валасах тырчэў, як шышак, нейкі сьцімбур, ці то з пер’яў, ці то з травы. Я прыпыніўся ў тлуме на другім баку скрыжаваньня, мэтраў за 40-50, і крануў фотаапарат (якраз меў тэлеаб’ектыў). У гэты час на тым баку ў людзкім віры і грукаце экзатычны тып рэзка павярнуў галаву ў мой бок, і мы сустрэліся поглядамі. „Усё. Па здымцы!” - зразумеў я, і схаваў апарат.
    Такія выпадкі мяне ўражвалі. Прымусілі перайсьці выключна на міні-камэру. Але й тут патрэбна была свая „ школа”, бо шырокакутнікам людзей можна было здымаць толькі зблізку, будучы непасрэдна перад чалавекам.
    165
    * * *
    Мяне, аднак, не захапляла здымка ў Нью-Ёрку. Сьвет гэтага натоўпу прымітыўны і безду-хоўны. Цікавыя толькі тыпажы. Адрывацца ад палітыкі і творча ўнікаць у эстэтычныя прабле-мы гэтага грамадзтва, каб выяўляць ягоныя глыбейшыя пласты, я не зьбіраўся. Я ня бачыў там ідэалаў. Гэта ня мой клопат у той час, калі руйнавалі маю Радзіму.
    Вершы таксама не пісаліся. Ня мог зьняць напружаньня, спыніцца, адыйсьці ад руціннай палітычнай працы. Ратавала Вільня, дарагая Бацькаўшчына, якая цяпер ня наша. Але (іронія). толькі таму, што „ўжо ня наша”, я мог туды прыязджаць, як некалі, хоць дзень, хоць два пады-хаць яе паветрам, паглядзець на Вяльлю, пастаяць на Лукішскім пляцы.
    0, Вільня! Незабыўная дарога з Варшавы ў горад гарадоў. Паўтысячы кілёмэтраў праз бы-лую Беларусь!
    Я здымаў гэтую дарогу ў колеры, шматкроць, я адчуваў яе схаваны ідэал і моцную красу. Мне хацелася выявіць яе душу, яе адчуваньне ў маім сэрцы, бо гэта была цяпер мая адзіная дарога на Бацькаўшчыну, у мілую Вільню, туды, дзе даўно ўжо мяне не чакаюць. I толькі ў памяці маёй былы твой вобраз дарагі.
    * * *
    У маладосьці мяне ўразіў Ёзэф Судэк, ясабліва яго чароўныя, незабыўныя фатаграфіі з вакна сваёй майстэрні, якія ён рабіў усё жыцьцё. Вакно, двор, сад — адзінае дрэва. I ў гэтым — увесь сьвет.
    Успамінаюцца словы кітайскага мудраца аб тым, што думаючы і прыглядаючыся, можна пазнаць сьвет, не выходзячы са двара. I праўда. Вялікі фатограф Судэк адкрыў гэты вечны і зьменьлівы Боскі сьвет красы, гледзячы толькі ў вакно, не выходзячы нават з дому.
    * * *
    Крыху пазьней я адкрыў для сябе ў архівах сапраўднага Яна Булгака, перагледзеў (і перазь-няў). тысячы ягоных фатаграфіяў, перагартаў сотні фатаграфічных і ілюстраваных часопісаў, шукаючы ягоныя артыкулы і працы. Мой душэўны стан пасьля ўсяго ўбачанага - аняменьне. Які талент, які вялікі беларускі майстра! Тады я зразумеў, што гэтак зьвязвала двух вялікіх мас-такоў і неразлучных сяброў - Яна Булгака і Фэрдынанда Рушчыца - адзіны эстэтычны погляд на свой край, на Віленшчыну, на Беларусь. Булгак быў гарачым краёвым патрыётам Беларусі.
    Мяне ўразіла таксама працадайнасьць Булгака. Столькі зрабіць. У перадваеннай Эўропе, нават ня ведаю, каго з фатографаў можна паставіць побач з Булгакам. Зрэшты, ня ў гэтым справа і ня ў гэтым дзіва. Справа ў тым, што няма на Беларусі цяпер ні Саюзу фатографаў, ні фатаграфічных часопісаў, ні прафэсійных ведаў пра фатаграфію, ні мастацкіх вучэльняў, ні факультэтаў, ні культурных уяўленьняў пра фотамастацтва. Калі што й вырастае самадзейна, то як трава пры дарозе, ды й то, у асноўным, пры фотажурналістыцы ды рэпарцёрстве.