Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
Я зноў захлынуўся.
I ўжо ледзь адпіхнуўся ад дна.
Трэці раз - не змагу.
Прыўкрасныя людзі глядзелі...
Усё.
I хлынула ўнутр у мяне вада.
I неба сьцямнела...
У апошні мамэнт я ўбачыў дуіпой: Прыплыла з акіяна самотная хваля — Мо’ з карабля,
А мо’ камень зваліўся зь нябёс -Узьняла мяне вьісака ў ropy
I бразнуўся я на ўзьбярэжжа скалы. йацякла ў мяне з роту і кроў, і вада, Але быў я жывы
Каля ног распрыўкраснае дамы, Што ўсьміхалася ў даль акіяна.
I тут я ўглядзеў,
Што ня людзі зусім
Жывапісным шнурочкам стаяць.
Хтосьці з крамы (пэўна ж, бо жартаўнік) Манекены да мора прынёс.
Мо’ каб выветрыў вецер зь іх моль, Ці каб лепей тавар свой прадаць.
Няўцямна ўзіраюся я ў муляжы
I застыглыя іх усьмешкі.
2004 г., Нью-Джэрзі
124
Дарога ў адзін бок
У краіне глухіх,
Ідучы па гасьцінцы са словамі, Я спаткаў відушчага паэта.
- Куды ты ідзеш са словамі? -Прамовіў ён мне, -
Па сьмерць у краіне глухіх?
He сказаў я нічога
У адказ мудрацу.
Іду сабе ды іду Адзінай сваёй дарогай.
2002 г.
У дарозе
Рана-рана, на сьвітаньні,
Калі спачывала дарога ад шуму машын, Разбудзіў мяне крык пералётных гусей.
2004 г.
126
Вясновае неба
Мінаюць дні. Сьвятло любві Нам
непагасна
сьвеціць.
2001 г.
127
3 табой
Зацьвітуць бела-белыя вішні, I мы пойдзем з табой
паміж дрэў Вечарам у цішыні,
любімая.
23.04.1997. Варшава
Думаю пра жонку
Хачу напісаць табе ліст. Толькі й круціцца ў галаве -Мілая ды каханая.
1996.
23 ліпеня
Калі б была Беларусь свабоднай, У гэты дзень
Мы б паехалі ў наш касьцёл
I маліліся б Богу прад Яго алтаром, Дзе злучыліся нашыя жыцьці...
1996 г., Нью-Ёрк
У разлуцы пішу
Два гады прамінула, як сон.
Акіян паміж намі, разлучнік.
Акіян любові, мілая, злучае нас.
1997 г. Нью-Ёрк
Разлука
У вакне пад жоўтаю вазаю
твая фатаграфія. Сёньня мне здалося,
што яна плача.
Як мы далёка.
1997 г. Нью-Ёрк
* * *
Ветрык праз фіранку
заляцеў у пакой, Калі я моўчкі адзін Успамінаў пра цябе.
1995 г.
За акіянам
Гэты шум
і размовы,
як машкара.
Адбываю павіннасьць.
Сьцяўшыся, нязмушана гавару.
Мне б з табой,
Мне б з табой памаўчаць,
любімая.
1998 г„ НьюЁрк
Вечарам далёка
Вось запалілі сьвечку: Пламеньчык - хваля. Лодка мая плыве да цябе.
1998г.,Нью-Ёрк
129
Жонцы
У Беларусі чакае нас
Сьветлы Касьцёл
I над возерам сад,
Дзе аблокі плывуць над вадой.
2000 г.
Думаю пра Цябе
Трывожуся, Каб ніхто не зьняважыў Шчырай тваёй душы I сэрца твайго балеснага. Няма нічога больш агіднага За зьдзек ніжэйшага
над вышэйшым, Мярзоты над чыстасьцю, Распутнага над сьвятым.
2001 г., Нью-Ёрк
У Амэрыцы
Калі ў далёкай Амэрыцы,
Едучы цягніком, Я толькі і думаў пра наша каханьне,
Нясупраць мяне Драмаў стары негр.
Мілай жонцы
Як мару я
Майскай вясной
У любімай краіне, На зялёнай траве, На Браслаўскай зямлі, Каля возера
Разам з табой пабываць. А ў небе
аблокі плывуць.
I цёплага
ветру шум.
1996г., Нью-Ёрк
1996 г.
Любай жонцы
Нават калі цяжка жывецца,
Але йдзеш да Бога,
To гэта лепш, Чым бы жыў лёгка I стаяў на месцы.
Багаслаўлены шлях,
Дзе мы крочым у прышласьць, Ня ведаючы, што будзе, I спадзяёмся на Ласку.
Багаслаўлены наш ідэальны дом, Што чакае ля хваляў Дрывят.
Багаслаўлены наш Найсьвяцейшы Касьцёл,
Добры ксёндз,
Наш найвялікшы камень
3 полацкім крыжам Барыса-князя.
Багаслаўлёны наш Найсьвятлейшы Боскі Дзень, Калі вернемся мы
У Беларусь...
2001 г.
Жонцы пішу
Цёплы далёкі дзень
Ты церпіш, мілая, Найлепшая мая, Бяз скаргаў і сумненьняў, I працу нізкую, I ўсе пакуты, I беднае жыцьцё, I ўсё чужое, Бо ўсё — для Беларусі.
2002 г., Варшава
А памятаеш красавік?
I лес у сініх пралесках?
I гай, і вясновы вецер?
1996г.
131
* * *
Твае вочкі, як васілёчкі.
Гляджу на цябе — Нібы лён цьвіце.
Усьміхаешся - сонейка сьвеціць. Эх, пайду на лужок, Цьвяточкаў нарву,
У муражку пакачаюся.
1994 г., Менск
132
Пад вакном вярба расьце
Пад вакном вярба нідая
Нагінаецца,
Цёплым дожджыкам умываецца.
Ня плач, жоначка, ня плач, На вярбу гледзячы.
Пад маім вакном
Курапатачкі
Проса дзюбаюць.
Паглянь, жоначка, паглянь -Проса дзюбаюць.
Над ваконцам нашым
Зязюлька сядзіць,
Гады кукуець:
Ці нам век векаваць,
Ці нам ночку начаваць.
He кувай, зязюлька, не кувай.
Ня плач, жоначка, ня плач. Будзем век векаваць, Будзем ночкі начаваць.
1995 г., Менск
133
56. Галоўны фасад Віленскай катэдры. 2001 г.
134
* * *
Чужына - нібы сон.
Як Бога,
Вільню ў душы нашу.
2002 г.
135
Пад’яжджаю да Вільні
О, пазнаю здалёк:
Гэта вежа касьцёла сьвятога Яна
Над чырвонымі дахамі
ў засьнежанай мгле.
2002 г.
Вечная Вільня
I вось, я тут ізноў
На імгненьне вярнуўся з чужыны.
Як жывецца мне Вільняй!
Сонца заходзіць за сьветлы касьцёл,
Арганы, імша,
Птушак зграй.
Каўкі лятуць
з-пад шыбеніцы
Кастуся...
2001 г., Вільня
Зноў у Вільні
3 вакна, дзе я ёсьць, -Жоўты касьцёл, Абмыты дажджом прастор.
Раней, - як быццам
усё наперадзе.
Цяпер, - як быццам усё было.
Віленка ў Вільні
Сьцяжынка бяжыць;
мураванка, касьцёл, Сасна прамяніцца смалой.
Як быццам ня горад.
Плюскоча струмень
I пахне мінулай парой.
2001 г., Вільня
2001 г., Вільня
Віленскі брук
Ізноў над Вільняй дождж Прагрукаў па бруку.
Аж ня верыцца: Такое ж каменьне, А дыхае Беларусьсю.
2001 г., Вільня
Трыпутнік
Трыпутнік на бруку расьце.
Лужы стаяць.
Дык жа й трыпутнік наш.
2001 г.
На Зьвярынцы*
Пад касьцельным мурам Дзядзька крыжыкі прадае. Ня ведае, па-якому й казаць.
2002 г.
59. „Беларускі мур". Віленшчына. 2006 г.
Здалёку прыяжджаю ў Вільню
Цэлую ноч аўтобус гудзеў. Вось Вільня! Вільня паўстае, Як сон ружовы.
2003 г.
Пах дыму
Па-над вілёнскім
мокрым дахам Дым засьцілаецца пад гзымсы. Хтось старадаўні камінок У дзень дажджлівы паліць.
I ажывае ў душы
Беларусь.
2002 г.
Сьвітаньне ў Вільні
Няма нічога лепш,
Як раніца,
Калі над Вяльлёй у хмарах
Сьвятлее неба,
Белае, як пэрлямутр.
138
Дзяды на Росах
1. Агні
Гараць агні на Росах.
Тыя, хто былі беларусамі, Моляцца за сваіх.
2. Цені
3 узгорка крыжоў -
Мірыяды агнёў.
Нібы душы памерлых дзядоў, Ажылі.
Сьцямнела. Дажджыць.
Апусьцілася ночка з гары.
Ціха цені жывых
Адышлі.
3. Сьвечка
Hi помніка, ні крыжа.
Адзінокая сьвечка
трашчыць пад дажджом, Дагарае
ў ссохлай траве.
4. Іду ля крыжоў
Чую польскі акцэнт -Над магілай стаяць.
Пустата.
Расказваюць пра сабак.
5. Росы
Мора сьвечак гарыць пад крыжамі.
Гэта памяць жывых пакаленьняў.
Беларусаў - няма.
Пуста ў змроку магілы ляжаць.
Я тут быў выпадкова адзін
I агеньчыкі ім запаліў.
139
6. Мяжа
Калі ў Дзень Задушны
я вярнуўся з могілак,
Даў моцны, ўліўны
нечаканы дождж.
I парвалася
нітка
яднаньня.
7. Ноч
Ноччу ў цішы
ні душы.
Магілы, крыжы.
Бязгучна гараць агні.
Дзяды.
2000 г.
Там, дзе ляжыць Кастусь
Я - на гары Замковай. Асеньняя раса.
Там за плячыма, у далінё -Магіла Кастуся.
Уся Вільня пад гарой.
Як некалі, прасьцяг: Касьцёл сьвятога Яна, Ня наш лунае сьцяг.
Загіблая сталіца, Наш зрабаваны сьвет.
Хацеў бы памаліцца, Марыськіна краса, Над неадпомшчанай магілай Героя Кастуся.
2002 г.
62. Віленскія вежы. 2002 г.
* * *
Ці вернута будзе Вільня калі? -Голас пачуўся панылы.
Вільня вернецца толькі тады, Калі захочуць яе вярнуць.
2002 г.
Родная Вільня
У засьнежаным бэзе Пад звон касьцельны Чырыкаюць вераб’і.
2002 г.
* * *
Чорны кот,
Як ноч на белым сьнезе, Крадзецца ля ракі.
Ен думае, Што яго ня бачаць.
Стаю ў Вільні на беразе Вяльлі
Магутная Вяльля
У Вільню плыве.
Сухая трава на гары,
Стромкі бераг, абрыў, Касачы над вадой.
Чую я, як шапоча яна асакой, Як водар Радзімы стаіць над ракой.
Усё цяжэй і цяжэй
Мне прыехаць сюды.
Ужо чужая гаворка гучыць, Паміраюць сябры.
Як жа гэта ўсё перажыць, Калі забраны край?
2003 г.
142
Капліца пад Салечнікамі
Сінее далячынь.
I Багародзіца маўчыць.
I адбягае пад лясы дарога.
2003 г.
63. Капліца ля Салечнікаў. 2003 г.
Ілюзіі Прагі
Апусьцілася сонца ў Влтаву.
Вышгарад пацямнеў - вось і Вільня.
Здаецца пайду - прагуляюся ўздоўж Вяльлі.
2002 г.
* * *
Ліст сябра з Радзімы Успаміны вярнуў. Хвоя пад Вільняй пахне.
2003 г.
143
144
Калі пабачыш
тыя стромкія горы, Насыпаныя продкамі, I замкавыя муры, Разбураныя нашчадкамі, Падумаеш: якая марнота!
2002 г.
Простыя людзі
На вакзале чужым я спаткаў земляка. Ён быў дрэнна апрануты і цягнуў вялікую торбу. Адыходзіў цягнік, і зямляк мне пасьпеў сказаць:
„Пры камунізме, Калі забаронена I ўсё мана, Было пад сподам Сваё жыцьцё, Жыла надзея.
I вось мінулае зышло, А лепшага няма”.
(3 цыклу „Землякі") 2002 г.
Ліхалецьце
Калі ў бездухоўнасьці Зьявіцца духоўны лідар -Яго заб’юць.
Бо ня праўды жадаюць, а пахвальбы. I дармовага хлеба.
2003 г.
* * *
Садоўнік Купрэль.
Толькі й гаворкі - пра сад. А сам — п’яны.
Падарожжа ў адсталы час
Глухмань за лясамі
і на вуліцы гразь.
Панурыя людзі гарэлку п’юць.
Беспрасьветная
сеецца ймжа.
2002 г.
Цёмныя сырыя дні
Пад сьцяною зжаты бульбоўнік Макрэе ў дождж.
I канца не відаць
асеньнім дням.
У Крынках
Зайшоў беларусок
I зачэнл розмавяць па-польску.
- Гэта ён перад незнаёмым так прыкідваецца, -Сказаў Сакрат.
2002 г.
У Супрасьлі
Моўчкі прайшоў non
I бліснуў вачыма крадком
На нас з-пад ілба.
2002 г.
У Беластоку
Увесь час, пакуль размаўляў з манашкай,
Яна глядзела мне ў вуха.
Хіба так можна?!
Назіраю вераб’ёў
Чыркаюць цэлы дзень.
Мы думаем - нешта.
А ў іх толькі й клопат - паесьці.
На рынку купляю ў в’етнамца
3 дня ў дзень - за прылаўкам.
Пальчаткі, шкарпэткі.
I не адчуць мне яго душы.
2002 г.
„Парэнь”
Даўно я ня бачыў савецкіх.
— Парэнь, как пшэйсьць на вакзал? — Спытаўся на вуліцы нейкі тып.
2002 г., Варшава
Дзіўныя людзі
У іх і дождж - дрэнна,
I сьнег - бяда,
I вецер - „брыдкае надвор’е”,
I туманы - няшчасьце, і мароз.
Чаго хочуць, дык і самы
ня ведаюць.
2002 г.
Далёкі быт
Якія савецкія дамы У далёкім горадзе, Шэрыя, як камунізм. Нібы я дзе ў Расеі. Сярод сьмецьця важнецка Цюцьку выгульвае
ў капялюшыку тып.
2003 г.
148
Іду па праспэкце Канстытуцыі Ў Вашынгтоне
Ордэры і арлы,
парталы і капітэлі.
Клясыцызмус. Калёны, маштабы.
Як ім хочацца
быць Імпэрыяй.
* * *
Што за людзі вырастаюць: