Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
2002 г.
14
Там, дзе жыве салавей
Зацярушаны хмарамі месяц плыве.
Hi душы.
Адзінока салоўка пяе ў цішы.
Мне песьня твая і цяпер зьвініць, Нібы травеньскі сон на Пцічы.
2002 г.
На Беласточчыне дыхаю роднай зямлёй
Рунь за лазовым кустом бяскрайняя.
Вецер зьвініць.
Я ўсё гэта чую і бачу.
Пад урачыстым Боскім небам
Жыве, жыве мая Айчына
У вечным харастве.
Гэй, вы там, за шторамі, Ці добра вам быць!?
Яшчэ некалькі ёсьць каралёў на сьвеце.
I ўсё ж такі,
Якое беднае ў іх жыцьцё.
2002 г.
16
Ля далёкіх прысадаў
Вішня вось-вось зацьвіце,
Ужо набраклі бугоны, як град.
Пырскае дождж
зь мімалётных хмар.
2002 г.
* * *
Над чаромхай Месяц
маёвы сьвеціць
I водар стаіць, нібы сон.
I кружыцца галава.
Лагойшчына
Паміж хвой і дубоў
Усё, як вокам абняць,
Зелянее бардовае гольле —
Бярозы стаяць.
Красавік.
Упіваецца ветрам
прастор стараны,
Адплываюць у даль
залатыя чаўны -
Вячэрнія воблакі,
Сінія горы...
2004 г.
Раніцай у вясновы дзень
Зязюля кувае.
Дзесь там, за Гаўёй.
I ветрык маёвы.
I над яварам
белы бацян.
2002 г.
17
Пад вокнамі
Чым больш дажджыць, Тым мацней пунсавеюць півоні Цёплым ліпнёвым днём.
2000 г.
Па дарозе ў Слабодку
Возерца, як сподак, Унізе пад гарой. На возеры - лодка. Ля вады сяліба, Арабіна, ясень, бэз. Гамоняць людзі спакваля. Ня бачу іх, але люблю. Бо Беларусь мая.
Крушына
Аднойчы, даўно, маладым Я быў на Пцічы
Між аеру, ажын
Ды зялёных крушын.
Балаты, чараты, бацяны ў гары. Вось адвечны мой храм дарагі. Вась зямля, дзе адкрыта душа, Ты - свабода мая, Ты мая цішыня...
Толькі раптам
Дзярката гудзе над вадой...
Хто я тут? Хто я тут Пад крушынай маёй!
Чужы бамбавік над маёй галавой.
2001 г.
8. На Браслаушчыне. 1968 г.
19
У Беластоцкім лесе
I толькі тут я зноў пачуў
Як стукае дзяцел у хвойным бары.
Гэй, барабаншчык!
Каб ты ведаў,
Як любая мне
твая музыка!
2002 г.
Было даўно
Усю ноч незмаўкана Жабін канцэрт туркоча. Гэта там, у Кярмізе, У нашым мочале Добра ім квакаць.
2002 г.
На Браслаўшчыне
Ціхі дзень. I раптам як зашуміць вецер У соснах на востраве
між азёр.
Жывы ты, ці што, вятрыска?
2002 г.
21
Ноччу даўно
Апускаецца змрок. Вячэрняя Мілавіца.
I чорная хмара з усходу паўзе
з бліскавіцай.
Цемната за вакном, грыміць гром. Пасярэдзіне хаты сяджу за сталом.
Разьдзіраецца ноч пяруном.
2001 г.
23
Прыпыніўся йдучы
Праз альховае лісьце
відаць Гаўя,
Бераг
I парослы асотам пясок.
2002 г.
Агароды
Кукурузу скасілі.
Засталіся адны сцімбурьі.
I адкрыўся за полем
гатычны касьцёл.
13. Вежа Ліпнішскага касьцёла. 1964 г.
Мне паказалі фатаграфію цяперашніх Суботнікаў
I ўбачыў я паміраньне майго мястэчка.
Дажываюць пустыя дамы, Вецер сьвішча
памяцьцю нежывых.
1948 год. Вяртаемся з поля
Хлопчык маленькі
ўчапіўся за грыву каня.
Гэта я.
Калышацца небаспад.
2001 г.
25
* * *
Думаючы пра Бацькаўшчыну, я ўспомніў, Як пад Прутцамі Булькоча ручэй праз дарогу.
200І г Возім снапы
Найцяжэй падаваць ячмень.
Бадзюлька* за карак лезе.
Прутцы**
Пад вольхамі цень,
Ручаёк у Прутцах серабрыста зьвініць.
Сьцябло асакі нахіляецца ў плынь.
У ліпені перад навальніцай
Гуляюць сінія стракозы над заваддзю Гаўі,
I парны водар асакі над цішынёй павіс.
Далёка гром чуваць.
2002 г.
* * *
Вечарам пасьля дажджу Адзінока над лесам Крача крумкач.
2002 г.
* Калючае пустазельле любіць расьці зь ячменем.
** Мясьціна ля Суботнікаў
26
Летні дзень над Гаўёй
У цішыні і шапаценьні вольхаў
Ветрык данёс
праз бульбянае поле з касьцёлу Далёкіх арганаў гуд
і малітоўны сьпеў.
2002 г.
Спакойны час
Апускаецца дзень у шэры вечар,
Летнія камары таўкуцца.
Далёкая карціна
Прамінае ліпнёвая ноч,
I чырвоная ружа
цьвіце на сьвітаньні.
He варушыцца ружы ліст.
Цёплае лета
Чэрвеньскі дожджык шуміць.
Кроплі ў траве.
Пахне язьмін.
Пад вокнамі
Чым больш дажджыць,
Тым мацней пунсавеюць півоні
Цёплым ліпнёвым днём.
28
Бераг
Вір закруціўся
на яме Гаўі.
Кружыцца
сохлае лісьце.
Вечар у Суботніках
Йшчэ за касьцёлам сонца чырванее, А з-за Гаўі ўжо
Вячэрні напаўзае змрок.
29
Лука
Белы пясочак зьбягае ў луку Гаўі. Здаецца, што бачыў такі на Бабры, Ці каля Нёмана?
А можа, у сьне?
Ня ўспомню.
Усё сутыкнулася мне ў галаве.
I толькі Гаўю
Ані з чым не магу параўнаць.
Уплывае ў маю душу.
2004 г.
Пах Радзімы
Дожджык з ранку шалясьцеў.
Прыбіў на дарозе пыл.
Бульбяны цьвет намоклы,
I водар сьвінакропкі
Мне сэрца дастае —
Далёкі і мінулы сьвет.
I тое, што цяпер -Мінае без мяне.
2004 г.
Летняя ваколіца
Дубы, мурог, зялёны выган.
Конь валяецца ў траве, Задраўшы ўгару капыты.
1995 г.
Начны сад
Летняй ноччу чую:
Гулка ўпаў на зямлю яблык.
Адчыненае вакно.
1995 г.
17. Гауя каля Рыбакоў. 1964 г.
31
Рунь
Як добра глядзець на вячэрняе поле,
Калі буйны сьнег
Пакрывае асеньнюю рунь.
2001 г. Позьняя восень Узгорак чарнее. Ральля. Неба шарэе. Ружовы прасьвет. Далёка вароны крычаць. 2001 г. Халодная перамена Цэлую ноч вецер у вольхах шумеў I пад раніцу сьціх: Першы сьнег на блакітныя астры прылёг.
Іду праз пустое поле
Па скапаным бульбянішчы мякка ступаць.
Бязьлюдная глухмань, Толькі шэрыя вароны назіраюць здалёк.
2002 г.
Глухая восень
На ўзаранае ржышча Ляпае мокры сьнег. Далёка вароны лятуць.
Глухая пара
Бульбу скапалі.
Над апусьцелым полем Месячка сьвеціць.
2002 г.
32
Восень пад Трабамі
Бязьлюддзе. Дажджыць. Цёткі на роварах Гамоняць на ўсю дарогу.
Еду на Валожын
Апалі лісты, I праз дрэвы Адкрыўся з дарогі прыгожы хутар.
Перад сьвітаньнем 1995 г.
Выйду на двор.
Яшчэ цёмна.
Залівіста певень пяе ў хляве.
1995 г.
Зімовая пара
Беларуская зіма -Гэта калі вечарам
Павольна ў цішыні Падае сьнег На хаты, зямлю
і дрэвы.
1995 г.
Сяліба
У зімовай начы
Цераз нетры кустоў Агеньчык мігціць.
2001 г.
33
35
Зімовы дом
Старая веранда
скрыпіць.
Праз шчыліны
сыпецца
сьнежны пыл.
Завіруха.
2002 г.
Сьветлая ноч
Доўга хадзіў пры Месяцы. Вярнуўся ў дом - не засну. Мароз.
2002 г.
Адчуваньне
Калі апускаецца змрок
I цямнеецца лес за Гаўёй,
I падае сьнег
На Раство Хрыстова,
На Беларусі
Адчыняецца Боская Брама.
Жывая цішыня.
Нават куст ялаўцовы
Прыяцель табе
I родны прастор пад нагамі.
2002 г.
Зімовае Мястра
Вецер шаргоча замерзлым трысьцём,
Нібы конікі ў жніўную ноч.
Возера пад ільдом.
2002 г.
Вячэрні адсьвет
Жоўтыя промні
на цэглах капліцы, Па гранітных крыжах сьлізгацяць. Зімовае сонца.
2001 г.
36
21. Менскае вакно. 1995 г.
Зьмярканьне ў Грушаўцы
Плакучая вярба пад вакном.
Ці ня плакала ты пра наш лёс, Калі білася ў шкло
зьледзянелае лісьце?
2001 г.
Незабыўныя дні
Цёмны вечар і чорная ноч. А раніца белая, як малако. Нават на дроце сьнег.
2002 г.
Мінулы час
Вечар. Зіма. Мой дом дарагі,
прыадчынена печ.
Вершы чытаем пры бляску агню.
Пакрываецца попелам жар.
37
* * *
Мне сьнілася:
Падае белы сьнег.
Прачнуўся - аж сьнег за вакном, Што выпаў за ноч
Далёка на Беларусі.
2003 г., Нью-Ёрк
Госьць зь Беларусі
Яшчэ ня днела за вакном. Сядзім з сябрамі за сталом, Пра Беларусь, пра Сьцяг гаворым, Пра шэры лістапад...
А яна ж во, За Бугам ужо. А яна ж во, Ужо за гарой, За лесам, за ветрам, за сіняй вадой...
Апускаецца першы сьнег.
2004 г.
Трылёгія пра сьветлы вобраз
7. Разбураная сядзіба графіні Плятар
Асколкі шкла, старыя вязы, Вячэрні шлях, асеньні дым. Палац над возерам стаіць. Пад ганак хвалі набягаюць.
I сіратлівы Купідон
Ужо ня помніць аб былым.
* * *
Змрок атуляе гмах маўклівы. Даўно бяз вокан і дзьвярэй Палац над возерам стаіць. Зьбягаюць сходы ў глыбінь.
I сіратлівы Купідон
Ужо ня помніць аб былым.
* * *
Шуміць асеньні вечар мрочны У лістападзе залатым.
Пад ганак хвалі набягаюць.
Гудзіць матор. Мы ад’язджаем.
I сіратлівы Купідон Даўно ня помніць аб былым.
2. Ен будзе
Мы пабудуем свой палац.
Ён будзе, як храм Над вяршынямі дрэў.
Ён будзе, як карабель
Над прадоньнямі сініх хваль.
Ён будзе, як воблака
Над бяскрайнім жытнёвым полем. Ён будзе сьветлым і зіхоткім, Як Беларусь.
39
3. Памц
У белых аблоках
Над Дрывятамі
На Сьвятой Гары Узвышаецца наш Палац.
* * *
Ен чакае нас сто гадоў. Мы йдзем да яго вечна I не дасягаем.
Ен, як анёл, як звон Перад намі ляціць.
* * *
Ты ляці, будзь, існуй перад намі, Анёл Найсьвяцейшы.
Наша горняе шчасьце, сьпявай!
Як плюскаюць хвалі,
Як сьвішча вецер, Як зьвініць небасінь Над Сьвятою Гарой! Як добра жыць на Беларусі!
2002 г.
Далёкая, любімая
Калі ляціш над акіянам у самалёце і назіраеш з гары мяжу дня і ночы, адчуваеш раптам відочна і востра (дамурашак па скуры), што жывеш на шары, у пустоце. Што ён цесны і бязвыходны. I непрытульна робіцца душы, якая не разумее, навошта і чаму гэты шар існуеў бязьмежным прасторы вечнасьці.
I тады я сабе напісаў:
Божа, зьлітуйся.
Мне жудасна над пустатой.
Апусьці мяне на цёплую маю зямлю, Дзе расьце трава
I белыя воблакі ў Беларусі.
Мне нічога ў жыцьці ня трэба.
2002 г.
40
У Шадзюнах гляджу ў бок Суботнікаў
Тут наш верас і мох,
I сцукрованы сьнег на дарозе.
Туг вярхоўе Гаўі.
Беларусь.
Сакавік.
Уздоўж лесу іду ў трывозе.
He было тут спрадвеку мяжы.
Там, за лесам, касьцёл наш прыгожы,
Там, за лесам, мой дом, За нябачнай жалезнай заслонай.
He было тут ніколі мяжы.
Чую звон з-за хваёвых вяршынь.
Далятае мэлёдыя ветру.
Я ўжо тут, і ня тут.
Засталося два крокі.
Можа, вечна туды не вярнуся.
Можа, ноччу ў цішы - шэры воўк -
Перайду праз „мяжу”
I да родных дзьвярэй прытулюся.
2003 г.
41
23. Беларускія сьцягі ў Нью-Ёрку. 2005 г.
42
Дэманстрацыя
О, Радзіма! У сэрцы мне гэта ня сьцерці: Юнака, што ўсклікнуў „Жыве Беларусь!”, Зьбівалі да напаўсьмерці.
2003 г.
43
* * *
Людзі, што выракліся свайго, Хваляць чужое.
Дубы векавечныя
А як там у Вязынцы нашы дубы, Дзе Купала хадзіў?
Але ўжо й там чужыя.
2002 г. (3 цыклу „Акупацыя ”)
Чужынцы
Якая нянавісьць да нас за Радзіму. Дзяўчыну ў белай сукенцы Маскаль галавой аб машыну б’е.
2003 г. (3 цыклу „Дэманстрацыя ”)
* * *
Ужо сонца заходзіць, I слабее сэрца.
А свабоды няма.
2002 г.
Ізноў вясна
3 кожным годам - вясна.
3 кожным годам - губляем свабоду.
1995 г.
44
Успаміны зь бясконцай гісторыі
Ёсьць зьявы, непадуладныя часу. Ёсьць дачыненьні, дзе час спыняеііца. Успрыняцьце гэтакіх дачыненьняў выклікае адчуваньне вечнасьці і ўдзелу ў гісторыі існаваньня. I тады ўсьведамляеш, што мінулае тут, з табой, у траве і хмарах, у дажджыстым небе, у паху ўзаранай ральлі, у галасах азёрных чаек і шэрых варон, у ветрах над вяршынямі хвояў, у пастацях людзей, у мэлёдыі мовы і плыні вады. Мінулае было і мінулае ёсьць. Яно ёсьць цяпер і яго няма цяпер. Бо ўсё існуе разам з табой. Але мы хочам аддзяліць сябе прэч, думаючы, што мы ёсьць цэнтар сьвету.