Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
Яны ж нават не разумеюць па-беларуску. 2001 г.
Некалі ў вандроўцы
Мястэчка. Вуліцы без людзей. Зайшоў на могілкі, Думаючы пра прычыну.
I ўсплыло з чытанага: Калі выгасае памяць, Магілы зарастаюць Травой бяспамяцтва.
2002 г.
210
* * *
Толькі ня плач.
Змагаймася за адно.
* * *
Твая ахвярнасьць —
дар Божы, Апора мая. Маці.
Які ж пакутлівы твой лёс!
2001 г.
* * *
Запалілася зорка ў цемнаце.
He азірайся, бо страціш.
* * *
Паміраюць сябры.
А я ўсё пра будучыню Беларусі мару, Як некалі.
2002 г.
211
* * *
Там, дзе жыве памяць, Там ёсьць будучыня.
2004 г.
Голас
Абляцела пад ветрам
асеньняе лісьце:
„Сьпяшайся!” -
шапнула ў прастор.
Азірнуўся: бяроза шуміць.
2002 г.
* * *
Найлепей, калі чыста, сьветла і прыгожа. Гэтага трэба трымацца, Каб палепшыць душу.
131. Катэдральны сабор у Вашынгтоне. Левы нэф. 2001 г.
* * *
Ёсьць сэнс жыцьця.
I радасьць быцьця - ёсьць.
Але сапраўдную радасьць быцьця Дасягаеш тады, Калі знаходзіш сэнс.
Сталасьць
3 гадамі Адчыняецца Сутнасьць зьяў.
2001 г.
Шчасьце
Кожны народ мае сваё ўяўленьне пра шчасьце. Для беларусаў шчась-це - гэта добра ажаніцца, добра з жонкай жыць і радвацца зь дзяцей. Разважаючы, я напісаў:
Шчасьце - гэта сьветлы спакой душы.
Сапраўднае шчасьце магчымае толькі разам. Добра - з сям’ёй.
Хораша - з народам.
Найвялікшае шчасьце — з Богам.
2000 г.
214
Луша Бог ёсьць любоў. А любоў ёсьць злучэньне душ. * * * Сьвятло паэзіі — гэта тады, Калі трэба заглыбіцца ў сваю душу I ўбачыць сьветласьць. * * * Есьць людзі, ТТТто цікавяцца ўсім на сьвеце. He цікавяцца толькі сваёй душой. * * * ТТТто ёсьць даражэйшае за жыцьцё? Найдаражэйшая ёсьць свая душа. * * * Жыцьцё можна аддаць за другі свая. Але ні завошта няможна аддаць душу, Акрамя любові. 2002 г.
Нічога
Самае страшнае - гэта Нічога:
Цемра і пустата, Космас недасягальны. I толькі Вера ратуе душу,
Калі пасяляецца ў ёй Бог. Пішу на чужыне Недзе там, далёка, У мяне яшчэ ёсьць Мая горка і клён. А ў цябе ўжо няма, чарнобылец. Што ўсьцешыць тваю душу?! 2002 г.
215
* * *
Так і хочацца крыкнуць: Божа, Вялікі і Моцны!
Чую, як сіла Твая мяне беражэ.
Хворая малпа
Ідучы каля клеткі,
Я сустрэўся позіркам
з маленькай малпай.
Які ж гэта боль
у яе вачах!
2002 г.
Чужына
А сам сабе кажу:
Ды не зважай ты
На баленьне сваёй душы.
* * *
Чалавек, які жыве толькі патрэбамі, He шукаючы Духа, -
Няўдзячны.
Бо ўсё яму дадзена Богам.
* * *
Таямніцу — трымай.
He ўтрымаеш - спустошыш душу.
2000 г.
216
* * *
Як добра - душэўны спакой!
217
^
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Пасьвішчы статкамі авечак апранаюцца, і даліны атулены жы-там; і радасна міжы сабой гукаюць і песьні пяюць (Псальмы, 65; 14). I тады я сабе напісаў:
Боскі Дух разьліты ў прыродзе
I сьведчыцца праз красу.
2004 г.
219
* * *
Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Гэтак чалавек павінен разумець нас, як служак Хрыстовых і аканомаў таямніц Божых; ” (Перш. пасл.
Паўлы да Карын., 4; 1). Тады я сабе напісаў:
Хто служыць цёмнаму народу,
Той рана ці позна
Ім будзе забіты,
Вучэньне яго растаптана.
Таму стацца служэньнем павінна - асьвета.
2004 г.
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „Ізвольніў ім пасаджанага за бунт і забойстваў вязьніцу каго яны прасілі, а Ісуса выдаў на іх волю ”. (Лук., 23; 25). Тады я сабе запісаў:
Натоўп ня мае ні розуму, ні справядлівасьці.
Але народ - самаарганізуецца.
Мяжа паміж народам і натоўпам
Есьць падзел між нянавісьцю і любовяй.
2004 г.
* * *
Слухаючы пра дэмакратыю, адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Яны суляць ім свабоду а самы яны -рабы тленьня, бо хто кім пераможаны, той таму і раб”. (Др. пас. Пётры, 2; 19). 1 тады я падумаў:
Як розьняцца людзі: Нехта вольны ў ланцугах, Іншы - і на царстве раб.
2003 г.
220
134. „Маці Божая Беластоцкая ” (Аматарская копія. Праваслаўны сабор у Беластоку). 2000 г.
* * *
Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Будзьце гасьціннымі адны да адных без нараканьняў". (Перш. пасл. Пётры, 4; 9).
I ўспомніў я шляхту беларускую, Гасьціннасьць яе, Мілы сэрцу Каўказ.
Гэй вы, свабодныя, Хто б з вас прытуліў Марыю з Іосіфам?
2004 г.
221
* * *
Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „якое ня ёсьць іншае, а толькі ёсьць такія, што вас трывожаць і хочуць перавярнуць Эвангельле Хрыстовае ”. (Пасл. Паўлы да Галятаў, 1; 7). Тады я сабе напісаў:
Колькі стаіць сьвет,
Заўсёды знаходзяцца дзівакі, Што хочуць быць мудрэй за Бога.
2004 г.
* * *
Адчыняю Эвангельле наўгад, дзе напісана: „1народы збаўленых хадзіцьмуць у сьвятле Ягоным, і цары зямныя прынясуць у Яго славу і чэсьць сваю ”. (Адкр. Яна Багасл., 21; 24). Тады я падумаў:
Гэты сьвет
Нягоднікам робіць славу і ганарыцца.
Але сапраўдную славу народам Робяць справядлівыя людзі, Моцныя Боскім Духам.
2004 г.
Сьвечка
Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Ніхто, запаліўшы сьвечку, не пры-крывае яе пасудзінай, альбо не стаўляе пад ложак, але ставіць на ліхтар, каб уваходзячы, бачылі сьвятло”. (Лук., 8; 16). Тады я напісаў:
Есьць шчырыя людзі на сьвеце,
Малога духу,
Што палохаюцца добрых думак, Каб за іх не цярпець, I сьвечку запаліўшы, Хаваюць пад стол, Каб ніхто ня ўбачыў.
Нікчэмнае жыцьцё такіх людзей.
2004 г.
222
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Ен сказаў: вам дадзена знаць тайны Царства Божага, а для рэшты яны ў прыпавесьцях, так што яны бачучы ня бачаць і чуючы неразумеюць ”. (Лук., 8; 10). Тады я запісаў для сябе:
Ня можна, каб усе ведалі ўсё.
Бо калі веды дарма -пад ногі кінуць.
2003 г.
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Калі ж хто аб сваіх, а асабліва аб хатніх не клапоціцца, той адрокся ад веры і горш за нявернага ”. (Перш. Пасл. Паўлы Цім., 5; 8).
I ўспомніў я словы сябра: Калі хто жонцы здраджвае, Той і Радзіме здрадзіць.
2003 г.
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Бо нямашака шчырасьціў вуснах іхных; іх сэрца - распуста; горла іх-магіла расчыненая; языку іх - пад-лыжны”. (Псальмы, 5; 10). Iдумаюя:
Што сёньня, што ўчора, што заўтра -He мяняецца злога стварэньня дно. Але добрыя людзі ёсьць.
2003 г
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Ці гаворыць хто з вас - гавары, як словы Божыя; ці служыць хто - служы па сіле, якую дае Бог, кабу ваўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, якому слава і сіла на векі вякоў. Аман. ” (Перш. пасл. Пётры, 4; 11). Тады я падумаў сабе:
Сэнс жыцьця ў вышэйшым Духу.
Калі апусьціўся на дно -
To там і застанешся.
2004 г.
223
* * *
Адчыняю Эвангельле наўгад, дзе напісана: „Але калі б вы й пацярпелі за праўду, дык вы шчасьлівыя. А страху іх ня бойцеся і не трывожцеся ’’.
(Перш. Пас. Пётры, 3; 14). Тадыя сабе напісаў:
Добра думаць пра вечнасьць
I шчасьце быцьця.
Але мала хто мог
Для яго пацярпець.
2003 г.
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „А іншаеўпала на добрую зямлю і, узышоўшы, прынесла плод стакротны. Сказаўшы гэтае, усклікнуў: Хто мае вушы слухаць, няхай слухае ’’. (Лук., 8; 8).
I зразумеў я проста:
Стакроць стакроцяў
Трэба сеяць плод стакротны.
2003 г.
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „А на камені, гэта тыя, што калі пачуюць слова, дык з радасьцяй прымаюць, ды ня маюць караня і часова вераць, аў час спакусы адпадаюць ", (Лук., 8; 13). Тады я падумаў:
Сьведамасьць без караня
Плодзіць тлумы папулістаў, Бо ўсе яны адарваліся ад зямлі.
2003 г.
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „I калі станеце намалітве, даруйце, калі што маеце на каго,каб і Айцец ваш, што ў нябёсах, дараваў вам грахі вашыя ”. (Марк, 11; 25). Тады я падумаў:
Ці варта ў бакі кідацца, Калі наперадзе Шырокі і сьветлы шлях.
2003 г.
224
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „А хто мае дастатаку сьвеце, але бачучы брата свайго ў патрэбе, зачыняе ад яго сэрца сваё, - дык як пра-бываеў ім любоў Божая? ” (Перш. Пас. Яна, 3; 17). 1 тады я сабе напісаў:
Найвялікшы дастатак - сэрца, Калі іншым умееш яго адчыніць.
2003 г.
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Пілат спытаўся ў Яго: Ты цар юдэйскі? Ен сказаў яму ў адказ: ты кажаш”. (Лук., 23; 3). 1 думаў я над зьместам мовы:
У слове - сэнс.
Але як лёгка яго страціць, Разьвеяць у лавіне слоў.
2003 г.
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „ I імя зоркі чытаецца Палын; і траціна водаў перакінулася ў палын, і іймат людзей памерла ад тых водаў, бо прагорклі”. (Адкр. Яна Багасл., 8; 11). 1 тадыя падумаў:
Лёс наш напісаны
ў Кнізе Часу.
Але ж час праміне.
2003 г.
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „А маладыхудоў не прымай, бо яны, разласаваўшыся насупраць Хрысту, хочуць замуж”. (Перш. Пасл. Паўлы да Цім., 5; 11).
О, так (падумаў я ўсьмехам).
Пусьці ў агарод -
Шмат шкоды наробіць
Гульлівая баба
У справе сур’ёзнай.
2003 г.
225
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Тады вучні зразумелі, што ён гава-рыў ім пра Яна Хрысьціцеля" (Мац., 17; 13). Япадумаў:
Няма працягу без пачатку, I няма зьявы без папярэдніка. I ў гэтым ёсьць зьмест гісторыі.
2003 г.
* * *
Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Хто ў Сына Божага веруе, мае пасьведчаньне ў самым сабе; хто ня верыць Богу, той ілжывым зрабіў Яго, бо ня ўверваў у пасьведчаньне, якім Бог засьведчыў аб Сыне Сваім ”. (Перш. Пасл. Яна, 5; 10). Тадыя падумаў:
He шукайма прычыны ў іншых Псаваньня і гневу свайго.
Яна росьціцца ў нас самых.
2003 г.
Прысутнасьць Бога
Аднойчы, ня вытрымаўшы халоднай чужой чужыны, я разгневаўся на жонку. I стала ёй дрэннаўхалоднай чужой старане. Адчыняю Эвангельле наўгад і ў скрусе раптам чытаю: „Дзеткі! Няхай ніхто вас ня зводзіць. Хто робіць праўду той праведны, як і Ён праведны ”. (Перш. пасл. Яна, 3; 7). I зразумеў я:
Чалавек не адзінокі, Бо ёсьць Бог.
2003 г.
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „ і чаго ні папросім, дастанем ад Яго, бо выпаўняем запаведзі Яго і робім добрае перад абліччам Ягоным ”. (Перш. пасл. Яна, 3; 22). Тады я падумаў:
Змаганьне без дабра - разбурэньне.
I таму імкнецца цемра Зрабіць зло - дабром.
2004 г.
226
* * *
Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Ціту, праўдзіваму сыну па суполь-най веры: ласка, міласьць, мір ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збаві-целя нашага”. (Пасл. Паўлы даЦіта, 1; 4). Тады я падумаў сабе: