• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дарога  Зянон Пазьняк

    Дарога

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 432с.
    Варшава, Вільня 2007
    209.02 МБ
    Калі хочаш пазнаць чалавека, Паглядзі на ягоных дзяцей I шмат зразумееш.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „Ікожны, хто мае гэту над-зею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты ” (Перш. пасл. Яна, 3; 3). Тады я падумаў сабе:
    Людзі - малыя без ідэалаў.
    Але бяз Бога - марныя ідэалы.
    2004 г.
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „ У справах чалавечых, паводле слова вуснаў Тваіх, я высьцерагаўся шляхоў гнібіцеляў". (Псальмы, 17; 4).
    I падумаў я пра справядлівых.
    Любоў і нянавісьць пажнуць да канца.
    Бо нават Хрыста ўкрыжавалі.
    2004 г.
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Як і вы некалі былі непаслухмяны-мі, а цяпер памілаваныя праз непаслухмянасьць іхнюю ’’. (Пасл. Паўлы да Рым., 11; 30). Тады я сабе напісаў:
    Літасьць - праява велічнага духа.
    Яна дае шанс вечнасьці.
    Але ня можа быць міласэрдзя
    Без справядлівасьці.
    Інакш яно прывяло б Да апраўданьня зла.
    2004 г.
    227
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „I пазнаеце праўду і праўда зробіць вас вольнымі ’’. (Ян, 8; 32). Тады я падумаў сабе:
    Праўда - адна.
    Але шмат хто марнуе жыцьцё На пазнаньне мноства праўдаў.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: ,,Ярасцярушыў іх, як той пыл пад вакном; як балота вулічнае, таптаў я іх”. (Псальмы, 18; 43). Тады я сабе напісаў:
    О, паэзія!
    Толькі хто расцярушыць ворагаў нашых?
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ціязыком, але дзелам і праўдаю!” (Перш. пасл. Яна, 3; 18). Тады я падумаў:
    Любоў не чакае ўзнагароды. Бо нават без узаемнасьці Прыходзіць ад Бога.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Мы ведаем, што кожын, хто наро-джаны ад Бога, не грашыць; а народжаны ад Бога захоўвае сябе, і ліхі не зачэпіць яго ”. (Перш. пасл. Яна, 5; 18). Тады я падумаў сабе:
    Рызыка без патрэбы -Ня Боская справа.
    Але ратуючыся, Чалавек аддае сябе Волі Божай.
    2004 г.
    228
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Каб і далей вас навучаць Эвангельля, а не хваліцца прыгатаваным чужой меркай ’’. (Др. пасл. Паўлы да Карын., 10; 16). Тадыя сабе напісаў:
    Лепш моўчкі жыць па мудрасьці, Чым хваліцца начытаным.
    2004 г.
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Іяк зьняло чацьвёртую пячаць, пачуў я голас чацьвёртае жывёлы мовячы: Ідзі ды глядзі”. (Адкр. Яна Багасл., 6; 7). Тады я сабе напісаў:
    I ўбачыў я тут сьвет сучасны, Разбэшчаны і самадавольны, I пекла йдзе за ім.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „1 затрубіў першы Анёл, і стаўся град і агонь, зьмешаныя з крывёю, і выпалі на зямлю; і траціна дрэваў згарэла, і ўся трава зялёная выгарэла ”. (Адкр. Яна Багасл., 8; 7). Тады я падумаў сабе:
    Нашае — гэта тое, што з намі было.
    Маючы мінулае - спаткаем будучыню, Якая для Бога таксама ўжо была.
    2004 г.
    Уяўленьні
    Простая думка, якая ўражвае найбольш - гэта тое, што калі б ляцець хутчэй сьвятла, можна дагнаць сваё мінулае. А гэта значыць, што нічога няма немагчымага ў Бога. Думаючы гэтак, сабе запісаў:
    У адну ваду ступаеш бясконца.
    Вечны паўтор.
    Але пражываеш жыцьцё - аднойчы.
    2004 г.
    229
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Бо калі сэрца нас асуджае, дык тым болей Бог, бо Бог большы за сэрца нашае і ведаеўсё". (Перш. пасл. Яна, 3; 20). Тады я сабе запісаў:
    Толькі праз сэрца Есьць сувязь з Богам. I ў сэрцы - Бог.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „I прыходзіць за ім Сымон Пётр і ўваходзіць у магілу ды бачыць: ляжыць адна палатніна ”. (Ян, 20; 6). Тады я падумаў:
    Надпрыродная зьява
    Можа толькі ўмацаваць веру, Але ня даць яе.
    Бо вера жыве ў душы.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „ слова здаровае, беззаганнае, каб супраціўнік быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць аб нас ”. (Пасл. Паўлы да Ціта, 2; 8). Тады я сабе напісаў:
    Пра важнае
    цяжка сказаць адно слова
    I лёгка - шмат.
    Але вага аднаго
    можа пераважыць мноства.
    2004 г.
    230
    135. Нясьвіж. Абраз з гаюўнага алтараў фарным касьцёле. Фота 1964 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Тады сказаў Ісус увераваўшым у Яго жыдам: калі застанецеся ў слове Маім, дык запраўды вы вучні Mae ”, (Ян, 8; 31). Тады я сабе напісаў:
    Сын Божы прышоў да тых, Хто верыў і чакаў.
    Які сэнс быў прыходзіць да іншых?
    2004 г.
    231
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „а калі ходзім у сьвятле, як Ёну сьвятле, дык маем лучнасьць міжы сабою, і кроў Ісуса Хрыста, сына Ягонага, ачышчае нас ад усялякага граху ’’. (Перш. пасл. Яна, 1; 7). I тады я ўспомніў:
    „Будзь добрай думкі,” - сказала маці.
    А гэта ж і ёсьць - хадзіць у сьвятле.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „Іусякі, хто мае гэту надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты ”. (Перш. пасл. Яна, 3; 3). Тады я паду-маў:
    Маючы дрэнныя жаданьні, Ніколі не адчуеш прысутнасьць Бога.
    2004 г.
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад, дзе напісана: „I глянуўя, і вось Ягня стаіць на гары Сыёне, і за ім сто сорак чатыры тысячы, якія маюць імя Айца Ягонага, напісанае налобе іх”. (Адкр. Яна Багасл., 14; 1). Тадыя падумаў:
    Пажыўшы, убачыш:
    Напісана ўсё у людзей на ілбе, Толькі цяжка чытаць у самога сябе.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю:,, Фарысеі ж, вышаўшы, змаўляліся проці Яго, як бы загубіць Яго. Але Ісус, ведаючы, пайшоў адтуль ”. (Мац., 12; 14). Тады я падумаў:
    Зло трэба абходзіць
    Дзеля вялікай мэты, Каб перамагчы зло.
    232
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Бо сабакі абступілі мяне, грамада злачынцаў аблягае мяне; пракалолі яны рукі й стопы мае ”. (Псальмы, 23; 17). I тады я сабе напісаў:
    Перад зграяй галоўна ня ўпасьць.
    Бо тады, як ад голаду конь, -He падняцца.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „ бо лепей бы ім не пазнаць шля-ху праўды, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад перададзенае ім сьвятое запаведзі’’. (Др. пасл. Пётры, 2; 21). Тады я сабе запісаў:
    Дрэннаму ўсюды дрэнна.
    I нават пазнаньне дабра
    Можа стаць горам
    Для кепскага чалавека.
    2004 г.
    Пятая пячаць
    Адчыняю Эвангельле наўгад, дзе напісана: „Іяк зьняло Яно пятую пячаць, убачыў я пад ахвярнікам душы забітых за слова Божае ды за сьведчаньне, што мелі; і загаманілі голасам вялікім, мовячы: ” (Адкр. Яна Багасл., 6; 9). Тады я падумаў:
    Людзі перасталі паміраць за слова Божае.
    I доўжыцца пэрыяд зла.
    2004 г.
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: ,,Мы ведаем, што мы ад Бога, і што ўвесь сьвет ляжыць у зьле". (Перш. пасл. Яна, 5; 19). Тадыя сабе запісаў:
    Думаючы быць першым,
    He сьпяшай заслужыцца ў сьвеце.
    Бо на Небе
    стаць можаш апошнім.
    2004 г.
    233
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Дык вось, умілаваныя мае, як вы заўсёды слухалі ня толькі ў бытнасьць маю, але шмат болей цяпер, у час нябытнасьці маёй, са страхам і дрыжэньнем аб збаўленьні сваім старай-цеся ’’. (Пасл. Паўлы да Філіп., 2; 12). Тады я сабе запісаў:
    Калі маеш вялікую мэту, He кідайся ў бакі — йдзі да яе, Тады дасягнеш.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „ і неба счэзла, як скручаны лісток, і кожная гара і востраў скрануліся з месцаў сваіх’’. (Адкр. Яна Багасл., 6; 14). Iўспомніў я далёкі час:
    Гарачае лета:
    На дрэвах скручанае лісьце, I ў паветры дым.
    2004 г.
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „ЯкЯньні і Ямбр супраціўляліся Майсею, гэтак і яны супраціўляюцца праўдзе, людзі з папсаваным розумам, невукіў веры ”. (Др. пасл. Паўлы да Цім., 3; 8). Тады я сабе запісаў:
    Разумны - хоча ведаць.
    Дурны - ня хоча.
    Таму дурня не навучыш.
    Але калі не вучыць, To дурняў стане шмат.
    2004 г.
    234
    Пяты Анёл
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „ і дадзена ёй, каб іх не забівала на сьмерць, але каб мучыла пяць месяцаў; і мука ад яе, як мука ад скарпіёна, калі ўкусе чалавека ”. (Адкр. Яна Багасл., 9; 5). Тады я сабе напісаў:
    Адчынілася дно.
    Распаўзаецца дрэнь па Зямлі.
    Але ня можа быць дно верхам.
    2004 г.
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Не адапхнуў Бог народу Свайго, які Ён наперад ведаў. Ці ня ведаеце, што кажа Пісаньне (у апавяданьні). аб Ільлі? Як той скардзіцца Богу на Ізраіля, кажучы ”: (Пасл. Паўлы да Рым., 11; 2). Тады я падумаў:
    Калі ўсьвядоміць, што ўсе мы дзеці Бога -Народ ня згіне.
    Бо сэнс
    пераносіцца ў вечнасьць.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Валадар, зьлітаваўшыся над гэтым слугою, пусьціўяго і дараваўяму доўг”. (Мацьв. 18; 27). Тады я падумаў:
    Без дараваньня і літасьці Жыцьцё заходзіць у тупік. Бо чалавек важнейшы.
    Але калі чалавек мераецца на чалавека, Забойцу - няма дараваньня.
    Бо ахвяра невінаватая.
    2004 г.
    235
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: ,,Ня робма і блуду, як некаторыя зь іх блудзілі іў адзін дзень загінула іх двацаць тры тысячы ”. (Лічб., 25;
    1,9). Перш. пасл. Паўлы да Карын., 10; 8). Тады я падумаў:
    Блудлівы сьвет не напраўляецца.
    Ен можа толькі згінуць
    (Калі ня прыйдзе з гары паратунак).
    Але бяз кары няма паратунку.
    2004.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Бо будуць людзі самалюбнымі, срэбалюбцамі, пыхлівымі, гордымі, зламоўнымі, непаслухмянымі баць-кам, няўдзячнымі, бязбожнымі, непрыязьлівымі, нязгодлівымі, абмоўцамі, нястрыманымі, жорсткімі, ня любячымі дабра, здрайцамі, напастлівымі, надзьмутымі, будуць больш любіць раскошу, чым Бога ”. (Др. пасл. Паўлы да Цім., 3; 2,3,4). Тады я падумаў:
    Воблік рэгрэсу - страта Боскага ў чалавеку, 2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „А ўсялякі дух, які не вызнае Ісу-са Хрыста, што прышоўу целе, ня ёсьць ад Бога, і гэта дух антыхрыста, абякім вы чулі, што ён прыйдзе, і цяпер ёсьцьужоў сьвеце”. (Перш. пасл. Яна, 4; 3). Тады я сабе напісаў:
    Ёсьць ідэі, што твораць традыцыю. Бо ў традыцыі найлепей трывае дух.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „ а хто выпаўняе словы Яго, у тым запраўды любоў Божая завяршылася: з гэтага пазнаём, што мы ў Ім ”. (Перш. пасл. Яна, 2; 5). Тады я падумаў:
    Ведаць лягчэй, чым рабіць.
    Таму ня кожны робіць, паводле веданьня.
    2004 г.
    236
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Яжкажу вам, што Ільляўжо пры-шоў ды не пазналіяго, аўчынілі проціяго, што хацелі; так і Сын Чала-вечы пацерпіць ад іх”. (Мацьв., 17; 12). Тады я сабе напісаў: