• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дарога  Зянон Пазьняк

    Дарога

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 432с.
    Варшава, Вільня 2007
    209.02 МБ
    Нібы сёньня, вярнуўся здалёку ўчора. Яшчэ пыл із-пад Крэўскага замку не абтрос на на-гах. Там зузгор ’яў - шырокі прасьцяг. Йшчэ каня маладога свайго не пасьпеў рассядлаць, a ўжо заўтра настала. Гэтак думаючы, я напісаў, як нядаўна было:
    Над Беларусяй вечар.
    Цямнеюць барвяныя хмары, Пакрываецца попелам ноч, I пагасае вогнішча ў полі. Пад гарой разлягаецца чорны прастор. Там унізе ўжо змрок.
    Паміж згібаў бліскучай ракі, Між лясоў, палёў і адзінокіх груш Запаліліся ў хатах агні.
    Ці ёсьць там хоць вольныя людзі?
    Ці зможам яшчэ ваяваць?
    У першым жытле ня радыя мне.
    Дзьве старыя кабеты (Матка з дачкой) Панура і моўчкі бульбу скрабуць. Пусты стол і халодная печ, Цьвіль і змрок.
    У другім жа вакне Я ўбачыў з двара, Што ў верхняй адзежы Сядзяць за сталом I бутэлькі стаяць.
    А ў трэцім жыльлі He адкрылі дзьвярэй.
    45
    Агеньчыкі мігцяць
    Да гарызонта
    Між лясоў, палёў і адзінокіх груш.
    Ці ёсьць яшчэ хто шчасьлівы?
    Ці ёсьць яшчэ хто жывы?
    Ці зможам яшчэ ваяваць?
    2002 г.
    Князь Базыль
    Князь Мірскі Сьвятаполк Праз дзесяць год Вярнуўшыся з ГУЛАГу, Прынёс нам першы вестку Пра Ларысу Геніюш, I вершы яе
    У сваёй галаве.
    I горды быў князь, Што пабачыў яе.
    2003 г.
    Альтэрнатыва сьмяртэльнаму ворагу
    Каго нішчаць -
    Мусіць той выбіраць: Хоча быць, ці ня быць. Каму няма чаго выбіраць -Таго вораг выбера сам, Нават даўшы пажыць, Каб у дзецях памёр.
    Калі выбар:
    Іграць, ці страляць?
    Муза лепей, ці меч? -Бярэм меч, Калі хочам быць.
    Бо не жыве муза ў няволі.
    2003-2006 гг.
    46
    47
    Лубы
    Сфатаграфаваў дубы ў жыце.
    Яшчэ ў юнацтве.
    Так і засталіся яны
    ў маёй памяці.
    2002 г.
    * * *
    У памяці засталіся проблескі
    Выразныя, як фатаграфіі:
    — Забраць! — крычыць бальшавік, -Всё забраць!
    Хата Уладзі Тучкоўскага
    Цягам доўгіх гадоў Назіраў я здалёк, Як пры ўезьдзе ў Рыбакі Жаўцеецца ў бэзе Крайняе хаты шчыт.
    Дажджлівая нядзеля
    Сьнедаем за сталом.
    Паўзмрок.
    Мокрыя клёны шумяць за вакном.
    Станцыя
    Чыгунка, нібы рака.
    Прыходзіш на станцыю -I міма жыцьцё бяжыць.
    48
    Юрацішкі
    Вецер забег у вакно
    I прынёс у пакой
    Цьвіценьня пах далёкіх ліп. Адтуль, з-за чыгункі, Дзе канчаецца станцыя і склады.
    2002 г. (3 цыклу „Далёкая Беларусь ")
    Вяртаюся дадому
    Ну якая радасьць! Паўгода ня быў: Сабачка мяне сустракае.
    2002 г. („Далёкая Беларусь”)
    Успамінаю даўнія вобразы
    Пазавуціха, як гадзіньнік:
    Кожны дзень да касьцёла
    Ідзе ў адзін час.
    Бабуля й кажа:
    „Пара палуднаваць - Пазавуціха пайшла”.
    1995 г.
    49
    Плёс на рэчцы Матруна, што цячэ ля майго дому
    Назіраю, як грэецца пстронг. Толькі ступіш бліжэй -Маланкай у лёх.
    1995 г.
    Цёплы ДОМ
    Калі ноччу летняй дождж шуміць, Сяджу адзін ля вакна ў цемнаце I чакаю сьвітаньня, думаючы пра што-небудзь.
    1995 г.
    У старым доме
    Засьпяваў цвыркун у запечку, А я ўжо нават і забыўся
    Пра існаваньне такой істоты.
    2002 г. (3 цыклу „ Былая Беларусь ”)
    Жніво
    Жых-жых, зжынае серп.
    Кладзецца ў сноп калосьсе.
    I шкода мне,
    што апусьцела поле.
    2002 г.
    * * *
    Бабы на лузе
    сена грабуць.
    Нібы тлум буслоў, Белыя хусьцінкі.
    2002 г. (3 цыклу „Далёкая Беларусь ’’)
    * * *
    Адпачываюць касцы.
    Уткнутыя косы, Нібы сьцягі на ветры.
    50
    Беднае жыцьцё
    Падкасаўшыся, баба
    па калені ў вадзе
    Балотныя травы жне.
    Дзяружка ляжыць.
    Сырая восень
    Заблукаў я ў вёску праз лес. Бульбоўнік на стагірах Пад дожджыкам мокне.
    * * *
    Дзень Задушны.
    Паволі, нямогла
    мама мая ідзе
    На магілу бабулі.
    Шум вады
    Калі на Гаўі ля дому разбурылі наш млын, Стала поўная цішыня.
    I сьвет замкнуўся.
    2002 г.
    Халодны вецер
    Цэлую ноч
    Грукатала аб шчыт
    Адарваная дошка.
    Разьвіднела.
    Белым сьнегам
    пакрыўся прастор.
    2002 г. (3 цыклу „Далёкая Беларусь ”)
    51
    26. Менск. Вячэрняя Грушаука. 1995 г.
    Грушаўка*
    Дзесьці тут пачыналася рэчка Няміга. Белай коўдрай пакрыліся ганкі і дрэвы. Сьнег рыпіць пад маёю хадой.
    2002 г.
    Мясьціна ў Менску
    Зімовай ноччу еду праз лес
    Як іскрыцца пад месяцам сьнег. Конь бяжыць, цені хвой. Рассьцілаецца гурбаў сувой. Срэбны шлях.
    Уяўляю, як дома ўсе сьпяць,
    Як запаліцца лямпа
    У цёплым маім вакне.
    (3 цыклу „Некалі даўно ”)
    52
    Карова
    За саветамі „ўласьць ” дазваляла трымаць толькі адну карову. I зрабілася яна для беларусаў сьвятой.
    Гэтак думаючы, я ўспомніў:
    Мароз за сьцяною хлява
    аж трашчыць.
    Падсьцялю я табе саломкі.
    Ахіну я цябе дзяружкай, кароўка.
    2002 г.
    Далёкая-далёкая
    Каля возера вазок.
    Гнеды конік скача.
    Дзяцюк ножкай не калыша -Заснуў, небарача.
    Гэй, ты конік, мой рахманы!
    Гэй, сабачка жвавы!
    Давядзі мяне дахаты.
    Мурагі, дубравы...
    Мая хата пад гарою.
    Ганачак сасновы.
    Мая жонка маладая.
    Прыветныя словы.
    2002 г.
    * * *
    А памятаеш Сьвіслач вясной
    У мокрых палях, Калі мы хадзілі разам?
    1995 г.
    Едзем па дарозе
    За шклом ветравым далягляд. Ледзь-ледзь дакрануліся мы плячом, I мроіцца нам юнацтва.
    1993 г., Менск
    53
    27. Зімовы захад над Суботнікамі. 1960г.
    54
    * * *
    У моры шэрасьці і чужыньі Успамажэньне дае Толькі Айчына, Сьветлы вобраз яе ў душы I найвялікшы Бог.
    2002 г. (3 цыклу „Чужына”)
    55
    Найдаражэйшая Айчына
    Атрымаў вестку зь мясьцін юнацтва, што ўсё марнуецца ды пусьцее, што вымерлі зем-лякі ці зьехалі прэч. Што ў мястэчку чужыя людзі, норавы і гаворка. Што разбураюцца ходнікі, брук, масты і дамы. Што зсечаны cad... I нічога няма сьвятога. I тады я напісаў:
    Як быццам замянілі кроў. Як быццам сон кашмарны: Бацькаўшчына - якой няма.
    Найлюбейшая Радзіма, Мы вернем Цябе! Мы адродзім Цябе зноў. Мы адбудуем Цябе навечна!
    2002 г.
    Гэтыя
    Калі я казаў пра нішчэньне Айчыны, Вочы іх былі спакойныя, Нібы гладзь вады.
    2004 г.
    Краіна
    О, багаслаўленая краіна,
    Дзе ўсьміхаюцца людзі адзін аднаму, Дзе на роднай мове вучацца дзеці, Дзе шануюць сваіх, Дзе ня чуецца брыдкіх слоў, Дзе паважаюць бліжніх плён, Дзе праца ў радасьці ідзе I чыстае юнацтва, I чыстая вада, I шчасьце вечнае Пад родным небам...
    О, краіна ў маёй галаве! Як жа непадобная ты На ўсё, што цяпер.
    2003 г.
    56
    Далёкі вецер
    Калі ехаў зь Лентварова, Дыхнуў мне вецер з палёў, Недзе адтуль, з-пад Дзявенішак, Дзе ніколі не было мяжы, Дзе ўецца дарога ў Суботнікі I выплывае Гаўя, Дзе мілага дзяцінства звон.
    2001 г., Вільня
    Рай
    У сьведамасьці жывуць Бацькаўшчына і Рай.
    Рай - гэта пачатак жыцьця над Гаўёй,
    I квітнеючы луг,
    I аблокі,
    Белыя, нібы з-пад млына шум
    I цьвітучая бульба -Бяскрайні абсяг -I перазвон касьцельны.
    2003 г. (3 цыклу „Перазвон ’’)
    Мая адзіная
    I толькі ты адна,
    I толькі ты адна, Мая любімая.
    Мне ветрам шалясьціць Твая аселіца.
    Імчыцца грузавік —
    I асядае пыл клубочкамі. Пакрый мяне, здарожнага (Пясочак на зубах) Айчыны пыл, Як золата...
    Далёкі перазвон.
    2003 г. (3 цыклу „Перазвон ")
    57
    Некалі на Радзіме
    Калі я ўбачыў зноў
    Гэты кветкавы луг між сасновых бароў,
    Мне хацелася ў ім
    растварыцца
    Пад аблокамі,	Матруна
    Што плылі	„
    „	1 Іерад домам усьцяж
    з-за далекіх дрэу.	,,
    Матруна па каменьнях
    2001 г-	булькоча ў Гаўю.
    Я і цяпер кожны каменьчык на дне помню.
    2001 г., Варшава
    У думках далёка
    Неяк вечарам, пераглядаючы газэты, я прачытаў шкадаваньні ворагаў, што мяне не забілі. Мая адсутнасьць разьвязала ім языкі. Але ёсьць зьявы, важнейшыя за маё жыцьцё. Дарагая мая Айчына, вечнаямая, адзіная.
    Гэтак думаючы, я напісаў:
    Іхняя нянавісьць засталася зь імі.
    Мая любоў - са мной.
    Але калі ў сэрцы любоў, Гора Айчыны палоніць душу I, як змора, даганяе мяне туга. Замак
    2002 г„ Варшава	Над ручаінай сосны
    і старыя вольхі.
    А за імі Мірскі замак
    над вадой відаць.
    Як шмат гаворыць для Беларусі ягоны від.
    2002 г.
    58
    У Залесьсі
    Калі я разгроб сыпучы сьнег
    Паказаўся камень:
    „Ценям Касьцюшкі”.
    Даўно гэта было.
    Дэдыкацыя Зелімхану Яндарбіеву
    Прекрасное время прндёт, Над Чеченней - флагн свободы. Вот онн!
    Потоком плывут нз далёкнх гор. Вот онн!
    Зелёные долнны белых-красно-белых роз.
    Этот путь на знамёнах, Как пламя, В сердцах
    Негаспмо
    для нас
    горнт.
    Жыцьцё	ж
    Чачэнскім змагарам за Радзіму
    Найлепшае ёсьць жыцьцё.
    Але толькі чалавек
    Mae скарб, даражэйшы за жыцьцё,
    Калі думае пра несьмяротнасьць.
    Наймілейшае ёсьць жыцьцё.
    Але толькі чалавек
    Здольны памерці за Бацькаўшчыну,
    Нават ня ведаючы пра вечнасьць.
    Найвышэйшае ёсьць жыцьцё.
    Але толькі чалавек
    Можа ахвяравацца жыцьцём
    Ддя любові.
    2003 г.
    59
    На сьмерць Зелімхана Яндарбіева
    Бацян адляцеў
    На далёкі Каўказ,
    He дачакацца яму вяртаньня.
    I ўсё ж:
    Ня будзем плакаць над магілай.
    Ня мусіць бачыць нашых сьлёз Маскаль у рабстве спавіваны.
    Ня будзем плакаць над магілай, Салдат ня вечны на вайне.
    Ацэняць толькі перамогу
    I сьветлы дзень,
    I вольны край.
    Хай злая роспач нас міне.
    I ўсё ж:
    Як цяжка ведаць, калі гіне Паэт чачэнскі на вайне.
    Ня будзем плакаць над магілай.
    Як Бог магутны — дух жыве.
    I ўстане зорны час над намі — Свабода ў нашай старане.
    15 лютага 2004 г., Варшава
    60
    29. Летняе none пад Асауцом. 2000 г.
    Наша зямля
    Няма мора.
    Але ёсьць прасторы
    Бяскрайніх жытнёвых хваль I хвалістыя пагоркі,
    I людзі добрыя, як прырода.
    2002 г
    * * *
    Скрозь цьвет вішнёвы
    Касьцельны мур і вежы відаць.
    Айчына.
    * * *
    За Айчыну
    Ня будзе змагацца той, Хто баіцца вайны.
    2002 г.
    61
    Сьветлая ноч на Радзіме
    Бор за Гаўёй.
    Асеньні Месяц над лясамі.
    I ветру шум.
    I мой парог.
    I вечнае маё.
    2003 г.
    Песьня
    О, зялёнае жыта пад ветрам!
    О, мора жытнёвых хваль!
    Лунай над палямі песьня мая.
    Цеплыня на Радзіме
    Летні прыцемак на Пцічы Цёплы, як паранае малако. Яршовую юшку вару.
    62
    * * *
    Памалюся я,
    Каб тысячы год жыла Беларусь, I стаяў народ.
    1995 г.
    63
    Зброя
    „I сьветлы дзень, I цёмна ноч...”
    Як сьлед у сьлед - адна дарога: Наканаваны перасьлед 3 калыскі роднай, ад парога.
    Нам бы разам прайсьці гэткі шлях, Толькі б разам, усім, Каб ніхто не памёр у самоце.
    Але вось жа зірнём: Хтось ідзе па касьцях, Удае, што сьвяты, Той - шукае брыдоту ў цноце. Гэты здаў маскалям Матчын дар, Залатыя, сьвятыя кляйноты, Прадаецца з душой
    За халуйскае месца пад плотам.
    Як запыніць арду,
    Што распаўзаецца, як ноч, Па нашых гонях?
    Як цемру цемраў зваяваць, Калі ў пустэчы душы?
    Пойдзем жа, сябра, у пачатак, На беларускі ўбіты шлях, Дзе прамаўляе
    Наш вечны і любімы Бог,
    Дзе ляжыць наша вострая зброя, Дзе чакаюць нас моцныя коні. Шкода мне, што я ўжо не юнак, Пагуляў бы пад посьвіст Пагоні. Зброя - слова Iзброя - меч.