Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
Плывуць з рогатам бледнатварыя, Кока-колу п’юць.
2003 г., Канэктыкут
Папугай
3 клеткі адкрытай Вылецеў папугай.
Пасядзеў на вішні маўчком
I зноў у клетку палез карміцца, Дурань.
1995 г.
Крывыя людзі
Чалавек, што жыве па праўдзе, Ня стане хлусіць.
Бо ніхто не хавае справядлівасьці. Але часам хлусяць так сабе, Ад крывой душы.
2004 г.
* * *
Божая кароўка
ня ўзьлезе ніяк На кончык травы.
Назіраю.
А ў думках далёка: Айчына. Апошнія школы пазачынялі.
2003 г.
305
Восень над палямі
Колькі разоў давялося мне чуць, Як восеньскім змрокам
У небе
Крычыць адзінокая гусь.
Вось і цяпер
голас яе
вецер даносіць.
1995 г.
Вецер
Цікае гадзіньнік
у цішыні. У чужым доме, У чужой краіне. Сьвішча за шыбамі Вецер асеньні.
2006 г.
(3 ЦЫКЛУ „ ОТ ДОБРА”)
„ От добра”
Некалі пачытаў я пару японскіх вершыкаў пра тое, як гэта добра, калі добра. I так мне тое пісаньне спадабалася, што й я напісаў, небарака. Бо нідзе няма так добра, як добра на Беларусі, дзе людзі вясёлыя, хоць і часу няма.
* * *
От добра, калі на Каляды Да дзядзькі прыедзеш, А там парсюка закалолі, Частуюць кілбасамі, вантрабянкай.
Гаворым сабе, разважаем.
1996 г., Менск
306
* * *
От добра,
Калі з сябрам спаткацца -Тое ды гэтае,
А жонкі на кухні гамоняць, I яечня сквірчыць.
* * *
От добра,
Калі, бывала, ў нядзелю
(Ці йшчэ бо калі)
Надакучлівы госьць прыпляцецца, А цябе якраз дома няма.
* * *
Як добра,
Калі, бывала, ўзапрэлы бяжыш
I бачыш хвост адыходзячага цягніка.
А потым акажацца, што твой Стаіць на іншай платформе.
* * *
Як добра,
Калі ў летнюю сьпёку Парасон з сабою возьмеш.
Пасьля абеду дасьць дождж, А ты йдзеш сабе, і хоць бы што
307
169. Перапужаная чайка. 2002 г.
* * *
От добра,
Калі, бывала, куры кудахчуць -Ну, думаеш, шашок.
Ускочыш у хлеў з калом, Аж гэта яны так сабе.
* * *
Як добра,
Калі ноччу марознай са станцыі йдзеш, — Далячынь працінае вятрыска, -А выпадковая машына спыніцца, I падкінуць цябе па дарозе.
308
* * *
От добра,
Калі нахварэешся, Наляжышся, напакутуешся, А потым выздаравееш I выйдзеш на двор.
1995 г.
* * *
От добра,
Калі пасьля доўгай вандроўкі Вяртаешся, А жонка цябе спатыкае I пацалункамі абсыпае.
* * *
От добра,
Калі да раніцы пішаш, А потым скончыш, Выцягнешся на канапе I спакойна засьнеш.
* * *
Бывае ў поўным тралейбусе
I зусім ужо немагчыма Стаяць на адной назе.
А працісьнешся неяк, станеш на дзьве, Дык от добра.
309
* * *
От добра,
Калі раненьнка ўскочыш,
I на працу бяжыш.
А там акажацца, што нядзеля, Выходны, і ніхто не працуе.
* * *
От добра,
Калі студэнтам будучы,
Прыгожую дзеўку ў кіно запросіш, А ў старым піджаку
Пад падкладкай рубель знайшоўся.
* * *
От добра,
Калі пойдзеш у краму капялюш прымяраць,
А ён каштуе так танна,
Што ты за адну зарплату
Яго адразу і купіш.
* * *
От добра,
Калі разамлеўшы ад жары,
Цэлы дзень на даху дранку прыбіваць, А потым
У празрыстай Гаўі паплаваць.
310
170. Беларускія прыпеўкі. 2003 г.
170а. Беларуская полька. 2003 г.
* * *
От добра,
Калі сьпяваць часам хочацца, Аж тут Вулька ідзе.
Дык насьпяваешся, накрычышся, Аж аскому наб’еш.
311
* * *
От добра,
Калі цэлы дзень
Галодны на марозе швэндаешся, А потым прыйдзеш дадому, I кіслай гарачай капусты зьясі.
* * *
Як добра,
Калі на двары мароз, А ўдома цёпла.
Сядзіш сабе ля вакна
I спакойна гэтак на сьвет Божы глядзіш.
* * *
От добра, калі ў шэсьць раніцы Трох маскалёў
Прынясуць табе позву ў ваенкамат, А потым аказваецца, Што гэта не табе.
* * *
От добра,
Калі лятучы ў Парыж, Ссабойку са скваркай возьмеш. Сядзіш сабе ў гатэлі й жуеш, Пакуль вустрыцы паднясуць.
312
Інфляцыя
Як добра.
Бывала, купляючы кільку,
Забудзеш мільён у малочным пакеце.
Вернешся, а ён на прылаўку ляжыць. I ніхто ня ўзяў.
* * *
От добра, калі бывала ў юнацтве Рыбы бідон наловіш,
Ды вялікай,
А маці тады толькі чысьціць
Ды хваліць цябе, ды пахвальвае.
* * *
От добра, калі бывала
У чужым застольлі сядзіш:
Усе п’яныя,
А ты - цьвярозы.
I зматываешся неўпрыкмет.
* * *
От добра, калі бывала ўлетку На беразе рэчкі сядзіш.
А жонка сабе плавае, плавае Ды нагамі малоціць, пырскае I рагоча сабе, заліваецца.
1995 г.
313
172. Вежы касьцёлаў Слабодцы. 1968 г.
(3 ЦЫКЛУ
О, БЕЛАРУСЬ, МАЯ ЛІТВА!”)
* * *
Паміж гор і лясоў У абдымках галін Узвышаюцца вежы Вышэй верхавін. О, Бацькаўшчына, Любая і прыўкрасная!
315
173. Вежы касьцёла ў Лаварышках. 2006 г.
316
Хараство
Адгрымеў маёвы дождж над жытам
3 бліскавіцамі.
У глыбінь небаспада сплыла цёмна-сіняя хмара,
Над узгоркамі
Вясёлку вісець пакінула.
Апантана зьвіняць жаўранкі -
He нацешацца.
1984г.
Мілавіца
Ціха зорка ўзышла ў вакне -Мілавіца.
Колькі згадак прынесла
з сабой.
Выйду на ганак -I думаю пра Багдановіча, Гледзячы ў сіняе неба.
1985 г.
317
Ноччу іду па зімовым лесе
Вецер начны наляцеў
На засьнежаны ельнік,
На дуб векавы.
Зашумеў, як жывы.
Цьмяна выглянуў месяц з-за хмар.
Агартае дрымота мяне і спакой — Прачынаюцца продкі ў крыві.
Дружа, лес дарагі,
Пагаворым на мове з табой.
1984 г.
Коні
(практыкаваньне на беларускую тэму)
Цёплы туман па даліне Гаўі Плыве, нібы рэчкі дух.
I пранесьліся коні ў тым тумане.
Толькі пошчак чуваць, Толькі грывы відаць...
Ах, вы коні, мая доля, Ах, вы коні, мае мары — Толькі вырвуцца з-пад сэрца I расталі ў тумане.
Век жыві на Беларусі — Hi дабавіць, ні адбавіць: Кожын сам сябе шануе, Кожны сам сваіх няславіць.
Ах, вы коні, мае птахі, Аднясіце мары ў вырай, Хай з далёкае старонкі Над Айчынай пралятаюць, Паскідаюць пёркі гускі, Можа песьняй стануць. Можа стануць маім лёсам, Можа я прад доляй вінны.
318
Князь Вялікі Вітаўт слынны, Леў Сапега, Радзівіл Дзясьніцай ворага трымалі, Ніхто сьвятынь
ня мог крануць!
Цяпер забылі іх імёны.
Перад чужынцам каркі гнуць „ Адукаванцы”, лаўрэяты, Антыхрысты, бюракраты...
Ах, вы коні, мае птахі, Дзе вы, мае песьні? Мне раней бы, Ці пазьней бы Нарадзіцца ўвесну, Разам з вамі ў пагоні Праляцець над полем. I пад Вільняй крутагорай Адпачыць на волі. Пранясьліся коні ўлегцы. Аніхто ня бачыў.
Туман ярам, туман ярам... Коні вараныя...
1988 г.
Tyra па роднай старане
Што можа быць страшней У роднай старане Тугі па роднай старане. Што можа быць цяжэй За адзіноту
He ў адзіноце.
Пагавару я сам з сабой, I не ў самоце дзень міне. Што можа быць цяжэй Тугі па роднай старане.
1981 г.
Зімовая ноч удома
Месячны бляск на падлозе
I цень крыжавіны вакна
Мройна спаўзаюць
пад цёмны парог.
Усяленская ціша ў доме начным.
Срэбрам іней блішчыць
на галінах рабін.
Выглядаю на двор:
Аж іскрыцца асьнежаны тын.
1983 г.
177. Зімовая „Ганна” і „Бернардынец ". Вільня. 2000 г.
Дыфірамб Вільні
Ты ўзьнята крывіцкімі даланямі Над вечнаю плыньню Вяльлі, О, Вільня, ты наша надзея і сіла, Воля і слава!
Ты здароўе наша,
Ты наша збаўленьне,
Ты зорка ў кароне
Найлюбшае нашай Літвы,
Ты сэрца наша жывое, Вырванае з грудзей.
Стагоддзі тапталі дарогі к Табе, Усе шляхі вядуць да Цябе...
He пакрые трава нашы сьцежкі, Пакуль мы жывём...
Пакуль пульсуе кроў...
Пакуль ёсьць Беларусь...
Гучна сьпяваю я Песьню хвалы.
1983 г.
321
Шыбеніцы
Што наканавана тым,
Што забылі
Пра шыбеніцы на плошчах?
1986 г.
Млын
Вольха старая высока расьце, Вяршыня яе ў млыновым вакне. На выспе
шалёваны гмах.
Вадаспад.
Шыбы ў муцэ.
Мох на сьцяне.
Жорны гудуць.
Белая пена плыве па рацэ.
Патанае альховае лісьце ў вадзе...
1985 г.
Паўдзённая цішыня
Вось затока Гаўі.
У люстры вады нерухома застыла трысьцё. Раскрываецца белы гарлачык,
I крылы стракоз шапацяць
над плакучай вярбой.
He гайдаецца бурая раска
Ля сьцябла асакі.
Моцна плюснуў шчупак.
Гэты гук, нібы стрэл у цішы.
322
(3 ЦЫКЛУ „КРАІНА”)
Раніцай за сталом
Надта люблю глядзець на касьцёл, -
Радасна сказала маці.
Серабрыстая вежа ў вакне.
1987 г.
323
Праз вакно назіраю за бусьлянкай
Такі лівень, Што схаваўся сьвет.
А бусьліха ж сядзіць.
1992 г.
Сьвежы вецер
Маліньнік пад ветрам
бялее ля вольхаў.
Першы шквал.
Навальнічная хмара плыве.
1987 г.
Асеньняе падарожжа
Гудзіць матор.
Зьмятае вецер скручанае лісьце 3 асфальтавай шашы.
1987 г.
На прыёме
Якія халодныя вочы
ў гэтага бюракрата.
I рука, нібы рыба.
А распытвае пра здароўе.
1988г.
324
Размова з тутэйшым бюракратам
Гэй, бюракрат!
Скажы на мове пару слоў.
- He могу-у.
1986 г.
Камунізм
Увесь час адно і тое ж: Хлусяць, хлусяць, хлусяць.
Нават праўда здаецца хлусьнёй.
1987 г.
Гракі
Ударыў мароз -
I сьнег зацярушыў замерлыя сосны.
Прыляцелі гракі пад вакно.
Цэлы дзень на галінах сядзяць, Унурыўшы дзюбы ў пер’е.
1986 г.
Гляджу з вакна на сіні лес
Раніцай шэрыя хмары на ўсходзе Зь ветрам хутка бягуць.
Рэдзенькі сьнег
Наўскос працінае пад елкамі цень.
Раптам ясны прагал
Над вяршынямі сіняга лесу -Пырснуў сонца прамень, асьвятляе сьняжынкі:
Нібы лета дыхнула з-за хмар.
1983 г.
325
(3 ЦЫКЛУ „АКУПАЦЫЯ”)
Мэлёдыя гучаньня
Чуваць галасы за вагоннай сьцяной.
He разьбіраю слоў, Але ведаю, што свае.
1987 г.
Сквер
Вунь бачыш на лаўцы
Уедліва „Правду” чытае дзядок.
Замухрышка.
За Сталінам колькі зглуміў людзей.
1987 г.
ЦэКа
Доўгі калідор, усланы чырвоным радном сінтэтычным,
I дзьверы з чырвонага дрэва, Паркет, габелены, кандыцыянеры, А дух, нібы ў труне, I цішыня магільная.
Эх, засьпяваю я песьню народную: - Гэй!
Павылазілі мерцьвякі
з шмараваных дзьвярэй
I люта глядзяць на мяне, губы сьцяўшы.
А я ж яшчэ і не сьпяваў, Толькі думаў запець, хвароба на іх. Дзе тут выхад?
Мо’ ўжо зачынілі!
1984 г., Менск
326
Падарожжа ў краіну мёртвых душ
Я вярнуўся ў край, дзе быў адсутны. Там я спаткаў сваё першае каханьне. Яно глядзела на мяне пустымі вачніцамі I шваргатала.
Тады я пайшоў да старой яе маці
I спытаў:
- Чаму шваргоча мёртвая галава, Хіба мала слоў?
- Усе шваргочуць, - пачуўся адказ.
I я ўбачыў пустыя яе вачніцы.
Тады я пайшоў да прашчура гэтых людзей I сказаў:
- Ты мудрэц. Чаму шваргочуць усе? Але прашчур быў глухі
I нічога ня чуў.
Я напісаў на пяску свой зварот, Але прашчур быў сьляпы I нічога ня бачыў.
Тады я кінуўся да немаўля ў калысцы
I доўга казаў яму словы, Але немаўля не разумела мяне.