Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
Гучы над трунамі надзей.
Дзе сад квітнеў, расьце кукольле Над запаскуджаным дунаем, Дзе дух лунаў - сядзіць жывот I ўпраўляе тваім краем.
Гучы, Купалавая ліра. О, колькі камянёў...
1987 г., Менск
Цьвіце груша
Зацьвіла груша пад вакном.
Пасьвятлела ў хаце маёй.
Толькі ўдома мяне няма.
1985 г.
340
Вярба
Парахнее вярба пры дарозе, Ломіцца крохкае гольле.
Наляцеў вецер цёплы заходні -Застагнала ў камлі так жалобна. Пазьляталі гракі зь верхавіны, Абваліліся долу лісты, Абсыпаецца цьвіль і кара, Вось абрынецца ўніз, Ужо скрыпіць, як іржава піла. Пазіраю трывожна ў вакно. Адляцелі вятры сорак раз, Белы сьнег ападае зь нябёс, Абсыпае маю галаву.
А дрэва старое стаіць і стаіць
на шляху, Дзе іду без сьлядоў.
Штось слабее мая хада.
Азірнуцца хачу, Ці жыве пры дарозе вярба?
1984 г.
Пахаладаньне
Халодныя дні, вецер паўночны. Толькі і радасьці мне: Цэлае лета цьвіце язьмін I буйна расьце трава.
1985 г.
341
(3 ЦЫКЛУ „ПЕРАХОДНЫ СТАН”)
Страла
Нацэліў вастрыё стралы
У неба.
I звонка зазьвінеў мой лук.
Імкліва пёркі зьніклі ў бяздоньні.
Куды ж ляціць страла?
О, цяжкае зямное прыцягненьне!
Ты падаеш назад.
1982 г.
Халодная раніца
На жоўтых вяргінях - раса.
Туман над іржышчам.
Вось і гэтае лета мінула.
1982 г.
Вішня
Вішня ля дарогі
так шчодра зацьвіла.
Куды вы сьпяшаецеся,
гледзячы пад ногі?
1987 г.
Думаю аб мінулых днях
Бліснула маланка.
I асьвяціла Тваё аблічча -Вобраз у маёй галаве.
1985 г.
Выпадковасьць
Перабег цераз вуліцу ў дождж. На секунду зірнуў - лісьце ліп. А сёньня ўспомніў ізноў.
1985 г.
342
Лінія дня і ночы
Толькі патух на вежы
Апошні прамень -
Месяц чырвоны ўсплыў.
Цень вечаровы
гусьцее за храмам
У суччы брызглін.
1987 г.
Цікаюць ходзікі
Цікаюць ходзікі ў цішыні,
I жоўтыя цені ад лямпы настольнай, Быццам хмары, вісяць на шпалерах.
Мо’ сплываюць па шыбах
халодныя кроплі,
Можа, вецер асеньні шуміць у лясах, Можа, гусі ляцяць паднябесьсем?
He, дарма, мне здалося ўсё.
Сьцелецца ліпкая ноч, нібы сон, Цікаюць ходзікі ў цішыні, I жоўтыя цені
вісяць на шпалерах.
1984 г.
Пустэча
Вось абвуглены дуб.
Вось зьнявечаны крыж. Як адбудаваць храм, Якога няма?
Гэй, вы!
Перастаньце галдзець! Вароны на цьвінтары.
1987 г.
343
Рабства
- Чаму ў вас такія распусныя дзеці растуць?
- Мы вучым свабодзе, -Прамовіў мне з гонарам раб.
1988 г.
Зязюля
Няма больш шчымлівай пары -Куваньня зязюлі вясной.
Раз, два, тры...
1987 г.
Цёплая ноч
Калісьці даўно, у апошнюю ноч жніўня, я прышоў на бераг
Дрывят. Вецер з гаркавым дымам прынёс з палёў подых во-сені, і такая журба наплыла на мяне. Шкода, што канчаецца лета, што такхутка праносіцца час... Можа там, на другім канцы Сьвету, за мільярдамі зор, такі ж, як і я, на беразе во-зера. Ці спаткаемся мы калі з табой? I тады напісаў я сабе:
Нябачныя хвалі шумяць, I конікі ў палыне. А як там?
Над магілай забітага сябра.
1987 г.
Галька
Плюскаюць хвалі ў бераг марскі, Коціцца галька ўсьлед за вадой Тысячы год.
1985 г.
344
(3 ЦЫКЛУ „ЗАЦЕМКІ”)
Раздумляю
перад кустом лазы
Цёплы дожджык дыхнуў з-за Пцічы.
Мільгае, пласкочацца лісьце лазы.
Квітнеюць лугі, сітнягі...
Прырода патрабуе адзіноты, Каб захапляцца яе красой.
Аднак, ходзячы ў гэтым раі, уяві -
Ты адзін на Зямлі.
Сонца памеркне ад жаху.
1985 г.
Загана
Чаму непрыемна аблічча
з адбіткам заганаў?
Чым агідная загана?
На ёй відаць
пячатка сьмерці.
1986 г.
* * *
Самая вялікая радасьць Дасягаецца ў сумоўі зь людзьмі. Самая журботная думка, Што непакоіць, -
Як будзе потым, Пасьля жыцьця.
1983 г.
345
(3 ЦЫКЛУ „ЖЫВАЯ СІЛА”)
Жывое
Думаю пра магчымасьці духу. Кволы расток таполі Асфальт праламаў.
1986 г.
Хіба ня бачыце?
Вы ўсё пра каханьне Складаеце радкі. Жадаеце, каб вас кахалі. А хіба ня бачыце, Як высахла без любові Наша Зямля?
1987 г.
(3 ЦЫКЛУ „МЕНСК”)
Шэрая патыліца
Я пайшоў пагуляць па любімых мясьцінах.
Але на Дамініканскай
Заўважыў перад сабой шэрую патыліцу.
Яна засланяла муры.
Тады я спусьціўся ўніз
у Траецкі квартал.
Але нічога ня ўбачыў з-за шэрай патыліцы.
Зайшоў у карчму -
Шэрая патыліца загарадзіла вакно.
Тады я загаварыў з сябрам.
Але ніяк ня мог убачыць яго аблічча.
Замінала патыліца.
Нічога ня зробіш.
Ехаў дадому і назіраў, Як трасецца перада мной шэрая патыліца.
346
Аж вушы варушацца, нібы лакатары.
Вышаў раней, так спракудзілася.
Прыйшоў,
а на лесьвіцу не прабіцца, У дом не зайсьці -
адна патыліца.
I тут я ня вытрымаў. Як даў па патыліцы, Толькі гузікі зазьвінелі.
I падумаў:
От дурны, трэ’ было адразу даць.
1986 г.
(3 ЦЫКЛУ „РАДЫЯЦЫЯ”)
Далёкі атамны выбух
Мой дом — мой замак
і цямніца.
Пыл радыяцыі
і вецер за вакном.
Бязьлюдны сад,
дзе заліваюцца яшчэ шпакі.
1986 г.
Гама
Дзесьці ў Маскве Рэпеціруе гамы Вова-вундэркінд. А ў Хвойніках з Дрэў Абсыпаецца гама-дождж На гора маёй зямлі.
Радыяцыя — 1
Апускаецца атамны пыл на Зямлю.
Яшчэ радыё грае
і песьні пяюць.
I белы голуб сеў на падваконьнік.
1986 г.
1987 г.
347
Крык
Пачуўся крык у зьсечаным лесе.
Я азірнуўся -
Прада мной доўгая вуліца:
Пад сонцам сьпякотным
Плойма народу плыве.
„Стойце! - пачуўся ізноў гучны крык, -
Куды йдзяцё?!”
Але ніхто не спыніўся.
Толькі вецер гарачы павеяў зь бялёсых нябёс, I ледзь чутна зямля затрымцела.
1983 г.
Кавалёк
На траве - кавалёк.
Дакрануўся рукой - сядзіць.
Пэўна, хворы.
(3 ЦЫКЛУ „ЧУЖАЯ ВАЙНА”)
Вяртаньне
з Аўганскай вайны
„Іванька малодзенькі Ідзе невясёленькі...” (3 народнай песьні)
Іванка вяртаўся.
Як здоўжыўся шлях над гарамі.
Дзе Вы, бацька мой любы
I маці мая любая, Што на заводзе футаралаў Фарбуе тэлевізары...
Як гайдаецца цынкавы мой самалёт Над Дзьвіной,
Як воблакі серабрацца...
А вунь у садочку дзяўчына мая.
А вунь на парозе матуля мая.
А вунь каля брамы мой бацька стаіць...
He спаткай, не глядзі на мяне да сьвітаньня.
348
He кладзі мне
чырвоныя кветы.
Лепш хай прыме труну той маскаль-ваенком.
Мне яго не дастаць з таго сьвету. Паслухайма...
Як чыркаюць вераб’і на могілках У бэзавых кустах, Як лісьце шуміць у таполі. Там, далёка, ў пустыні сухой, Дзе вецер гарачы на волі, Плача Фатх і бедная Сулейма Над сынам сваім у юдолі. Праклінае мяне ў труне. Праклінае мяне ў палёце. Праклінае мой край, Праклінае народ мой харошы. Зірні.., як ластаўкі ў небе лунаюць Над правадамі.
Напэўна, заплоцяць Табе за мяне. Талоны на грэчку і льготы... - Кончаем обряд, - ваенком загадаў, -Он долг свой отдал.
Он умер, как все патрноты.
188. Расейцы. 3 цыклу „Акупацыя”. 1964г.
1988 г.
Дзень вечны - дзень апошні
Адгрукатала кананада, I танкі адышлі.
Крывёй сьцякаючы на полі, Адзін ляжыць Яшчэ жывы.
Імгліцца майскі дзень, Аблокі, канае кволая душа.
Сьпявае шпак, Вітае раньне, I нізка-нізка над вадой Гарэзы ластаўкі ляцяць. Пэўна, перад дажджом.
1982 г.
(3 ЦЫКЛУ „ПАГАНСКІДУХ”)
Асеньні змрок над Клявой
Гадзюкай плыве Клява
з Клявіцы ў Гаўю
I зьнікае ў змрок.
Як луска, зьзяе стужка яе
ў асеньніх лугах.
Лес кляновы даўно не шуміць.
Зьнік дазваньня, пасох.
Спарахнелі пашчэмкі дзікоў на кары. Толькі верас і жоўгыя травы шумяць, I кустоўе дазы.
Хаваецца сонца ў чорнай ральлі. Патухаюць чырвоныя хмары, Сінеюць, бягуць над лясамі.
Вецер птушкай начной Над халоднай вадой
адлятае.
Вы
I вы баіцеся вайны? А завошта сынок Забівае людзей у гарах?
1987 г.
1984 г.
(3 ЦЫКЛУ „ЛІСТЫ ДА БАЦЬКАЎШЧЫНЫ”)
Іду пехатой
He сьпяшаю дамоў.
Яшчэ сонца высока — пагодныя дні.
Разглядаю наўкол далягляды Твае і лугі.
Доўга стаю пад сасной.
Уецца стужка Гаўі, Палошча на дне вадзяную траву. Усё відаць з вышыні.
Пыл курыць на дарозе. Далёка за купамі Дрэў Чую трактара стрэкат. Прывык да яго, Нібы даўняга сябра сустрэў. Гуляюць вятры на гары — Песьні коніка ў шэлесьце траў. Іду цераз поле, каменьні, імхі, баразной.
Ах, як шкода, што ўсё праміне — Сьмерць разлучыцць з Табой.
1985 г.
Сьвятло любові
Як добра сузіраць
Ціхую Тваю красу;
Твой погляд, поўны пяшчоты і ласкі.
Быццам срэбныя промні ў майскую ноч
Плывуць з-за празрыстых хмар.
1985 г.
351
(3 ЦЫКЛУ „КРЫМ”)
На магіле Багдановіча
Пад дрэвамі,
дзе цень халодных
надмагільляў
Каток ласкавы падышоў
I замурлыкаў ля нагі.
1992 г., Ялта
Ялта
Сьпякота. Адчыненыя дзьверы.
Бадзяюцца расейцы
па магазінах,
Усім нездаволеныя.
1992 г.
У ханскім палацы заходжу ў пакой фантанаў
Толькі жорсткі,
чульлівы ўсход
Мог прыдумаць
сьлязы фантан.
Задуменна гляджу на крывы ятаган, Ручка зашмальцавана.
1992 г., Бахчысарай.
Маўзалей Джаныке Ханум, 1437 год
Разрабаваны расейцамі.
За плату
аглядаюць нашчадкі
Брыдоту продкаў.
1992 г., Бахчысарай.
-^f/W^ Ў
Мірабэлькі
Далёка ўнізе,
на схіле гары, раніцой
Я ўбачыў і зьняў,
як цьвітуць мірабэлькі.
2001 г.. Варшава
Кветка
Пунсавее, як Боская кроў.
Гарачая, як каханьне.
Прыўкрасная, як маладосьць,
ружа чырвоная.
Барвовы цьвет
Як высакародна цьвеціцца
Дзікая ружа
На фоне кляшторнай сьцяны!
2002 г.
355
193. Тульпаны. 1999г.
194. Сьвет за ветравым шклом. 2002 г. Вільня.
356
195. Восеньу Канэктыкут. 1998 г.
358
196. Белы тульпан. 1999 г.
359
197. Кветкі магноліі. 2002 г.
360
198. Тульпан бел-чырвона-белы. 1999 г.
Тульпан
А гэты белы тулыіан,
Нібы сабака, ласкавы і кудлаты, Галаву апусьціў.
2002 г.
361
199. Магноліі ружовы цьвет. 1999 г.
* * *
Цёплы вецер шумліва падзьмуў. Паляцелі магнолій пялёсткі -Залатыя рыбкі.
2003 г.
362
* * *
Ветрык адбег, I нарцыс паваліуся, Хлопчык маленькі.
2002 г.
* * *
Шасьціканцовы нарцыс, Як зорка Бэтлеему, Сьвеціцца ў ценю травы.
2002 г.
366
Вішневы цьвет
О, сакура ружовая!
Ты, як пышная цеплыня!
Але белая вішня - паўночная краса, Чыстая, як сьвежы вецер.
2002 г.
367
209. Па дарозе ў Вільню блакітны сон. 2000 г.
210. Трысьнёг над возерам. 1998 г.
370
211. Восень у Брукліне. 2003 г.
212. Bid зьверху на вясеньнюю тэрасу 2000 г.
372
213. Лістапад у Нью-Джэрзі. 2003 г.
374
214. Восень у Нью-Джэрзі. 2003 г.
375
215. Асеньняя тэраса. 2003 г.
376
216. Асеньні эцюд з дрэвамі над вадой. 2001 г.
377
217. Асеньняя вада. 2003 г. Нью-Джэрзі.
378
218. Дажджлівы дзень каля хаты Хведара Нюнькі. 2000 г. Вільня.