Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
I я ўбачыў пустыя яго вачніцы.
I, як ад сьмяртэльнага холаду, Зьледзянела мая душа... Але хіба можна забыць Першае сваё каханьне.
1983 г.
Прывід Рэйтана
(Прыпавесьць)
Аднойчы восеньню, калі было сыра і нудна,
I бясконца ішоў дождж,
Усе сказалі:
- Пойдзем тапіцца, - і накіраваліся да рэчкі.
- Спынецеся! - сказаў Адзін
і стаў у дзьвярах.
- Хіба ня міла вам жыць?
- Надакучыла, - адказалі ўсе, -Пойдзем разам.
- Жыцьцё - гэта дар, а ня наша ўласнасьць, -запярэчыў Адзін, -He баіцеся Бога.
— He вучы нас, як жыць! - закрычалі яму, -Прэч з дарогі!
Але Адзін лёг упоперак на парозе.
- Ідзеце праз маё сэрца, якое баліць за вас.
Гэта моцна раззлавала ўсіх.
- Ён плюе супраць ветру! -закрычалі вакол.
— Ен супроцьставіў сябе ўсім.
- Гэта вораг усіх, - сказаў нехта.
- Хто адданы народу, той ідзе зь ім у воду!
- Пакараць яго! - залямантавалі наўкола.
- Сьмерць таму, хто стаіць на нашым шляху!
- Утапіць! - прысудзілі суддзі.
Аднаго схапілі і кінулі ў вір.
I не ўсплыло яго цела...
А была восень.
Бясконца ішоў дождж.
I было гэтак сыра і нудна,
Што ўсе разышліся,
упэўненыя, Што цяпер іх жыцьцё
палепшыцца.
1984 г.
Каўчэг
Неба ў хмарах.
На гары
Завіхаюцца цесьляры.
Будуюць каўчэг.
Рагоча пастух
Пад гарой
3 транзістарам „Акіян”, Тыцкае пальцам з дна акіяна. Вялізнае стойла кароў — Жуюць і жуюць сваю жвачку... Галубка і галубку, сабачку I жменю зямлі, He стаптанай капыцьцем, На борт аднясіце.
А ветразь хай будзе вам зь лёну. Спачнуць у ім душы Памерлых, забітых, загнаных За долю, за волю, За прышласьць сваю — Вязьмо безыменных паэтаў. О, Беларусь!
Як кужаль Твой белы Напоўнены ветрам! Як неба Тваё пачарнела!
О, скарб наш апошні -На тысячы ветразяў праведных душ.
Ці чуеце горнія песьні? Хутчэй завіхайцеся, цесьлі.
1987 г.
329
Мне б дажыць
Чым больш жыву -Тым болей страт.
I зашываюцца сябры
па хатах
Між жонак і дзяцей...
А мне б дажыць, Мне б толькі ўбачыць
Мой народ свабодным! О, воля наша нарачона! Мне б толькі дачакаць, Як здохне зьвер чырвоны. Прадчуваньне бяды Бачу мноства пачвар пад дрэвамі.
1987 г. Рабая сьвіньня ў гамаку Задзірае ўгару капыты. Сноўдаюцца каросьлівыя сабакі, Гаўкаюць на ўвесь лес. Ляжыць кілбаса ў дэкальтэ. Рохкаюць япрукі, Рыюць пад дубам карэньні... А вецер у хвоях шуміць, Трапеча ў лісьці асін. I ніякіх ім спраў да пачвар, Да ўсіх. Да пустых берагоў, Да агнёў, Што попельна ліжуць траву языкамі, Да цынкованых трун, Што грымотна лятуць над палямі, Да руін, Да забытых сьвятынь... Ужо даўно не жывуць чалавекі. Зорка шчасьця ў глыбіні нябёс адляцела... I ніякіх ім спраў... Толькі ў соснах высокіх Вершаліны ссохлі I лісьце бяроз пажаўцела. 1985 г.
330
Вёска Зялёны луг
(Апавяданьне)
Дзе вёска некалі стаяла -
цяпер мікрараён.
3 дамоў камфортных - від.
3 вакон дзевятага паверху
Так вока суцяшае лясісты краявід...
Там чвэрць мільёна душ нявінных Беларусоў - цьвет нацыі, Пад шыльнікам ляжыць Замучаных, забітых, скатаваных. I вымірае памяць навакол У вёсках здратаваных.
Пяць год перад вайной, Штодня, штоноч
машынамі вазілі.
Вязалі, ламалі рукі, білі,
Сьмярдзючым коркам затыкалі рот, Каб слоў ня чуць на мове людзкай, I па-майстэрску ў галаву Стралялі куляй з матам рускім.
Калі ж магілу напаўнялі, Насьпех прысыпаўшы пяском, Сасонку кволую страмлялі, Дьт толькі дрэўца не расло.
О памяць нашая зямная! Схаваў цябе лясны прасьцяг. Як праваліліся пад вамі Пяскі і нетры на касьцях!
Стаіўся сталінскі бандыт.
Хавае хвост забойца: „Расьці, расьці, яловы лес, Гуляй, гуляй, прапойца!”
331
Калі ж апошні сьведка дзён У дол пясчаны зыйдзе, Тады ізноў крывёй бакал Налье сатрап і злыдзень.
I баль пачне
сярод чумы чырвонай, Каб выпілі да дна
I вымерлі пад корань.
Мінае час і пакаленьні, Але не стане кроў вадзіцай, Хоць сто гадоў хай праміне. Ня будзе нават камуністаў, Ды не даруецца Маскве.
Зьвер зьвера пакрываў, Масква Маскву хваліла. Бяздоньне подлае хлусьні Народы, душы затапіла.
He забывайце ж памяці сваёй, Каб зьверства
людзькасьць
не забіла.
1988 г.
Дрэвы продкаў
Я прыйшоў у лес, Дзе расьлі дрэвы маіх продкаў -Кашлатыя яліны і сосны, сьветлыя бярозы.
Добра гаварыць зь імі, нібы зь дзядамі.
Чую раптам чужыя галасы ў запаветных мясьцінах.
Чую сьмех нахабны.
Уяўляю іх п’яныя вочы і круглыя каркі,
Абліччы, нібы мішэні.
I, як спружына, імкнецца да зброі рука.
Толькі не было ў мяне ніякай зброі,
Акрамя чаканьня,
Калі зь любоўю ішоў у лес, Дзе расьлі дрэвы маіх продкаў.
1984 г.
332
(3 ЦЫКЛУ „ДНІ”)
Водар настурцыі
Дожджык ноччу адшумеў.
Толькі выйшаў на ганак
чуць сьвет -
Тонкі водар настурцыі
ў летняй цішы Над срабрыстай расой стаіць.
1983 г.
Язьмін
Кожны дзень назіраю, Як квітнее язьмін.
Сёньня прыйшоў —
абламанае гольле.
1987 г.
Пад шум лістоты
Конік квола стракоча
ў жоўтай траве.
Адцьвілі сухавейкі.
Жнівеньскі вецер.
1982 г.
Вечар на ўскраіне горада
Вечар надходзіць.
Сонца залоціць верхавіны хвой за вакном.
Фіялетавы дым над дарогай.
Самалёт праляцеў.
Трымцяць шыбы.
Адбіваюць вясёлкай барвяныя блікі.
Сьціх прарэзьлівы гуд.
Вось і першая зорка ў небе відаць.
і984г.,менск Яблынёвае лісьце
Рэдкае лісьце яблынь
Відаць праз гардзіну вакна.
Трапеча на ветры.
Ярка мігціцца скрозь іх неба сівое.
Холадам вее.
А толькі ж учора нябёсы цьвілі,
I хадзіў я ў духмяную цень,
I спадалі пялёсткі ў траву.
1984 г.
Ціхае лета ў жніўні
Падымаецца сонца павольна,
Сагравае бетон і траву.
Пакрываецца пылам асфальт.
Хтось зьдзічэла крычыць у двары.
Усе прывыклі.
Па справах ідуць і без спраў.
Дзед у футры старой апусьціў галаву,
Увесь глыбока ў думках сваіх,
He зважае
I адсутна глядзіць на пясок:
Прасяваецца лёс.
Ружавее рабіна,
Цёплы ветрык у гронках
гуляе ігрыва.
Усё былое плыве прад вачыма.
1984 г., Менск
Плот
Дашчаты плот перада мной.
Хачу абыйсьці -
Здаецца, ня будзе яму канца.
Бачу за плотам
Чыёйсьці паўгалавы.
Злосныя вочы глядзяць на мяне
I рука з цыгарэтай нэрвова дрыжыць.
Мінаю, нарэшце, глухую сьцяну.
У адкрытае поле іду.
Сьвідруе патыліцу позірк усьлед.
Назірае маю хаду.
1983 г.
Жнівень
Ноччу з поўначы цёплы вецер павеяў,
Прынёс чорныя хмары.
He ўвядзе мяне ў зман
Цёплы вецер паўночны ў жніўні.
Вось і ранак пачаўся халодным дажджом.
Белая пара стаіць над Гаўёй.
Тлумы шэрых шпакоў паляцелі на ржышча.
1983 г.
Прыцемак халоднай восені
Запаліліся зоркі ў небе,
I холад павеяў зь цёмных палёў.
За сьпіною агні і цяпло пад страхой.
Тварам да ветру стаю.
Пах бульбянііпча, мерзлай зямлі адчуваю. Пошум крыльляў вышэй верхавін -Шэрыя гусі лятуць.
1984 г.
335
Аўтобус
Аднойчы ў аўтобус
Зайшоў чалавек,
Шэры і непрыкметны,
Як і ўсе, хто ехалі побач са мной.
Ня памятаю яго аблічча,
He глядзеў яму ў вочы, Ня чуў яго голасу.
Ведаў толькі пра яго прысутнасьць,
Бо стала кепска, непрытульна, холадна і трывожна.
Ня мог сканцэнтравацца на думках, Асэнсаваць уражаньні за вакном, Адключыцца ад гаманы.
На прыпынку ён выйшаў
I зайшоў іншы,
Шэры і непрыкметны,
Як і ўсе, што ехалі побач са мной.
Ня памятаю яго аблічча,
He глядзеў яму ў вочы,
Ня чуў яго голасу,
He адчуваў прысутнасьці,
Бо сканцэнтраваўся на думках,
Радаваўся краявіду
I адключыўся ад гаманы.
А калі выходзіў,
Незнарок сустрэўся
Зь ветлым поглядам
шэрага незнаёмца.
I так пацяплела на сэрцы.
1982 г.
Мой лес
У дарозе, ля горада, ў лесе, Дзе поўна чужых людзей Галёкала, ламала кустоўе і дрэвы, Піло, ела, паліла агні, Ляжала пад сонцам дармовым, Засьпеў мяне дождж Зь ветрам і градам.
У момант усё апусьцела, I бурны струмень Каляровае сьмецьце панёс.
I радасна мокнуць мне Ў лесе маім,
I люба мне стыць
Пад ветрам і градам.
1983 г.
Асеньняя ноч
Празрыстая, нібы шкло, Асеньняя ноч стаяла.
Іду на балкон з цішыні. Серабрацца ўнізе іголкі сасны. Месячны бляск на бэтоне сьцяны. Бачу, іней кладзецца на квет, Ад дыханьня майго растае.
Хмарка шэрая Месяц схавала, Пасохлыя астры
На зьмерзлых сьцяблах. Над Зямлёй, нібы сон, Асеньняя ноч маўчала.
1985 г.
337
Верасень
Шэлест кволага лісьця асіны
I халодная сінь угары.
Тлее сонца ў смузе на заходзе.
Пах верасны.
Чапляецца плашч мой за гольле
шыпшыны,
Згукі 1983 г.
Ападае на дол
Вечарам з клёна апошні ліст, Гайдаецца, доўга ляціць.
Беспрасьветная ймгла на Зямлі. Раптам дзесь, нямаведама дзе, Загучэла мэлёдыя Сольвейг, I пачулася музыка Грыга.
А мо’ гэта прысьнілася мне?
Груша грабае гольлем
па голай сьцяне.
Павуціньне ляціць пуцявінай. Моцна сэрца забіла ў скронь, I зьмянілася сьвету карціна.
1983 г.
Камяні
Гучыць Купалавая ліра...
О, колькі камянёў паэту
На галаву, на рукі белыя, ў душу... За тых, што ў голадзе, ў сярмязе, За тых, што вышлі зь небыцьця I пнуць купалава нагамі, Шукаюць панскага жыцьця. „Яшчэ бізун замала хухаў, Замала пёк рабоў пакорных...” Замала сыпаў соль на раны — Так напаілі ўсіх атрутай, Ажно патомак яшчэ п’яны.
Гучы, Купалавая ліра.
Гучы на грузах забыцьця. Гучы для тых,
338
Хто „край зьніштожыў
I к цемрам вечным кладкі мосьціць...” Гучы, хаўтурная Куцьця.
Пад крыжам бацькі-самагубцы He, не заплача рэнегат.
Забойца брата, здраднік маткі, Як з чэрні чэрнь, так з ката кат.
Гучы, Купалавая ліра.
Гучы над подлаю кляцьбой Прысяга вернасьці мамоне -Жабрацкі сьцяг над галавой.
Усё ўзяць, схапіць, дай мне, маё, А нашага - нічога.
Шпурнуў пад ногі казнакрад Прадзедавыя гусьлі, ТПтп славу продкам ракаталі.
- Вперёд, вперёд! - гнюсавіць рот
I ... растапталі капытамі.
Гучы, Купалавая ліра.
Над пілавіньнем дзён забытых, Над нематою душ забітых.
Як перад сконам рагаталі.
Віруе п’яная гульба — Учора матку пахавалі.
Гучы, Купалавая ліра.
Гучы над магіяй ракет.
Ншчэ камсамолец Швондрык Веня Сказаў усім, што Бога нет.
Дзе храм стаяў, дзе пелі Псальмы, Зіяе чорная дзіра.
Паганцы, ведзьмы, скамарохі -Шалее Лысая гара.
Гучы, Купалавая ліра, Шугай, як полымя, з грудзей. Глядзіце ўсе - ілжэ з трыбуны
339
Перакананы прахіндзей. „Слуга народа”, дабрадзей Да скону мову зьневажае, Ен першы вораг і зладзей. Вось іншы выхадзец з народу, Той растлусьцелы маладзік, У крэсла тулава ўшчыміўшы, Ніяк ня вырве свой „язык”.
Гучы, Купалавая ліра.