Дзіцячы атлас Беларусі легенды і паданні

Дзіцячы атлас Беларусі

легенды і паданні
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 58с.
Мінск 2018
33.3 МБ
ПОМНІК ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
—

* o’
efl
БАРЫСАЎ КАМЕНЬ
	
Калісьці даўно там, дзе зліваюцца дзве ракі, князь Орша пабудаваў вялікі замак. У князя была дачка-прыгажуня. Яна пакахала сялянскага хлопца. Па начах, калі на небез’яўляўся месяц, закаханыя сустракаліся
на беразе ракі. Але князь даведаўся пра гэта. Ягоныя слугі схапілі
юнака і пакаралі смерцю. А дачку жалезнымі кратамі на вокнах.
Ключ князь кінуў у раку, якую з таго часу сталі называць Аршыцай.
Пазней на тым месцы, дзе зліваюцца рэкі Аршыца і Днепр, паўстаў горад Орша.
Орша пасадзіў у асобны пакой з
ЕЗУІЦКІ КАЛЕГІУМ
БУДЫНАК
БЫЛОГА ВАДЗЯНОГА МЛЫНА
ЦАРКВА
СВЯТОГА ЛЕАНІДА
МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС «КАЦЮША»
< ' ’ 	
АБЛАСНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР
ЦАРКВА СВЯТЫХ ПЯТРА I ПАУЛА
Гомель
АЛЬТАНКАУ ПАРКУ
ПАЛАЦ РУМЯНЦАВЫХ-ПАСКЕВІЧАУ
*
омельская вобласць



(	\ГЬмельі	
Калісьці даўно жыла на свеце прыгожая дзяўчына Марыля. Бацькі не маглі нарадавацца, якая разумная і працавітая яна была!.. Аднойчы каля іх падворка з’явіўся малады багаты князь. Марылька і князь пакахалі адно аднаго.
Праз нейкі час Марыля прызналася яму: — Хутка ў нас з табою будзе сын ці дачка. — Дык гэта ж радасць! — усклікнуў князь.— ж прышлю да цябе сватоў! Чакай...
Увесь наступны дзень Марыля чакала сватоў. Нарэшце настала ноч, і дзяўчына здагадалася, што ніхто да яе не прыедзе. Яна горка заплакала. Бедная Марыля вырашыла пайсці куды вочы глядзяць. Яна баялася сораму. Праз нейкі час на дарозе дзяўчына сустрэла старога жабрака, і далей яны пайшлі разам. Надыходзіла зіма, таму сярод лесу вандроўнікі пабудавалі сабе невялікую хаціну, дзе і сталі жыць. На радасць сабе і старому ў самыя лютыя
маразы нарадзіла Марыля дачку, якую назвалі Мілкай.
Ішлі гады. Жабрак зусім састарэў, а Мілка падрасла і стала такой жа прыгожай, як і яе матуля. Аднойчы вясной, калі было ўжо вельмі цёпла, Мілка пайшла да ракі, каб выкупацца. Толькі адплыла яна ад берага, як трапіла ў вір. Дзед і Марыля ўбачылі гэта, але дапамагчы не змаглі... I тады, гледзячы на раку, якая адабрала ў іх самае дарагое, яны ў адзін
— Каб ты вужакай-гаміюкай круцілася!..
Раптам рака выгнулася, як змяя. 3 таго часу яе сталі называць Гаміюкай. Пазней на тым месцы, дзе стаяла хата Марылі, спачатку ўзнікла вёска Гомій, а потым — горад з прыгожай наЧі звай Гомель.
Беларусы добра ведаюць гэтыя мясціны і на-
зываюць іх Добрушчынай. А калісьці ў далёкія часы
тут было шмат лясоў. I жыў разам з жонкай і двума дзецьмі чалавек, якога звалі Добрушам. Быў ён вельмі працавітым — меў не толькі вялікую гаспадарку, але нават пабудаваў млын, дзе малоў муку. Прычым не адмаўляў у просьбе змалоць зерне ні
багатым, ні бедным. Калі бедняку не было плаціць, Добруш малоў муку яму задарма.
ЧЫМ
Добруш
PR
ЛААА
РАЕННЫ КРАЯЗНАУЧЫ МУЗЕМ
МОСТУ ПАРКУ

Слава пра дабрыню гэтага чалавека разнеслася далёка. Даведаўся пра Добруша злы чараўнік. Прыйшоў ён на млын
і сказаў гаспадару:
— Мне падабаецца, як ты працуеш. 3 гэтага можна мець добрую капейку. Давай з табой дамовімся, што ўвесь набытак будзем дзяліць на дваіх, пароўну. А калі адмовішся — пашкадуеш...
Добруш не стаў слухаць далей і выставіў нязванага госця за дзверы.
Раззлаваўся чараўнік і наслаў на сям’ю Добруша страшэнныя хваробы. Спачатку захварэла і памерла жонка Добруша, а потым — ягоныя дзеці. Загараваў наш небарака, пасівела ягоная галава. I тут зноў падкаціўся да Добруша чараўнік. Але той, убачыўшы ліхадзея, усклікнуў:
— Лепш я скрозь зямлю правалюся, чым буду працаваць на цябе!..
Раптам грымнуў гром, бліснула маланка — і праваліўся скрозь зямлю Добруш разам са м млынам.
Пазней на тым месцы з’явілася спачатку вёска, а потым горад, які назвалі Добруш.
СВЯТА-МІКАЛАЕЎСКІ САБОР
Рагачоў
Жыў калісьці ў далёкія часы ваявода Рогач. Чаму
ГАРАДЗІШЧА
ПАМЯТНЫ ЗНАК (ГАРАДЗІШЧА)
КАСЦЕЛ
СВЯТОГА АНТОНІЯ ПАДУАНСКАГА
праз ненкі час яны знайшлі добрае мес-
так яго называлі, ніхто не ведае. Хтосьці казаў, што ягоныя ўладанні знаходзіліся дзесьці на рагу, на выгіне Дняпра. Некаторыя сцвярджалі: маўляў, ваявода біўся звычайным драўляным рагачом адразу з двума ваярамі, перамог іх і прымусіў уцякаць.
Аднойчы вяртаўся Рогач са сваёй дружынай з чарговага паходу. Набліжаўся вечар, і трэба было дзесьці спыніцца на начлег. Але на душы ваяводы было неспакойна. Чаму — ён і J сам не ведаў. Тым не менш
ДОМ, ДЗЕ ЖЫЎ УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
ца для лагера. Спыніліся, запалілі вогнішчы. Рогач паслаў дзясятніка з некалькімі ваярамі ў разведку. Неўзабаве тыя вярнуліся і паведамілі, што па слядах дружыны ідуць татары. Рогач сабраў сотнікаў, і яны вырашылі сустрэць ворага на пераправе.
Праз нейкі час да ракі падышло татарскае войска. Татары пачалі перапраўляцца цераз раку. Дружыннікі дачакаліся, пакуль апошні з іх вы-
КАПЛІЦА НА МОГІЛКАХ
лез на бераг, і кінуліся на ворагаў. Бітва была кароткай. Шмат ваяроў загінула з абодвух бакоў, але дружыннікі Рогача перамаглі. I тут здарылася бяда: атручаная татарская страла чырканула ваяводу па твары. Спачатку ён, захоплены бітвай, амаль нічога не адчуў, але неўзабаве, зусім аслабелы, пахіснуўся і ўпаў з каня. Праз дзень Рогач памёр. Дружыннікі пахавалі ўсіх забітых, у тым ліку свайго ваяводу, і насыпалі над імі курган, які назвалі Рогачаў. Пазней тут вырас горад, назва якога і цяпер вядомая ўсім —
СВЯТА-АЛЯКСАНДРА-НЕУСКАЯ ЦАРКВА




ГТураў

У старажытныя часы на тым месцы, дзе цяпер
ТУРАЎСКІ КАМЕННЫ КРЫЖ
ен ля
ГАРАДЗІШЧА
свае воды рэкі Прыпяць, Струмень і Язда. Прыйшоў на тыя землі князь Тур з войскам. Прыйшоў таму, што тут вадзілася шмат звяроў, птушак, рыбы.
Аднойчы князь Тур лёг адпачыць на высокай
гэтым месцы
САБОРСВЯТЫХ КІРЫЛА I ЛАЎРЭНЦІЯ
гары і заснуў. Прыснілася князю, быццам жыць на вялікім возе, а навокал — гарады, ды якія прыгожыя!..	/
Прачнуўшыся, князь Тур зра-	[	.
зумеу, што
трэба пабудаваць вялікі горад. Будаваў
ЗАМЧЫШЧА


князь не абы-як: спярша насыпаў тоўсты пласт рачнога пяску; потым пачаў паліць лес і паклаў дробнага вугалю ў тры аршыны, пасля — бярозавую кару і бітыя гаршкі, затым — звярыныя косці і луску язя. I толькі потым усё гэта засыпалі зямлёй.
Так з’явіўся легендарны горад Тураў. Князь Тур таксама выкапаў глыбокі калодзеж, у якім, казалі людзі, былі тры дны: меднае, сярэбранае і залатое. I калі не вытрымае і парвецца залатое дно,то настане канец свету і Зямля зноў будзе суцэльным акіянам...
КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

ПОМНІК КІРЫЛУ ТУРАУСКАМУ
ЦАРКВА ЎСІХСВЯТЫХ


АБЛАСНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР
1
КАСЦЕЛ АДШУКАННЯ СВЯТОГА КРЫЖА
БАРЫСАГЛЕБСКАЯ (КАЛОЖСКАЯ) ЦАРКВА
НОВЫ ЗАМАК
ДОМ-МУЗЕМ ЭЛІЗЫ АЖЭШКА
ПАКРОУСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР
I
|П| |||| Л*№Е
родзенская вобласць
Гродна і
Вельмі даўно гэта было — яшчэ ў старажытныя часы. Княжацкая дружына вярталася на чаўнах з баявога паходу. Воды вялікай ракі неслі чаўны далёка-далёка, і здавалася, што не будзе канца гэтаму падарожжу. «Трэба дзе-небудзь прыстаць да берага,—думаў князь,—і знайсці месца для лагера.А можа, і для ўмацаванага паселішча. Галоўнае, каб побач не было ворагаў...»
Паклікаўшы ваяводу, князь загадаў яму:
— Дзе Адзінец? Давай яго сюды!
Прыбег Адзінец — дужы русавалосы хлопец.
— Разам са сваімі ваярамі высаджвайся на бераг. Паглядзіце, ці няма непадалёк ворагаў, і знайдзіце месца для лагера. А калі нам тут спадабаецца, мабыць, і хаты сабе пабудуем...
Адзінец пабег да сваіх дружыннікаў.
Праз некалькі гадзін князь убачыў на беразе чалавека, які шырока развёў рукі, прыцягваючы ўвагу воінаў. Князь паклікаў ваяводу, і той растлумачыў:
— Гэта чалавек Адзінца. Ён падае нам знак, што ворагаў нідзе няма, і просіць спыніцца.
Чаўны дружна павярнулі да берага...
Неўзабаве князь з дружынай ужо абгароджвалі драўляным частаколам будучае паселішча на высокай кручы (гэтае месца паказаў ім Адзінец). Пазней, калі ў каго-небудзь з мясцовых жыхароў пыталіся, адкуль яны едуць, тыя адказвалі: «3 Гародні». Праз нейкі час тут вырас горад, назва якога вядомая і цяпер — Гродна.
Гальшаны
Гальшаны
СВЯТА-ГЕОРГІЕУСКАЯ ЦАРКВА
КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ
Жыў калісьці на свеце багаты князь Альшан (ці, як яго яшчэ называлі, Ольша). Добрым і справядлівым чалавекам быў гэты князь, простых людзей ніколі не крыўдзіў. Нават найлепшы сябар у яго быў з сялян, і звалі яго Лугвен. Альшан і Лугвен разам раслі, як гаворыцца, не адзін пуд солі разам з’елі, у многіх бітвах пабывалі, разам і на паляванне ездзілі. f
Аднойчы Альшан і Лугвен чарговы раз адправіліся на паляванне, але паехалі з імі / і толькі пяцёра ваяроў. Князь быў упэўнены, / A што ніхто не адважыцца напасці на яго ў тых землях, дзе ён уладарыў. Г
Так здарылася, што	1
паляўнічыя, ахопленыя азартам, заехалі \	ул
__							*	_з
ў глыб пушчы. Нават княжацкі палясоўшчык пачаў незадаволена азірацца па баках. Нарэшце ён не вытрымаў і звярнуўся да Альшана:
— He гневайся, князь, на тое, што скажу табе. Лепш бы нам вярнуцца, бо я не ведаю гэтых мясцін, і мы можам заблукаць. Акрамя таго, хутка вечар, і не хацелася б, каб ноч заспела нас у лесе...
Князь Альшан не паслухаў палясоўшчыка. Паляўнічыя ўжо здабылі шмат звяроў, але ўсё адно працягвалі рухацца далей і далей. Неўзабаве яны ўбіліся ў такую глухамань, у такі гушчар, што былі вымушаны спешыцца: коні далей ісці не маглі. Князь і дружыннікі вырашылі заначаваць каля вялікага дуба. Расклалі вогнішча. Альшан звярнуўся да свайго сябра:
— Лугвен, абяцаю, што на тым месцы, дзе мы спаткаемся з людзьмі, я пабудую прыгожы замак і буду там жыць.— Князь уздыхнуў.— Хутчэй бы з гэтай пушчы выбрацца, бо страчваю я апошнюю надзею на выратаванне...
Пераначавалі паляўнічыя каля вогнішча, а раніцай рушылі далей. Доўга блукалі яны па пушчы, пакуль не ўбачылі хаціну, дзе, як выявілася, жыла сям’я другога княжацкага палясоўшчыка...
Князь Альшан выканаў сваё абяцанне, і праз два гады на месцы хаціны паўстаў вялікі прыгожы замак, каля якога вырасла паселішча з цудоўнай назвай Гальшаны.

КАП ЛIЦАП АХАВ АЛ ЬН Я КНЯЗЁЎ СВЯТАПОЛК-МІРСКІ
Было гэта ў далёкія часы. Нарадзіўся ў адной маладой сям’і сынок Мікітка. Хлопчык рос як на дражджах. У пятнаццаць гадоў ростам ён быў ужо вышэйшы за бацьку, шыракаплечы і вельмі дужы — сапраўдны асілак.