• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы атлас Беларусі легенды і паданні

    Дзіцячы атлас Беларусі

    легенды і паданні

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 58с.
    Мінск 2018
    33.3 МБ
    Аднойчы Поля раптам пачула гукі жалейкі: прыгожая, але трохі сумная мелодыя кранула душу князёўны. Поля пераапранулася ў сялянскае адзенне, непрыкметна прабралася каля стражнікаў і пабегла на бераг возера. Там яна ўбачыла маладога прыгожага пастуха з жалейкай. Статак быў непадалёку. Убачыўшы красуню, Коля (так звалі пастуха) адразу закахаўся ў яе. Коля і Поля дамовіліся, што ноччу яны прыйдуць сюды, каб пакатацца па возеры на чоўне...
    Так яны сустракаліся кожную ноч. Калі князь даведаўся пра закаханых, то замкнуў дачку ў святліцы і абвясціў, што Поля неўзабаве стане жонкай багатага заморскага прынца. Дзяўчына зажурылася, пачуўшы гэта. Але аднойчы цёплай летняй ноччу, калі бушавала навальніца, Поля зноў пачула знаёмую мелодыю за акном. Дзяўчына зразумела: каханы кліча яе! Полі ўдалося выбрацца з замка, і яна кінулася да возера. На беразе яе ўжо чакаў Коля...
    Князь, даведаўшыся пра ўцёкі дачкі, паклікаў усіх слуг і кінуўся ў пагоню. Апынуўшыся на беразе, ён убачыў на сярэдзіне возера човен і ў ім дзве постаці. Калі ж навальніца сціхла і трохі развіднела, там ужо нікога не было. Вада паглынула закаханых... У роспачы князь пракляў возера — і яно тут жа правалілася пад зямлю.
    Пазней на гэтым месцы з’явілася вёска, якую назвалі ў гонар закаханых Ко-Поль (Коля і Поля), а потым — горад Капыль.
    
    КАСЦЕЛ СВЯТОМ ТРОНЦЫ
    КЛЕЦКІЯ КАЗАРМЫ
    СТАРАЖЫТНЫ КЛЕЦАК
    ХРАМ УВАСКРЭСЕННЯ ХРЫСТОВАГА
    
    
    	Г Клецк і		—
    Калісьці даўно жыў на свеце багаты і жорсткі князь. Часта, не разбіраючыся, вінаваты селянін або не, князь адразу загадваў слугам:
    — У клець яго! На хлеб і ваду!
    Таму і мянушку ён атрымаў адпаведную — Клецак.
    Аднойчы Клецак убачыў сярод сялян дзяўчыну незвычайнай прыгажосці. «Ажанюся з ёю!» —адразу вырашыў князь. Ён загадаў, каб слугі схапілі дзяўчыну. Звалі яе Настуля.
    Назаўтра князь абвясціў Настулі:
    — Рыхтуйся, мілая Настуля. Праз два дні — наша вяселле!
    Дзяўчына залілася слязьмі, кінулася на калені паред Клецакам:
    — He губі, княжа! У мяне ёсць каханы...
    Князь не стаў слухаць бедную дзяўчыну.
    — У клець яго! Рыхтуйся да вяселля! — крычаў Клецак.
    — He пайду я за цябе, княжа.— Настуля паднялася з кален. Твар яе палаўад нянавісці.—Лепш у сырую зямельку, чым замуж за цябе!
    — Ты не ведаеш, дзяўчо, што я ўсё на свеце магу! Вось заразтак тупну нагою, што расступіцца зямля! — закрычаў Клецак і што ёсць сілы тупнуў нагой.
    I тут здарыўся сапраўдны цуд: Настуля раптам ператварылася ў белую галубку, якая вылецела праз акно між кратаў на волю! А князь разам са сваім замкам праваліўся пад зямлю... Яміну, што ўтварылася на тым месцы, людзі назвалі Клецакавай. Праз нейкі час тут паўстаў горад, назва якога цяпер вядома ўсім беларусам — Клецк.
    f Нясвіжі
    Было гэта вельмі даўно. Калісьці князь Радзівіл, пачынальнік магутнага роду, пабудаваў драўляны замак і выкапаў вакол яго глыбокі роў. Тады ўзнікла ў князя думка заснаваць непадалёк вялікі горад, не горшы за некаторыя еўрапейскія сталіцы.Але як яго назваць? Доўга думаў князь, але нічога цікавага ў галаву не прыходзіла. Тады Радзівіл выклікаў слугу і сказаў яму:
    — Пойдзеш па дарозе. Якое слова першае пачуеш — тое і будзе назвай для новага горада.
    Доўга крочыў слуга бязлюднай дарогай. Калі ён стаміўся і страціў апошнюю надзею сустрэць хоць каго-небудзь, то раптам убачыў чалавека, які нёс рыбу.
    — Ці свежы ў пана карп? — спытаў слуга.
    — He свеж,—адказаў той.
    Слуга вярнуўся ў замак і паведаміў князю, што першае слова, якое ён пачуў,— «не свеж».
    Такім чынам горад, заснаваны князем Радзівілам, атрымаў назву Нясвіж.
    і»
    НЯСВІЖСКІ ПАЛАЦАВА-ПАРКАВЫ КОМПЛЕКС
    
    
    Шмат гадоў таму на нашу зямлю прыйшло незлічонае мангола-татарскае войска. Каля аднаго невялікіга паселішча пачалася бітва не на жыццё, а на смерць. Коні ў манголаў былі нізкарослыя, але вельмі жвавыя. У кожнага вершніка быў крывы меч і лук са стрэламі. Але нашы ваяры мужна змагаліся з ворагам. Яны не толькі адбілі атаку мангола-татараў, але і прымусілі іх кінуцца наўцёкі.
    Хан Койдан, які быў на чале мангола-татарскага войска, убачыўшы, што яго ваяры ўцякаюць, кінуўся за імі. Але страла нашага лучніка дагнала яго. Адчуваючы, што смерць ужо блізка, хан Койдан спыніў каня. Падаючы з сядла, ён ухапіўся за ўзду і прамовіў:
    — Вось дзе напаткала мяне смерць...
    На гэтым месцы хан быў пахаваны. Над магілай насыпалі вялікі курган. Пазней непадалёк пачалі сяліцца людзі. Вёску (а потым і горад, які вырас тут) людзі назвалі Узда. А паселішча, каля якога адбылася бітва, атрымала назву Койданава.
    Навукова-папулярнае выданне
    ДЗІЦЯЧЫ АТЛАС БЕЛАРУСІ
    Легенды і паданні
    Тэкст, укладанне Дзмітрыя Пятровіча
    Рэдактар В.А. Шніп
    Мастацкі рэдактар В. А. Макаранка
    Арыгінал-макет У. М. Жук
    Стылістычны рэдактар Ю. В. Тыркіч
    Падпісана да друку 21.12.2018. Фармат60х901/8. Папера афсетная.
    Гарнітура PragmaticaC. Друк афсетны. Ум. друк. арк.7,0. Улік.-выд. арк. 5,03.
    Тыраж 1000 экз. Заказ 6464.
    Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/5 ад 09.07.2013.
    Пр-т Пераможцаў, 11,220004, Мінск. www.mastlit.by; e-mail: mail@mastlit.by
    «ГРАДЫЕНТ»®. ТАА «НАВІТЭХ».
    Пасведчанне абдзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/194 ад 23.02.2017.
    Вул. Бабушкіна, 6а, 220024, Мінск.
    Ці добра ведаем мы гісторыю і геаграфію нашай краіны? Далёка не кожны з нас адкажа на гэтае пытанне станоўча. Адкуль, напрыклад, паходзяць назвы ўсіх абласных цэнтраў і некаторых іншых гарадоў Беларусі, а таксама рэк і азёр? 3 якімі знакавымі асобамі звязаны пэўныя мясціны? Якія архітэктурныя помнікі павінен ведаць кожны беларус? На гэтыя і іншыя пытанні можна адказаць, прачытаўшы кнігу «Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні», героямі якой з’яўляюцца не толькі міфічныя персанажы (асілак Менеск, разбойнік Машэка, селянін Добруш, князь Альшан), але і рэальныя гістарычныя асобы (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, княгіня Рагнеда, князі Ізяслаў, Уладзімір, Радзівіл і іншыя). Кніга адрасавана найперш дзецям і дарослым, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі і любяць адкрываць для сябе нешта новае.