Дзе ты, Боця?
Галіна Каржанеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 28с.
Мінск 1993
Галіна • КАРЖАНЕЎСКАЯ
Галіна КАРЖАНЕЎСКАЯ
Дзе ты, Боця?
Апавяданні, казкі
Мінск «Юнацтва» 1993
ББК 84Бел 7 К 22
Мастак П. КАЛІНІН
МЫШКА
О том, как много поннмает детская душа, о красоте н беззаіцнтностн прнроды, о необходнмостн беречь всё жнвое рассказывает эта кннга.
4803120201— 011
К52—93
М307(03)— 93
ISBN 5788007054
© Г. Каржанеўская, 1993 © Ілюстрацыі. П. Калінін, 1993
— Прыбяры. Каб сёння ж іх тут не было,— грозна сказаў бацька, паказваючы на бесклапотную сабачую сямейку, і дадаў: — Толькі гэтага нам і не хапала!
Лёгка сказаць — прыбяры! Шчанюкоў было ажно сем. Адзін з іх, шэранькі і таўсмаценькі, нібы зразумеўшы словы бацькі, падняўся на віхлястых ножках і слаба цяўкнуў яму ўслед.
«Вялікія. Ужо і гаўкаць умеюць»,— з болем думаў Сашка. I трэба ж было старой Давыдзісе разам са сваім багаццем трапіць яму на вочы! 3 каша так даверліва вызіралі карыя блішчастыя вочкі, так жаласла скуголіла, ідучы следам, іх прыблудная маці, што Сашкава сэрца зашчымела, і ён прыняў мужнае рашэнне прыгрэць і прытуліць сабачую сям’ю.
3
Думай цяпер, дзе іх падзець і як ім жыць далей. На дапамогу прыйшоў сусед і сябрук Віцька. Разам яны зацеслі сабачанят да чужой пунькі, выкапалі ля сцяны яму і нанасілі туды сена. Уздыхаючы, Саіпка доўга глядзеў, як шчанюкі прагна ссалі маці. Тая насцярожана ўздрыгвала Пры кожным гуку і разпораз павісквала.
Ноччу Сашка амаль не спаў. Дьі і як было заснуць? Скуголіла, выла, скардзілася месяцу і людзям на сваю долю бяздомная сучка, і з усяго пасёлка спачувальна гаўкалі прывязаныя сабакі.
Сашкава маці таксама варочаЛася. Падтрымаўшы спачатку бацьку, яна дакарала цяпер сябе за чэрствасць. «Каб з_за нейкіх сабак перажывала дзіця! Ну, па>кылі б яны ў двары... Колькі ім трэба? He свінні ж. А там параздавалі б».
Назаўтра Сашка з Віцькам цераносілі сабачанят у двор і майстравалі дЛя іх будку. Сашка свяціўся ад шчасця. ^н пяшчотна прыціскаў шчанюкоў да грудзей, гладзіў іх, а таго — шэранькага, таўсяааценькага — цішком нават цмокнуў у пыску. Праз пару тыдняў ён пачаў сабачанят ^ладкоўваць: сам хадзіў па хатах і назалзтўся, упрошваў узяць. А ўжо расхвальваў, дьік як на базары! I разумныя яны, і парод,3істыя, і двары будуць вартаваць...
I бралі людзі — хто з ахвотай, хто не. Хутка ў будцы засталася аді^а шэранькая Мышка. Яе Сашка меў намер п акінуць сабе. Што ўжо за кемлівы, ласкавы бь.дў шчанючок!
Прыгрэецца на руках у хлопчыка, сцішыьХ' ца і сядзіць — толькі вочкі пабліскваюц^' Віцька ў такіх выпадках казаў:
— Прывучыш да рук — нязлоснай будз^’ гаўкаць развучыцца.
— He развучыцца,— пярэчыў Сашка.— Зірні, у роце чорна.
Разявяць Мышцы рот і глядзяць: сапра> ' ды чорна. Значыць, калі вырасце, чужог’^ блізка не падпусціць.
Нават бацька, які сварыўся тадысяды сына (у школу восенню ісці, а той сабаку рук не спускае), і ён да Мышкі прывыкаў 1 трапаў яе часам па загрыўку.
А тут надарылася яшчэ адна радасці* * купілі Сашку веласіпед. I не абыякі — «Ар" лёнак». Хлопчык усё часцей пакідаў МышкУ
4
Думай цяпер, дзе іх падзець і як ім жыць далей. На дапамогу прыйшоў сусед і сябрук Віцька. Разам яны занеслі сабачанят да чужой пунькі, выкапалі ля сцяны яму і нанасілі туды сена. Уздыхаючы, Сашка доўга глядзеў, як шчанюкі прагна ссалі маці. Тая насцярожана ўздрыгвала пры кожным гуку і разпораз павісквала.
Ноччу Сашка амаль не спаў. Ды і як было заснуць? Скуголіла, выла, скардзілася месяцу і людзям на сваю долю бяздомная сучка, і з усяго пасёлка спачувальна гаўкалі прывязаныя сабакі.
Сашкава маці таксама варочалася. Падтрымаўшы спачатку бацьку, яна дакарала цяпер сябе за чэрствасць. «Каб зза нейкіх сабак перажывала дзіця! Ну, пажылі б яны ў двары... Колькі ім трэба? He свінні ж. А там параздавалі б».
Назаўтра Сашка з Віцькам пераносілі сабачанят у двор і майстравалі для іх будку. Сашка свяціўся ад шчасця. Ен пяшчотна прыціскаў шчанюкоў да грудзей, гладзіў іх, а таго — шэранькага, таўсмаценькага — цішком нават цмокнуў у пыску. Праз пару тыдняў ён пачаў сабачанят уладкоўваць: сам хадзіў па хатах і назаляўся, упрошваў узяць. А ўжо расхвальваў, дык як на базары! I разумныя яны, і пародзістыя, і двары будуць вартаваць...
I бралі людзі — хто з ахвотай, хто не. Хутка ў будцы засталася адна шэранькая Мышка. Яе Сашка меў намер пакінуць сабе. Што ўжо за кемлівы, ласкавы быў шчанючок!
4
Прыгрэецца на руках у хлопчыка, сцішыцца і сядзіць — толькі вочкі пабліскваюць. Віцька ў такіх выпадках казаў:
— Прывучыш да рук — нязлоснай будзе, гаўкаць развучыцца.
— He развучыцца,— пярэчыў Сашка.— Зірні, у роце чорна.
Разявяць Мышцы рот і глядзяць: сапраўды чорна. Значыць, калі вырасце, чужога блізка не падпусціць.
Нават бацька, які сварыўся тадысяды на сына (у школу восенню ісці, а той сабаку з рук не спускае), і ён да Мышкі прывыкаў і трапаў яе часам па загрыўку.
А тут надарылася яшчэ адна радасць: купілі Сашку веласіпед. I не абыякі — «Арлёнак». Хлопчык усё часцей пакідаў Мышку
5
Ў будцы: садзіўся на новенькі веласіпед ды гойсаў пасёлкам. Яна сустракала яго звонкім цяўканнем і спяшала ўладкавацца на руках. А веласіпед, які забіраў у яе сябра, не любіла і нават спрабавала ўкусіць яго за кола. CamKa задаволена смяяўся.
Бяда здарылася знячэўку. Вярнуўшыся з работы, маці заспела сына ў роспачы. Згорбіўшыся, той сядзеў на лаўцы і не ўціраў буйных,як гарох, слёз. Аказалася, што, пакуль ён катаўся на веласіпедзе, яго любімую Мышку нехта знёс. Збегла следам за ёй і сучка. Было ясна, што без дзяцей тут не абышлося. Іх шмат апошнім часам круцілася ля двара, і Сашка — вось дурань! — выносіў і паказваў ім сваю гадаванку. Цягаюць недзе, дражняць, кормяць салодкім, а можа, і крыўдзяць. Але ён знойдзе! Ен усё роўна даведаецца, дзе яна, ён зпад зямлі дастане сваю шэранькую, таўсмаценькую Мышку!
Сашка рашуча шморгнуў носам і падкасаў калошу. Ля плота стаяў і чакаў яго новенькі веласіпед.
НЯСКОНЧАНАЯ КАЗКА
На дом настаўніца задала казку. I не тое каб прачытаць ці перапісаць — прыдумаць самім.
Казка складвалася цяжка і марудна. Бывала, што і за сталом Паўлік заміраў з неданесенай да рота лыжкай. Тады маці раздражнялася і гаварыла:
— Паўлік, вярніся на зямлю! I пра што ты ўвесь час думаеш?..
Старэйшы брат Косця хмыкаў і ўстаўляў сваё важкае слова:
— Ен у нас, як маленькі дзядок.
Памаўчаў бы ўжо! Прыйдзе каза да ваза — Паўлік яму ўспомніць. Бо ў «маленькага дзядка» і ручкі, і сціркі ў запасе ёсць, і капеечкі — жоўтыя і белыя — у надзейным месцы заўсёды прыхаваны. He раз і Косцю перападала — на марожанае ды на «жвачку». Ен у Паўліка нават пазычаў, калі надумаў фарбавацца. Адбяліў свае тырчком паднятыя валасы, ды не ўсе, а пасмамі, і Паўлік дражніў яго паласацікам. Праўда, брата асабліва не падражніш: той ужо ў дзевятым, і рука ў яго цяжкая.
Будучая казка спела ў душы, варушылася і не давала спакою. Паўлік, нават мяч ганяючы, памятаў пра яе. Пачатак склаўся сам, і лепшага быць не магло: «Жыўбыў хлопчык...» Далей заставалася спісваць з сябе. «Любіў ён кіно глядзець, у футбол гуляць і лавіць рыбу. Як толькі прыйдзе лета, бярэ ён вуду, вядзерца і хутчэй на рэчку. Ідзе неяк з рыбалкі і чуе: плача нехта ў жыце. Расхінуў каласкі, а там...»
Тут выйшла замінка. Таго, хто сустрэўся хлопчыку ў жыце, бабуля называла «бацян», а ў чытанцы напісана — «бусел». Бусел лепш, вырашыў Паўлік. Напісаў — і задумаўся: а ці можа птушка плакаць? Мусіць, не. Потым разважыў так: у жыцці — не, а ў казцы ўсё здараецца. У казцы і ка
7
6
чан капусты з гурком размаўляе, і саломінка з вугельчыкам... Іншая справа, што даросламу буслу плакаць сорамна. Хай гэта будзе малы буслік. Лятаць ужо навучыўся, ды крылы яшчэ размаху не набралі.
«...Адхінуў каласкі, а там буслік. Убачыў ён хлопчыка і спалохаўся.
— He бойся, буслік,— супакоіў яго хлопчык.
— Я і не баюся,— сказаў буслік і выцер слёзы.
— Цябе пакрыўдзілі? — пытаецца хлопчык.
— Ніхто мяне не крыўдзіў,— сказаў буслік.
— А чаго ты плачаш?
— Есці хачу».
Косця звесіў над братам свае пярэстыя віхры і, вядома, выгледзеў у напісаным недахоп:
— Падбірай словы. А то — «сказаў» ды «сказаў»... Думаць трэба.
Паўлік закрыў далоняй радкі, і Косця, хмыкнуўшы, адышоўся.
— «Ты галодны? — здзівіўся хлопчык.— Хіба ты не ясі зярнят?
— Я не курыца,— прамовіў буслік.— Мая ежа — жабоцькі і рыба.
Хлопчык глянуў на сваё вядзерца, там плавала аднаадзіная плотачка.
— Што ж, вазьмі маю рыбку.
Буслік залез дзюбай у вядзерца і адразу павесялеў. А хлопчык стаў сумным і гаворыць:
9
— He пашанцавала мне сёння. Адну рыбку ўсяго спаймаў. Ды нічога. Заўтра злаўлю болей, ды і табе, можа, якая жабка пападзецца.
— Наўрад,— кажа буслік.— Саўсім тут жабак не стала. Тата расказваў, што раней на месцы гэтага поля было вялікае балота. Усім нам ежы хапала — і дарослым і малым.
— Але ж і поле патрэбна,— не згадзіўся хлопчык.— Бачыш, жыта вырасла, людзям хлеб будзе. Хлеб важней, чым жабкі.
— He, жабкі важней!
— Хлеб!
— Жабкі!..»
Хлопчык зноў задумаўся і пачаў кусаць кончык ручкі. Нецікавая атрымлівалася казка: ні цудаў, ні здарэнняў у ёй... А галоўнае — ён сам заблытаўся з гэтай спрэчкай. Выходзіла, што ў хлопчыка з яго казкі свая праўда, а ў бусліка — свая. Канец не атрымліваўся. Можна б было, канечне, падкаціцца да Косці, той бы прыдумаў штонебудзь, у яго па сачыненнях адны пяцёркі. Аднак, уявіўшы, як той хмыкне і заганарыцца, Паўлік перадумаў. Ен здасць казку такой, якой яна напісалася. Хай сабе і без канца.
Позна вечарам, пасля праграмы «Час» прагнаны спаць, Паўлік зразумеў, чаго не хапала казцы. Павінен з’явіцца нехта трэці і памірыць бусліка з хлопчыкам. Але хто? Бабуля? He, яна вечна ў сваіх градах, прытым у яе баляць ногі, і далёка яна не ходзіць. Бацька? Але ён цяпер працуе ў меліярацыі, сам асушыу нямала балот, і галод*
наму бусліку ён, мусіць, нічога сказаць не зможа.
Ужо тады, калі млявасць агарнула цела і думкі запаволіліся, уявіўся Паўліку дзядоклесавік. Маленькі такі, смешны, з шапачкай набакір. Надакучыла яму ў сваім лесе ці, можа, пачуў ён гучныя галасы — і тут як тут. Што сказаў дзядок хлопчыку і бусліку — Паўлік не ведае. Ен ужо соладка спаў.
АСТРА ДЛЯ КОЦІКА
Пад кустом бэзу нерухома, на бачку, ляжала кацяня. Юля хацела пагладзіць яго, але рука адчула холад, і дзяўчынцы стала не па сабе. Трошкі падумаўшы, яна збегала дамоў, узяла новенькую маміну хусцінку і захутала ў яе знойдзенага коціка. Прыціснуўшы да грудзей, панесла вёскаю.