Дзе ты, Боця?
Галіна Каржанеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 28с.
Мінск 1993
Юля зразумела, што кацяня нежывое. Галоўка яго павісла, вочкі былі закрыты. Але коцікаў яна любіла і шкадавала, а гэтага, бедненькага, тым больш. Ен быў белы, з цёмнымі плямкамі на спіне і не вельмі чысты. Такімі звычайна бываюць кацяняты, якіх не вылізваюць языкамі мамыкошкі.
Па дарозе да Юлі далучыліся сяброўкі — Галя і Света. Яны Юліну ношу ў рукі браць асцерагаліся, але затое спачувалі і давалі карысныя парады.
— Яго яшчэ можна ажывіць,— сказала канапатая Света, мама якой працавала мед
10
11
сястрою.— Я чула, што і людзей нават ажыўляюць.
— Ажывіць? — Думка відавочна Юлі спадабалася.— Але як?
Тым часам яны прыйшлі да крайняй хаты, дзе жыла адзінокая цётка Маня. На крытым ганку, як заўсёды, стаяла балея з дажджавой вадой. На дзвярах вісеў замок.
— А я ведаю, што рабіць,— падала голас Галя і пакратала малочны зуб (ён у яе калываўся).— Трэба апусціць катка ў ваду.
3 думкай усе пагадзіліся. Калі блакітную хусцінку раскруцілі і дайшло да справы, усчалася спрэчка. Галя была за тое, каб коціка ў ваду апускаць з галавой. Так ён ажыве хутчэй, даводзіла Галя. Света лічыла, што
галава павінна быць на паверхні — на той выпадак, калі коцік пачне дыхаць. Рашаючае слова было за Юляй. Яна ўжо ўмела чытаць, тоесёе кеміла і таму рашуча падтрымала Свету. I сапраўды, як ты ажывеш пад вадою?
— Ты, Галечка,— напомніла яна,— сама мінулым летам тапілася ў сажалцы. Ці добра табе там дыхалася?
Так яны Галю перамаглі. Коціка дзяўчынкі трымалі ў вадзе па чарзе. Праходзячы міма, бабка Зося пацікавілася:
— Што гэта вы тут робіце?
I прыгразіла:
— Дасць вам цётка Маня. Яна ў дажджавой вадзе галаву мые.
Пагроза бабкі Зосі на сябровак падзейнічала. Цётка Маня хоць і не злосная, але крыклівая, і як даведаецца — быць непрыемнасцям. Больш за ўсіх спалохалася Света, аж вяснушкі на носе пабялелі.
— Нічога з яе вадой не зробіцца,— супакойвала іх Юля.— Коцік жа беленькі, чысценькі. I прытым мы ж не мыем яго, а толькі акунаем.
— А дзе ты яго знайшла? — пацікавілася Галя.
— Ля Колевай хаты, пад кустом.
— Дык мо гэта іхні коцік? Хай бы самі і ажыўлялі,— заявіла Галя, якой надакучыла ўжо трымаць коціка ў балеі. Тым больш што ён і не думаў ажываць.
— Светаа! — данеслася да дзяўчатак.
I яшчэ гучней, патрабавальней:
13
12
— Святланааа!
— Мяне мама кліча,— схамянулася Света і выцерла мокрыя рукі аб кофтачку.— Я пайшла.
I Света пабегла дахаты.
Галя чамусьці ўздыхнула і пакратала зуб. А потым кажа:
— Давай яго лепей закапаем.
Калі яна прынесла лапату, зноў заспрачаліся: у хусцінцы закопваць ці без? Галя лічыла, што ў хусцінцы коціку будзе цяплей.
— Але ж хусцінка маміна,— напомніла Юля.
Яна магла б дадаць, што гэта татаў падарунак. У мамы была круглая дата — 30 год, і яе ўсе віншавалі.
Месца выбралі пад тым самым бэзам, дзе коціка і знайшлі. Ямку капала Галя (у садзіку яна была вышэйшая і дужэйшая за ўсіх). На дно паклалі травы і лісця. Дзве празрыстыя слязіны выкаціліся з Юліных вачэй, калі коціка нарэшце засыпалі зямлёй. У магілку ўваткнулі дубчык, і Галя павалакла лапату дамоў.
Вечарам Юлі добра такі папала: і за дажджавую ваду, і за новенькую хусцінку, і за ўсе вялікія і малыя правіннасці апошніх дзён. I пакуль мама крычала (ну якраз як цётка Маня): «Як ты магла ўзяць у рукі дохлага ката?!», пакуль яна церла і паласкала сваю незадачлівую абноўку, Юля моўчкі плакала і разпораз шморгала носам. А назаўтра замест дубчыка ў ледзь прыкметны грудок пад бэзам уторкнула пышную белую астру.
15
«РАСКАЖЫ ШТОНЕБУДЗЬ ЦІКАВАЕ...»
Калі Віцьку няма чаго рабіць, ён назаляецца бацьку:
— Раскажы штонебудзь цікавае.
Бацька на момант падымае галаву ад кнігі і спрабуе адбіцца звыклым пытаннем:
— А ўрокі ты вывучыў?
— Вывучыў. Хочаш, пра зубы ўсё табе раскажу.
Прыродазнаўства было слабым месцам у Віцькі, па ім пракідаліся тройкі. Але бацька пра зубы слухаць не захацеў — паверыў на слова — і зноў паглыбіўся ў чытанне.
— Ну раскажы...— зноў просіць Віцька.
— Што табе расказаць?
— Раскажы, як ты малы быў.
Бацька ўздыхае і адкладвае кнігу.
— Ну што... У ягады хадзілі, у грыбы. Першымі бралі сыраежкі, потым суніцы, чарніцы, журавіны. Пазней — баравікі. Вішні абіралі, іх у нас шмат было, пакуль не вымерзлі. А яшчэ мы лазілі па вішні да Навуміхі.
— Дык у вас жа сваіх хапала,— здзівіўся хлопчык.
— Ага. Але свае абрыдзелі. He паспееш на выган выйсці, а ўжо бабуля гукае: «Дзеці, дамоў» — і карзіну ў рукі. Вішні яна вазіла ў Мінск прадаваць — на Камароўку, а нам прывозіла сітніку і картовыя штаны.
— Якія штаны? Кратовыя?
ДЬІ не. Тканіна такая была, корт. Самая просценькая.
Бацька відавочна захапіўся, і цяпер не было патрэбы цягнуць яго за язык.
А ў Цімошыхі, помню, мы рвалі кветкі. Цвілі яны ў яе ад ранняй вясны да замаразкаў, уся вёска ёй зайздросціла. А садзіў іх стары Цімох. Калі ён насенне раздаваў, Цімошыха на яго сварылася. А ў Грышчыхі раслі самыя смачныя боб і гарох. Усё астатняе садзіць яна ленавалася.
Тут Віцька перабіў бацьку:
— Ага, сам куды хацеў, туды і лазіў. А як я на чужой дачы ягадку адшчыкнуў — хто мяне за вуха цягаў?
— Дык то на дачы,— адмахнуўся бацька.— На дачах нельга. Там усё чужое.
— Я і ў вёсцы летам ні да кога не лажу, як прыязджаю да бабулі.
17
— Малайчына,— пахваліў бацька.— Значыць, вы будзеце лепшымі за нас.
Ен ужо акунуўся ва ўспаміны з галавой, і вочы яго сталі далёкімі і трошкі самотнымі. Віцькава сэрца на момант сціснулася — ён і сам не ведаў чаму.
— А рыбу ведаеш, як мы лавілі? Рукамі. Ваду замуціш — і шукаеш у карчах. Плоткі, сліжы пападаліся...
Хлопчык ніколі не бачыў сліжоў, але перапыняць не стаў, стрымаўся.
— Аднойчы Грышка Анюцін замест рыбіны злавіў вадзянога пацука. Як закрычыць ад сполаху! Мабыць, хутчэй выскачыў на бераг, чым пацук назад у ваду боўтнуўся.
У Віцькі загарэліся вочы:
— А які ён, вадзяны пацук?
— Як вялікая мыш. He, як тры мышы,— удакладніў бацька.
Мышэй Віцьку бачыць даводзілася — і на ўласнай дачы, і ў бабулі. Кот Мурзік іх часта лавіў, але не еў, а чамусьці складваў пад палавік, так што хлопчык добра іх разгледзеў.
— А жабры ў гэтых пацукоў ёсцека?
— Якія жабры?
— Як жа яны тады ў вадзе жывуць?
— Яны ў вадзе не жывуць, а толькі плаваюць. А можа, і кормяцца,— растлумачыў бацька.
— Цяпер іх, мусіць, няма,— зрабіў вывад Віцька.— Іх па тэлевізары нават не паказваюць.
18
Тут бацьку ўспомнілася, як ён з суседам Міцем — сталым ужо чалавекам — ганялі кароў у поле. Пасвілі на ржышчы, і вось у крушні...
— У чым, у чым? — перапытаў сын.
— Крушня — гэта куча камення. У адной такой кучы ўбачылі мы гняздо. Думалі восы. Міця пугаўём вазьмі ды паварушы. Адтуль вылецелі вялізныя шэршні... Міця ад іх ледзьве ўратаваўся — у капу саломы залез.
— А ты што зрабіў?
— Я таксама ўцякаў — на ўсякі выпадак. Бо ведаў, што аднойчы шэршні пакусалі карову, і тая не выжыла.
Віцька ажно рот раскрыў ад захаплення. Ен ведаў пра пчол, вос, чмялёў, бачыў іх, нават на асу наступіў неяк і тры дні хадзіў з распухлай нагой. А тут — шэршні! Вялізныя, карычневыя! I джаляць да смерці! Аднак ён зразумеў, што і шэршняў, відаць, засталося мала. Інакш чаму пра іх Віцька не чуў?
— Гуляць мы хадзілі на млын,— працягвае бацька.— Стаяў на Сліжанцы вадзяны млын.
У Сліжанцы вадзіліся сліжы, скеміў хлопчык. I засумняваўся:
— Я гэту рэчку пераскочыць магу. Які там мог быць млын?
— Тады яна была шырокая, сапраўдная рэчка. Мы залазілі на кола і па жолабе паўзлі наверх, у нутро млына. Там знаходзіліся жорны — вялізныя такія камяні, якія і
20
перамолвалі зерне. Іх, помню, знялі, замяніць хацелі, ды так і пакінулі на беразе. Праз гады тры млын разбурылі. Памятаю таксама, як бурылі стары ток. Дасталі шуло — дубовае бервяно, загнанае ў зямлю,— а адтуль як ліне вада! Крыніца там была. Навумісе ўвесь двор заліло — яна жыла побач. Давай мужыкі закідваць яму пяском ды каменнем...
— А яна дасюль там, пад зямлёю?
— Хто?
— Крыніца тая.
— Яна, пэўна, і цяпер там, толькі пра яе забылі.
Віцьку ўявілася, як глыбока ў глебе, у беспрасветнай цемры жыве ўсімі забытая крынічка. Цячэ па сваіх звілістых патайных ходах, цурчыць, жывіць мо тую самую Сліжанку, якую зараз можна пераскочыць. Зверху ходзяць людзі, і ніхто, ніхто не здагадваецца, што ў яго пад нагамі — чыстая глыбінная вада.
«Можа, і добра, што яе не памятаюць,— падумалася хлопчыку.— Інакш — раскапалі б, забрудзілі. Ды і зусім магла перасохнуць».
— Ты пакажаш мне летам, дзе яна? — спытаў Віцька.
Бацька зірнуў на сына нейкім асаблівым, пацяплелым поглядам і кіўнуў:
— Абавязкова пакажу.
ВУМНІЧКАРАЗУМНІЧКА
Малая Лерачка падбягала да мамы і звыкла падстаўляла шчаку. Гэта азначала, што зроблена штосьці добрае: пакладзены на месца цацкі, падмецена кухня або памыты за сабой кубак. Мама з усмешкай цалавала румяную, што яблык, шчочку і прыгаворвала — таксама па звычцы: «Вумнічка мая, разумнічка...»
Ішлі гады. Лерачка стала цыбатай, ладнай дзяўчынкай, але паранейшаму дамагалася ад мамы пацалунку і пахвалы за кожную добрую справу. Нават за пяцёркі, якія яна, першакласніца, зарабляла даволі часта.
Неяк вясной паехала сям’я на дачу. Мама з татам не разгінаючыся даводзілі да ладу агарод — капалі, сеялі, насілі ваду, а Лерачка каталася на веласіпедзе, гладзіла суседскага сабаку ды час ад часу выконвала бацькоўскія даручэнні.
Абед мама з татам збіралі на стол разам, прычым у таты ўсё атрымлівалася спрытней, чым у мамы, а тая разпораз бралася за паясніцу і злёгку войкала.
Лерачка, мыючы рукі, з гонарам заявіла: — Мамачка, я сёння зрабіла 13 работ. Бацькі пераглянуліся: адкуль так многа? Дачка пачала пералічваць па пальчыках: — Тры разы адкруціла кран і тры разы закруціла — ужо 6. Падмяла ганак — аж тры прыступкі,— будзе 9. Памыла 4 ножкі ў табурэткі. Вось вам і 13.
Бацькі зноў пераглянуліся. Маме быў са
22
23
мы час засмяяцца і пачаць рытуал удзячнасці — з пацалункамі і «вумнічкайразумнічкай», ды яна чамусьці марудзіла. Урэшце засмяялася, але не так весела, як звычайна.
Лерачка надзьмула губкі. Курыны булён яна піць і це падумала, толькі курыную ножку абгрызла. Малака, праўда, папіла — з выглядам найвялікшай крыўды — і панесла сабаку костачкі. Але і ён, як назло, не ўзрадаваўся — раўнадушна абнюхаў дарунак і адвярнуўся.