• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ты, Боця?  Галіна Каржанеўская

    Дзе ты, Боця?

    Галіна Каржанеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 28с.
    Мінск 1993
    23.82 МБ
    Усе, усе сёння наважыліся Лерачку крыўдзіць! А тут яшчэ чмель (ён жыў у шчыліне каля ўваходных дзвярэй) пачаў нездаволена гудзець ды кружыць над яе галавой.
    — Што я табе зрабіла?..— заверашчала
    дзяўчынка і пачала адмахвацца ад чмяля мятлой.
    Тата разагнуўся на градзе і кажа:
    — Нешта гаспадар разышоўся. (Так ён зваў чмяля.)
    I паклікаў дачку:
    — Хадзі сюды, ён адчэпіцца.
    I мама раздобрылася:
    — Хадзі, дачушка, a то каб не ўджаліў.
    Да бацькоў Лерачка не пайшла з прынцыпу. Яны яшчэ пашкадуюць, што не ацанілі яе дапамогі, яе старання. 13 работ — і ніводнага пацалунку!
    Чмель урэшце адчапіўся, паляцеў па сваіх справах. Дзяўчынка прысела на валун і, кусаючы травінку, пазірала на высокі дачны дах, дзе ляпілі гняздо ластаўкі.
    Тата сказаў: «Перакур», уторчнуў у зямлю лапату і падышоў к дачцэ.
    — Хочаш, я раскажу табе казку,— прымірэнча сказаў ён.— У адным вулеі жылабыла пчолка. Як і ўсе, вылятала яна штораніцы шукаць узятак. Пералятала з кветкі на кветку, збірала пылок. А вечарам усе яны трымалі адказ перад старэйшай пчалой — маткай.
    — Я абляцела за дзень 50 кветак,— пахвалілася адна пчала.
    — I я 50,— падхапіла другая.
    А трэцяя ўсіх дужа здзівіла:
    — А я 500.
    Ніхто ёй не паверыў, пчолы заварушыліся, загулі, а сяброўка ім патлумачыла: на кожнай кветцы шмат песцікаў і тычынак.
    25
    Пакуль з тычынкі на тычынку перапаўзеш — 500 і атрымліваецца.
    Бацька замоўк і запытальна паглядзеў на дачку.
    — Ты з пчолкай згодна?
    Але тая ўсё кусала травінку і вачэй не паднімала.
    Да іх з вядром наблізілася маці.
    — Лера, адкруці кран,— сказала яна. (Кран быў далекавата, за хатай.) I хоць дзяўчынку непрыемна ўразіла гэтае нязвыклае, дарослае «Лера», яна ўсхапілася і пабегла адкручваць. А вярнуўшыся, заявіла:
    — А я тую пчолку ўсё ж пахваліла б.
    — За што? — здзівіўся бацька.
    У Лерыных карых вочках заскакалі смяшынкі:
    — Яна лепш за ўсіх умела лічыць!
    Тата не стрымаўся і пагладзіў дачку па галаве:
    — Ты і праўда вумнічка. А цяпер ідзі дапамажы маме паліваць...
    «КАКТУСІК МОЙ...»
    Калі маці злавалася, голас яе мацнеў і пераходзіў на крык. У Дзімкі ў такіх выпадках рабілася нядобра ў грудзях, а віхрастая галава апускалася нізканізка. Хаця што ён такое зрабіў? Выпацкаў штаны ў каламазь — і ўся бяда. Хто мог ведаць, што кола ў каламазі? Яно так здорава качалася. Яны з
    Гошам усю ваколіцу аблёталі, а цяпер вось маўчы, слухай.
    Гошавы штаны таксама памянялі колер: былі сінія з белымі разводамі, а сталі з чорнымі. Гоша прыехаў да бабулі аж з Масквы, і штаны ў яго былі не абыякія, а джынсавыя. Такія ў вёсцы насіў толькі Лёнякінамеханік, каторы восенню будзе жаніцца.
    Хлапчукі крытычна агледзелі сябе і паспрабавалі замыць пляміны ля калонкі. Дзе там! Стала яшчэ горш. Вырашылі ісці да матак удвух: разам гулялі, разам і адказ трымаць. I што б вы думалі? Гошава маці толькі цяжка ўздыхнула, пагайдала бліскучымі доўгімі завушніцамі, разглядаючы сына, і пявуча вымавіла: «Цудоўна! Малайчына». I ўсё!
    Дзімкава маці раней не была такой нервовай. Характар у яе пагоршаў пасля таго, як іх пакінуў бацька. Сядытады ён прыязджаў да іх, Дзімка радаваўся, і маці, як яму думалася, таксама павінна была б радавацца, а яна, наадварот,— ціха плакала і сыходзіла з дому.
    Толькі не падумайце, што зараз яна дала сабе волю пры Гошу. Яна пачакала, покуль той пойдзе. Лепей бы ўжо пабіла. Але бацькавага шырокага рэменя не стала, а яе раменьчыкі — чорны і белы — вузкія, і біць імі няма ніякага сэнсу. Мусіць, маці і сама гэта разумела, бо абмежавалася лаянкай.
    Нарэшце яна вярнулася да нармальнага тону, а потым і зусім змоўкла. He будзеш жа
    27
    26
    ўвесь час паўтараць адно і тое ж. Любімае маміна слова — караўка. Каравы — значыць брудны, гразны. Само па сабе слова нязлоснае, нават жартаўлівае, затое «паганая караўка» гучыць крыўдна і трапляе ў цэль. I няхай. Яна пазней будзе зазіраць у вочы і прабачэння прасіць: «Ты не злуешся, сынок?» Ён перацерпіць, вядома, але памяць у яго добрая.
    Калі крыўдна, у грудзях пачынае шчымець недзе вось тут, пасярэдзіне. I што там, цікава, размешчана, што ўмее то ныць, то балець, то соладка заміраць ад хвалявання.
    — Мама, што ў мяне тут?
    Дзімка паказаў на грудзі, маці зірнула недаўменна. Зло яшчэ, мабыць, не перабрадзіла ў ёй. Потым спахмурнела, затрывожылася:
    — Можа, сэрца баліць?
    _____ Ды не, сэрца злева. Я чую, як яно стукае. А што можа балець вось тут? зноў паказаў на грудзіну.
    — Тут, сынок, душа,— сказала маці і чамусьці заплакала. Напэўна, у яе самой у гэты момант забалела тое, што называюць душой.
    Дзімка адвярнуўся і пільна разглядау шнуркі на кедах. Некалі яны былі белымі, a зараз пачарнелі і абтрапаліся. Што значыць хлопец! Ніколі не прылашчыцца, не пашкадуе маці. Вожык вожыкам! Была б гэта дзяучынка...
    — Кладзіся спаць,— буркнула маці, a сама абцерла даланёй шчаку і ўзялася паліваць кветкі. Гэта яе любімы занятак. Па
    29
    ліваючы, яна размаўляла з вазонамі і прыкметна лагаднела.
    Ты калі зацвіцеш? — звяртаецца да кактуса. Дакуль я буду любавацца на твае калючкі?
    Што тут скажаш? Кактус, каб мог, таксама галаву апусціў бы. Дзімку восем год, а кактусу пяць, і ніхто яшчэ не бачыў ягоных кветак.
    Цікава, якія яны?
    Дзімка ўслед за маці таксама стаў прыглядацца да калючай кактусавай макаўкі. Дзіўны нейкі вазон! Круглы, мясісты, іголкі растуць купкамі — яны ў яго замест лісця. I хоць на падаконніках палымнелі герані, круглы год цвілі блакітныя фіялкі, у голым непрыветным кактусе ўсё ж было штосьці прывабнае.
    Дзімка нават паліваць яго браўся. Праў да, не часта. Маці папярэдзіла, што лішку вады кактус не любіць. I аднойчы на адной з ігольчатых купак з’явілася пушыстая, шэрая, як мышка, шышачка. Дзімкава рука паднялася ўжо, каб сарваць яе, але штосьці спыніла хлопчыка. Трэба паглядзець, што будзб з гэтан шышачкан далвй.
    Бацька зноў прыязджаў і не толькі з Дзімкам размаўляў, але і з маці. Быў ен хмуры, прыгнечаны, а маці, наадварот, павесялела і гаварыла з ім цвёрда, упэўнена. 3 нечым яна не пагаджалася, зразумеу сын па голасе. 3 таго, што гаварылася на кухні, ён добра пачуў толькі адну фразу: «Ты сам сабе гаспадар».
    Сябар Гоша паехаў у сваю далёкую Маскву. Гошава маці прыкметна загарэла і стала яшчэ прыгажэйшай. Гледзячы на яе, Дзімка нязменна ўспамінаў матчыны гумовыя боты, у якіх яна зімой і летам хадзіла на ферму. Ей бы такую сукенку, ды завушніцы, ды басаножкі...
    Маці, нібы пачуўшы сынавы думкі, аднойчы прывезла з раёна новы ~ стракаты касцюм, і не наш, а польскі. Доўга круцілася перад трумо і нават напявала, чаго дауно ўжо не здаралася.
    За гэты час кактус паспеў выкінуць доўгую дудку — якраз на месцы шэрай шышачкі. Зацвіў ён раптам, за ноч. Бутон шырока раскрыўся і паказаў светларужовае, пяшчотнае сваё нутро з тычынкамі. Маці ахнула і
    31
    пачала будзіць сына (яна толькі прыйшла з ранішняга даення);
    — Уставай! Кактус зацвіў!
    Кветка ззяла над кактусам, як карона, і сам ён, здавалася, пераможна, зверху пазіраў на гаспадыню і яе заспанага, даўно не стрыжанага сьіна. Маўляў, не дарэмна вы мяне даглядалі, палівалі столькі гадоў! У параўнанні з ім пабляклі ганарыстыя герані, а фіялак і зусім стала не відно.
    Прыгарнуўшы заспанага сына, маці пагладзіла яго па галаве і шчасліва засмяялася.
    Кактусік мой...— I дадала ні з таго ні з сяго: — А да нас бацька вернецца...
    ДЗЕ ТЫ, БОЦЯ?
    Жыў у нас летась бацянок. Ручны быў, свойскі — аж людзі дзівіліся. Паклічаш яго:’ «Боця, Боця», ён ідзе да рукі. Мы са старым на сенакос, а ён ляціць следам за нашым матацыклам. Юрка, унук наш, бывала, на балота заводзіў яго і пакідаў — каб, значыцца, з іншымі бацянамі дружбу завёў, каб да волі прывучаўся. Дзе там! He паспеем вярнуцца, а ён ужо на панадворку. Падыдзе і крылом тоўхае: так ён есці прасіў. Альбо пойдзе і стане пасярод шашы. Чужы чалавек машыну спыніць, глядзіць — што за дзіва такое? Растапырыўшы рукі, давай падступацца да нашага Боці. А той адляціць 32
    на некалькі крокаў і зноў стане. Саўсім машын не баяўся.
    Адкуль ён з’явіўся ў нас? Бачыце буслянку на старой ліпе — пустая цяперака? Там сям’я жыла бацяновая. Падняўся неяк вецер, усчалася бура — і скінула з вяршыні гняздо разам з птушанятамі. Трое, бедненькіх, загінула, а чацвёрты, гляджу, дыхае. Малы, без пер’я нават, у жоўценькім пуху. Я на печ яго. Адагрэўся, вочкі заблішчалі. Яйкам вараным пакарміла — бы кураня ўсё роўна — і на стог яго ў рэшаце. Каб бацькі агледзелі, што над хатаю кружаць. Пішчыць бацянок на ўсю ваколіцу, а яны не зважаюць — як і не чуюць. Ці таму, што ў чалавечых руках пабываў, ці зусім ад бяды сваёй з розуму зрушыліся.
    Так і застаўся Боця ў нас. (Імя яму ўнук даў.) Першыя дні Боця на коленцах поўзаў — смешна так глядзець было. Потым падрос, падужэў, на ногі стаў. Крылы як распрастае, то на ўвесь двор. Але што блага: з курамі саўсім не еў. Hi хлеба размочанага, ні зерня, ні круп не прызнаваў. Давай яму рыбу альбо фарш мясны. Перш мы рэзалі рыбу і варылі, ды неяк, галодны, выхапіў ён прама з рук у мяне сырую рыбіну — і коўць. 3 той пары сырой і карміўся.
    На сенакосе яму Юрка жаб прыносіў. Дык што вы думаеце? Ён паняцця не меў, што гэта такое і для чаго. Хоць бы пакаштаваў для інтарэсу — не! He галодны быў — адно, а другое — маці яго не гадавала. Усё ж малое на свеце ў сваіх мацярок навучаец
    33
    ца — як жыць, як карміцца, як ад ворагаў бараніцца.
    Лятаць, праўда, сам пачаў. Ведама ж, птушка. На тое і крылы дадзены. Як першы раз узняўся над зямлёю ды аж тры кругі зрабіў над хатаю, во было ў нас радасці! Прывыклі да яго за лета, але ж і клопату хапала. Халадзільнік увесь час забіты быў марожанай рыбай. Свайго ўжо і не клалі — не месцілася. Кожны тыдзень старога ў раён адпраўляла, бо ў нашым магазіне рыба рэдка калі бывае. Неяк зазлавала я: не памрэш, думаю, паясі з курамі, дзе дзенешся. Ажно бачу: аслабела за дзень птушка, на дол голаў паклала. He вытрымала маё сэрца. Накарміла зноў рыбаю і ўжо больш выхоўваць не бралася. Хіба прыроду пераломіш?
    Восень блізка, а Боця ўсё пры нас, усё кармі яго ды кармі. Зіма прыйдзе — не на печы ж яго трымаць... Суседзі бацяна не залюбілі. Ганялі, ён ім дах пэцкаў. Пра наш двор я ўжо не гавару... Я і ў сельсавет пісала, і ў раён (там, чула я, лебедзяў зімой даглядалі): забярыце, дайце рады. He было мне адказу.