Дзе ты, Боця?
Галіна Каржанеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 28с.
Мінск 1993
А Боця ўсё тоўхае крылом, усё есці просіць. I так я аднойчы раззлавалася, што ўзяла дубчык і давай махаць у яго перад дзюбай:
— Дармаед ты, вось хто ты. Усе буслы ў вырай падаліся, адзін ты тут пасешся. Я на цябе ўжо 200 рублёў патраціла. Акыш адсюль!
За мной і Юзік, стары мой, таксама па
35
гразіў: ляці, маўляў, адсюль, ты нам не патрэбен. I да чаго ж разумная птушка! Паляцеў ён ад нас. Праз тыдзень ці два апусціўся быў на суседскі дах. Колькі яго ні клікала — хадзі сюды, Боця, хадзі! — не зварухнуўся. Глядзіць толькі на мяне зверху — як дакараў усё роўна. Пераначаваў на тым даху, і больш мы яго не бачылі.
Сёлета прылятаў нейкі бацян (а буслянку мы новую зрабілі). Пасядзеў крыху, а гнязда ладзіць не стаў. Ці чужы гэта быў, тті наш гадаванец — як пазнаеш? Меціны ў яго ніякай не было. Калі ўсё ж Боця — няўжо б не застаўся, няўжо б не пазнаў родны куточак?..
Сваруся на сябе, бывае: пацягнула мяне, ДУРНІЦУ, за язык! Пенсіі сваёй невялікай шкада стала. Забылася я, што бацян — птушка гордая. I хоць бяскрыўдны быў наш Боця, а забрэша на яго сабака — мігам таго ў будку загоніць. I дзюбай, дзюбай яму — каб зло сваё пры сабе трымаў. Мы і самі такія. Добрыя, пакуль добра, а не...
Гляджу праз акно на пустую буслянку і думаю: «Дзе ты, Боця? Ці выжыў, ці прыбіўся да якой чарады?»
ЧАМУ КОТ ВАДЫ БАІЦЦА
Казка
Было гэта вельмі даўно — тады, калі птушкі, рыбы ды звяры яшчэ не так моцна адрозніваліся адзін ад аднаго. Птушкі не
36
ляталі ў паднябессі, а толькі сядзелі на галінах, шчабяталі, песні свае развучвалі. Рыбы не ў глыбіні плавалі, а на паверхні. А звяры... Ды я не пра ўсіх звяроў вам раскажу, а пра ката. Гэта цяпер ён каля ног трэцца, падлашчваецца, а тады быў дзікім і усе выгадваў, дзе б яму лацвей, цікавей было жыць. To ён пакачаецца дзенебудзь пры беражку, намочыцца, а потым, чысценькі, распушыць шэрстку, мурлыкае. To на дрэва залезе, пасядзіць там, кіпці аб шурпатую кару паточыць, птушак слабакрылых папужае. He са злосці — так, для прыліку. Спытаеце, ці лавіў ён мышэй? He, не лавіў, бо мышы з’явіліся крыху пазней — калі чалавек навучыўся сеяць жыта.
А пакуль перабіваўся коцявуркоця невядомай нам жыўнасцю і — калі праўду сказаць не знаходзіў сабе ніякага вартага занятку. Блукаў, купаўся, птушкам надакучаў ды яшчэ ад няма чаго рабіць лавіў вялікіх, як матылі, мух. Якую з’есць, а якую і так кіне — калі сыты.
Ды вось аднойчы здарылася з катом дужа непрыемная гісторыя. Захацелася яму не проста папялёскацца, а нырнуць у ваду з высокага рачнога берага. А тут і рыбіна знайшлася — падбухторшчыца.
Скачы, кажа,— не бойся. Удваіх нам весялей будзе.
Прыгледзеўся кот: вада глыбокая, чыстая, усе каменьчыкі відаць на дне... Тады ж ні заводаў, ні фермаў яшчэ не будавалі, мазутам, сцёкамі рэк не забруджвалі... А таго 38
і не бачыць наш герой, што зпад каменя клюшня тырчыць — рак завёўся ды жыве сабе прыпяваючы. Пад карчом начуе, на дне харчуецца, у пагодны дзень на камені сядзіць, думы думае свае рачыныя.
Юркая рыбіна тым часам усё ўгаворвае ката:
— Ты ж так добра плаваеш, ты сапраўдны вадалаз. Нырні!
— Чаму ж ты сама не ныраеш? — азваўся кот. Але раптам прысеў, зажмурыўся, вушы шчыльна прыціснуў і — скочыў... Так боўтнуўся, што ад пярэпалаху птушка зляцела з галіны, а за ёй другая, трэцяя... Раскрычаліся, расчырыкаліся, лятаюць і глядзяць, што далей будзе. А ката ўсё няма і няма — не паказваецца. Утопіцца, чаго добрага, падумала рыбіна і мусіла даць нырца — трэба ратаваць вуркоцю. Як інакш? Сумленне замучае, калі праз яе жывая істота жыцця пазбавіцца.
Але што з катом? — спытаеце вы. Здагадацца няцяжка: яго ў вадзе рак схапіў за хвост. Рачок малады быў, цікаўны. Думае: што за стварэнне такое дзіўнае? Замест клюшняў — лапы, замест панцыра — шэрстка, і толькі вусы амаль як у мяне...
Трымаў бы ён незадачлівага вадалаза невядома колькі, калі б рыбіна ў час не падаспела, не выручыла. Выскачыў кот з ракі, страсянуўся — аж пырскі ў бакі паляцелі — і даў дзёру. Імчаўся, пакуль мог, а потым доўга адпачываў, абсыхаючы на сонцы. А як заснуў, то снілася яму вялікая чорная клюш
39
ня. Яна набліжалася, закрывала сабой сонца, і кот уздрыгваў праз сон ды пацёпваў вусам...
3 таго часу птушкі неба асвоілі, крылы ў іх падужэлі, размах набылі. У рыб жабры з’явіліся — глыбака плаваюць, а кот не залюбіў вады.
Паспрабуйце пасадзіць яго ў балею ды намыліць — закрычыць немым голасам, вочы вытарашчыць, нават абадраць можа — так адчайна супраціўляецца. Страшная рачыная клюшня яму добра, напэўна, помніцца...
ЯК КОТ 3 САБАКАМ ПАСВАРЫЛІСЯ
Казка
Вы думаеце, кот з сабакам заўжды варагавалі? Ды не. Быў час, калі яны паміж сабой былі ў прыязных, можна сказаць, адносінах. Разам чалавечае жытло вартавалі, разам за мышамі ганяліся. I косці таксама разам грызліабіралі: сабака — маслы, а кот тое, што драбнейшае і чым зубы не паломіш.
Аднойчы пагодным летнім дзяньком селі прыяцелі пры гаспадарскай хаціне і пачалі думацьгадаць, якой бы карыснай справай заняцца. Рашылі пайсці на паляванне. Кот і кажа:
— Я буду цецерукоў успуджваць, а ты даганяць.
— Ну іх, птушак,— запярэчыў сабака.— Налётаешся толькі — аж язык цераз плячо, a
41
наедку — цьфу, пух ды пер’е. Хадзем лепей на мядзведзя.
— He, мядзведзя мы не адужаем,— засумняваўся кот.
— Тады на барсука. У мяне якраз ёсцека нара на прыкмеце.
— I што мы з ім будзем рабіць, як зловім? — пытаецца кот.
— Як што? Гаспадару прынясём. Гаспадар дзякуй скажа, а можа, і будку нам пабудуе. Даўно абяцаў.
Мець уласны дом, які людзі чамусьці завуць будкай, было даўняй сабачай марай. Надакучыла мокнуць пад дажджом ды пад лапухамі ад сонца хавацца. Што сабака ні
рабіў — кароў пасвіў ці драмаў пад плотам, у абаранак скруціўшыся,— адно было наўме: зацішная, зручная будыніна.
Згадка пра ўласны дом акрыліла сабаку, і падаліся сябры ў лес. Лясы тады былі не раўня цяперашнім — густыя, непралазныя, поўныя звяроў ды птушак і, вядома, небяспечныя. Гэта цяпер у лесе адны камары, як па грыбы пойдзеш ці ў ягады...
Па дарозе дамовіліся, як трэба дзейнічаць. План выпрацавалі.
— Я,— кажа сабака,— ззаду нападу, a ты морду яму драпай паласатую.
Доўга ля нары пільнавалі, пакуль барсук нарэшце страціў асцярожнасць і высунуўся. Тут сабака ўчапіўся яму ў загрывак, а кот злаўчыўся — і шась кіпцямі па носе. Адужалі, адным словам. Вось толькі данесці сілы не хапіла.
Прывёў сабака гаспадара на тое месца, у вочы яму зазірае, хвастом аддана круцьверць, круцьверць... Маўляў, бяры, карыстайся, усё для тваёй выгоды... I кот тутака. Хвост расфуфырыў, ганарыцца, важнічае. Дзіва што! У гэтай немалой здабычы і яго, каціная, доля ёсцека.
Усё зразумеў гаспадар. Без слоў. Аднаго па шыі патрапаў, другога па спінцы пагладзіў, узваліў барсука на плечы ды дамоў. А назаўтра ўзяўся будаваць у двары маленькую хатку. Так адштукаваў, аж самому спадабалася.
— Ну,— кажа,— заходзьце, сябрытаварышы. Жывіце дружна, не сварыцеся.
42
43
Зайшлі кот з сабакам, агледзеліся — любата! Hi дождж, ні холад цяпер не страшныя, а пад бокам залацістая саломка, каб, значыць, мулка не было. Палеглі яны, разваліўшыся па звычцы,— цеснавата... Узяўся кот мыцца, вылізвацца языком — зусім цесна стала, не павярнуцца. Мала таго: па начах, замест таго каб спаць, вусаты сноўдае тудысюды, сабаку спаць замінае. Той хоць і цярплівы, ды пачаў характар паказваць, зубы выскаляць...
Але ж неяк жылі, мірыліся да пары да часу. Канчаткова пасварыла іх мыш. Яна, можна сказаць, стала апошняй кропляй у сабачым цярпенні. Прыцягнуў яе кот у будку і давай гуляць: то пусціць яе, то зноў схопіць кіпцюрамі, тая пішчыць жаласна, кідаецца... Абрыдла сабаку гэтая гульня. Па ягонай, сабачай, логіцы ці еш, ці выпускай, а мучыць навошта? Схапіў ён ката за шкірку ды і выкінуў з будкі вон — разам з мышшу. I брахнуў гучна ўслед, каб паказаць, што не жартуе.
Што тут рабіць вусатаму? З’есці мыш ды вярнуцца ў будку як ні ў чым не бывала — кашэчы гонар не дазваляе. Дужа шмат яго, гонару, у ката, у чым усе вы маглі пераканацца. Акрамя таго, і мыш збегла — законная, можна сказаць, здабыча.
Выгнуў кот спіну, распушыў ваяўніча хвост ды як сыкне на крыўдзіцеля! Які тут пачаўся шумгам — ажно гаспадыня пачула ды з мятлою з хаты выбегла.
— Акыш, паганыя! — закрычала яна.—
44
Бач, усхадзіліся, гвалт паднялі на ўвесь двор, дзяцей пужаюць!
Ды мятлою, мятлою аднаму ды другому! Сабаку добра, ён у будцы спрат мае, дастань яго паспрабуй. А кату такі папала мятлой, у чым ён зноў жа віну бачыць сабачую.
3 таго дня кот у будку — ні нагой. Зацяўся, крыўду затаіў на векі вечныя. I дзецям сваім наказаў да будкі блізка не падыходзіць і са шчанюкамі дружбу не вадзіць. Некаторыя, праўда, з кацінага роду і сёння з сабакам у адной будцы спяць, з адной міскі кормяцца, але гэта рэдкая з’ява. Большасць цвёрда трымаецца наказу і пры ўсялякім зручным выпадку выгінае спінку дугой.
«Ваша справа,— думае сабака.— Як хочаце, так і жывіце, мне і аднаму няблага».
Але бывае, не вытрымае: падбяжыць, міралюбна пазірае, хвастом прыветна круціць. Нібыта гаворыць на сваёй сабачай мове:
— Давай памірымся.
ЗМЕСТ
МЫШКА — 3
НЯСКОНЧАНАЯ KA3KA — 6
АСТРА ДЛЯ КОЦІКА — 11
«РАСКАЖЫ ШТОНЕБУДЗЬ ЦІКАВАЕ...» — 16
ВУМНІЧКАРАЗУМНІЧКА — 23
«КАКТУСІК МОЙ...» — 26
ДЗЕ ТЫ, БОЦЯ? — 32
ЧАМУ КОТ ВАДЫ БАІЦЦА. Казка — 36
ЯК КОТ 3 САБАКАМ ПАСВАРЫЛІСЯ. Казка — 41
Лнтературнохудожественное нзданме
КОРЖЕНЕВСКАЯ Галнна Анатольевна
ГДЕ ТЫ, БОТЯ?
Рассказы, скаакн
Для детей дошкольного возраста
Мннск, нздательство «Юнацтва»
На белорусском языке
Літаратурнамастацкае выданне
КАРЖАНЕЎСКАЯ Галіна Анатольеўна
ДЗЕ ТЫ, БОЦЯ?
Апавяданні, казкі
Рэдактар Н. I. Мірончык
Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка Тэхнічны рэдактар A. В. Русецкая
Здадзена ў набор 16.12.91. Падпісана да друку 06.11.92. Фармат 60Х90'/ів Папера афс. № 1 .
Гарнітура Школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 3,0. Ум. фарб.адб. 12,5. Ул.выд. арк. 1,95. Тыраж 12 000 экз. Зак. 250.
Выдавецтва «Юнацтва» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
Ліцэнзія ЛВ №7
Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20. Дыяпазітывы тэксту падрыхтаваны Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінатам МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.