• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе жывуць казкі  Мікола Маляўка

    Дзе жывуць казкі

    Мікола Маляўка

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 60с.
    Мінск 1994
    19.22 МБ
    Мікола Маляўка
    Дзе жывуць казкі
    Вершы, казкі
    МІНСК «ЮНАЦТВА» 1994
    ББК 84Бел7
    M21
    Рэдактар выдавецтва У. КАРЫЗНА
    МАСТАК С. РЫЖЫКАВА
    Кннга состонт нз стнхов н сказок, которые нздавалнсь раньше н прншлнсь по душе маленькому чнтателю, заннтересуют н новые пронзведення поэта, воспеваюіцне родной край, мнр, труд, дружбу ребят.
    4803120202—014
    М	4 9 —94
    М 307(03)—94
    ISBN 5-7880-0559-0
    © М. Маляўка, 1994
    © Ілюстрацыі. С. Рыжыкава, 1994
    ДЗЕД
    ЎНУЧКА
    юля
    Колькі год — Яна не скажа, А без слоў руку пакажа. Пальцы злічыш без турбот — Скажаш, Колькі Юлі год.
    Юля ў горадзе жыве,
    Hi сястры ў яе, Hi брата. Толькі мама, Толькі тата.
    ЛАСТАЎКІ
    Коўдра — Каля сценкі: Голыя каленкі
    А ў якім — не ў галаве. Папытае хто, бывае,—
    I вальней рукам. Госцейку маленькую Песціць дзед Адам: — Будзяць Юлю ластаўкі, Будзяць на ляту.
    Слухай, шчэбет ласкавы Я перакладу:
    Віць-віць, Віць-віць —
    Кажа, ў тым, дзе ёсць трамваі, Карусель, дзіцячы сад, Эскімо і шакалад.
    Юлю-госцю без білета
    Цеплавоз прывёз у лета.
    Тата побач быў учора, Ды вярнуўся ён у горад. Абяцаў: праз тыдзень недзе Разам з мамаю прыедзе.
    Рада бабка, Рады дзед — Весялей глядзяць на свет, Ходзяць — не чуваць падлогі: Спіць унучка іх з дарогі.
    Сонейка не спіць, Праз акенца з Юлі He звядзе вачэй, Просіць, каб на вуліцу Выбегла хутчэй.
    Віць-віць, Віць-віць — Бабка, глянь, не спіць, Без цябе ўхадзілася Ў хаце акурат.
    Будзеш з бабкай Зінаю Пасвіць куранят.
    Віць-віць,
    Віць-віць —
    Дзед Адам не спіць, Возьме ў лес,
    Па лузе,
    Полем правядзе.
    Шмат каго паслухаеш —
    Дзед перакладзе...
    Дык хутчэй жа плацейка, Туфелькі надзень.
    Чуеш, хваляць ластаўкі Ясны летні дзень.
    ЗОРКА
    Ля стала таўкучка, Бабка заклапочана: — Сырадою ўнучка Піць зусім не хоча, He памочыць губак — Адстаўляе кубак.
    Па сакрэту Юлі Шэпча дзед на вушка: — У хляве ў Рагулі Зорка ёсць, дачушка. Паглядзець заве, Як жыве ў хляве. Адкладаць не трэба, Занясём тады
    Ты — акрайчык хлеба, Я — вядро вады.
    Цёмная, без вокан, У каровы хатка.
    Пры карове збоку Тупае цялятка, Як Рагуля-мама, Чорнае таксама. Торкнулася пыскай У вядро...
    — He пырскай,— Кажа дзед цялятку.— Хлеб вазьмі спачатку.
    — Мм-у...
    — Кажа, не вазьму.
    3 мамаю Рагуляй Малачка паслалі Юлі, А яна не п’е.
    Чаму? — Мм-у...
    — Зорка, так здараецца, He глядзі з дакорам. Бачыш, Юля каецца, Бачыш, Юлі сорам.
    — Мм-у...
    — Так і быць, вазьму. Хлеб зап’ю вадою. Толькі хай і Юля Вып’е сырадою.
    3 мамаю Рагуляй Нам не будзе горка. Вып’е?
    — Вып’ю, Зорка!..
    Цешыцца на кухні, Рада бабка Зіна: — Юля — малайчына! Сырадою кубак Выпіла адна, Выпіла да дна, Губкі аблізала.
    Што з унучкай стала? — Што? — смяецца дзед 3 бабчынай гаворкі.— Гэта не сакрэт, Папытай у Зоркі.
    сняжок
    He пайшла гуляць Юля ў сад з падворка. Просіць паказаць, Дзе жыве вавёрка.
    — Я не знаю сам,— Кажа дзед Адам.— Папытаем, можа, Нам Сняжок паможа. — Гаў!.. Гаў!.. Гаў!.. — Што ён, дзед, сказаў? — Час у лесе бавіць, Кажа, сам бы рад. Хто паможа бабцы Пасвіць куранят?
    Гуртам бабку Зіну Ўгаварылі ледзь. I адна згадзілася Куранят глядзець.
    Дзе дупло, гадае, Лес Сняжок абег.
    I перакладае
    Дзед вясёлы брэх: — Трэба ўзяць улева Ды спусціцца з горкі — Там і будзе дрэва 3 домікам вавёркі.
    Вылезла з дупла, Бачаць, гаспадыня. Села на галіне, Лапку падняла — «Добры дзень» дала.
    Па галінах-кладках Паскакала шпарка: Як-ніяк на лапках Дзеці, гаспадарка...
    Перайшлі лажок, Папілі з крыніцы. Паказаў Сняжок, Дзе растуць суніцы.
    Забалелі ножкі.
    Дзед падвёз бы трошкі, Ды шкада: не мае Лес свайго трамвая.
    — Гаў!.. Гаў!.. Гаў!..
    — Што ён, дзед, сказаў?
    — Раіцца Сняжок, Ці не час дахаты:
    Ен жа пастушок — Бабчын памагаты. Як там кураняты?
    He пярэчыць Юля.
    I самой дахаты Хочацца да слёз, Просіць, каб дзядуля На руках паднёс.
    зязюля
    Мёдам лес прапах, як вулей.
    Дзе ён, поля беражок?
    He заблудзяць:
    Дзеда з Юляй
    У сяло вядзе Сняжок.
    Чуюць убаку:
    — Ку-ку!..
    Ку-ку!..
    Дзед Адам куванне зычнае
    На гады перакладае.
    А зязюля лічыць,
    Лічыць,
    Лічыць,
    Быццам завадная.
    — Ой, унучка, збіўся з ліку, А зязюля не змаўкае. Кажа, вырасцеш вялікай.
    Толькі просьба ёсць...
    — Якая?
    — Просіць шэрая зязюля,
    Каб сядзела меней Юля, Каб сцяжынкамі ляснымі, Лугавымі, Палявымі
    Падарожнічала з дзедам Ножкамі сваімі...
    Любіш ты хадзіць?
    — Люблю!
    — Малайчына!
    Так і ведаў,—
    Дзед з усмешкай Юлю хваліць, 3 рук спускае на зямлю Пад зязюльчына куванне
    У беразняку:
    — Ку-ку!..
    Ку-ку!..
    Дзякуй, добрая зязюля, Весялей ісці нагам.
    За Сняжком ступае Юля, А за Юляй — дзед Адам.
    КУРЫЦА-НЯСУШКА
    Сыпала з гарнушка Юля проса ўранку. Курыца-нясушка Бегала пры ганку, Сакатала ля акон:
    — Ко-ко-ко...
    Ко-ко-ко...
    А цяпер дык крылы Развіне, як птах,
    I крычыць да хрыпу: — Куд-кудах-тах-тах!..
    Можа, ножку, бедная, Падвярнула дзе?
    Юля пэўна ведае: Дзед перакладзе.
    — Куд-кудах-тах-тах!.. — Кажа, недалёка Знеслася ў кустах.
    Дбае, каб сарока, Гэтая гультайка. He пабіла яйка.
    — Куд-кудах-тах-тах!.. — Чуем, што ў кустах, Пры старым гумне.
    He крычы так гучна. Дзякуй ад мяне, Дзякуй ад унучкі.
    Яйка праз хвіліну Дзед знайшоў, канечне. Клічуць бабку Зіну, Каб спякла яечню.
    ПАРАСЯТКІ
    Бабка поле градкі,
    Бедненькія, можа, Паміраюць дзесьці. Юля з зеллем кошык Памагае несці.
    Знае, парасяткі З’елі ўсё, што мелі
    — Pox-pox-pox... Pox-pox-pox...— Труцца каля ног Япручок і свінка — Беленькая спінка, Чорненькая спінка.
    Можа, просяць ласкі?
    Ці яда не ў смак? Бабка перакласці He змагла ніяк.
    Дзед і тут памог:
    — Кажуць, любяць зелле, А найбольш гарох — 3 кошыкам бы з’елі.
    Ім не трэба хлеба, Просіць япручок, Каб прынёс хто-небудзь Хоць адзін стручок.
    Юля ўжо гатова
    Бегчы за парог: Знае месца тое, Дзе расце гарох.
    — Рох-рох-рох...
    Рох-рох-рох...
    — Бачаць, дзед галодны, Юля толькі з лесу, Абысціся згодны Без далікатэсу.
    Юля верыць — праўда, Знае ў хлеў дарогу, Парасяткам заўтра Прынясе гароху.
    Зачыняе дзверы Дзед на ноч, чуваць. Час самім вячэраць Ды адпачываць.
    ДЗЕ ВУЧЫУСЯ ДЗЕД
    Юля ўсё дачыста Хоча знаць, відаць. — Дзе ты навучыўся, Дзед, перакладаць? — Дзе, пытаеш?..
    У падпаскі
    Бралі нас даўней.
    Час такі быў: 3 панскай ласкі Пасвіў я свіней. Пугай гладзіў іх у садзе, Адганяў ад град.
    I паставілі, каб ладзіў 3 чарадой цялят.
    Ведаў кожны куст у лузе, Кожны ўзгорак, роў.
    Зноў павысілі па службе: Пасвіць стаў кароў.
    А сабака, мой падпасак, Мне паказваў бор,
    I звяроў з чароўных казак, I птушыны хор.
    Слухаў я, пастух-падлетак, I тады, відаць, Навучыўся, Юля, гэтак Свет перакладаць...
    Дзед даўжэй бы баяў Пра далёкі час, Ды яечню бабка Падала якраз.
    КОТ-КАЗАЧНІК
    Абдымае Юля, Просіць шчыра так: — Раскажы, дзядуля, Казку пра ката.
    — Кот Максім і сам Казачнік вялікі,— Кажа дзед Адам, Седзячы на лыку.— Просьбаю, як ласкай, Дагадзі кату, Ну, а я тым часам Кораб дапляту.
    Праўда, не ўцякае, Бае кот Максім, Ды ў ягонай казцы Слоў няма зусім. Страціўшы надзею, Юля дзеда кліча: — Я не разумею, Што ён мне мурлыча.
    Дзед бліжэй сядае, Спагадае дзед I перакладае За катом услед: — У мяне, ката Максіма, Толькі торба за плячыма. А былі сям’я, сябры, Замак на крутой гары. Мы зямлі абшары мелі, He было за нас дужэй. Тысяч пяць, відаць, не меней, Нам прыслужвала мышэй. I аралі мышы ў полі.
    I касілі.
    I малолі.
    I пяклі духмяны хлеб.
    I па бульбу лезлі ў склеп.
    I кароў даілі ў нас.
    I смалілі кабана.
    I цягнулі рыбу з лодкі. Мышы дбалі пра харчы: Дзень, бывала, быў кароткі, Дык не спалі і ўначы.
    Ад прысмакаў — Булак з макам, Паляндвіцы, Юшкі, Ракаў — Аж ламаўся ў будні стол. Мышы тупалі вакол, Падавалі без падказкі I катлеты, і каўбаскі. Зналі ўсе: За клопат гэткі Застануцца ім аб’едкі. Я, аднак, He быў лайдак: Стрэльбу меў, каня, сабак, У сядле пасля снядання Гарцаваў на паляванне. Вось аднойчы бацька кажа: «Едзе ў госці цётка наша, А дзічына выйшла ўся — Асачы, Максім, лася». Я насціг лася ў балотцы. I за год не з’есці цётцы: Мяса — цэлая гара!
    Бачу сам — дамоў пара. Прыязджаю з палявання — Замак спалены дазвання, I загінулі каты — Бацька, Маці,
    Тры браты.
    А мышэй і след прастыў. Зналі, я пайду па пятах, Зналі, стрэльба за плячыма — I разбегліся па хатах Ад мяне, ката Максіма.
    Я ў дарогу зноў сабраўся, Я над попелам пакляўся: «Спаць не буду цэлы год, А звяду мышыны род!» Вось чаму адзін я, сумны, Абыходжу хаты, гумны I лаўлю мышэй бясплатна — Дзякуй скажуць, то і ладна. He адно сяло аблётаў, Бачыш, я сяджу без ботаў I знасілася кашуля — Шмат было турботаў, Юля. Я і ў вас цяпер не госць: Дзед казаў, што мышы ёсць...
    Кораб невялікі Дзед даплёў якраз.
    Засталося лыка — Пук як на заказ.
    Дзед бярэ астачу: — Так і быць, кату За дабро аддзячу — Лапцікі спляту.
    Плешча ў ладкі Юля, Кажа:
    — Дзед Адам, Я сваю кашульку Коціку аддам!
    Дзед Адам смяецца, Задаволен дзед: Казку ён, здаецца, Пераклаў як след. — Ляж, унучка,— Просіць,—
    Ды паспі даўжэй — Казачніку босаму Час лавіць мышэй.
    КАЛЫХАНКА
    Узышоў над светам Месяц-веташок.
    Ты чаму дагэтуль Спаць не лёг, Сняжок?
    Час такі — Заснулі Ластаўкі, Вавёрка I зязюля, Зорка 3 мамаю Рагуляй, Сакатушка Курыца-нясушка, Япручок і свінка — Беленькая спінка,
    Чорненькая спінка.
    Час такі —
    Заснулі
    Бабка Зіна,
    Юля,
    Мама з татам,
    Дзед Адам...
    Час,	’
    Сябры, Заснуць і вам.
    Над зямлёю свеціць Месяц-веташок.
    Ці спакойна ў свеце, Слухае Сняжок.
    САЛОДКІ лядзяш
    стол
    Дружная сямейка: Мама, тата, дзед, Васілёк, Сяргейка, Глеб і я, Міхед.
    Будны дзень ці свята — Смеху повен дом.
    Толькі цеснавата За адным сталом.
    He пайшлі мы з Глебам Бегаць у футбол.
    3 дошак самых лепшых Робім новы стол.
    Вось ён, стол, памалу Стаў на ножкі ўсе. Дзе прапала мама? Хай абрус нясе!
    Сядзе ўся сямейка: Мама, тата, дзед, Васілёк, Сяргейка, Глеб і я, Міхед.
    САЛОДКІ ЛЯДЗЯШ
    Днём мароз хаваўся ў цень. Шчабяталі птушкі, Шчабяталі
    Цэлы дзень Ручаінкі-весялушкі.
    Хто пакрыўдзіў клёнік наш?
    Ноч прайшла — Я выбег з дому, Бачу: тоненькі лядзяш Там, дзе капаў сок з надлому. Я сарваў яго ўгары, Я лізнуў — лядзяш салодкі. — Карамель! —
    Крычу ў двары, Каб пачулі аднагодкі. Хлопцы просяць: — Пакажы!
    — Дай лізнуць!..
    Зайздросцяць збоку: Іх не цешаць ледзяшы, У якіх — ні кроплі соку.
    Маладзенькі клёнік наш Перавяжам мы, умельцы, I разломім мой лядзяш — Кожнаму па карамельцы.