• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе жывуць казкі  Мікола Маляўка

    Дзе жывуць казкі

    Мікола Маляўка

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 60с.
    Мінск 1994
    19.22 МБ
    ЖАВАРАНАК
    ГНЯЗДЗЕЧКА
    Снег ляжыць на пляжы, Сонца — рэдкі госць. А ў кватэры нашай Жаваранак ёсць.
    Позна ён кладзецца, Раненька ўстае.
    Цэлы дзень смяецца, Цэлы дзень пяе. За катом аж скача, А папросіш: «Ляж» — Кнігаўкай заплача Жаваранак наш. Толькі не ахвочы Доўга плакаць ён — Расцвітаюць вочы Сінія, як лён.
    Зноў з катом сваволіць, Зноў пяе зімой Жаваранак звонкі — Брацік меншы мой.
    Я знайшоў за рэчкай Куст парэчак,
    А пад ім гняздзечка — Пяць яечак.
    Днём, як вартавы, я Там, пры птушках,
    Сню яечкі тыя —
    У вяснушках.
    He сказаў нікому,
    Дзе гняздзечка, Сам не ўзяў дадому
    Hi яечка.
    Як разгорнуць крылы Птушаняты,
    Вам сакрэт адкрыю, Дашкаляты:
    Пакажу за рэчкай Куст парэчак,
    А пад ім гняздзечка — Без яечак.
    ВЕЛАГОНКА
    Гоншчыкам удачы Зычыць наўздагон Гарадок дзіцячы — Цэлы стадыён.
    Гоншчыкі не кволыя, Гоншчыкі пакуль Едуць — кола ў кола, Едуць — руль у руль.
    Хто вянок прымерае? Хто з іх пераможа? Hi адзін наперад Вырвацца не можа.
    А вянок гатовы — У руках дзяўчынак,
    Праўда, не лаўровы — 3 бэзавых галінак.
    Гоншчыкі тым часам — Добра бачна зблізку — Перасеклі разам Фінішную рыску.
    Гарадок дзіцячы
    Зноў прыйшоў у рух: Як вянок удачы Падзяліць на двух?
    Пашумелі крышку
    I рашылі ўсе:
    Хай вянок без крыўды Носяць па чарзе.
    КАЦЯРЫНКА
    Кацярынка з дзецьмі ладзіць. Села пад акацыяй У двары сваім, На лаўцы, Весела расказвае:
    —Наша Зінаіда Львоўна He сярдуе, не крычыць. Я на пальчыках чароўных Навучылася лічыць. He чакаю я падказкі Ад настаўніцы, сяброў. Я сама чытаю казкі
    Пра асілкаў, Пра звяроў.
    А сягоння бабцы, дзеду Напісала першы раз: «Я з пяцёркамі прыеду На канікулы да вас...»
    Да навукі Каця здатная, Вучыцца — не мучыцца. I зайздросцяць ёй, Выдатніцы, Тыя, хто не вучыцца.
    ДЗЕ НАЧУЕ НОЧ
    Глянуўшы, калоціцца
    Ды пра гэта ведае
    Сонечны прамень.
    Толькі ноч адна.
    Без падказкі дзедавай, Сам, не збіўшы ног, Васілёк даведаўся, Дзе начуе ноч.
    Там, на дне калодзежа, Змрок і ў ясны дзень,
    Толькі як жа месціцца Там, у трубах, ноч — 3 Млечным Шляхам, 3 месяцам, 3 зоркамі наўзбоч?
    Мо калодзеж дзедаў Казачны, без дна?
    ПАДАРУНАК
    Падарылі мне азерца: Усяго вады — 3 вядзерца.
    Беражкі шкляныя, Беражкі крутыя.
    А ў вадзе блакітнай — Рыбкі залатыя.
    Я ахоўваць рыбак буду. Лапку кот падняў — Як вуду,
    He выходзіць з хаты Рыбалоў вусаты.
    А ўсяго вады —
    3 вядзерца.
    Што за дзіўнае азерца?
    ПРЫГОДА
    Ці хто з вас, дзеці, бачыў, Як Паўлючок рыбачыў?
    Спужаўся небарака: Злавіў на вуду рака, He рака, не — рачка. Баіцца зняць з кручка.
    На крык прыбег Сярожа, А памагчы — не можа.
    — He лезь!
    — За хвост бяры! — Спрачаюцца сябры, He знаюць, як з кручка Без страху зняць рачка:
    Ен хоць і невялічкі, Ды клюшні — Як нажнічкі!
    I Шарык брэша збоку — Рачок адбіўся ў воку.
    Пакуль шумелі ўтрох, Рачок ім сам памог: Абрэзаў клюшняй лёгка Капронавую лёску, Паслухаў трошкі спрэчку I — плюх назад у рэчку!..
    Ото была прыгода — Смяяліся паўгода!
    
    ІМЯНІННІК
    Ен нізенькага росту I любіць нас, малых. На бегавой дарожцы Апераджае ўсіх.
    Ен любіць грызці косці, Скарынкі, сухары. «Што нам узяць у госці? Гадаем у двары.
    Ен пад дажджом і снегам Адбегаў год якраз.
    I запрашае брэхам На імяніны нас. .
    Пірожныя-грыбочкі 3 пяску спяклі наспех, А ён панюхаў моўчкі, Пакрыўдзіўся і збег.
    < *
    ЦЯЛЯЧЫ САДЗІК
    ЯГАДНІК
    Адны на пашу Пайшлі каровы — За рэчку нашу, За гай дубовы.
    Уладзік рады, Аж плешча ў ладкі: У загарадзе Стаяць цяляткі.
    Пытае маці, Гледзячы ў збанок: — Ці шмат сунічак Назбіраў, сынок?
    Сястрычцы Любе Крычыць Уладзік: — Глядзі, пад дубам Цялячы садзік!
    Вярнуўся з лесу Ягаднік Фядот.
    У соку — пальчыкі, У соку — рот.
    
    Пусты збанок, Ды хваліцца Фядот: — Ой, мама, шмат, Аж забалеў жывот!
    КАМАРЫ-КАМАРЫКІ
    Камары-камарыкі, Цяжка вам: Аддалі ліхтарыкі Светлячкам.
    Да акенца туліцеся Уначы:
    Цёмна вам на вуліцы Мак таўчы.
    Паблажэлі тварыкі He з дабра.
    Камары-камарыкі, Спаць пара.
    Маку ўдосталь маеце — Толькі важ!
    Раніцай злятаеце На кірмаш.
    Купіце ліхтарыкі Там за мак.
    Час і вам, камарыкі, Спаць, аднак.
    ПАЦЕШКА
    ДРАЖНІЛКА
    Сястрычка задала задачу: Крычыць, Заходзіцца ад плачу.
    Змітрок бяжыць,
    I Стась бяжыць — Сястрычку трэба рассмяшыць.
    — He плач! —
    Змітрок да слёз смяецца, Здаецца, Смехам захлынецца.
    Смяецца Стась Яшчэ званчэй — Аж слёзы сыплюцца з вачэй.
    Сястрычка ўжо смяецца, бачаць, А самі — Над каляскай плачуць.
    Прычапіўся Апанаска, Просіць Васіля: — Падражніся, Калі ласка,— Пасмяюся я.
    — Апанаска босы Ходзіць у спадніцы, Заплятае косы, Носіць завушніцы!..
    Апанаска
    Біцца лезе: — Сам, Нябось, Такі!..
    I качаюцца Па снезе Дружбакі.
    ЛІЧЫЛКА
    Нехта Недзе Яблыкі дзяліў: — Табе, Федзя,— наліў, Табе, Сцяпан,— шафран, Табе, Сымон,— антон, Табе, Пётр,— апорт, Табе, сястрычка,— дзічка. А табе, Даніла, He хапіла!
    ПРЫГАВОР
    Ліпы, ліпы, Расцвітайце ўсюды, Цвету дайце Ад прастуды, Мёду дайце Пчолкам, Нам — таксама, Каб паправілася мама.
    ЗАКЛІЧКА
    Злазь, каток, з чарэні, He ўцякай у сені.
    Ідзі, каток,
    У наш гурток. Пачытаем кніжку Пра ката і мышку.
    СКОРАГАВОРКА
    Рыгорка на падворку Знайшоў скорагаворку:
    Печка — гняздзечка, Там перапечка.
    Ды перапечцы Горача ў печцы, I перапечка
    Збегла з гняздзечка...
    Скажы, скорагаворка, Ці з’еў цябе Рыгорка?
    ЗАГАДКА
    Што за ключ крылаты Знік за небакраем?
    Hi гумна, ні хаты Ім не адмыкаем.
    АТЭЛЬЕ «ПРАМЕНЬ»
    Казка
    Пяць гадоў вучыўся ў цырку На краўца Мядзведзь.
    Спаў з машынай упрыцірку, Каб дыплом займець.
    I адкрыў нарэшце ўдала Ў лесе атэлье:
    Пад ялінай, як пад дахам, Цёпла, дождж не лье.
    На галлі вісяць тканіны, Стол — шырокі пень.
    Строчыць швейная машына Ў атэлье «Прамень».
    I пры месяцы, бывае, He засне кравец: Спец адзіны,	•
    Абшывае
    Лес з канца ў канец.
    У чарзе парадак строгі. Да чаргі глухі, Лось — разгалістыя рогі — Лезе без чаргі, Лезе са слязамі, Лезе ледзь жывы — Абляпіла заедзь 3 ног да галавы.
    Стогне Лось каля машыны: — Я трываю ледзь!
    Плашч-накідку з мешкавіны Мне пашый, Мядзведзь.
    Бачыш сам, гарачым роем Заедзь смокча кроў.
    Рогі грозныя — He зброя Супраць камароў.
    Прыцягнуўся Воўк з кульбакай У трусах адных, Вые:
    — Леснікоў сабака Мне спусціў штаны! Голы, як у лазні, Галадаю зноў: Сорамна вылазіць 3 лесу без штаноў. Дык пашый другія, дружа, He завузь, аднак:
    Цяжка будзе ў модных дужа Бегаць ад сабак.
    Выхадная, не палюе На курэй Ліса.
    Тут, у атэлье, хвалюецца: Дзе яе краса?
    Быццам з перламутру, Ззяюць зубкі ўсе.
    He да твару футра Толькі ёй, Лісе: Выцерлася ў лесе. Страх, як мох, расце — Хутка поўсць аблезе Нават на хвасце.
    I стаіць на задніх лапах 3 просьбаю цяпер:
    — Футра мне пашый, Патапыч! Выкрай мне каўнер, Выкрай хвост абавязкова, Каб не знаць бяды:
    Будзе чым ля хат вясковых Замятаць сляды.
    Прыкусіў ад страху, мабыць, Тонкі язычок, Заікаецца без мамы Заяц-шарачок:
    — П-покуль з морквай дзялак He заслаў сняжок, Мне п-пашыйце, дзядзя, Белы кажушок,
    Шапку-невідзімку — Каб было л-лягчэй Ратавацца ўзімку Ад ліхіх вачэй. С-сам у белым, Вецер белы, Белая зямля.
    П-перастану, можа, бедны, Заікацца я.
    Буду мець на ўвазе, Памагу: На базе — У хваінах, У ялінах — Есць матэры^л Ад асіных, Ад чмяліных I пчаліных джал.
    Вожык ноччу ўпаў з абрыва, Бок абдзёр, скалоў, Ды ў чарзе стаіць цярпліва Вожык-змеялоў.
    Жаліцца Мядзведзю: — Выручце хутчэй — Камізэлька з’едзе, Бачыце, з плячэй. Я баюся вос пякучых I пчаліных джал. Спадзяюся, Ў вас калючы Есць матэрыял. Ен цяпер у модзе, Дайце паглядзець. — He завёз,— Разводзіць
    Лапамі Мядзведзь.—
    Маю замшу, драп дабротны, Есць сукно, паркаль.
    А калючага, як з дроту, He завёз, на жаль.
    Валам валяць да Мядзведзя, Ен ажно зароў:
    Паспявае ў лесе ледзьве Абшываць звяроў.
    Лета ўсё
    Курэлі сцежкі
    Між камлёў, лаўжоў.
    3 Белавежскай пушчы пешкі Нават Зубр прыйшоў.
    Ад заказчыкаў адбою I цяпер няма.
    Добра, што над галавою Дыхае зіма.
    Дзеркачом падмёў абрэзкі, Склаў начынне ў клець I ў бярлогу лёг нарэшце Адпачыць Мядзведзь. А на пні аб’яву крыва Выразаў за дзень: «Да вясны закрыта Атэлье «Прамень».
    ЯК ЗАПЦЫ 3 ТУШКАНЧЫКАМІ Ў ФУТБОЛ ГУЛЯЛІ
    Казка
    Самалёт над пушчаю Ніжай звузіў круг, Сеў вялізнай птушкаю На паляну-луг.
    Першы раз тушканчыкі Ў глыб лясную трапілі. 3 чамаданчыкамі Ледзьве сходзяць з трапа, Аж хістае слабых: Блага ім, няйначай, Футбалістам слаўным 3 Афрыкі гарачай.
    I
    — Дзе ў вас душ, скажыце,— Просіць трэнер-госць.
    — Вунь ён, у блакіце, Хмарка — душ і ёсць! — Кажа Зубр лагодны, Зняўшы капялюш.— Калі ласка, госці, Пад блакітны душ!..
    Дождж і сонца прамяністае Памаглі, няйначай,— Акрыялі футбалісты
    3 Афрыкі гарачай.
    II
    Ліс-суддзя апоўдні
    Выбег, даў свісток. Мяч звініць над полем Выбітым, як ток. Афрыканцы мажуць Запар два разы,— Жоўценькія майкі, Сінія трусы. Мажуць, Ды не падаюць Духам ад няўдач — Пасамі дакладнымі Адрасуюць мяч. Стадыён падказвае, Стадыён гудзе: Заяц у падкаце Мяч забраў, Вядзе.
    Сам ударыць, мабыць,
    Вырашыў касы —
    Беленькая майка, Чорныя трусы.
    Першым нечакана Воўк завыў як мог: Зайца-капітана Госці збілі з ног. Пры варотах зараз Тоўпяцца гусцей: Ліс штрафным ударам Пакараў гасцей.
    — Гол!..— Равуць трыбуны, Тупат навакол: Капітан трыгубы He прамазаў — Гол!..
    Мяч вядуць тушканчыкі, Мяч вядуць утрох, Б’юць пяску фантанчыкі 3-пад імклівых ног.
    Міг —
    I госці, ззяючы, Аж ляцяць наўскач: Нападаючыя Адквіталі мяч.
    Плача, твар закрыўшы, Заяц-варатар: Адступіўся крышку
    I — не лёг на ўдар.
    Зноў віраць трыбуны, Гул з усіх бакоў — Асуджаюць бурна, Хваляць ігракоў.
    Мяч вядуць тушканчыкі, Мяч вядуць утрох, Б’юць пяску фантанчыкі 3-пад імклівых ног.
    Да зайцоў са злосцю Ліс бяжыць наўпрост: Абаронца госцю Наступіў на хвост. Вінаваты каецца, Ды няўмольны Ліс —
    Провады ўрачыстыя — Пушча ўся галёкае: Адлятаюць футбалісты Ў Афрыку далёкую. I зайцы камандзе Пажадалі ўдач, Падарылі майкі I шчаслівы мяч. Ліс-суддзя адразу Перадаў свісток, Зычыць, каб не мазаў Hi адзін ігрок.
    Зубр стары ўсміхаецца,
    Афрыканцы Маюць шанцы Павялічыць лік.
    Б’юць трыбуны ў ладкі: Кінуўся на ўдар, Мяч дастаў з дзевяткі Заяц-варатар.
    Выбіў мяч някепска — Ігракам на ход,
    3 твару змятай кепкай Выцірае пот.
    А зайцы населі, А зайцы як бач У чужую сетку Закацілі мяч.
    Госці рвуцца ў наступ, Іх запал не згас, Ды свісток фінальны Прагучаў якраз.