• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе жывуць казкі  Мікола Маляўка

    Дзе жывуць казкі

    Мікола Маляўка

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 60с.
    Мінск 1994
    19.22 МБ
    А Жук пад ногі лезе I лашчыцца, харошы, Цяпер, пасля вучэння, Як быццам у Сярожы Ен просіць прабачэння.
    БАРАНА НА ДРЭВЕ
    КАМУ Ў ДЗЯЖЫ ЦЕСНА?
    Вясной у полі дбала Яна зямлю баранавала. Чаму ж цяпер яна Ляжыць на дрэве, Барана?
    ШТО ЗА ГАСПАДЫНЯ?
    Напячэ аладак
    Белых — не замажа, Хоць сама заўсёды Чорная, як сажа.
    Як пачуеш, прэч
    Пудка не бяжы: Пыхкае, бо ў печ Просіцца з дзяжы.
    ЖАР-ПТУШКА
    Хоча знаць дачушка, Дзе жыве жар-птушка. На зямлі?
    Ці мо ў блакіце?
    Хто даўмеўся, падкажыце.
    ЛІСТАПАД
    Лісток апаў — Для нашай Веры. Яшчэ адзін...
    Іх шмат.
    Збіраць гербарый Тут, у скверы, Ей памагае Лістапад.
    ЗАЙЧЫК СА СКАКАЛКАЙ
    Хто ў лесе скача змалку? Ен знае, Дзед Мароз, Ен зайчыку скакалку I апельсін прынёс.
    Усюды снег глыбокі, Далёка да вясны — Сумёты, як аблокі, Укрылі кут лясны.
    Ды зайчык не гультайчык, Яму не страшны снег — I днём ён скача, зайчык, I ноччу скача ў сне.
    Вясёлы, не заплача, Аддасць ён апельсін Таму, хто пераскача Яго сярод ялін.
    ДЫЯФІЛЬМ HP A MOPA
    Хочацца на рэчку, Ды вясна — не скора, I якраз дарэчы Дыяфільм пра мора. Добрымі вачыма Мама фільм здымала.
    I пра Сашу з Дзімам Кадрыкаў нямала.
    На дварэ завея, А гасцям здаецца — Цёплы ветрык вее, Сонца ў вокны льецца
    Кадрык	ПРЫБОЙ
    першы
    Смугой спавіты далі. А тут, ля самых ног, Накочваюцца хвалі На берага парог.
    Вачэй не зводзіць Саша: 3 разгону хваля ляжа На камяністы схіл, Адкоціцца без сіл.
    А ўжо хутчэй другая На бераг набягае,
    Карункі з пены вяжа, Пакуль сама не ляжа, He кінецца назад — Пад новы вадаспад.
    Бягуць бясконца хвалі
    I Сашу на ўспамін Каменьчыкі-каралі Шліфуюць, як бурштын.
    Кадрык	СУЛА
    другі
    Як казачнае дзіва, Яно, жывое мора — Без астраўка адзінага Бязмежная прастора.
    А Сашу ўспамінаецца Далёкая Сула — Рачулка, Што ўсміхаецца Ля роднага сяла.
    Сярод жытоў і лёну Бяжыць у свет яна —
    Hi кропелькі салёнай I чыстая да дна.
    Пад луг,
    Далей ад віру, Вада яшчэ святлей — Ад залацінак жвіру, Ад сонечных лілей.
    Без бухтаў і заліваў, Ды поўная святла — Яна таксама дзіва, Маленькая Сула.
    Кадрык трэці
    ДЗІМА
    He плавае яшчэ, Малы ён, брацік Дзіма. А сонца так пячэ — Уседзець немагчыма.
    Купацца добра ўдвух, Ды ён крычыць: «Баюся!» Надзьмулі Дзіму круг — I плавае на крузе.
    To ўлягуцца, то зноў Калышуць хвалі дбала, Як мама перад сном Калісьці калыхала.
    Абвыкнуў неўпрыкмет I радуецца Дзіма — На бераг і ў абед Дазвацца немагчыма.
    Кадрык чацвёрты
    ЯБЛЫНЬКА
    Пад небам нізкім, шэрым Гулялі хвалі ўчора, I яблыньку на бераг Яны прынеслі з мора.
    Вада не цешыць болей, Бягуць сябры да Сашы: Надзею — дрэўца кволае Ен пасадзіў на пляжы.
    Рупліва дрэўца гоіць, Рукою гладзіць зрэдку, Нібы ад ласкі голле Зазелянее ўлетку.
    Сябры спрыяюць Сашу, Рупліўцу-чарадзею, Аберагаюць саджанец— Ужо і іх надзею.
    Каб прынялося ў спёку, 3 далоняў палівае, Нібы вада здалёку, Нібы вада — жывая.
    На шчасце загадалі I хоць у сне, а ўбачаць, Як спелымі пладамі Ім яблынька аддзячыць.
    Кадрык	МАТЫЛЕК
    пяты
    Купаюцца малыя, А з Дзімам дык бяда. — Хачу дадому,— Ные.—
    Салёная вада!
    А над зямлёй віецца, Трапеча матылёк.
    Стаміўся ён, здаецца, Бы прыляцеў здалёк.
    Бялюткі, як рамонак, Прысеў на Дзімаў круг,
    Як быццам тут не мора, А матыльковы луг.
    Нібы пялёсткі, крыльцы— Жывая прыгажосць.
    Ен нечаканы крышку, Але жаданы госць.
    Святлее твар у Дзімы,
    I Саша побач лёг, Як быццам ён з радзімы I праўда, матылёк.
    Кадрык шосты
    ВЕРАБЕЙ НА ПЛЯЖЫ
    — Чык-чырык! Чык-чырык!.. Што за шум? Што за крык? Падсуседзіўся Да Сашы
    Верабей на пляжы.
    У шэрай майцы, У шэрых шортах — Памятых
    I пацёртых.
    За кожнай хваляй сочыць, Гульня ў яго такая: To да вады падскочыць, To ад вады ўцякае.
    Пабыў на сонцы трошкі, Глядзіць:
    Хаця і скупа,
    Ды загарэлі ножкі
    I востры носік-дзюба.
    He звык вось так, без справы, Чырыкаць і ў спякоту —
    I верабейка жвавы Сабраўся на работу.
    У шэрай майцы, У шэрых шортах— Памятых
    I пацёртых.
    — Чык-чырык! Чык-чырык! — Развітаўся ён і знік, Тут пакінуўшы, на пляжы, Перыйка —
    Для Сашы.
    Кадрык сёмы
    КАМЕНЬЧЫКІ-ПРАМЕНЬЧЫКІ
    Да ночы ходзіць Саша Па беразе адзін, Каменьчыкі марскія Збірае на ўспамін.
    Калі ў цябе, гавораць, Такі каменьчык ёсць, To зноўку ты прыедзеш Сюды, шчаслівы госць.
    Каменьчыкі-праменьчыкі, Любы сабе бяры— I жоўты, і карычневы, I колеру зары.
    Пад сонейкам высокім Нагрэліся за дзень,
    I сапраўды, здаецца, У кожным спіць прамень.
    Да бляску, як каралі, Адшліфаваны ўсе.
    I гэты скарб свой Саша Дадому завязе.
    Мяшэчак цэлафанавы Цяжэе — шмат сабраў: I дзеду з бабкай хопіць, I ўсім яго сябрам.
    А жменьку Саша кіне Яшчэ ў вірок малы — Няхай яны, каменьчыкі, Жывуць на дне Сулы.
    Дыяфільм пра мора, Дыяфільм пра лета Там, у краі горным. Трошкі нечакана Сцьмелі фарбы пляжа, I сышоў з экрана Да сяброў ён, Саша. Як жывы праменьчык, Што гарыць і ў замець, Кожнаму каменьчык Падарыў на памяць.
    КАЗКА ПРА ЗЯЗЮЛЮ
    3 народнага
    — Ку-ку! Ку-ку!..— На рунь, На спелы колас. У песенным кутку Чуваць самотны голас. Спявае ў садзе шпак, Сінічка з песняй скача. Чаму зязюля так
    Кувае — быццам плача?.. Даўным-даўно на свеце Хлапчына жыў, Якуб, 3 прыжмурам вочы светлыя, Прыгожа віўся чуб. He меў сваёй сядзібы, He меў сям’і аднак. I да сястры адзінай Прытупаў ён, Бядняк.
    Ад голаду аслаб, Зайшоў нясмела ў хату I просіць: — Дай хаця б Кавалак хлеба брату... Сястра ажно клянецца: — I рада б памагчы, Ды ад каморы недзе Згубіліся ключы.
    А там і свежы жытнік, I мёд, і сала, браце,— I пачала нібыта Ключы шукаць у хаце. А брат вады напіўся, Сышоў у цёмны бор— I ціха заблудзіўся, Ад голаду памёр.
    He возьмеш слоў назад, Сястра сама не рада —
    45
    I выбегла за сад
    I кліча ў хату брата: — Якуб, Вярніся!
    Ключы знайшліся...
    Глядзіць, гусцее пер’е На целе пад кашуляй— Яна праз скупасць шэрай Зрабілася зязюляй.
    Смяецца ў небе сонца, А ёй і свет не люб—
    Лятаючы, Бясконца Заве: — Я-ку-б! Я-ку-б!..
    Няма калі спяваць У песенным кутку, I толькі ўсё чуваць: — Ку-ку!
    Ку-ку!..
    ВОУЧАЯ ГРAMATA, або
    ЧАМУ ВОУК ВЫЕ
    3 народнага
    He выў лясны бадзяга Hi дома, ні ў сяле, Хоць і жылося блага Без хлеба на стале. Адваджвалі здаўна Яго, ваўка старога, Ад кожнага акна, Ад кожнага парога. Прагаладаў зіму, Схуднеў нябога ўшчэнт— I выдалі яму Нарэшце дакумент:
    ГРАМАТА «Ваўку дазволена Хадзіць па хатах, Выпрошваць хлеб У бедных і багатых...» У лапе кій дарожны Ды торба на баку — I міласціну кожны Выносіць жабраку: Хто — хлеб,
    Хто — сухары, Хто — малака гладыш. Знайшліся і сябры— Сабака, кошка, мыш. Ад’еўся воўк, акрэп, На торбе спіць, а гладкі. Ды раз ішоў па хлеб I ў рэчку шухнуў з кладкі. Прыбег ён да сабакі, Трасецца ўвесь:
    — Бяда!
    Сцякае, бачыш, 3 граматы вада. А ваша печ дрыўмі Напалена дарэчы, Ты грамату вазьмі I высушы на печы. — He сумнявайся, воўк, Усё як трэба споўню. А ты і сам прамок, Ідзі сушыцца ў ёўню... Сабака разаслаў
    Лісток на чыстай дошцы I так пасля сказаў Сваёй сяброўцы— Кошцы:
    — Як грамата прасохне, Аддай ваўку, прашу.
    А я крыху на соек За хатай пабрашу... Лісток пад самым бокам Духмяным хлебам пах, I кошка краем вока Прабегла па складах: «Ваў-ку даз-во-ле-на Ха-дзіць па ха-тах, Вы-прош-ваць хлеб У бед-ных і ба-га-тых». Згадала пра абед I, з’еўшы хлеб да крошкі, На печы неўпрыкмет Яна заснула, кошка.
    Ударыла спрасонку Хвастом, як ад спалоху, I грамата прасохлая Упала на падлогу.
    А тут і мыш бяжыць У свой куток з-пад жорнаў,
    Глядзіць—
    Лісток ляжыць
    I пахне хлебам чорным. He знала: ёй таксама Лісток ахоўваць трэба— I згрызла тую грамату Замест скарынкі хлеба. У хату воўк ускочыў, He даглядзеўшы сну, Аднак ніхто не хоча Прызнаць сваю віну. Надзей няма на цуд: Ад граматы — ні знаку. I воўк загнаў у кут, Трасе найперш сабаку: — Ах, чортава душа! За што мяне, старога, Зарэзаў без нажа, Як ворага якога?
    Без граматы ў сяло He пабяжыш па хлеб. Чытаў, што там было Напісана?
    — Яшчэ б!
    Ваўку дазволена Хадзіць па хатах,
    Выпрошваць хлеб У бедных і багатых. — Мне граматы другой He прыстарацца, знаю, А без яе зімой Ад голаду сканаю. — Дар-руй!..— Спацеў, аслаб Збянтэжаны сабака, I ледзь з-пад воўчых лап Ен выпаўз, небарака. Адумаўся:
    Сама на мыш напала. А граматы не вернешЗгарэла без агню, I воўк, гаротнік шэры Завыў упершыню.
    У лапе кій-падмога Ды торба на баку,
    «3-за кошкі
    Такая калатнеча!»—
    I на яе ў пакоі
    Напаў, сцягнуўшы з печы. «За што сабака лае?» — I кошцы крыўдна стала, Яна ў закўтку, злая,
    Аднак да хат дарога Заказана ваўку. Разбегліся сябры— Чужыя, Ледзь жывыя.
    I воўк з тае пары Без хлеба ў лесе вые.
    ШЭРЫ госць
    3 народнага
    Касіў Сабака сена Для сваяка Вала, Трава яму ў калена Ад лесу да сяла. Абліўся потам, змогся— Касіў адзін за трох — I на пракосе ўлёгся, Заснуў без задніх ног. He з баязліўцаў слабых, А ўскочыў — і дрыжыць: Прыблудны Воўк у лапах Касу яго дзяржыць.
    I кажа:
    — Лес ваш бедны!
    Абег з канца ў канец— Зайцоў няма і следу. Я з’ем цябе, касец!
    — Якраз вяселле сёння Ў майго гаспадара,— Сабака ўзвыў спрасоння,— Дык там — касцей гара,
    Дык там — каўбасы, студзень I піва, Воўча, ёсць.
    Ты на вяселлі будзеш Жаданы самы госць. — Вядзі!
    Прагонім смагу, Закусім,— кажа Воўк.
    I над касцом для страху Зубамі шчоўк ды шчоўк. Прывёў Сабака, Вучыць:
    — Пад лаву хвост схавай, А заспяваюць гучна— 3 гасцямі не спявай!..
    Ваўка садзіцца просяць, Падколваюць крыху: — Спякота!
    Сена косяць,
    А дзядзька ў кажуху!
    — Дзівак!..— Рагочуць госці,
    Кругом вясёлы гуд.
    А «дзядзька» моўчкі косці Грызе, залезшы ў кут. Паслухаліся свата, I аж уздрыгнуў дом— Для маладых дзяўчаты Запелі за сталом:
    — Папросім лесніка, Каб нам злавіў ваўка, У лес на ім паедзем— Па казкі вашым дзецям...
    За хвост хутчэй — ды ў круг, Сілком з яго, жывога, Хацелі зняць кажух.
    Хто ў лоб качалкай перыў, Хто качаргою тоўк— I ледзь назад, за дзверы, Уцёк з вяселля Воўк. А я вам казку следам Прынёс з таго сяла, Дзе сена косіць летам Сабака для Вала.
    Закуска ў рот не лезе,
    А пець жаданне ёсць—
    I ў хаце, як у лесе, Завыў ён, шэры госць:
    — Засне пастух — Пайду на луг, Здзяру кажух
    3 авечак дзвюх...
    Аж анямелі госці
    Тут у сваю чаргу:
    Дык вось хто любіць косці, Пацее ў кажуху!
    I спевака ляснога
    САРОЧЫН ГАСЦІНЕЦ
    He ляснік, ды мае Ў пушчы свой абход, А з усіх прысмакаў Надта любіць мёд. (4SQd9£Qvj^)