Дзе жывуць казкі
Мікола Маляўка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 60с.
Мінск 1994
Воўк рахманы вые: — Ма-лай-цы зай-цы!.. Аж дрыжаць на выхадзе Тыя малайцы.
Скача зайчанятка — Капітанаў сын: — 3 перамогай, татка! Два — адзін!
III
Дорыць капялюш, Пад якім схаваецца Ўся каманда слаўная — Адзінаццаць душ.
Госці ціснуць лапкі На хаду зайцам, Запрашаюць з трапа: — Прылятайце к нам!.. Круг зрабіў над пушчаю, Лёг на курс хутчэй, Знік маленькай птушкаю Самалёт з вачэй.
РАЗУМНАЯ ВАРОНА
3 народнага
У птушыным царстве Дуб адвеку рос, А на ім, купчастым, Жыў вясёлы Дрозд. Жыў, нібы на дачы: Цішыня, краса.
Ды аднойчы, бачыць, Госць ідзе — Ліса.
Кошык жоўты з лубу Выпусціла з лап
I хвастом па дубе — Ляп, ляп, ляп!
А сама гразіцца, Хітрая Лісіца:
— 3 дуба, Дрозд, скачы Буду дуб сячы!
— Як жа дзеці, хатка? — Скінь адно дзіцятка Ў кошык мой, На суп,— Цэлы будзе дуб.
Дрозд-бядак раздумваў, Дрозд трываў паўдня, Ды нарэшце з дуба Скінуў птушаня. Як Лісу ўлагодзіць? Смачны з мясам суп — Кожны дзень прыходзіць Секчы тоўсты дуб.
Дрозд не спіць на дачы, He пяе даўно.
Засталося, бачыць, Птушаня адно.
Прыляцеў у клёны Да Вароны Дрозд, Расказаў, як мучыцца Праз Лісіны хвост.
Плача:
— Хто паможа?..
А Варона вучыць: — Дурань, Гэта ж здзек!
Дрэва ссекчы можа Толькі чалавек.
Спі спакойна, Дрозд: He сякера — хвост!..
Дрозд запеў на дачы, Выспаўся ў гняздзе. А назаўтра, бачыць, Зноў Ліса ідзе.
Кошык жоўты з лубу Выпусціла з лап
I хвастом па дубе — Ляп, ляп, ляп!
— Хоць ілбом у дрэва! Дрозд крычыць.— Дарэмна!
Цэлы будзе дуб!
Еш нішчымны суп! — Бачу, знаеш многа. Хто цябе, дурнога, Навучыў?
— Варона.
— Тая, з клёна?
— 3 клёна.
— Я ж ёй не дарую, Абскубу старую!..
I Ліса ад гаю Адышлася трохі, Быццам нежывая, Выцягнула ногі. За Лісою сочыць, Думае Варона: «Выдзеўбу ёй вочы!»
I зляцела з клёна, Трапіла ў палон — Пад Лісою б’ецца, Рвецца з лап на клён. А Ліса смяецца: — Занясу ў нару — Супу навару!
— Суп зварыць мудрона,— Кажа ёй Варона.— Толькі марна ў печы Дровы пагараць — Будзеш цэлы вечар Пер’е скубці-драць: Бачыш, я старая.
Хочаш, дык параю, Як зрабіць?
— Кажы?
— Рэшаты злажы Так, каб я ўсярэдзіне He лягла, не ўседзела, I — пусці з гары. Потым суп вары: Чыста так, павер мне,
Пер’е абскубецца, Разляціцца пер’е — Мяса застанецца...
А Ліса і рада: — Добрая парада! Будзеш ведаць, грэшная, Як вучыць Дразда Кпіць з майго хваста!.. I Варону ў рэшаты Мігам усадзіла, Тыц —
3 гары пусціла.
Раскаціліся Ў лагчыне Рэшаты з разгону, I Ліса вачыма Правяла Варону — 3 рэшатаў на крону. 3 той пары купчасты Абыходзіць дуб, У птушыным царстве Есць нішчымны суп.
Побач з садзікам дзіцячым Вырас новы гмах.
Знізу глянеш — I не ўбачыш, Дзе згубіўся дах. На трынаццатым паверсе Васілёк жыве,
I не страшна спаць, паверце Там, у сіняве.
He адразу дом падняўся, Вырас да нябёс —
Ен з падмурка пачынаўся, Па цаглінцы рос.
Зелянеў вішняк наўкола Год таму назад,
Васілёк хадзіў не ў школу,
А ў дзіцячы сад.
Помніць, як загуў увішны Экскаватар тут —
I змяніўся
Іх зацішны, Іх зялёны кут.
У траве сцяжынка спала, Скрозь бялеў туман, А машына ўжо капала Яму-катлаван.
Драў карэнне коўш трывалы, Грунт пясчаны грыз, I ляталі самазвалы
To наверх, To ўніз.
А пасля з бетону блокі Ў катлаван ляглі, Каб стаяў ён, Дом высокі, Цвёрда на зямлі.
I пад’ёмны кран уранні Завітаў у двор, Падаваў на рыштаванні Цэглу і раствор.
He ляжалі без работы Кельмы муляроў — Прывыкалі да спякоты, Слоты і вятроў.
I глядзеў, Нібы на дзіва, Васілёк тады, Як сцяну кладзе рупліва Муляр малады.
Браў навобмацак цагліну, Стукаў кельмай ён — I ў паветры плыў хвіліну Меладычны звон.
Муляр радаваўся: Цэгла —
Быццам на падбор.
I сачыў, каб роўна легла Зверху, у раствор.
Стукаў кельмаю чароўнай I ўсміхаўся ён, Бы ў сцяну сваю ўмуроўваў Меладычны звон.
На цагліну клаў цагліну, Прытрымаў адну — Васільку падаў, як сыну: «На, кладзі ў сцяну!» I растворам край пазначыў Так, каб Васілёк Мог цагліну тую бачыць Зблізку і здалёк. Падымаўся дом патроху, Рос і ў стынь, I ў золь.
Насцілалі з пліт падлогу, Мацавалі столь.
А яшчэ за клопат пільны
Дзякуй сталярам:
Шмат дзвярэй яны зрабілі, Шмат аконных рам.
Шыбы вымыў першы лівень — I заззяў ён, Дом, Быццам вокны ўсе зашклілі Сонечным святлом.
Пад цаглінай той,
Памечанай,
Бачыў Васілёк, Як на фортачцы трапеча Промень-матылёк.
Кожны дзень прыносіў змены, Добры неспакой:
Тынкавалі ў доме сцены, Васількоў пакой.
А паклеілі шпалеры, Дык нібы з бяроз Лісця жоўтага ў кватэры Чараўнік натрос.
Васілька разбудзіць сонца, Гляне ён —
I рад, Быццам выскачыў спрасонку Ў гай, дзе лістапад.
Клалі елачкай прыгожай, Клалі як шчыльней
3 дубу дошчачкі ў прыхожай, 3 дубу — ён цямней.
Падбіралі, Насцілалі Дошчачкі далей: Толькі з ясеню — у зале, 3 ясеню святлей.
Абнавілі свежым лакам Дошчачкі як след — I зіхціць,
I вока лашчыць, Як бурштын, паркет. He палохаюць завеі У зімовы час: Добра грэюць батарэі, Ёсць святло і газ. Запрашае ў лета ванна — Беленькі ставок, У якім купацца ўранку Любіць Васілёк.
I па лесвіцы не трэба Тэпаць — сходак шмат: Ліфт за так падыме ў неба, Ліфт звязе назад. Дах накрылі — He свіціцца Там, у сіняве, Дзе над самым домам ціха Воблачка плыве.
Б’е пярун цяпер, бывае, Навальніца — Жах, Ды і кропля дажджавая
He праточыць дах.
Дом абклалі пліткай новай, Яркай, як эмаль, I цагліны Васільковай He відаць, на жаль.
Ды не тоіць ён ад таты, Ад сваіх сяброў: Прыйдзе час — Збярэ ў брыгаду Лепшых муляроў.
I тады з цаглін, вядома, Выбера адну, Хлапчуку падасць малому: «На, кладзі ў сцяну!»
I растворам так пазначыць, Каб хлапчук пасля Мог цагліну тую бачыць Зблізку і здаля.
Ен і сад збудуе дзецям, Майстра-брыгадзір, Толькі каб на белым свеце Быў заўсёды мір.
НАРАЧ
Край лясоў пявучых, Край азёр дзівосных. Лёгка тут, на кручах, Дыхаецца ў соснах.
Сонца лашчыць твары, Цешыць ветрык рэзкі.
Падарыла Нарач Першыя пралескі.
Ноччу не завялі Кветкі лесавыя, Быццам гэта — хвалі Кропелькі жывыя.
Зблізку і здалёку Прыязджаюць госці — Тут на кожным кроку Неруш прыгажосці.
ДЗЕ ЖЫВУЦЬ КАЗКІ
У садзіку дзеці гуляюць, Прымерваюць маскі.
Гадаюць:
Далёка ці блізка
Жывуць яны, Казкі?
— За морам...
— У пушчы дрымучай...
— У цёмнай пячоры...
— У ступе лятучай...
— За хмарамі недзе, На іншай планеце...
Сказала, падумаўшы, Каця Сама, без падказкі: — У вёсцы, У бабчынай хаце, Жывуць яны, Казкі.
БУЛЬБШКА
Дзеці ў садзе цесна Абступілі Дзімку I гадаюць-цешацца, Хто на фотаздымку.
— Віславухі, як сабачка, Я такога ў дзеда бачыў.
— Вочы быццам у ката. Ды чаму няма хваста?
— Круглы нос, як пятачок. Пэўна, гэта парсючок!
— На бычка падобны трошкі. Толькі дзе згубіў ён рожкі?
— Ой! Пазнаць адразу цяжка. Мо на здымку Чабурашка?..
Паглядзела Оля,
Весела гукае:
— Знаю!
Гэта з поля
Бульбінка такая!
БОРШЧ 3 КРАПІВЫ
Нам зварыла мама Сёння смачны боршч: З’елі ўвесь —
I мала, Хочацца, каб больш.
Ад усіх
Сказаў я:
— Дзякуем за шчаўе.
Бачым, наша мама Усміхаецца таксама: — Праўду кажа дзед, 3 крапівы — абед!
Першай да люстэрка Кінулася Верка, Затаіла дух:
Ці язык не ўспух?
Усміхнуўся дзед: — 3 крапівы абед!
Мы глядзім, He верым — Я, Пятрок і Вера.
А люстэрка Верцы
Усміхаецца:
Крапіва ў талерцы — He стрыкаецца.
КАКАДУ
У Сымонкавай кватэры Папугай жыве — 3 белым брушкам, Жоўта-шэры, Чуб на галаве.
Ловіць дзюбкаю спрасонку Сонечны прамень.
I вітае ён Сымонку: — Доб-ры дзень!
Даспадобы сыр, і каша, I арэшкам рад.
А калі наесца, кажа: — Дзя-куй, брат!
Нагуляўшыся, Сымонка Вернецца з двара — Папугай напомніць звонка: — Спаць па-ра!
Разумее ўсё, здаецца, Ловіць на ляту.
А спытаеш, як завецца, Скажа:
— Ка-ка-ду!
ПТУШЫНАЕ МАЛАКО
Сябры бягуць са школы Адразу ў Ясеў двор: Ен выдумшчык вясёлы, Вялікі фантазёр.
Ваду бярэ са студні Ды запрашае ў дом: — Я ўсіх вас пачастую Птушыным малаком.
— Хвалько! — He вераць дзеці, Смяюцца з дружбака: —
Няма на белым свеце Такога малака!..
Ваду аднёс таропка, I вось замерлі ўсе: Ясь нейкую каробку, А не гладыш нясе.
Яшчэ здалёку горда Крычыць:
— Ну хто хвалько?!
I ўсіх частуе тортам «Птушынае малако».
РАДАВЫ
Грышка стрыгчыся прыйшоў I пытае дзед з бародкай:
3 афіцэрам — Родным братам.
Ен адзіны з малышоў — У пілотцы, 3 аўтаматам.
Упрасілі, каб пілотку Грышка скінуў 3 галавы.
— Як пастрыгчы, Радавы?
Грышка сціснуў аўтамат.
Зірк — на дзеда.
Зірк — на брата.
I сказаў з усмешкай брат: — Пастрыжыце...
Як салдата!
СТРАХ
Вялікія вочы ў страха, Яшчэ большыя —
У Стаха.
На лоўж баіцца глядзець — Здаецца, ляжыць мядзведзь. I думка адна ў галаве:
А раптам мядзведзь зараве,
Падымецца — Грузны, Высокі!..
I кінуўся Стах наўцёкі.
Ды ногі лёгкія ў страха — Ніяк не адстане ад Стаха.
ГРЫБАСЕЙ
Ен вясёлы, дзед Яўсей, Бае: — Дожджык-грыбасей Ходзіць ноччу, не прысядзе, Бачыш, пабываў і ў садзе...
Я вачам не веру. Дзіва! He асінка тут, а сліва, Ды з травы, Нібыта ў лесе, Падасінавічак лезе. Збоку, дзе гусцей трава, He адзін грыбок, а два: Кожны крэпенькі, таўсматы, He іначай як блізняты. Будзе болей: ля камля, Бачу, горбіцца зямля, Аж варушыцца рупліва, Як жывая...
Вось дык дзіва!
Дзед Яўсей, гляджу, смяецца:
— Дзіва простае, здаецца! Лес грыбны — Мая любоў, Перабраў я шмат грыбоў. А карэньчыкі чарвівыя Выкідаў вось тут, Пад сліваю,
Выкідаў машок, ігліцу — I ўтварылася грыбніца Ў садзе нашым, як у лесе. Бачыш, грыб за грыбам лезе Бабка зварыць верашчаку — Праглынеш язык ад смаку!..
Я даўмеўся над грыбамі: Ен з бародкай, Ен з вусамі,
Гэты дожджык-грыбасей, А завецца — дзед Яўсей.
ЯК ЖУК БАРАВІКІ ЗБІРАУ
Сярожа ў вёсцы баяў, Каб чулі хлапчукі: — Я навучу сабаку Збіраць баравікі!..
I вось Жука паклікаў, Паставіў пры кашы, На баравік вялікі Паказвае: — Брашы!
Як быццам цяміць вучань: Панюхаў баравік I, забрахаўшы гучна, У лесе цёмным знік. Няйначай, дапаможа — Шукаць грыбы пабег, I кінуўся Сярожа За ім, пачуўшы брэх. А Жук яму на ўцеху Заходзіцца ад брэху — He бачачы, паверыш, Што ён напаў на неруш. Ператварыўся ў слых, Трывожыцца Сярожа: Баравікоў усіх Адзін
Сабраць не зможа.
Задыхаўся ад спешкі, Дапяў да месца ўсё ж, Ды нават сыраежкі He палажыў у кош. Сабака брэша, чуе, Ужо ў другім баку, I ён назад шыбуе, Паверыўшы Жукў. А Жук ажно якоча: Адбіўшыся ад рук, Шукаць грыбоў не хоча Ганяе зайца Жук. Сярожа, як алень, Прабегаў цэлы дзень, Згубіў дзядулеў нож, Аднак — парожні кош. Смяюцца хлапчукі: — Відаць, баравікі Сабака з’еў У лесе!..