х Канстанцыя Грондзкая (хі... Шанкоўскі), д,чашніка Вілкамірскага ... Г. 8/4 Багуслаў Чашнік Наваградзкі. У 1705 заклаў маёнт.Гелваны, Рэша або Валоўкі й палац у Вільні Крыштафу Белазору, каноніку Віленскаму, дзеля за-беспячэньня швагеркі па Барталамею. Таксама заклаў палову маёнт. Хршчэнішкі згаданаму М.Прошынскаму. 5калена 9/6 Антоній 10/6 Юрый 11/6 Даміцэля 12/7 Цыпрыян Прадаў у 1773 Станіславу й Еве зь Белазораў Тышкевічам, цівунам Гандынскім, частку маёнт.Крэткомп (Вількейскі пав.). 13/7 Ігнацій Ротмістар Самагіцкі. 14/7 Дамінік Мастаўнічы Сакольскі, ротмістар Вількейскі. 15/7 Фаўстын Ротмістар Горадзенскі (1784), мастаўнічы Сакольскі (1794). Пажыць-цёва валодаў в.Лойкі (Горадзенская каралеўская эканомія) і домам у мяст.Саколка. 6 калена 16/12 Антоній 68 17/12 Юзаф 18/12 Тамаш Паручык Смаленскі. 19/13 Вінцэнт " 1785 20/14 Станіслаў Ротмістар Самагіцкі. 21/14 Юзафат 22/14 Вінцэнт 23/14 Юльлян 24/14 Фэліцыян 25/15 Ануфрый Ротмістар Горадзенскі, падкаморы Вілейскі. Арандаваў у 1788 і 1791 у Станіслава Тышкевіча, кашталяна Самагіцкага, маёнтак Аагойск, а ў 1793 у Тадэвуша Тышкевіча, кашталяна Самагіцкага. Валодаў у 1791 закладным фальв.Васішкі, Дароты-Юзэфы Салагуб, належным да маёнт.Івянец (Менскае ваяв.). Арандаваў у 1794 у кн.Дамініка Радзівіла маёнт.Сьляпянка. Набыў у 1798 у Яўхіма Хамінскага, столь-ніка Ашмянскага, маёнт.Рускае Сяло з фальв.Галаўшчына й Папоў-цы (Ашмянскі пав.), пазьней пераказаў брату Ігнацію (26). Купіў у Бэнедыкта Прысецкага, шамбяляна Польскага двара, маёнт.Кась-пяроўшчына, а ў 1801 у Дамініка Прысецкага, капітана войскаў расейскіх, маёнт.Мехаўшчына. х Канстанцыя Прысецкая 26/15 Ігнацій Ротмістар Смаленскі. Арандаваў у 1792 у Тамаша Акуліча, суддзі земска-га Смаленскага, сталовы маёнт.Сьмілавічы (Алыцкая аканомія). 7 калена 27/18 Адам 28/25 Фэрдынанд Межавы суддзя Вілейскі, кавалер ордэна сьв.Станіслава 4 ст. (1829). Удзельнік Паўстаньня 1831, памілаваны царскім урадам. х Тарэза Лоская 29/25 Ігнацій-Гэляш * 1807 30/25 Ян-Рафал Актыўны ўдзельнік Паўстаньня 1831, быў спачатку ў аддзеле Адахоў-скага (Вілейка), пасьля ў Дэмбінскага (Ашмяншчына). Згінуў бязь вес-так, магчыма, сышоў за мяжу. 31/25 Гэнрык-Тамаш * 1814 32/26 Фаўстын-Аўгуст х Ганна Воўк 69 8 калена 33/28 Ян-Мэльхіёр 34/28 Міхал-Казімер 35/28 Юстын-Ян НГА Беларусі Ф.319, воп.2, спр.3828: Справа пра дваранства роду Дварэцкіх-Багдановічаў. Boniecki A. Herbarz Polski. W-wa, 1902. T.V. S.122. Зьвесткі пра гэнеалёгію Дварэцкіх-Багдановічаў, якія ўжывалі гэрб «Тама» й жылі пераважна ў Магілёўскай губерні, вельмі фрагментар-ныя й не даюць магчымасьці стварыць які-кольвек цэльны радавод. Тлумачыцца гэта тым, што матар'ялы мясцовых дваранскіх устано-ваў амаль не захаваліся. Вывучэньне дакументаў былога архіву Дэпар-тамента Гэрольдыі несумненна прывядуць да стварэньня радаводу гэ-тай галіны. 70 Годнасьць: Выданьне Згуртаваньня Беларускай Шляхты. 1997, № 1(3). МАЛЫ ГЭРБАР АКІНЧЫЦЫ ГЭРБУ «АКШАК» ІРЫНА ШШАЕЎСКАЯ Габрыэль, Мацей, Ян, Тэадор і Сямён Акінчыцы атрымалі, за заслугі ў ваеннай службе, в.Ярцава, Налібокі, Філіповічы, Малужаўка і Багайск (Старадубскі пав.) (прывілей 1679 Караля Яна). Базыль, сын Мацея, валодаў (1722) ленным засьц.Акінчыцы (Менскі пав.), ад кн.Ганны з Сан-гушкаў Радзівіл, і маёнт.Пласковічы ці Галынка (Наваградзкі пав.), ад Міхала Пласкавіцкага. Апошні маёнтак Базыль адказаў у 1735 сынам Якубу, Людвіку, Яну, Станіславу й Ігнацію. Якуб прадаў у 1748 сваю частку братам Станіславу, аб‘езчыку гранічнаму, і Ігнацію. Яны, разам з Якубам, купілі ў Людвіка й Яна іх часткі маёнтку. А потым, разам з сынам Якуба Тамадаам (*1740), прадалі ў 1786 Пласковічы Юзафу Пласкавіцкаму. Станіслаў, тэстамен-там 1790, пакінуў грошы сынам Юзафу й Флярыяну. Юзаф купіў у 1808 у Юзафа й Гіпаліта Балодзькаў фальв.Сакалятычы (Слуцкі пав.). Тамаш меў некалькіх сыноў, адзін зь іх Юзафат (*1768), які з Францішкаю з Доўнараў меў дзяцей, між іншымі - Юзафа (*1803). У Юзафа быў сын Ян, які з Эміляй-Разаляй Астольскай меў сына Фабіяна (*1886, + 1943), вядомага ў XX ст. беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча. У XIX ст. прадстаўнікі роду жылі пераважна ў Менскім павеце. Прызнаныя ў дваранстве Расейскай Імперыі вывадам Менскага ДДС 08.10.1815, зацьверджаныя ўказам Сената 20.08.1853 (1 частка РК). НГА Беларусі. ф.319, воп.2, спр.2307; воп.1, спр.62, арк.274-275. Энцыкла-педыя гісторыі Беларусі. Мн.,1993. Т.1. C.81. БУРАЧКІГЭРБУ «НАЛЕНЧ» ЗЬМІЦЕР ЯЦКЕВІЧ Магілёўскі род мяшчанскага паходжаньня, які атрымаў шляхецт-ва гэтак-жа, як і Пара-Лавановічы [гл. «Годнасьць» № 1(2), 1994]. Іван Бурачок валодаў у г.Магілёве зямлёю ў Дубровенскім абрубу. Ягоны сын Апанас, як і бацька, мясцовы купец, бурмістар магілёўска-га магістрату (1642). Сын Апанаса - Арцём ("1650, t 1723), заможны купец, лаўнік (1685), 71 радца скарбовы (1688), бурмістар (1697-1709) магілёўскага магістрату, неаднаразовы дэпутат розных пасольстваў да вышэйшых асобаў Рэчы Паспалітай. Дзякуючы ягоным намаганьням у 1725 быў атрыманы каралеўскі прывілей на Крыжаўзь-дзьвіжанскую царкву. Сам ён валодаў зямлёю каля Ўсьпенскай царквы. У шлюбе з Хлявінскаю меў дзяцей Іосіфа, Пятра, Самуіла й Мар‘яну, якая замужам за Янам Карабанькам, бурмістрам Магілёўскім, у 1728 шлюб скасаваны. Іосіф Арцёмавіч недзе ў 1723/52 пераехаў у Шклоў, меў сына Данілу, ды ўнукаў - Антона й Ядвігу. Пётр Арцёмавіч з Мар'янаю з Хамянтоўскіх меў сына Яна. Ен быў лаўнікам (1765), радцам (1766-1773) і бурмістрам (1769). Валодаў зямлёю ў Астрожскай сотні, у Баровай і Сярэдняй Лавах, быў старастам Мікалаеўскай царквы (1773). 3 жонкаю Варвараю з Глуховічаў меў дзя-цей Івана ("1762, f 1828), які ў 1812 ўзяў шлюб з Агаф‘яй Левантовіч, Якуба, Антона й Юзафа, які ў 1811 ажаніўся з Кацярынаю Пятровай. Самуіл Арцёмавіч валодаў зямлёю ў Папінскай сотні, камяніцаю, садам і гародам паміж Крыжаўзьдзьвіжанскаю царквою й р.Дубровен-каю. Ажаніўшыся з Ганнаю Лапіцкаю, меў сыноў Нічыпара й Купрэя. Нічыпар у шлюбе з Гафоўскаю меў дзяцей Анісіма (*1778, f 1868), Ганну, Марціна, Праксіду й Яна (*1782), верагодна, апошні быў шля-хецкім дэпутатам ад Магілёўскага пав. у 1814, жанаты з Мар‘янаю Скарабагатаю. Анісім Нічыпаравіч зь Ядвігаю зь Лісянскіх (t 1868) меў дзяцей: Фёдара (*1798), Сьцяпана (*1800, ў 1876), Аксенція (*1807), Матрону (*1810), Гаўрылу (*1814) й Мікалая (*1816). Сьцяпан Анісімавіч - гэнерал-лейтэнант, карабельны інжынер, выклад-чык Санкт-Пецярбургскага марскога корпусу (1831-1864). Ён напісаў некаль-кі манаграфіяў, разам з ПКорсакам выдаваў часапіс «Маяк». Быў жанаты зь Елізаветаю са Зражэўскіх, яго сын Павел (*1837, f 1916) - віцэ-адмірал. Яўген Сьцяпанавіч (*1836, ў 1911) - контр-адмірал, адзін з засна-вальнікаў Ўладзівастока (1860). /д Прадстаўнік гэтага роду — Мікалай Рыгоравіч (*1871, t 1942) -вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтва (1905-1910), потым у Пары-жы (1910-1912), прафэсар Харкаўскага мастацкага інстытуту (1925-1931), народны мастак і заслуговы дзеяч мастацтваў Украіны. Зацьверджаны ў дваранстве Расейскай Імперыі па Магілёўскай губерні (6 частка РК). ГУШЧЫ ГЭРБУ «ПУХАЛА» ЎЛАДЗІСЛАЎ ВЯРОЎКІН-ШЭЛЮТА Першыя зьвесткі пра гэтую галіну роду паходзяць з канца XVI ст., калі Кароль Жыгімонт IV надаў (08.07.1588) Яну й Тамашу Г. фальварак ці староства Сьвецян (Ашмянскі пав.) у дажывоцьце, з нагоды таго, 72 што іхны маёнтак быў зьнішчаны паспалітым рушэньнем. У гэтым-жа прывілеі згаданы іх бацька Францішак, маршалак войскаў карон-ных (?). Ян, маёр в. літ., атрымаў ад Караля Яна-Казімера прывілей (02.07.1649) на стольнікаў-ства Ашмянскае, добра Востраў і падданых, a таксама канфірмацыю папярэдняга прывілею. Ян, тэстаментам 03.02.1678, пакінуў сыну Яку-бу маёнт.Востраў; меў яшчэ сыноў Стэфана й Пятра. Якуб пакінуў сыноў Стэфана, Казімера й дачку, замужам за Пузіноўскім. Казімер, тэстаментам 16.03.1724, маёнт.Востраў (Полацкае ваяв.) і Пашкевічы (Менскае ваяв.) пакінуў сыну Базылю, з умоваю, каб сваёй сястры Тарэзе, пры заключэньні шлюбу, выплаціў 5000 злотых. Базыль, застаўшыся без бацькі малагадовым, быў выгнаны з засьц. Востраў полацкімі дамініканамі і, ня маючы грошай і магчымасьці судзіцца, вымушаны быў перайсці на жыхарства ў засьц.Чыгіраўцы ці Бужыншчына, па кантракту ад кн.Агінскага, гэтмана Літоўскага. Ён прадаў у 1731 Юзафу Пузіноўскаму, брату цётачнаму, за 2000 зло- тых пятую частку фальв.Востраў з 2 падданымі. Меў сыноў Аляксан-дра, Яна, Гэраніма й Грыгора-Тэадора. Першыя трое ў 1764 былі ўведзеныя ва ўладаньне Пашковічамі, па сьмерці бацькі. Яны разам з сынамі прадалі ў 1780 Андрэю Сакалоўс-каму маёнт.Пашковічы. У XIX ст. Гушчы жылі ў Ігуменскім, Бабруйскім і Слуцкім пав. Прызнаныя ў дваранстве Расейскай імперыі вывадамі Магілёў-скага зем. суда 1777, Менскага губ. праўленьня 1824 і 1851, Менскага ДДС 16.10.1825, зацьверджаныя ўказамі Сенату 14.06.1860 і 07.12.1883 (6 частка РК). НГА Беларусі. Ф.319, воп.2, спр.852. ЖАЎНЯРКЕВІЧЫ ГЭРБУ «ЯСТРАБЕЦ» РЫГОР ЖАЎНЯРКЕВІЧ Родапачынальнік Міхал Ж. нарадзіўся ў 50-60 г. XVII ст. Яго сын Сьцяпан атрымаў у 1722 прывілей за бацьку, выдадзены кн. Ганнаю з кн.Любартаў-Сангушкаў Радзівіл, на 5 увалокаў зямлі ў засьц-Жаўне-раўшчына (Нясьвіская ардынацыя). Сьцяпан набыў у 1733 ў Лаўрэнція Лапы маёнт. Бажышча зь в.Багатка (Ашмянскі пав.). У 1757 (па інш. зьвестках у 1746) Сьцяпан саступіў абодва маёнткі сынамМіхалу, Юза-фу, Андрэю, Базылю, Лукашу й Міхалу. Яны прадалі ў 1762 Марціну Макоўскаму маёнт. Бажышча, а іх нашчадкі ў 1789 Яну Чуліцкаму маёнт. Быхаўшчына. 73 Сыны Базыля - Юрый, харужы войскаў ВКЛ (1779), другі сын Антоній ў 1794 атры-маў прывілей на возьніцтва або енеральства Менскае. У XIX - пач.ХХ ст. большасьць прадстаўнікоў роду жыла ў засьц. Жаўнеркавічы (Менскі пав.) і займалася земляробствам на ўласнай зямлі Прызнаныя ў дваранстве Расейскай Імперыі вывадам Менскага ДДС 1816.07.13, зацьверджа-ныя ўказам Гэрольдыі ад 1856.06.11 (1 частка РК). НГА Беларусі. ф.319, воп.2, спр.1092; Ф.319, воп.1, спр.71, арк.661-664адв.; Ф.1816, воп.1, спр.9, арк.16-Ібадв.; Ф.1727, воп.1, спр.ЗЗ, арк.432-433адв.