Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Таму зьяўленьне кнігі „Беларуская дыяспара: Нарысы гісторыі і сучасны стан“ асабліва важнае, тым больш яе стваральнікі — М. М. Бацян, А. П. Вярцінскі, I. М. Кузняцоў, Л. В. Лойка, A. М. Сіроцкі — выкладаюць адмысловы курс „Беларуская дыяспара", уведзены на факультэце міжнародных адносінаў БДУ ў 1997 г. (гэта адзіны падобны курс, які чытаецца ва ўнівэрсытэтах Беларусі).
1 Артыкул пад назвай „Плягіят і прафанацыя гісторыі беларускай дыяспарьГ быў апублікаваны ў часопісе „Беларускі гістарычны агляд“ (T.14 Сш.1—2. 2008.)
Складанасьці стварэньня абагульняльнай працы, прысьвечанай замежжу, палягаюцьутым, што аўтары мусяць быць добра абазнаныя ў абставінах жыцьця беларускіх грамадаў у розных краінах, каб мець магчымасьць рабіць абгрунтаваныя высновы і стварыць у чытача адэкватнае ўяўленьне пра разьвіцьцё эміграцыйных працэсаў у сьвеце з удзелам беларусаў.
На жаль, новае выданьне сьведчыць якраз пра адсутнасьць у яго складальнікаў адпаведныхуяўленьняў пра гісторыю й сучаснасьць беларускай дыяспары, асабліва ў дачыненьні да краінаў г. зв. „далёкага замежжа".
Першае, што кідаецца ў вочы чытачу „Беларускай дыяспары", пазначанай як „навукова-папулярнае выданьне" — гэта поўная адсутнасьць спасылак. У кнізе пададзеная вялікая колькасьць статыстычных і фактычных зьвестак, крыніцы атрыманьня якіх застаюцца ддя чытача няведамымі. Побач з гэтай акалічнасьцю дзіўна гучыць адна з фразаў пры самым канцы кнігі: „...асобныя тэмы Нарысаў, як высьвятляецца, добра распрацаваны інійымі дасьледчыкамі, таму творчы калектыў палічыў рацыянальным тырока выкарыстаць іх вынікі ў дадзенай публікацыі. Гэта тычыцца публікацыйАляксандра (Алега. — Н. Г.) і Натальлі Гардзіенкаў, Р. Гарэцкага,А. Мальдзіса, Г. Сяргеевай,А. Ціхамірава"2. Такім чынам, пры адсутнасьці спасылак, чытачу немагчыма аддзяліць у кнізе аўтарскі тэкст выкладчыкаўз факультэту міжнародных адносінаўад „шырокага выкарыстаньня вынікаў" працы іншых дасьледнікаў.
Кніга складаецца з уводзінаў, трынаццаці сэнсавых разьдзелаў і бібліяграфіі. У тэксьце „Уводзіны: дыяспара, эміграцыя, радзіма" робіцца спроба вырашыць некаторыя тэрміналягічныя складанасьці ў выкарыстаньні паняткаў „дыяспара“ й „эміграцыя“, акрэсліць асаблівасьці стаўленьня дзяржавы да беларусаў за мяжой ды спэцыфіку гісторыі беларускай эміграцыі. Пры гэтым нельга не заўважыць, што зь сямі старонак, якія займаюць „Уводзіны“ ў кнізе, тры ўяўляюць сабою кавалак тэксту дакладу Алега Гардзіенкі „Беларуская дыяспара. Сучасныя праблемы й пэрспэктывы“3, зробленага на IV Зьезьдзе беларусаў сьвету. I на сапраўднае аўтарства няма аніякіх спасылак. А адзіная фраза,
Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану / М. М. Бацян [і інш.]. Мінск, 2006. С. 152.
3 Цалкам тэкст зьмешчаны на сайце МГА „ЗБС «Бацькаўшчына»“: http:// zbsb.org/art/ll.shtml.
дададзеная да арыгінальнага зьместу дакладу, прыводзіць да блытаніны ў разьмежаваньні паняткаў „замежжа“ — „эміграцыя“ — „дыяспара“, бо побач зь „беларускім замежжам" уводзіцца аналягічны тэрмін „сусьветная беларуская дыяспара“ й розьніцу паміж імі вызначыць з кантэксту надзвычай складана.
Першы разьдзел кнігі „Гістарычныя карані беларускай дыяспары" выкладае гісторыю падзелаў беларускіх земляў і эміграцыяў, у выніку якіх нашыя суайчыньнікі ў розны час аказваліся па-за межамі беларускай дзяржавы. Даволі кароткі й сумбурны гістарычны нарыс кампілятыўнага характару (на падставе зьвестак з тэкстаў Галіны Сяргеевай, Вітаўта Кіпеля, Аляксандра Ціхамірава), тым ня менш, акрэсьлівае асноўныя этапы беларускай эміграцыйнай гісторыі. Для ілюстрацыі працоўнай эміграцыі зь беларускіх земляў на Ўсход у XIX ст. прыводзіцца нават урывак вершу расейскага паэта Мікалая Някрасава „Чыгунка" з апісаньнем беларуса. Праўда, няма характарыстыкі эміграцыі часу Другой сусьветнай вайны. Называючы яе „палітычнай эміграцыяй“, аўтар гэтага разьдзелу (не пазначаны, зрэшты, як і аўтары іншых) адносіць сюды „калябарантаў, тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў на тэрыторыі Беларусі з акупацыйнымі ўладамі“4. Іх складаюць: „члены Беларускай Цэнтральнай Рады, галоўнага штабу Саюзу Беларускай моладзі (які насамрэч называўся „кіраўнічы штаб“. — Н. Г.\Беларускай Аўтакефальнай царквы (незразумела, ці маецца на ўвазе выключна кіраўніцтва, ці ўсе вернікі. — Н. Г.\ атрадаў Беларускай краёвай абароны"5. Акрамя таго, да палітычнай эміграцыі залічваюцца (са спасылкай на стаўленьне савецкай улады) остарбайтэры й савецкія ваеннапалонныя. Аднак няясна, чаму не згаданыя ў якасьці часткі эміграцыі часу вайны звычайныя жыхары, пераважна Заходняй Беларусі, што ўцякалі ад „выгодаў“ савецкай улады й якія, уласна, і склалі аснову тае эміграцыйнае хвалі.
У адной зь нешматлікіх аформленых цытатаў разьдзелу — блытаніна (няаўтарскі тэкст вылучаны курсівам, аднак спасылкі на крыніцу няма): Аўгену Калубовічу прыпісваецца выказваньне пра людзей, „якія з болем пакідаліРадзіму йразьбягаліся па белым сьвеце толькі таму, што беспэрспэктыўнасьць беларускай нацыянальнай працы пры Саветах была ім вядома даўно^, якое насамрэч належыць Ларысе Гені-
4 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. 20.
5 Тамсама.
6 Тамсама. С. 21.
юш. Прычына недакладнасьці палягаеўтым, што з арыгінальнага тэксту Галіны Сяргеевай7, выкарыстанага ў гэтым кавалку разьдзелу, выпаў адзін сказ са згадкай аўтарства Ларысы Геніюш ды спасылкай на публікацыю ў часопісе „Маладосць" (1990 №з)8.
Разьдзел „Беларуская дыяспара ў Расеі“, у адрозьненьне ад тэкстаў, прысьвечаных іншым краінам, ня мае гістарычнай часткі й распавядае выключна пра сучасны стан мясцовай беларускай дыяспары. Гэта тым больш дзіўна, што менавіта гісторыя беларускіх перасяленьняўу Расею больш-менш апісаная ў беларускай эміграцыязнаўчай літаратуры, у тым ліку ў некаторых публікацыях, прыведзеных у „Бібліяграфіі" пры канцы кнігі. На самым пачатку тэксту пра беларусаў у Расеі выяўляецца пэўная супярэчнасьць. Колькасьць беларусаўу гэтай краіне (паводле зьвестак апошняга перапісу — 8іо тыс. асобаў) камэнтуецца такім чынам:„...згодна з падлікамі старшыніМаскоўскага клюбу беларусаў А. Кандыбы, у Расеі пражывае больш двух мільёнаў чалавек, якіхможна аднесьці да беларускай дыяспары^. Аднак без дакладнай спасылкі немагчыма выеьветліць, дзе й пры якіх абставінах А. Кандыба выказаў сваё меркаваньне, і ацаніць магчымасьці ды верагоднасьць ягоных падлікаў. Незразумела таксама, што ў гэтым выпадку ўкладваецца ў сэнс панятку „дыяспара". 3 тэксту „Ўводзінаў" вынікала, што панятак „дыяспара" вузейшы за панятак „эміграцыя", бо сюды, па-першае, немагчыма ўключаць тых, хто сам сябе ня лічыць беларусамі (а таму не адзначаны ў перапісе), а таксама тых, хто не ўваходзіць у больш-менш арганізаваную нацыянальную грамаду (што вельмі часта датычыць кароткатэрміновай працоўнай эміграцыі). Такім чынам, згаданая заўвага адносна колькаснай характарыстыкі беларускай дыяспары ў Расеі толькі дэзарыентуе чытача.
Разьдзел „Адметнасьці беларускай дыяспары ва Ўкраіне" невялікі паводле памеру й падае асноўныя этапы стварэньня й характарыстыкі галоўных беларускіх арганізацыяў у згаданай краіне. Варта адзначыць, што разьдзел даволі схематычны й павярхоўны. Хоць існуе сапраўды мала адмысловыхдасьледаваньняў, прысьвечаных Украіне, прыведзеных туг зьвестак недастаткова нават на фоне нераспрацаванасыді тэмы. У той жа час у даведніку „Хто ёсьць хто сярод беларусаў сьвету" пры-
7 Сяргеева Г. Беларуская дыяспара // Крыжовы шлях. Мінск, 1993. С. 223.
8 Параўн. таксама: Геніюш Л. Споведзь // Геніюш Л. Выбраныя творы / Укл., прадм. і камент. М. Скоблы. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. С. 311.
’ Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. 23.
сьвечаны Ўкраіне матэрыял выглядае значна паўнейшым і больш сыстэматызаваным.
Аналягічную заўвагу можна зрабіць і ў дачыненьні да тэксту наступнага разьдзелу, „Беларусы ў Малдове“, дзе гісторыя стварэньня грамады пераважна сфакусаваная на савецкім часе. Сам жа разьдзел заснаваны на зьвестках некалькіх артыкулаў зборніку канфэрэнцыі „Беларусы ў Малдове“10.
Тэксты разьдзелу „Беларуская дыяспара ў краінах Балтыі“ схематычна акрэсьліваюць час першых пасяленьняў беларусаў у гэтых краінах, асноўныя этапы існаваньня тут беларускіх грамадаў і сучасныя нацыянальныя суполкі ды іх дзейнасьць. Самыя агульныя зьвесткі пра сучасныя беларускія арганізацыі ў Казахстане, Кыргызстане ды Ўзбэкістане складаюць асобны разьдзел „Беларускія абшчыны ў Цэнтральнай Азіі“. Усе згаданыя тэксты носяць пераважна апавядальны характар, без абагульненьня й аналізу агульных тэндэнцыяў жыцьця беларускіх дыяспараў у тым ці іншым рэгіёне.
На гэтым фоне адметны разьдзел „Беларусы ў Польшчы", дзе ў якасьці асобных частак вылучаюцца: гістарычны экскурс, прававы статус беларускай меншасьці, сацыяльна-экнамічнае с'тановішча, палітычныя прыхільнасьці, сацыяльнае сьветаадчуваньне, беларускія школы, культурна-мастацкая дзейнасьць і сувязі з этнічнай Радзімай. Сваёй стылістыкай і структурай тэкст выбіваецца з папярэдніх і ставіць лягічнае пытаньне, чаму паводле аналягічнай схемы немагчыма было разгледзець таксама іншыя асяродкі беларускай дыяспары. Верагодна, таму, што сам тэкст пра беларусаўу Полыпчы да таго, як трапіўу „Беларускую дыяспару", ужо існаваў як самастойнае дасьледаваньне й проста быў перанесены ў згаданую кнігу.
Неабходна заўважыць, што ўсе згаданыя вышэй тэксты, прысьвечаныя краінам „блізкага замежжа", раней увайшлі ў адмысловы даклад, зроблены на замову МЗС. Вялікую дапамогу ў канкрэтызацыі пададзеных у тэкстах зьвестак пра беларускія арганізацыі аўтарскаму калектыву аказала ЗБС „Бацькаўшчына", што таксама ніякім чынам не адзначылі ў кнізе.
10 Сташкевнч Н., Тнхомнров А. Белорусско-молдавскне отношення: прошлое, настояіцее н будуіцее // Белорусы в Молдове: Матерналы Международной научно-практнческой конференцнн, г. Кншннев, 6—8 октября 2001 г. Мннск, 2ооі. С. 15—30; Поповская Т. Белорусы в Молдове: нз нсторпн формнровання белорусской днаспоры // Белорусы в Молдове... С. 35—42.
Разьдзелам „Беларусы ў Цэнтральнай і Заходняй Эўропе" пачынаецца самая неахайная й найменш лягічная частка кнігі. Ужо на самым пачатку, дзе згадваецца наяўнасьць „калёній беларусаў“ у Вялікабрытаніі, Чэхіі, Францыі, Нямеччыне ў недасьведчанага чытача можа скласьціся памылковае ўяўленьне пра існаваньне ў згаданых краінах кампактных пасяленьняў нашых суайчыньнікаў.