Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
28 Тезнсы об основных вопросах нсторнн БССР. Ч. 1... С. 14.
29 Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў... С. 41, 57.
30 Тамсама. С. 65.
31 Тамсама. С. 76.
32 Тамсама. С. 64—65.
сялянстваў Маскоўскай дзяржаве“3'3. Становішча ж мяшчанаўу Беларусі было несумненна лепшае, бо многія гарады й мястэчкі Вялікага Княства Літоўскага карысталіся прывілеямі на самакіраваньне (Магдэбурскім правам) ды жылі сваім жыцьцём, а ў Расеі гарадзкое жыхарства было фактычна бяспраўнае34, як сьцьвердзіў Паўла Урбан і заключыў, што тымі ж „халопамі" самадзержца былі ў Расеі князі й баяры, памешчыкі й дваране, у той час як у Вялікім Княстве Літоўскім магнаты й шляхта карысталіся шырокімі палітычнымі правамі й вольнасьцямі, што ўсім добра вядома.
Змагаючыся зь мітам пра „залаты век“, менскі прафэсар узяўся абвяргаць чыёсьці сьцьверджаньне (яго аўтарства так і засталося невядомым. — Г. С.), быццам у XIV—XVII стст. „культура беларускага народу дасягнула самага высокага за ўсе часы яго гісторыі ўздыму“, ды што ўздым гэты „быў абумоўлены вызначальным уплывам заходнеэўрапейскай цывілізацыі"35. Зразумела, Лаўрэнці Абэцэдарскі пераконвае, што самы высокі ўздым наступіў у савецкі час і што вырашальны дабратворны ўплыў на Беларусь зыходзіў не з Захаду, а з Расеі.
У развагах пра разьвіцьцё культуры Паўла Урбан прыводзіць прыклады цеснае сувязі Вялікага Княства Літоўскага з краінамі лацінскае Эўропы ды спасылаецца на факты, якія сьведчаць пра іншае: што культура ішла зь Вялікага Княства ў Маскоўшчыну, а не наадварот. У адным ён пагаджаецца з апанэнтам — што „не выпадае ўсё зводзіць да гэтых заходнеэўрапейскіх уплываў і запазычаньняў", паколькі самабытнасьцю валодала й мясцовая культура, але й адмаўленьне згаданыхуплываўбыло б сьмешным36. Як сьмепінымі выглядаюць й заявы Лаўрэнція Абэцэдарскага, што „амаль усе славутыя дзеячы беларускай культуры вырасьлі й загартаваліся менавіта ў барацьбе супраць уплыву каталіцкага Захаду^. Бо іх не ўявіць без заходніх унівэрсытэтаў ды эўрапейскіх вартасьцяў, і ніхто зь беларускіх „змагароў" з Захадам чамусьці не перабіраўся ў Расею, а дзейнасьць Сымона Полацкага, які апынуўся ў Маскве, акурат тым і асаблівая, што ён сеяў там зерні „лацінства" й ствараў асяродзьдзе, якое выступала за збліжэньне з Захадам, удакладняе Урбан38.
33 Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў... С. 88.
34 Тамсама. С. 88—89.
35 Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў... С. 81.
36 Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў... С. 121.
37 Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў... С. 86.
38 Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў... С. 118—119.
Жаданьне беларусаў далучацца да Расеі Лаўрэнці Абэцэдарскі патлумачыў тым, што яны ратаваліся ад непасільных павіннасьцяў ды жорсткага нацыянальна-рэлігійнага перасьледу39, а ўключэньне краю ў склад імпэрыі апраўдваў зусім у духу савецкай гістарычнай тэалёгіі: маўляў, Рэч Паспалітая ўвасабляла застой і рэгрэс, а„Расея ішла тады па шляху прагрэсіўнага разьвіцця", і беларускі народ аб’яднаўся з рускім„у барацьбе супраць агульных ворагаў", якая прывяла да„перамогі сацыялізму“4°. 3 прыведзенымі думкамі зьвязаная й галоўная выснова Лаўрэнція Абэцэдарскага: беларускі народ ледзь выжыў у Рэчы Паспалітай „у жорсткіх умовах каталіцкай рэакцыі“, і „толькі ўзьяднаньне з Расеяй у 1772—1795 гг. вывела яго на прагрэсіўны шлях эканамічнага й культурнага разьвіцьця"4'. Фраза быццам выпісаная з партыйных дырэктываў. Невыпадкова Паўла Урбан, працытаваўшы пасаж Абэцэдарскага, які ўсхваляе паляпшэньне становішча беларусаў пасьля ўключэньня краю ў склад імпэрыі, трапна заўважыў: „...няма ніводнага самасгпойнага слова, якое належала б самому прафэсару Абэцэдарскаму. Усё жыўцом запазычана з агульнай савецкай гістарычнай і партыйнай літаратуры“42. .
У сапраўднасьці, даводзіць Паўла Урбан, тэзіс пра абумоўленасьць усялякага разьвіцьця Беларусі яе ўключэньнем у склад Расеі не вы. трымлівае крытыкі. Ізноў абапіраючыся на фактаграфію, ён паказвае, што ў складзе Расейскай імпэрыі становішча беларусаўу эканамічным пляне ніяк не палепшала, а ў нацыянальна-культурным Расея спачатку падтрымлівала тую ж „каталіцкую рэакцыю“ ды палянізацыю, a потым „узялася за русіфікацыю беларускага народу, забараніўшы адначасна найметімя'спробы нацыянальна-культурнага адраджэньня“43. Безумоўна, жыцьцё не стаяла на месцы, былі зрухі, пэўнае эканамічнае разьвіцьцё край перажыў і ў складзе Расеі, і потым у складзе СССР, „але дзякаваць Расеі за гэтыя зрухі зусім не прыходзіцца, бо яны былі б няўхільнымі і ў тым выпадку, калі б Беларусь засталася ў складзе Рэчы Паспалітай, атым больш няўхільнымі й плённымі, калі б Беларусь здабыла сваю незалежнасьць“44. Што ж да нацыянальна-
34 Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў... С. 77, 8о і інш.
4“ Тамсама. С. 78, 8о.
41 Тамсама. С. 97.
42 Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў... С. 95.
43 Тамсама. С. 123—124.
44 Тамсама. С. 124.
культурнага разьвіцьця, то тут беларускаму народу пагатоў няма за што дзякаваць, кажа ён далей, бо ўсё нацыянальнае „было здабытае й перахаванае ім якраз у жорсткім змаганьні з нацыянальным прыгнечаньнем, у супраціве русіфікацыі". I ў апошнім Паўла Урбан не перабольшвае, бо дасьледнікі ведаюць, што русіфікацыя ды нацыянальная асыміляцыя былі важнай задачай як расейскай, так і савецкай палітыкі ў Беларусі.
Паўла Урбан слушна прыкмеціў палітычнае, а не навуковае паходжаньне асноўных пастулятаў брашуры Лаўрэнція Абэцэдарскага. Сьцьверджаньні пра адвечнае „адзінства“ Беларусі з Расеяй, з аднаго боку, і пра варожасьць Захаду, з другога, паўтараюцца як заклён не таму, што на гэта ёсьць навуковыя доказы. Калі б савецкая гістарычная навука прызнала асобнае разьвіцьцё беларускага народу, кажа ён, „дык трэба было б выкінуцьу кошыкусегэтакзваныя„гістарычныя правы“Расеі што да Беларусі, адмовіцца ад канцэпцыяў„едйнства йсторйческйх судеб“ беларускага, расейскага й украінскага народаў... Трэба было б адмовіцца таксама ад тэзы пра крывавыя „справедлйвые войны“, якія быццам мусіла праводзіць тая жРасея з мэтай „собйрання русскйх земель“ ды іхнага «воссоедйнення в едйном русском государстве»"1'5.
Напрыканцы кнігі, выступаючы ад імя тых, каго Лаўрэнці Абэцэдарскі кляйміў як „беларускіх буржуазных нацыяналістаў", Паўла Урбан зазначыў, што насамрэч гэтыя „нацыяналісты" — „ніякія не„заўзятыя ворагі“ані Расеі, ані тым болый расейскага народу й расейскае культуры. Яны толькі супраць настырлівае палітыкі апякунства над іншымі народамі... у тым ліку супраць„ідэалізацыі гісторыі Расеі й расейскага народу, уключна з апраўданьнем пад маркай „дабрадзейнасьці“ заваёваў і гвалту над іншымі народам"^.
Далей, прынцыпова выказваючыся за магчымасьць прыязных і добрасуседзкіх беларуска-расейскіх узаемадачыненьняў, гісторык сфармуляваў іх сутнасную ўмову: „Шлях да сужыцьця між народамі, не выключаючы й расейскага народу, да супрацоўніцтва між іміможа быць... прыкладам, такі, як ён сёньня склаўся ў сужыцьці між народаміЗаходняй Эўропы" — „на асновероўнасьці й павагі нацыянальнае годнасьці..." Бяз гэтай роўнасьці й павагі, дадаў аўтар, даводзіцца выступаць„ня толькі ў абарону гістарычных правоў беларускага наро-
45	Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў... С. 8.
46	Тамсама. С. 126.
ду, але і ў абарону звычайнае чалавечнасьці“*7. Гэтыя словы й сёньня актуальныя й, думаю, надзяляюцца кожным беларусам са здаровымі грамадзянскімі пачуцьцямі.
Ва ўступе да сваёй кнігі Паўла Урбан шкадаваў, што ў самой Беларусі „паважнай рэцэнзіі паважнага навукоўцы"ш брашуру Лаўрэнція Абэцэдарскага так і не зьявілася. Вось жа ва ўмовах тагачаснай БССР і не выпадала чакаць нейкай крытыкі выданьня такога дзяржаўна-палітычнага прызначэньня. Акурат праз год пасьля яго публікацыі чарговы Пленум ЦК КПБ адмыслова разглядаў працу Інстытуту гісторыі АН БССР і асудзіў „памылковыя погляды" яго супрацоўнікаў. Годнасьць беларускай гістарыяграфіі было наканавана ратаваць тады адной працы Паўлы Урбана, выпушчанай у вольным сьвеце. Яна стала фактычна першым сыстэматычным выкладаньнем поглядаў несавецкага беларускага гісторыка на асноўныя пытаньні айчыннай гісторыі ў адказ на агрэсіўнае навязваньне вульгарна-дактрынальнай савецкай схемы яе тлумачэньня. I ПаўлаУрбан зрабіўтады вялікую справу — паказаў, што ніякай „неабвержнасьцю" партыйных пастановаў немагчыма адмяніць гістарычныя факты ды перайначыць мінулае народу.
Даведнік
Алег Гардзіенка Натальля Гардзіенка
Лявон Юрэвіч
СЛОЎНІК ПСЭЎДАНІМАЎ
I КРЫПТАНІМАЎ ЭМІГРАЦЫЙНЫХ ДЗЕЯЧАЎ
Прапаноўваем чытачам „Запісаў БІНІМ“ слоўнік псэўданімаў і крыптанімаў, першы варыянт якога быў выдрукаваны ў газэце „Беларус" (№488. 2003). Але й гэтая вэрсія далёкая ад паўнаты і ўсёахопнасьці, што мы добра ўсьведамляем. Зашыфраванасьць асобных псэўданімаў часта была таямніцаю нават для паплечнікаў. Напрыклад, архівіст і знаўца беларускага пэрыядычнага друку, калекцыянэр Мікола Панькоў пісаў у лісьце да Сяргея Хмары:
„Дарагі дружа! Раскапаў тут яшчэ пару Тваіх вершаў, падпісаных Сяргей Сьвітка. Пасылаю, бо магчыма, ня маеш. Шукаючы Тваіх вершаў набрыў на цэлы шэраг імёнаў пісьменьнікаў і журналістых эміграцыі ваенных часоў. Ясна, што большасьць — псэўданімы. Дык у мяне просьба: калі магчыма, раскрый мне іх. Частку я ведаю, але Ты быў у самым кодле ваеннага жыцьця ў Бэрліне й ведаеш усё лепш за мяне. Мне ж ня хочацца, каб нарабіць памылак для папраўкі пазьней:
Язэп Блізкі, В. Будзіловіч, С. Быль, С. Базылевіч, Е. Блакітны, Янка Богдан, С. Валовіч, Алесь Верас, Міхась Вольха, Е. Глінскі, Васіль Гузаў, Ю. Громіч, С. Жук, Я. Здалевіч, К. Загорны, Павал Кулеш, А. Клім, В. Крыўскі, Піліп Касацкі, Я. Каруціч, С. Карнэлюк, Л. Крывічанін, Макар Караткевіч, А. Мірскі, Л. Нічыпарук, Валентына Нарадзька, Д. Пучынскі, Астап Падгорны, Антось Полацкі, Аўгенія Ceea, А. Савіцкая, Ян Слуцкі, Язэп Суродзіч, Лука Худыр, Шэршань, А. Ясенскі.
Даруй, Дружа, што забіраю Твой час, але болей тут нікога няма, каб парадзіцца. Некаторых, праўда, я амаль ведаю, але без
Тваёй акцэптацыі нехачу ўводзіць у працу. Праўда, некаторыя не надрукавалі й дзясятак вершаў ці апавяданьняў, але тое ж была вайна й нашыя злыдні“'.
Друкуючы няпоўны варыянт слоўніка, мы маем дзьве задачы: даць у рукі дасьледнікам няхай недасканалую, але прыладу, якая ўсё ж працуе, і разам з тым запрасіць да супрацы зацікаўленых асобаў, што могуць дадаць новае й выправіць зробленае.