Што датычыцца мяне асабіста, то я ні ў якім прыходзе не лічуся запісаным. Справа ў тым, што па прыезьдзе ў Амэрыку я ўдзельнічаў у аргашзацыі беларускага прыходу ў Трэнтане пад назоваю „Ўведзеньне ў Храм Прасьвятое Багародзіцы“, алерознымі махінацыямі, і вельмі несумленнымі (доўга аб гэтым распавядаць ды і мала каму цікава) Епархіяльная ўлада гэты прыход зачыніла. [...] Mae спробы на працягу амаль 25306 зварачацца да вышэйшых царкоўных уладаў аб справядлівасьці ні да чаго не прывялі. [...] Яхачу толькі падкрэсьліць, што расейцы, цілепш сказаць па-беларуску, маскалі й беларусы — гэта поўная процілегласьць, і ўжыцца ім разам проста немагчыма. Калі раней я чытаў у беларускіх газэтах выразы як „расейска-маскоўскі бальшавізм“, то мне здавалася гэта беларускім, каталіцкім (sic! — Л. Ю.) шавінізмам. Але добра пазнаёміўшыся з расейцамі, я пераканаўся, што такія выразы маюць пад сабой падставу^. Кастусь Якуб не зусім дакладна выказаўся: ён ня ўдзельнічаў у арганізаваньні прыходу, ён яго ініцыяваў — і не адзін раз. Першы раз гэта было ў 1950—1951 гт. з дапамогаю айца Іаана Карася (на загад Бенядзікта), але пры спробе парафіян дамагчыся аўтаноміі ў Расейскім Сынодзе, на загад Нікана (Ракіцкага) парафія была зьліквідаваная, a а. Карасю забаронена служыць у Трэнтане. Трэнтан па-ранейшаму ня меў беларускай царквы, што вымушала мінакоў у нядзелю й на сьвяты езьдзіць у Саўт-Рывэр, дзе знаходзілася царква пад юрысдыкцыяй Канстантынопалю айца Мікалая Лапіцкага. Зь ім Якуб і пачаў перамовы пра адкрыцьцё прыходу ў Трэнтане, якіх айцец Лапіцкі пазьбягаў, унікаючы адказаў. Можна было б знайсьці памяшканьне сярод каталікоў, але тыя запатрабавалі афіцыйнага ліста ад япіскапаў БАПЦ — да цэркваў Канстынопальскага патрыярхату ставіліся яны непрыхільна. На Якубаву просьбу да прадстаўнікоў Аўтакефальнай царквы напісаць падобны ліст ён атрымаў адказ, што паколькі царква арганізуецца ў грэцкай юрысдыкцыі, дапамагчы яны ня моіуць. Тады Якуб памяшканьне наняў самастойна, запрасіў на службу з Саўт-Рывэру архімандрыта Язэпа й рэгента Рымка. Акрамя самога ініцыятара прыйшлі яшчэ тры асобы — пра рэкляму Кастусь Якуб ня надта паклапаціўся. Тым ня менш служба адбылася — першая беларуская служба ўТрэнтане. I апошняя. Бо нягледзячы на пагалоску, што пайшла па горадзе й па-за яго межамі, а мо й дзякуючьі ёй, з Саўт-Рывэру больш ніхто ніколі не прыехаў. Вэрсія Якуба: айцец Лапіцкі спалохаўся канкурэнцыі. Трэцюю спробу пабудовы беларускай царквы зрабіў Якуб, калі ў Трэнтан пераехаў жыць васьмідзесяцігадовы архімандрыт Юльлян (Троцкі), беларус з Слоніму, і набыў хату, прыдатную для багаслужбаў. Але ён належаў да Амэрыканскай праваслаўнай царквы й, як выйшаў за штат, склаў афіцыйную просьбу да сваёй епархіяльнай улады. Яму было адмоўлена, і нават болей: калі б беларуская царква ўТрэнтане ўсё ж была б заснаваная, Юльлян імгненна пазбаўляўся сану. Сьляпы на адно вока, ня маючы ніякай дапамогі й дагляду, ён, тым ня менш, не наважыўся заставацца ў Трэнтане без адпускной граматы, і, прадаўшы хату, выехаў з сталіцы Нью-Джэрзі. 18 Літаратурна-Мастацкі Зборнік. №23. [Б. д.]. Гэтыя падзеі моцна пазбавілі веры Якуба ў расейскае праваслаўе, але й Саўт~Рывэру ён ня мог дараваць адсутнасьці якой-кольвечы дапамогі: адміністратар а. Коўш адмовіўся прымаць Юльляна без дазволу АПЦ. БАГІЦ жа для Якуба па-ранейшаму заставалася шкоднаю выдумкаю палітыкаў. Што ж адбывалася з Касгусём Якубам на працягу ягонага жыцьця? Раздвоенасьць паміж жыцьцём у зрусіфікаванай вёсцы й навучаньнем у школе ў час беларусізацыі; звычка з маленства да службы ў Расейскай праваслаўнай царкве й незнаходжаньне знаёмага ў БАПЦ; усьведамленьне сваёй нацыянальнасьці ў лягерах DP, прага дзейнасьці ў беларускай справе й амаль поўная ігнарацыя з боку беларускай грамады. Напрыканцы Якубава жыцьця беларуская душа перамагала — мо не ў царкоўным пытаньні, але прынамсі ў стаўленьні да беларускіх нацыяналістаў, да „заходнікаў“, гэтак спляжаных ім некалі ў лісьце да Юркі Віцьбіча: „Я заклікаю ўсіх прысылаць кароткія зьвесткі пра ўсіх беларусаў, жывых і памершых, палітычных і грамадзкіх дзеячаў, хоць вялікіх, хоць і не вялікіх, паэтаў, пісьменьнікаў зь іх фатаздымкам і кароткім жьіцьцяпісам. Вось вельмі хацелася б адзначыць такіх шчырых, вядомых мне беларусаў, як доктарЯнка Станкевіч, доктар Станіслаў Станкевіч, Шыла, Хвёдар Ільляшэвіч, Шнэк, а. Сьвятаслаў Коўш, доктар Вітаўт Тумаш, доктар Вітаўт Кіпель, Яўген Пілецкі й сотні й тысячы беларусаў, якіх адразу ня ўспомніш“">. Варты памяці й шчыры ў сваіх пошуках і памылках мала каму ведамы Кастусь Якуб, што ўсьвядоміў сябе ў Амэрыцы беларусам. Зь „Літаратурна-Мастацкага Зборніку“ Газэта „Беларус" не апраўдвае тых затрат, што зьбіраюць беларусы на яе выданьне. He савецкіх паэтаў і пісьменьнікаў трэба друкаваць у нашых газэтах, а трэба стварыць Літаратурны Фонд, зь якога даваць падтрымку беларускім эмігранцкім паэтам і пісьменьнікам, плаціць ім хоць невялічкія ганарары, каб заахвоціць больш тварыць. Мы павінны прыкласьці максымум высілкаў, каб дапамагчы разьвіцьцю Свабоднай Беларускай Літаратуры на Эміграцыі. Тут павінны аб’яднацца ўсе: хоць крывіч, хоць зарубежнік, а калі вершы піша добра, то гэта пойдзе ў 19 Літаратурна-Мастацкі Зборнік. №116. 1993. залатую скарбніцу Беларускай Літаратуры, і таму патрэбная падтрымка. Р.2° Ініцыятыўная група людзей зварочваецца да беларускіх палітычных эмігрантаў з прапановай стварыць Беларускі Палітычны Цэнтар. Мэта такой арганізацыі — ідэалягічнае выхаваньне беларусаў. Кожны належачы да арганізацыі плаціў бы нейкія маленькія сяброўскія ўзносы. Да арганізацыі маглі б належаць ня толькі беларусы па паходжаньню, a наогул усе людзі, якія спачуваюць вызвольнай барацьбе беларусаў. Цэнтар ладзіў бы сходы, зьезды сяброў з дакладамі на розныя палітычныя тэмы, але без алкаголю, танцаў, баляў і выбараў „каралёў", што вельмі падрывае ідэалягічны стан беларусаў. Такая арганізацыя вельмі патрэбная. Гэта не падрыў і не падкоп пад існуючыя ўжо беларускія арганізацыі і Ўрады, а зусім новае, таварыскае. Р. П.21 Да беларусаў я маю дзьве прапановы. 1. пачаць выдаваць нейкі лісток выключна для абмену думкамі. Прычым артыкулы там ня могуць падлягаць ніякай цэнзуры. Хай кажны выказвае поўнасьцю ўсё тое, што ён хоча сказаць. Гэта вельмі карысна й цікава. У Ангельшчыне ў Лёндане ў нейкім парку маецца трыбуна, зь якой кожны можа прамаўляць. Вось так і мы створым падобную трыбуну. У вялікіх беларускіх калёніях як Саўт-Рывэр, там не адчуваецца вельмі моцная патрэба ў такой трыбуне, бо беларусы, зышоўшыся ў царкву пасьля службы, могуць абменьвацца сваімі думкамі адзін з другімі. Але тыя, што жывуць далёка, ня могуць мець такой магчымасьці, а ехаць за 30 і больш міль, каб толькі пагутарыць, то дорага каштуе. Таксама немагчыма поўнасьцю друкаваць лісты ў газэтах, бо друк каштуе дорага. А так, у выглядзе „офсэта", можна было б лёгка выдаваць. А калі б набралася чытачоў за іоо, то быў бы нават прыбытак. 2. Другая прапанова: пачаць выдаваць часапіс ці газэтку (на беларускай ці расейскай мове), дзе друкаваць толькі паліцыйную хроніку, суды, бандыты, гвалты й гэтак далей. Гэта вельмі цікава й патрэбна для тых, хто не валодае добра ангельскай мовай. Такую газэтку пачалі б выпісваць і ўкраінцы, і беларусы нават і кепска валодаючы беларускай мовай, і нават некаторыя расейцы. Гэта прадпрыемства можа прынесьці прыбытак. А ўсьлед па такіх чытачах (па іх адрасах) можна пасылаць і нацыянальную, ідэалягічную літаратуру (калі хто мае ахвоту, але гэта рабілі б ужо іншыя арганізацыі). Для пачатку ня трэ- 20 Літаратурна-Мастацкі Зборнік. №3. 1970. 21 Літаратурна-Мастацкі Зборнік. №4. 1970. ба шмат грошай. Можна друкаваць пакуль што толькі ў 200 экзэмпляра№2. ГІастанова Беларускага ГІраваслаўнага Камітэту. 3 прычыны жорсткага перасьледу на працягу амаль 50 год праваслаўных беларусаў з боку расейскіх зарубежных япіскапаў, у прыватнасьці, разбурылі царкву праваслаўных беларусаў у Трэнтане безь ніякіх падстаў, сказаўшы „Вы нам надаелі!", Беларускі Праваслаўны Камітэт пастанаўляе: 1. Беларускай Праваслаўнай Мітраполіі выйсьці са складу Расейскай Зарубежнай Царквы. 2. Прасіць мітрапаліта Менскага і ўсяе Беларусі ўзяць духовую апеку над Беларускай Праваслаўнай Мітраполіяй у дыяспары. 28/15 Мая 1992 г. Горад Трэнтон, Злучаныя Штаты Амэрыкі23. Думкі Наконт сьцяга: бел-чырвона-белы. Доктар Янка Станкевіч пісаў, што гэты сьцяг не беларускі. Беларускі нацыянальны колер гэта: зялёны й белы. Ён быўтагды на паседжаньні Беларускай рады, калі прымаўся сьцяг. Стужка чырвоная — гэта была даніна рэвалюцыйнасьці, якая захапіла ўсіх. [...] Гісторык Хвёдар Клязовіч (Беларус) у журналах „Белая Русь“ за 1948—1949 гады даводзіў, што гістарычны сьцяг беларусаў ёсьць белы з малюнкам сьвятога Юрыя Пераможца. I сапраўды, як кабеты „юрылі“ на поле каля жыта: яечню жарылі, гарэлку пілі і весяліліся, бедны той мужчына, калі пападаўся ім у той час у рукі. [...] А што трэба рабіць, каб беларуская літаратура мела новых Якубаў Коласаў і Цішкаў Гартных? Трэба стварыць фонд дапамогі разьвіцьця клясычнай беларускай літаратуры. Трэба арганізоўваць беларускую эміграцыю. На эміграцыі ёсьць сотні тысяч беларусаў, і проста мільёны, а арганізаваных толькі жменька. Вось ёсьць такі “пісьменьнік" Ян Пятроўскі. Ён зрабіў пераклад з грэцкай мовы й надрукаваў за свой кошт кніжку: „Філёзофія Сакрата“. Тая „філязофія“ патрэбна беларусам як сабаку пятая нага, той Сакрат жыў за 2000 год да нараджэньня Хрыста Альбо ўзяць доктара Вітаўта Тумаша. Ён таксама траціў сотні й тысячы даляраў на выданьне кніжак пра друкара Скарыну, пра канцлера Літоўскага Сапегу й наогул далёкую мінуўшчыну, што было 500 22 Літаратурна-Мастацкі Зборнік. №74.1984. 23 Літаратурна-Мастацкі Зборнік. №105. 1992. таму назад. Каму гэта патрэбна? Гэта патрэбна хіба толькі нейкаму прафэсору-загадчыку кафэдры гісторыі пры нейкім Інстытуце. Беларускай народнай масе гэта непатрэбна. Быў такі друкар Скарына ці канцлер Сапега — ну й добра, гэта адышло ў гісторыю24. Былі На сьцяне вісіць партрэт Сталіна. Дакладчык чытае рэфэрат аб Сталіне. Хор пяе песьню аб Сталіне. Артысты дэклямуюць вершы аб Сталіне. Што гэта такое? Адказ: гэта вечар, прысьвечаны творчасьці Якуба Коласа25.