3 Юрэвіч Л. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк: БІШМ, 1999. С. 257. гэты момант выкарыстоўвсіюць для перабраньня кіраўніцтва лягеру ў сваерукі. Прыяжджаў Кунцэвіч. „Заснаваў гурток сваіх прыхільнікаў", — як сказаў адзін чалавек. Быццам кіраўніком усяго гэтага „крывіцкага“зброду зьяўляеццаЛюбачка. Язь ім сёньня гутарыў. Ён адмаўляецца ад усіх закідаў. Гаворыць, што і Астроўскі, і Абрамчык — гнільлё й што ён толькі ня можа пагадзіцца з „польскім выхаваньнем"Шчорса й яго Бэрыя — Розмыслам. Ня веру. Штосьці ня так. Вы ўжо, мабыць, ведаеце абзавешаньні нашага й аб прызнаньні„крывіцкага“ прадстаўніцтва. Сягоньня езьдзілі сп. сп. Лапіцкі, Саковіч, Манькоў і Бэнэдыкт у Бад-Кісінген па гэтай справе. Вынікі дрэнныя. Сказаў дырэктар, што да таго часу, пакуль ня будзе ўладжана справа з нашым епіскапатам, гутаркі ніякай і быць ня можа. Бэнэдыкт (ня ведаю яго сану) паабяцаў, што ён зробіць па прыезьдзе ў Мюнхэн выдзяленьне беларускага епіскапату з „зарубежнай“. А пакуль што — пшык“4. Калі гэткі роспач, духоўную пустэчу адчувалі пісьменьнікі, што мелі ўсё ж выступы перад чытачамі, творчы занятак (пра яго таксама піша Натальля Арсеньнева), былі бліжэй знаёмыя зь фігурантамі беларускага жыцьця зь яшчэ ваеннага часу, лепей арыентаваліся ў сытуацыі з БАПЦ, дык можна толькі ўяўляць тую разгубленасьць, безвыходнасьць і расчараваньне, якія бачылі перад сабой іншыя, падобна да нашага героя: „Добры дзень, дарагі й слаўны, родны мой зямляк Юрка Віцьбіч! Даўно ўжо я зьбіраўся Вам напісаць і ўсё ніяк ня мог выбраць часу. I сапраўды так, дарагі мой Віцьбіч! Амаль кажны дзень я ўспамінаю Вас, з гонарам, з надзеяй, што ёсьць наша апора на эміграцыі, жыве й здравствуе наш дарагі Юрка Віцьбіч на зло ўсім нягоднікам і ворагам нашай Маці-Беларусі, хароніць яго Гасподзь Бог!Дарагі Юрка Віцьбіч! Ды хіба можна Вам напісаць пісьмо. Хіба можна выліць у адным лісыіе тое, што хочацца расказваць цэлыя дні й ночы й тыдні, выліваць усю крыўду й боль набалеўшай душы й нянавісьць. Лепей ужо й ня брацца за ліст, і можаце мне паверыць у шчырасьць маіх слоў, што я амаль кожны дзень думаю аб Вас, а напісаць ліст не магу сабрацца. Дарагі й слаўны Юрка Віцьбіч! Піша гэта Вам Кастусь Птах, альбо Кастусь Якубаў. Як гасьціў тут у нас Масей Сяднёў, дык заходзіў ён да мяне на часінку, і трошкі пагутарылімы аб тым аб сім. Ён, напэў- 4 Ліст да Юр’я Сабалеўскага ад 18.11.1949. Захоўваецца ў прыватным архіве Лявона Юрэвіча. на, Вам трошкі расказваў. У мяне аб ім засталіся самыя найдарагія, цёплыя ўспаміны. I скажэце, як гэта так бывае: у жыцьці ніразу ня бачыўся з чалавекам, першы раз сустрэліся, і здаецца, нібы былі знаёмыя з самага дзяцінства, нібы былі заўсёды сябрамі, нават болей таго, роднымі братамі. I ён умяне стаіць заўсёды ў галаве. Слаўны й добры патрыёт і Сын сваёй Маці-Беларусі. Перадайце яму шчырае прывітаньне, пацалуйце яго за мяне. Як хацелася б зноў пабачыцца, сустрэцца дзе-небудзь у цёплай сяброўскай кампаніі разам з Вамі й ім. Дарагі мой слаўны Юрка Віцьбіч! Гордасьць Вы Маці-Беларусі! Ня крыўдзіцеся, што я Вас так называю, вы гэта сапраўды заслугоўваеце й зьяўляецеся такой. Ня буду я Вам йшат пісаць у гэтым лісьце. Вы мяне й так трошкі ведаеце. Хопіць ужо таго, што я 5 гадоў адсядзеў на Варкуце за нацыянальную контррэвалюцыйную працу. Пішу Вам зараз аб трагедыі сваёй душы, як я, марыўшы аб заходніх беларускіх нацыяналістых, сустрэўшыся зь імі, пазнаў у іх апошніх нягоднікаў, шкурнікаў, сволачаў і падляцоў. Пішу Вам, сколькі выцягнута ў мяне крыві, надарвана здароўя. Сволачы яны, апошнія сволачы. Iяны яшчэ думаюць панаваць над намі, над усім Беларускім Народам. Дык гэта была б у сто разоў зьлейшая дыктатура, чым Сталінская. Праклятыя галякі! Крывічы нягодныя! Я іх пытаў не адзін раз, кажу, хто Вам бліжэй, палякі цірускія?Адказваюць — палякі.АкудыбВы пайшліб, каб удалося збудаваць самастойную Беларусь — у Польшчу ці Расею? Адказваюць — у Полыйчу. Ах, дарагі слаўны Юрка Віцьбіч! Што там Вам пісаць. Гэта трэба цэлую кнігу напісаць, каб паказаць, хто яны й што яны: тут ірэлігійнае пытаньне, і сацыяльнае, і нацыянальнае, і адносіны да народу, і г. д. і г. д. Што Вам пісаць, калі Вы іх еедаеце, як і я. Я Вам хачу трошкі пра другое напісаць. Дарагі Юрка Віцьбіч! Хіба з крывіцкай рэакцыйнай ідэалёгіяй можна перамагчы балыйавізм? Ніколі! I далей. Хіба не ўскладаецца на нас усіх адказнасьць, дарагі Віцьбіч, за нашую беларускую спраеу, за нашую Маці-Беларусь?Хіба ня думаюць з надзеяй пра нас тыя, што там засталіся? Хіба мы калісьці таксама нежывем гэтай надзеяй? Болый чым на каго адказнасьць ускладаецца на Вас, дарагі Юрка Віцьбіч! Вы наш ідэёвы правадыр, Вы запраўды гордасьць запраўдных беларусаў. Вас я ведаю ня толькі з эміграцыі. Вас я ведаю даўно, хоць і ня меў шчасьця бачыцца з Вамі ў твар! Няўжо ж мы зараз апусьцім рукі, дамо загтуць нашай справе вызваленьня нашага Народу й Краіны? Няўжо нас пераможуць крывічы? Крывічы — яны ўсе заходнікі. Здаецца, сярод іхнай інтэлігенцыі дык зусім немагчыма знайсьці ча- лавека. Панкі, панкі, панкі. Сволачы, здраднікі свайго народу й краіны. Трэба плюнуць на іх усіх. Хай адчэпяцца ад нас іробяць што хочуць. Трэба будаваць сваю арганізацыю. Hi гэта будзе нейкая дапаможная, чыста туманная, ні гэта будзе нейкая партыйная, але трэба будаваць сваю арганізацыю, свой цэнтр. Падумайце над гэтым. Ня трэба марудзіць часу. Ня думайце, што нас мала. Мы — гэта ўсе ўсходнікі плюс народная маса Заходняе Беларусі. Хай Вам ня.думаецца нічога падазронага ў гэтым падзеле на ўсходнікаў і заходнікаў. Хіба ж не яны, гэтыя паганыя езуіты крывічы, падзялілі першыя на заходнікаў і ўсходнікаў, трактуючы нас як кепаўнаважных людзей, унтэрмэншаў. Чакайце. Прыйдзе час расплаты. Нашую крыўду ніхто з нас не забудзе, ніхто з нас не даруе. Далей такая справа. Ваш рэлігійны часапіс „Зьвіняць званы сьвятой Сафіі“. Дарагі Юрка Віцьбіч! Вы чалавек глыбока рэлігійны. Я ведаю Вас добра. He ідзіце ж на павадку ў гэтых усіх праклятых бязбожнікаў заходнікаў і прочае дрэні. Давайце разважаць па-рэлігійнаму, старацца ўгаджаць сыіярша Богу, а потым людзям, шукаць сьпярша Царства Нябеснага. Рэлігійны часапіс павінен сьпярша служыць рэлігійным задачам, а не наадварот. Трэба зрабіць гэты часапіс дасягненьнем шырокіх масаў, запраўды веруючых людзей, а ня кучкі нацыяналістаў, вельмі халодных да веры.Для гэтага патрэбна пастарацца, каб у ш час ад часу зьмяшчалі нешта нашыя сьвяшчэньнкі, нашыя япіскапы. Патрэбна для гэтага ўжываць такія царкоўныя тэрміны, якія ўжывае Епіскапат. Ён у гэтым аўтарытэтны, а ня хто-небудзь яшчэ, нават іЛастоўскі. Нашто мне такія журналы, дарагі Юрка Віцьбіч, калі я буду маліцца, чуць у царкве і ўсюды: ,Дмінь“, а Вы друкаваць ,Дман“, маліцца „благаславі“, а Вы друкаваць „багаславі“, маліцца „Ўцешыцель“, а Вы друкаваць „Пацяшыцель“. Магчыма, Вашыя тэрміны й больш беларускія, але прывіць іх такім чынам не прыўеш. У справах рэлігійных вышэйшым аўтарытэтам зьяўляецца толькі Епіскапат. Ведаю я, што Вы паборнік аўтакефаліі, што асуджаеце япіскапаў за тое, што яны ўвайшлі ў склад Расейскае Зарубежнае Царквы. Дарагі Юрка Віцьбіч!Ясам быў калісьці зацяты аўтакефалісты, аж пакуль не пажыў у ўкраінскім лягеры, не пазнаў, што гэта такая за аўтакефалія. Як бы добра выглядала, цікава, што б сказалі беларускія аўтакефалісты, запраўды веруючыя людзі, каб у гэткай аўтакефальнай царкве пачалі камандаваць бязбожнікі, людзі зусім чужое веры — католікі й вуніяты. А такжа ёсьць у ўкраінцаў. Досыць Вам назваць адно прозьвішча Га326 ляка (Вы яго напэўна ведаеце). Чалавек, якому на ўсё напляваць, a хоча быць заправілам — „магістар“. Ды хіба адзін Галяк? Такая, скажрм, Жукоўская й г. д. Дарагі Юрка Віцьбіч! Нам патрэбен рэлігійны часапіс, як раней калісьці выдаваўся „Воскресное чтенйе". Каб было што веруючаму чалавеку пачытаць у сьвяты: там ірэлігійнае, і вершы, і нешта з катэхізісу і маральнага ўзгадаваньня. Падумайце над гэтым. Вас благаславіць сам Гаспод Бог і дапаможа Всім у гэтай працы. Што за карысьць, што Ваш часопіс вельмі граматна напісан пабеларуску, але чытаюць яго нешырокія колы, галоўным чынам інтэлігенцыі. Калі б ён быў напісаны можа й ня так граматна па-беларуску, але правільна па-царкоўну, якую б ён адыграў вялікую ролю ня толькі рэлігійную, але й нацыянальную. Яго б чыталі й выпісвалі б нават з Францыі, Англіі йАмэрыкі. Падумайце над гэтым, дарагі Юрка Віцьбіч!ЯВас вельмі прашу. Узьвешце ўсё. Са сваёй стараны я абяцаў бы Вам самую моцную падтрымку пісаць і распаўсюджваць Ваш часопіс. Я маю даволі багатыя матар’ялы рэлігійныя як жыцьці сьвятых на кажны дзень, кое што Іоанна Златоуста, Васіля Велікого й другія. Наогул мы б зьмяшчалі ў гэты часапіс усё найболый цікавае й добрае... Я ўпэўнены, што вынік адразу б сказаўся. На заканчэньне я хачу сказаць Вам, што ня толькі інтэлігенты, але й сьвяшчэньнікі япіскапы носяць на сабе гэты самы пракляты заходніцкі дух. У болыйасьці гэта жрацы, а не сьвяійчэньнікі, прасьці Госпадзі. I думаюць яны, што толькі на Захадзе людзі верылі ў Бога й любілі царкву, а на ўсходзе — гэта бязбожнікі. Можа, адчулі Вы гэта (як мне здаецца), дарагі мой Юрка Віцьбіч, на сабе й на сваім журнале. А я скажу, што на захадзе ўжо хто астаўся веруючым у Бога, сапраўды веруючыя.Для поўнай характарыстыкі хочацца абрысаваць Вам некалькі тыпаў, зь якімі я меў сутычку на гэтай ангельскай зоне. Галяк, Жукоўская, Будзька, Папуцэвіч і г. д. — гэта хеўра крывічоў, вельмі агранічаных і дробных людзей, здольных на ўсякія подласьці й пакасьці. Другілягер — Коўш, Ільляшэвіч і Шыла. Пра Ільляшэвіча ня ведаю й казаць ня буду. Шыла — вельмі добры п’яніца, а таму ўжо не заслугоўвае ўвагі. Коўш — разумны й прытрымліваецца даволі правільнай палітыкі, але вялікі жулік і падлец. Сумленнасьці ні на грош. Усе яны й тыя й другія канчаткова абанкроціліся на эміграцыі. Яны паказалі сапраўдны свой твар: нягоднікаў, казнакрадаў і народньсхліхадзеяў і абкрадальнікаў. У які б Сне барані толькі)рог яны загналі б людзей, каб ім сапраўды давялося „восседать" на міністэрскім крэсьле. He, сволачы! Ня бачыць вам гэткіх крэслаў, як сваіх асьліных вушэй.