Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
I вось у той час, калі паўстаў заасад, Батанічны сад, Сельскагаспадарчы палітэхнікум, калі працавалі ўзорныя гаспадаркі й Садоўскі
7 Садовскнй Г. Внтебскнй Ботаннческнй Сад... С. 18—19.
8 Тамсама. С. 22.
задумваўся пра наступны крок, яго арыштавалі. Абвінавачаньняў не было, як не было й допытаў, але ягоных сукамэрнікаў штодзень выводзілі на страту. Відаць, пісаў аўтар успамінаў, падобны лёс чакаў бы і яго, але тут, на шчасьце, прыйшла вестка пра ўтварэньне Латвіі, і ўсе народжаныя там маглі быць вызваленыя — з умоваю неадменнага выезду туды: „Радостно возвраіцаюсь в камеру, жду день, два, освободіілн — ндем с женой домой, на спнне веіцй нашй, на следуюіцее утро, счастлйвые, ндем в Ботанйческйй Сад. Утро погожее, с намй детй, деревья в цвету, солнышко, которое месяцамй не вйдалй, ceemum й греет. Через месяц — 8-ой эшелон в Латвйю. Провожают нас два чекйста, Паршйн й Покровскйй, а также две мойх сестры, переехалй граннцу, устройлся, пйсьмо от Нвана Мороза — просйт прйслать мою бйографйю, будут печатать в Белорусской Энцйклопедйй. Ботанйческйй Садразвйвается"4.
Фактычна, на гэтым сканчаецца аповед пра Батанічны сад Віцебску... Ён нагадаўпра сябе Георгію Садоўскаму апошні раз у i960 г.у Бразыліі, калі, выпадкова сустрэўшыся з маладою віцяблянкаю, той пачуў, што сад існуе, а каля ўваходнай брамы стаіць помнік ягонаму заснавальніку.
9 Садовскнй Г. Внтебскнй Ботаннческнй Сад... С. 24—26.
Архіваліі: пэрсаналіі
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
МІКРАГІСТОРЫЯ Й МАКРАГІСТОРЫЯ БІЯГРАФІГ
Госпадзі, дай мне ў духовым спакоі спаткаць усё, йіто прынясе надыходзячы дзень.
Дай мне суцэльна аддацца волі Тваёй Сьвятой. На ўсякі час гэтага дня ўва ўсім навучы й падтрымай мяне.
Якія 6 я ні атрымаў весткі на працягу дня, навучы мяне прымаць іх з спакойнай дуйюй і цьвёрдым перакананьнем, што на ўсё сьвятая воля Твая.
Ува ўсіх словах і справах маіх кіруй маімі думкамі й пачуцьцяліі. Ува ўсіх непрадбачаных выпадках ня дай мне забыцца, што ўсё паслана Табой. Навучы мяне проста й разважна дзейнічаць з кожным членам сям 'і маёй, нікога не саромячы й ня крыўдзячы.
Госпадзі, дай мне сілу перанесьці ўтому надыходзячага дня ды ўсе падзеі на працягу дня.
Кіруй маёю воляй і навучы мяне маліцца, верыйь, спадзяваццц, цярпець, дараваць і любіць.
Амінь.
Людзі, якія ведалі яго, згадвалі, што гэта была адна з найулюбёнейшых ягоных малітваў — малітва ераманаха Парфенія.
ВВВ — так ён любіў падпісваць свае лісты ды артыкулы. Віктар Войтанка-Васілеўскі.
У пасьмяротным успаміне за подпісам М-ка2 і — асабліва — у
1 Усе цытаваныя дакумэнты, за выняткам адмыслова пазначаных, захоўваюцца ў архіве БІІІіМу ў Нью-Ёрку.
2 Беларус. №182. Чырвень 1972. С. 3. Паводле сьведчаньня Вацлава Пануцэвіча, гэты тэкстнапісала жонка Віктара Войтанкі. Гл.: Беларус. №303—304. Жнівень—красавік 1982. С. 7.
аналягічным тэксьце Вітаўта Тумаша3 акцэнты ў Войтанкавай біяграфіі робяцца галоўным чынам на перадваенным і ваенным часе, пакідаючы ўбаку, як нешта другаснае ці менш прыкметнае, жыцьцё на эміграцыі:
„[...] Сын матушкі Філямэны з дому Рахавецкіх і мітрафорнага протаярэя а. Сьцяпана Войтанкі. Пачатковую школу канчае ў мястэчку Дварэц, 4 клясы — у Наваградку. Пасьля — як ягонага бацьку, а. Сьцяпана, пераводзяць на парахвіі ў Ястрабаль і Жалезьніцу пад Баранавічамі, — малады Віктар едзе канчаць сярэднюю школу ў Баранавічы ў Гімназію Тадэўша Рэйтана, дзе ў 1931 годзе атрымоўвае вялікую матуру, а ўжо восеняй таго самага году здае ўступныя экзамэны на мэдычны факультэт Віленскага Унівэрсытэту Сьцяпана Баторыя. Там ён далучаецца да Беларускага Студэнцкага Саюзу й, якмалады студэнт, вельмі актыўны ў беларускіх справах“4.
Канон біяграфіі пачаткаў жыцьця й дзейнасьці беларускага дзеяча вытрыманы дазваньня: бацькі-беларусы, навука, далучэньне да беларускага руху. На час пісаньня ўспамінаў (сьвітанак 1970-х) ужо выпрацаваўся свой канон і ў дачыненьні біяграфіі пэрыяду акупацыі:
„3 прыходам Немцаў у чэрвені 1941 году д-р Войтанка пачынае арганізоўваць беларускае нацыянальнае жыцьцё ў Баранавічах, ходаецца аб звальненьні Беларусаў зь нямецкіхлягераў для ваеннапалонных, што знаходзіліся ў ваколіцах Баранавіч; стараецца не дапусьціць да вывазу беларускаіі моладзі ў Нямеччыну, а дзеля гэтага арганізуе мэдыцынскую школу зь лекарскім, фармацэўтычным і адміністрацыітым аддзеламг ў Баранавічах, вярбуе настаўнікаў для гэнае школы спаміж лекароў, у тым самым часе ён зьяўляецца выкладчыкам у гэнай школе. [...]Яшчэ будучы ў Баранавічах д-р В. Войтанка пачынае акцыю аднаўленьня Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы: дагаворваецца з архіяпіскапам Панцеляймонам у Жыровіцах аб хіратоніі двух гераманахаў Беларусаў: Філафея й Апанаса ў япіскапы"5.
Цікава, што й М-ка, і Вітаўт Тумаш прамінулі з ваеннага пэрыяду дзьве дэталі жыцьця Войтанкі, якія нагадаў аўтар яшчэ аднаго пасьмяротнагаўспаміну, за подпісам Парахвіянін: „Тое, што ён быў першым беларускім бургамістрам гораду Баранавічы, старшынём Беларус-
3 Беларус. №187. Лістапад 1972. С. 4.
4 Беларус. №182. Чырвень 1972. С. 3.
5 Тамсама.
кай Самапомачы [...] што быў піянэрам увядзеньня беларускай мовы ў Божую Службу, робяць ягоныя заслугі гістарычнымі"6.
Тады гэта заставалася па-за канонам. У Беларусі, праўдападобна, застаецца па-за канонам да апошняга часу7.
3 жыцьця на эміграцыі найбольш месца аддадзена дзейнасьці Віктара Войтанкі ў справе аднаўленьня Аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы — магчыма таму, што аўтары пасьмяротных успамінаў лічылі гэтую дзялянку самай важнай, найбольш плённай, а мо таму, што пра гэтую працу Войтанка сам пакінуў невялікі ўспамін у кнізе Алеся Вініцкага „Матар’ялы да гісторыі беларускае эміграцыі ў Нямеччыне"8.
Затое пра ўсю астатнюю дзейнасьць — сьціплы абзац тэлеграфічным стылем: „Будучы ў Нямеччыне, д-р Войтанка працуе лекарам у Людвігсбургу, пасьлей у францускай акупацыйнай зоне Нямеччыны ў Зальгаў, яклекар УНРРА, а потым IPO, а нарэшце — лекарам на суднах, што вязуць эмігрантаў у Аўстралію і ў ЗША^.
Натуральна, марна чакаць, што нават шэраг пасьмяротных успамінаў насьвецяць біяграфію чал авека цалкам, ва ўсіх дэталях і момантах, у ахопе з часам, настроямі, ідэямі, палітычнымі й культурнымі падзеямі, мэнтальнасьцю й псыхалёгіяй, уласьцівымі тым ці іншым пэрыядам жыцьця. Ня ўмесьціцца яна й на бачынах гэтага артыкулу, дзе пабудова асобных момантаў біяграфіі Віктара Войтанкі набліжаная да мікрагісторыі: сэлектыўны выбар сюжэтаў і ўдзельнікаў, большае зацікаўленьне часам, асяродзьдзем, спэцыфічнымі падзеямі, як самім героем. Пры такім падыходзе аўтар сьведама ідзе на біяграфічныя белыя плямы ў спадзяваньні, што паменшае белых плямаў у самім часе.
Наяўнае ліставаньне прабэцээраўскіх дзеячаў францускай зоны настолькі ж часта згадвае імя Віктара Войтанкі, наколькі часта кранае свае нутраныя справы. Ад эпітэтаў „нашая гадзша“ш, „Юда-Войтан-
6 Беларус. №181. Травень 1972. С. 3.
7 Гл. біяграфію Віктара Войтанкі ў кнізе: Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя: жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мінск— Мюнхен, 1999. С. 39—40. Зрэшты, магчыма, аўтар проста ня ведаўусіх фактаў біяграфіі.
8 Вініцкі А. Матар’ялы да гісторыі Беларускае эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох. У 2 т. Т. 2. Лёс-Анжэлес, 1968. С. 49—50.
9 Беларус. №182. Чырвень 1972. С. 3.
‘° Ліст Янкі Шакуна да Аляксея Шудзейкі ад 15.09.1948.
ка“", „грамадзкі праступнік"12, „прадажнікжывых душаў"13 да саркастычнага„«крь<біцкг бог» францускай зоны“ч.
Што ж адбылося паміж імі? Адказ можна знайсьці ў біяграфіі часу. АііынуўшысяўлягерахОР, Віктар Войтанка, чалавекдзейны, актыўны, 27 ліпеня 1947 г. заснаваў Беларускае дабрадзейнае згуртаваньне (БДЗ) на францускую зону, ачоліў яго сам і прызначыў у памагатыя доктара Аляксея Шудзейку й Сяргея Грамыку. Канфлікт крывічоў-зарубежнікаў іх не абмінуў, сумесная праца сталася немагчымаю, і 6 сакавіка 1948 г. Аляксей Шудзейка разам зь Сяргеем Грамыкам, Янкам Макарэвічам і В. Жэленеўскім стварае Беларускае кулыурнае таварыства (БКТ).
На першым паседжаньні прысутнічалі 24 асобы, пунктам нумар адзін разглядалася справа ўтварэньня БКТ, другім — аддзяленьне ад БДЗ як „шкоднай і варожай арганізацыі“, а па заканчэньні, на прапанову А. Грынько, пастанавілі засяродзіцца выключна на культурнаасьветніцкай працы й ня браць аніякага ўдзелу ў палітыцы15.
Сапраўды, БКТ зарганізавала некалькі канцэртаў, быў створаны хор, запрасілі з чытаньнем вершаў Масея Сяднёва, але абмежавацца адною культурніцкаю працаю не атрымалася: газэта „Бацькаўшчына" ахвотна зьмяшчала паведамленьні Віктара Войтанкі пад псэўданімам Слонімскі16, ігнаруючы допісы прыхільнікаў Радаслава Астроўскага. Сутыкнуўшыся з праблемаю пашырэньня контраінфармацыі, БКТ склікала 14 красавіка сход у Заўльгаў, на якім прыняло рашэньне байкатаваць „Бацькаўшчыну“ як крывіцкі орган і заснаваць уласны двухтыднёвік „За Еднасьць".
У лютым 1948 г. Віктар Войтанка сабраўу мястэчку Існы прыхільнікаў БНР, на што ў адказ 6 сакавіка 1948 г. у Заўльгаў быў наладжаны
11 Ліст Радаслава Астроўскага да Аляксея Шудзейкі ад 22.07.1948.
12 Ліст Аляксандра Русака да Аляксея Шудзейкі ад 18.07.1948.
13 Ліст Аляксея Шудзейкі ў рэдакцыю „Бацькаўшчыны“ ад 10.09.1948.
14 Ліст Аляксея Шудзейкі да Барыса Суравога ад 07.09.1948.
15 Пратакол ад 06.03.1948.
16 Гл. напрыклад: Слонімскі. Па куткох эміграцыі. Зьезд у Заўльгаў // Баць-
каўшчына. №9 (12), 25 сакавіка 1948. С. 6; Слонімскі. Па куткох эміграцыі.
У Францускай зоне // Бацькаўшчына. №11 (14), н красавіка 1948. С. 4;
Слонімскі. Жыве Беларуская Аўтакефалія // Бацькаўшчына. №21 (24).
20 чырвеня 1948. С. 2; Слонімскі. Па куткох эміграцыі. Угодкі Беларускага Дабрадзейнага Згуртаваньня ў Францускай зоне // Бацькаўшчына. №22 (25). 27 чырвеня 1948. С. 4.
агульны зьезд, які канчаткова перасварыў беларусаў францускае зоны й даў штуршок да паўстаньня новых арганізацыяў.
30 сакавіка 1948 г. Войтанка ў Эгінгене (.Ehingen) заснаваў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), адкуль даслаў Міколу Абрамчыку віншаваньні зь сьвятам 25 Сакавіка. Ен запэўнівае ў вернасьці ідэалам БНР і піша: „У сувязі з двухзначным нутрана-палітычнылі палажэньнем, выкліканым дзейнасьцю некаторых адзінак, заклікаючых тварыць Цэнтральнае Прадстаўніцтва ў Нямеччыне, сябры БНК у Францускай зоне гэтым зьвяртаюцца да Вас склікаць нараду сяброў Рады БНР, знаходзячыхся ў Нямеччыне. Мы верым, што нарада [вырашыць] некаторых праблемы й пытаньні, хвалюючыя нашую эмігранцкую грамадзкасьць і супакоіць вытваранае напружаньне"17.