Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
5 Юрэвіч Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына“ і „Беларус" (1947—2000). Менск: Беларускі Кнігазбор, 2006. С. 55.
6 Бацькаўшчына. №15 (59). 18.08.1949. С. 3.
крылі свае майстэрні: кравецкія, шавецкія, сталярні, рэстараны. Я раю ўсім, хто едзе на эміграцыю, набываць фах, бо фахоўцам у Вэнэсуэле добра. Усім спэцыялістам — мэханікам, шафэрам, сталярам, плотнікам і г. д. добра.Я працую сталяром, за 8 гадзін атрымліваю 15 булівараў, выдаткоўваю на харчаваньне зь сям’ёй 3 асобы — 3—5 булівараў дзённа, за кватэру плачу 50 булівараў на месяц, а рэшта застаецца на адзежу. Добры гарнітур каштуе ад 50 да 150 булівараў, а рабочы — ад ю да 30 булівараў7. Купіць ёсьць усё, штпо хочаш і сколькі хочаш“8.
Занепакоены стратаю працаўнікоў, у першую чаргу, земляробаў, урад на пачатку 1950 г., падчас візыты Бэрнхарда (Bernhard), прынца Нідэрляндзкага, які прыляцеў дамаўляцца адносна эміграцыі зДаніі, абвесьціў, што гатовы прыняць яшчэ 2000 эмігрантаў з Эўропы, паабяцаўшы ім забесьпячэньне зямлёю й тэхнікаю. Асаблівая ўвага надавалася мэханікам і інжынэрам.
Агулам беручы, за час дыктатуры Маркаса Пэрэса Хімэнэса (Marcos Рёгег Jimenez) (1948—1958) у краіну ўехала болыа за мільён чалавек. Натуральна, пераважная большасьць новапрыбылых была не з Эўропы: з Калюмбіі, Чылі, Уругваю, Аргентыны ці Кубы.
Знаходзілі сваё месца ў новай краіне й беларусы. Пра жыцьцё Ўладзімера Дудзіцкага ў Вэнэсуэле троху ведама з згаданых вышэй ягоных лістоў да Юркі Віцьбіча: праца ў Instituto National de Abras Sanitarias, a пазьней дырэктарства ў Экспэрымэнтальным цэнтры сельскагаспадарчых культураў; публікацыі ў мясцовых гішпанскамоўных часапісах, час на творчасьць ды жаданьне пісаць9.
Уладзімер Дудзіцкі стварыў у сярэдзіне 1949 г. і першую, а мо й адзіную, тамтэйшую беларускую арганізацыю — Аб’еднаньне беларусаў у Вэнэсуэле (АБВ). У пратаколе чытаем прозьвішчы сяброў
7 На той час чорнарабочы атрымліваў 8—12 балівараў на дзень (і даляр адпавядаў прыкладна з баліварам і 35 санцімам), кіроўцы, мэханікі, тэхнікі — 20—30, заработная плата тапографа — 26—35, простага ўрадоўца — 15—20, інжынэра — 30—50. Кошты наступныя: белы хлеб (чорнага не было) — 1 балівар, кіляграм мяса — 3—6, кіляграм цукру — 1. Мужчынскія чаравікі — 20—50, мужчынскі гарнітур — 150—300, рабочы гарнітур — 35—60. Залаты гадзіньнік —100—400, залаты пярсьцёнак —12—70. Бутэлька піва — 1 балівар, каньяку — 7—35. Пакой бяз мэблі каштаваў 80—100, з мэбляю — 200—250.
8 Бацькаўшчына. №15 (59). 18.08.1949. С. 3.
9 Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Нью Ёрк: БШІМ, 1999. С. 15—24.
АБВ: Пятрусь Гуткоўскі, Мікола Луфераў, ТацянаЛуферава, Уладзімер Хмель, Юліян Стасіловіч, Таіса Стпасіловіч, Іван Катовіч, Кастусь Кішко, МіколаЛашук, ПавалАгалец, ГаннаАгалец, ПавалАгалец-малодшы, Іван Ёлуп, Анатоль Грыгор’еў.
Няма ў гэтым сьпісе імя Пётры Каралевіча; зрэшты, жыў ён зь сям’ёю не ў сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе, дзе абываліся сходы беларусаў, а ў Пуэрта-Кабальё. Там яго й знайшоў Юрка Віцьбіч.
„08.05.1954 г.
Добры дзень, глыбокапаважаны Спадар Стукаліч! 3 прывітаньнем да Вас і таксама да Вашае сям’і Каралевіч, а таксама і ўся мая сям’я. Мы паведамляем Вас аб тым, што мы ўсе жывы й здаровы, але толькі дзякаваць Богу за тое, што мы людзі з Усходу, моцнай фізычнай расы. Хоць мы тут трацім больш грошай на мэдыкамэнты, як на яду.
Тут шмат людзей з нашых новых эмігрантаў, якія згубілі розум, памерлі ад удару сонца. Каб Вы ведалі, як мы адчуваем сябетады, калі мы бачым зіму хоць на экране. Нам так хочацца пабачыць крышку сьнегу, як таму, які памірае без вады й паветра. Але ж нічога, хоць і горача. Але трэба жыць там, куды нас Бог накіраваў.
Мы тут не працуем фізычна, пагэтаму й жывём крышку болып. Мы гандлюем у нашым уласным рэстаране, маем сваю легкавую машыну „додж“. Я меў свой гараж у Каракасе, але прадаў толькі за тое, што жонка не хацела, каб я жыў адзін у Каракасе. Мы ўсе хацелі выехаць у Амэрыку й маем нумар квоты 226 яшчэ з 1951 году. Але адгэтуль ня хочуць браць і невядома пачаму. Нас хацелі забраць у Канаду нашыя добрыя знаёмыя, але пакуль мы знайшлі адных другіх і сталі рыхтаваць паперы, але вось новы закон выйшаў другі год таму назад. Вось ён нас затрымаў тут у гарачым пекле, бо ён быў прыдуманы раней, чым былі гатовыя нашыя паперы.
Спадар Стукаліч, мы просім Вас дараваць і не злаваць на нас за тое, што мы не адказалі на Ваш ліст. У нас была здарылася бяда. Бяда гэта такая, я быў згубіў Ваш адрас, але не зіубіў, толькі захаваўтак, што мы не маглі знайсьці. Я ўжо хацеў Вас шукаць праз газэту, але нашая Таня неяк раз пачала рабіць чыстку ў нашых эўрапейскіх рэчах, і вось толькі яна знайшла Ваш канвэрт.
Сп. Стукаліч, я вельмі Вам удзячны за тое, што Вы нас паведамілі пра ўсе навіны, якія адбыліся ў жыцьці нашага быўшага лягеру10, а таксама што Вы паведамілі пра сябе й Вашую сям’ю.
‘° Маецца на ўвазе лягер Міхэльсдорф.
А цяпер пра сябе. Мы працуем у сваім рэстаране, ганддюем. Пятро ў гэтым годзе павінен скончыць пачатковую школу, а Таня — праз год. Пятру ўжо скончылася 09.11.1953 — 15 гадоў, а Тане 19.04.1953 — 12 гадоў. Дзеці нашыя ўжо вялікія, маем жаніха й нявесту. Хочуць выехаць адсюль у Амэрыку альбо Канаду, але вось судзьба нашая такая.
А цяпер пра Дудзіцкага. Дудзіцкі раней працаваў у Міністэрстве, якое будуе дарогі, пляцы, сады й гэтак далей. Ён працаваў у якасьці садоўніка й атрымліваў досыць добра. Але тады калі ён кінуў сваю жонку й стаў жыць з другой, то тая старая зрабіла, што ён згубіў сваю работу, а цяпер ён езьдзіць па Вэнэсуэле й працуе дзе што знойдзецца. Ён адабраў жонку ў аднаго старога эмігранта, які быў старэйшы за яе, і вось той стары эмігрант пасьля гэтага ўсяго скончыў жыцьцё, ён перарэзаў сабе вены й скончыў жыцьцё. Дудзіцкі ўзяў сабе друтую жонку з чужымі дзецьмі.
Старая ягоная жонка цяпер жывець так, як ёй падабаецца. Яна цяпер блізка ад нас у горадзе Валэнсія, яна цяпер жывець з кім хоча. 3 чорнымі й белымі. Словам, ён зіубіў жыцьцё яе й сваё, яшчэ нават чалавека накіраваў на той сьвет.
Сп. Стукаліч, я вельмі прашу Вас, калі Вы ведаеце што-небудзь пра сп. Фёдарава, калі ласка, чыркніце пара слоў або дашліце ягоны адрас.
Даруйце, на гэтым я заканчваю свой ліст і прашу Вас перадаць маё паздроўленьне ўсім нашым Беларусам, акрамя крывічоў. Калі Вы, можа, маеце выпадкова адрасы ад нашых міхельсдорфцаў з другіх зямель, то я б Вас вельмі-вельмі прасіў даць іх мне.
Аставайцеся ўсе жывы й здаровы, чаго й Вам, і жонцы Вашай жадаем. Вялікі прывет і нізенькі паклон Бабушке11 ад Тані й Пеці й Дусі. Калі атрымаем адказ, то вышлем Вам нашае фота.
Бывайце здаровы й не абіжайцеся на нас.
Чакаем.
П. Каралевіч".
„06.07.1954 г.
Добры дзень, глыбокапаважаны Спадар Стукаліч.
Мы паведамляем Вам, што ліст Ваш мы атрымалі й вельмі Вам удзячны. Сп. Стукаліч і Вашая сям’я, мы вельмі просім Вас не злаваць на нас за тое, што мы не адказалі на Ваш ліст і не павіншавалі ні з Новым Годам, ні зь Вялікднем.
11 Маці Юркі Віцьбіча Эўдакія Стукаліч.
У мяне была здарылася бяда ў зьвязку з здароўем. У скорым часе, як я напісаў да Вас мой ліст, мая дачка Таня задумала паехаць на мора купацца. Дзень быў пахмурны. Я як чуў гэтую бяду й я ня ехаў, але яна з маткаю прымусілі павезьці іх на мора. Калі мы прыехалі, Таня пашла ў ваду, і я баяўся пусьціць яе адну. ІІайшоў і я, і вось пасьля гэтага назаўтра я захварэў. У мяне было адабрала правы бок, руку й нагу, і вушы. Вось я думаў, што мне будзе ўжо і ўсё. Але хоць мне гэта каштавала досыць дорага, але, слава Боіу, мне стала шмат лепей. Я ўжо пачаў добра чуць на вушы й пачаў хадзіць таксама, толькі яшчэ не саўсім добра з рукамі, але дохтар кажа, што таксама будзе скора ў парадку.
Спадар Сіукаліч, я, напэўна, пабораны праз Бога, гэта што ён накіраваў мяне ў Вэнэсуэлю, у тугэйшае пекла. Тут ддя нашых людзей ня места. У нас на Порце (Пуэрта-Кабальлё. — Л. Ю.) знаў два выпадкі. У Беларуса Новіка жонка зышла з розуму. У аднаго Паляка жонку разьбіў палярыч. Гэты Поляк меў паперы ў Канаду, і праз гэта ім можна было паехаць.
Я пісаў у Каракас да Консула Амэрыканскага й пытаўся наконт маёй справы. To ён мне адказаў чакаць на квоту, але калі яно будзе, невядома.
Спадар Стукаліч, я вышлю Вам гэту паперу, што ён мне даў адказ на мой запыт. Вы яе прачытайце і ў другім лісьце вышліце мне назад.
Сп. Стукаліч, калі гэта Вам будзе можна даведацца адрас галоўнага эміграцыйнага аддзелу ў Амэрыцы, то, калі ласка, вышліце яго мне. Я думаю проста адгэтуль пісаць і прасіць выезду з нашага пекла. Сп. Стукаліч, паінцерасуйцеся, што яны пішуць у гэтай паперы.
Бывайце здаровы й ня злуйце на нас, бо кромі мяне няма каму напісаць да Вас, бо дзеці нашыя забылі пісаць. Яны пішуць толькі пагішпанску. Жонка забіта працай у сваім рэстаране. Пагэтаму я й прашу Вас не злаваць на мяне.
Найніжэйшы паклон Вашай маці, а такжа й жонцы ад нас усіх. Вялікае й вялікае прывітаньне ад жонкі Бабушке й цёці ад Пеці. Таксама нашаю фатакартку мы вышлем у другім лісьце. Нам вельмі хочацца ўбачыцца з Вамі й з усімі нашымі землякамі.
На гэтым я канчаю. Пішыце. Жадаем добрага й крэпкага здароўя ўсім вам.
II. Каралевіч“.
„25.07.1954 г.
Добры дзень, глыбокапаважаны сп. Стукаліч!
А таксама і ўся Вашая сям’я, жонка й Вашая маці.
Я паведамляю Вас аб тым, што я быў атрымаў Ваш апошні ліст, і за гэта Вам вельмі ўдзячны.
Сп. Стукаліч, даруйце мне за тое, што я адпісаў на Ваш ліст так позна. Гэта было сталася з таго, што я быў добра хваравіты праз купаньне на моры.
Сп. Стукаліч, я вельмі прашу Вас прабачыць мне за гэта, што я Вас турбую. Але я ведаю Вас вельмі добра й вось пагэтаму я й хочу запытаць у Вас пра газэту „Беларускае Слова“12. Што гэта за газэта й хто яе выпушчае й з чыіх рук яна выходзіць. Каб Вы ведалі, як я быў рад і задаволены, калі мая Таня прынесла гэты пакунак. Я думаў, што гэта ад Вас альбо ад нашых сьвятароў. Але мне вельмі стала дзіўна, што гэты пакунак быў накіраваны па адрасу 51-га году. I вось гэта вельмі зьдзівіла мяне.
А цяпер пра сябе. Хочу паведаміць Вас аб тым, што мой сын скончыў пачатковую школу й хоча пасіупіць у гімназію, а Таня скончыла 5 клясаў і рыхтуецца да наступнага году. Я хочу паведаміць Вас, што патроху пачынаюць даваць візы для нашых людзей на выезд у Злучаныя Штаты, але пераважна едуць тыя, што знаюць там добрых знаёмых альбо родных, хто мае візы. To гэта вельмі добра й лёгка выехаць.