У нас тут ёсьць такія, што добра жылі й былі добрыя сябры ў Нямеччыне, якія папалі ў Злучаныя Штаты, і яны цяпер дастаюць візы ад сваіх сяброў. А таксама й эвангелісты й др. На гэтым я канчаю, але прашу Вас, напішыце мне пра гэту газэту, можна яе выпісваць ці не. Калі Вы будзеце бачыць сп. Ігнатовіча, Кіпеля альбо Прэзыдэнта Астроўскага, то прашу, перадайце мае прывітаньні. Дайце адрас сп. Кійко. Калі б гэта Вы маглі зрабіць, то, калі ласка, прашу адрас любога Дашковіча. Ці Беларуская царква мае свой адрас, калі мае, то вышліце нам. Бывайце здаровы. Жывіце шчасьліва. Прывітаньні Вашай супрузе й маці і ўсім знаёмым, акрамя крывічоў. Да спатканьня. Чакаем адказу. Пётр Каралевіч“. У лютым 1955 г. Юрка Віцьбіч у лісьце да Антона Адамовіча пісаў: „Адшукаўся сьлед Тарасаў. Нарэшце атрымаў ліст ад Дудзіцкага. Ачольвае нейкі дзяржаўны навукова-дасьледчы 12 „Беларускае Слова“. Міхэльсдорф (Нямеччына) — Саўт-Рывэр (ЗША), 1948—1958. Выдавалі газэту Аляксандар Русак, Юрка Віцьбіч, Юры Сабалеўскі, Яўхім Кіпель. Выйшла 39 нумароў. інстытут, у чым няма падставы сумнявацца, бо ўсё гэтае разам з тытулам — прафэсар — пададзена на канвэрце. Увогуле зноў трапіў на каня й, дай Божа, каб новая Елена Прыгожая яго ня выбіла зь сядла. На мой асабісты погляд, ён — найлетйы з нашых паэтаў на чужыне“'3. Да чарговага зьнікненьня паэты, тым разам — назаўсёды, заставалася больш за 20 гадоў. Але гэта ўжо іншая гісторыя. Падрыхтоўка да друку, прадмова й камэнтары Лявона Юрэвіча 13 Ліст ад 02.02.1955 г. Захоўваецца ў архіве Фувдацыі Пётры Крэчэўскага. Архіваліі: эпісталярыі ШВЭДЗКАЕ ЖЫЦЫЦЁ БЕЛАРУСА Most lives vanish. A person dies, and little by little all traces of that life disappear. An inventor survives in his inventions, an architect survives in his buildings, but most people leave behind no monuments or lasting achievements: a shelf of photograph albums, a fifth-grade report card, a bowling trophy, an ashtray filched from a Florida hotel room on the final morning of some dimly remembered vacation. A few objects, a few documents, and a smattering of impressions made on other people. Those people invariably tell stories about the dead person, but more often than not dates are scrambled, facts are left out, and the truth becomes increasingly distorted, and when those people die in their turn, most of the stories vanish with them. Paul Auster. Brooklyn Follies Пачынаючы ad 19452. Швэцыя моцна зьмяніла свае законы ў галіне міграцыйнай палітыкі: да 1930-хз краіны выяжджала значна болый, чым туды прыяжджала, але ад пачатку 19452. іміграцыя, як і ў іншых краінах, якія згадзіліся даць прытулак уцекачам, зрабілася галоўнаю крыніцаю новай працоўнай сілы. Найболый імігравала жыхароў Фінляндыі, Даніі, Нарвэгіі, Усходняй Нямеччыны, Аўстрыі, Італіі, Югаславіі, Грэцыі ды Турцыі. Урад у супрацы з L0 (швэдзкая прафсаюзная канфэдэрацыя) пастанавіў, што працаўчікі з замежжа мусяць мець тыя самыя выгоды, правы й заробкі, што й мясцовыя, уключна з дапамогаю беспрацоўным. Штопраўда, у Швэцыі не было адмысловай арганізацыі, якая б займалася новапрыбылымі; гэта было іхнаю асабістаю справаю. Імігравалі ў паваенную Швэцыю й беларусы, якія з часам стварылі сваю арганізацыю — „Vitryska-Societet іSkandinavien Беларуская Грамада“: 12 ліпеня 1948 г. яе зарганізавала беларуская палітычная эміграцыя ў Швэйыі, Нарвэгіі йДаніі й назвала „Беларускай Грамадой у Скандынавіі". А ідлютага 1949 г. суполкі беларускай, эстонскай, латыскай, летувіскай, польскай, украінскай, чэскай, славацкай ды ўкраінскай эміграцыяў заснавалі ў Швэцыі„абаронны дзяржаўны блёк“ — „Усходняя й Цэнтральная Эўрапэйская Вунія“. У фокус амаль кожнага дасьледніка эміграцыі перш-наперш трапляюць гісторыі арганізацыяў, вызначальныя падзеі, лёсы грамадзкіх дзеячаў, — усё тое, з чаго складаецца палітычнае й культурніцкае жыцьцё дыяспары. Побыт, асабліва ў такіх экзатычных краінах, якШвэцыя, — экзатычных, зразумела, з боку гледжаньня нашых ведаў пра беларускае жыцьцё там — застаецца малавядомы. Таму кожнае сьведчаньне падобнага жыцьця, кожная дэталь ёсьць важнымі. Ніжэй падаецца ліст, дасланы зь невялічкага гарадка Бодафорс у паўднёвай Швэцыі, згубленага сярод лясоў і азёраў. Арыгінал ліста захоўваецца ў apxi.ee БІНіМу. На жаль, праз адсутнасьць капэрты тымчасам невядомае прозьвішча карэспандэнта. „Bodafors, дня 24.7.1950. Дарагі Аляксей! Ты сабе не ўяўляеш, як мы ўсьцешыліся, калі атрымалі Твой ліст. Мы наагул ніколі не спадзяваліся, што Цябе зноў знойдзем, бо пасьля вайны нас параскідала па ўсім сьвеце. Пачну з таго, як мы з Табой разлучыліся ў Бэрліне. Як Табе ведама, у марцы 45-га году мы пераехалі ў Гамбург. Вайна там скончылася вельмі спакойна, гэта значыць, што Гамбург быў перададзены ў рукі ангельцаў бяз бою. Нашае начальства забясьпечыла нас дастатковаю колькасьцю грошай, кажны атрымаў каля двух тысяч. Таксама было сказана, што кажды цяпер мае рабіць што хоча. Мы з Зояй спачатку жылі ў бараках, а пасьля перайшлі да гатэлю. Пажылі там з пару тыдняў і зрабілі сына. Працы ніякай не было, і таму я, Дзядзька, Яфімавіч і Андрый гулялі штодня ў парку ў карты, зьбіралі акуркі, бегалі ў пошуках ежы й вучылі ангельскую мову. Нарэшце стрэльнула ў галаву перайсьці ў лягер для auslendarau1, дзе давалі добрую ежу. Я забраў з сабою той стары радыёапарат, што ў нас быў, і дзякуючы гэтаму апарату, 1 Ausliinder (ням.) — замежнік. якога ўсе хацелі слухаць, займеў сабе знаёмствы, а дзякуючы знаёмствам атрымаўулягерьіасобны пакой, ежы хоць задавіся, амэрыканскія пачкі й табаку. У тым самым годзе ўчэрвені прыехалі швэдзкія прадстаўнікі ў лягер і запрасілі жадаючых ехаць у Швэцыю. Мы з Зояй запісаліся й выехалі ў Швэцыю. Сягоньня, гэта значыць 24 ліпеня, а 10-й гадзіне раніцы скончылася якраз 5 гадоў ад нашага прыезду ў Швэцыю. Што такое прыехаць у Швэцыю, апісаць нялёгка. У кароткіх словах гэта тое самае, як прыехаць на Марс. Швэцыя вайны ня ведала ўжо дзьвесьце гадоў, аб недахопах толькі чулі й не ўяўляюць сабе, як гэта можа быць, каб ня выпіць а 11-й гадзіне кавы ці а першай гадзіне ня зьесьці абеду. Каб штосьці тут падобнае здарылася, дык швэды падумалі б, што прыйшоў канец сьвету. Што нас спачатку зьдзівіла, дык гэта салодкая ежа. Хлеб, напрыклад, пякуць з цукрам, а як сказалі ім, што ў нас пякуць з сольлю, дык ня вераць. Усе ежы робяць з цукрам, нават сялёдку робяць з разынкамі. Наагул, паміж імі й намі такая розьніца, што нават цяпер, пасьля пяці гадоў, я ўсё яшчэ не магу прывыкнуць да іх. Дык вось, як мы прыехалі, дык нас восем месяцаў трымалі як бы на курорце, гэта значыць, нічога не рабілі, і нарэшце дайшло да таго, што чалавек узяў бы абы-якую працу, каб толькі мець нейкі занятак. Гэткім чынам я зрабіўся столярам і ў гэтым фаху працую да сёньняшняга дня. За гэты час Зоя радзіла сына, які ў студзені будзе мець пяць гадоў, дачку, каторая мае пятнаццаць месяцаў, і чакаем яшчэ адно. У студзені даведаемся, хто будзе, ці дачка, ці сын. Маем кватэру з 2-х пакояў і кухні, купілі мэблі, радыё, машыну да пісаньня, машыну да шыцьця й яшчэ цэлую масу розных патрэбных і непатрэбных рэчаў. Маю кавалак гароду, зь якога атрымліваем трускалкі, бульбу, буракі й г. д. Пяць мэтраў ад памяшканьня маем возера з рыбай. Гэткім чынам зрабіліся мы сапраўднымі местачковымі жыхарамі. Жыцьцё ідзе так паціху, памалу, адна гадзіна падобная на друіую, аж другі раз ад гэтай цішыні хочацца закрычаць „Ратуйця!“. Спачатку пасьля вайны добра было адпачыць у гэтай цішыні, але жТы зразумей, што гэта ўжо пяць гадоў дзень у дзень тое самае. Адная толькі й ёсьць пацеха піць водку, якую ў Швэцыі ня вельмі лёгка атрымаць, таму што тут трэба мець дазвол на піцьцё водкі. Я, напрыклад, маю дазвол піць адзін літар у месяц, але водка паскудная, бо робяць з дрэва, і каштуе дорага. Адразу па прыезьдзе сюды я пачаў старацца аб выезду да Амэрыкі, і спачатку справа ішла добра, а пасьля ўпёрлася ў самае галоўнае, г. зн. трэба, каб хто-небудзь палажыў пад нас грошы. Адным словам, трэба мець у Амэрыцы „спонсара“. У1947 г. прыехаў сюды адзін амэрыканец на практыку. Мы зь ім пасябравалі, і ён узяўся за гэтую справу, пераконваючы мяне, што ён сьцягне мяне ў Амэрыку. Што ён стараўся, дык гэта я ведаю, але ў яго таксама, відаць, справа ўпёрлася ў гэтыя грошы, якіх ён таксама ня мае, бо ўжо паўтара году ня піша. Справа ўся ў тым, што тут, у Швэцыі, мы ўжо ня лічымся „displaced persons". Зоя таксама хацела сьцягнуць сваю маму ў Швэцыю, але й тутака справа ўпёрлася ў швэдаў, бо яны ня хочуць браць сюды старых і непрацаздольных людзей. Усе нашыя стараньні былі надарэмна, і таму памаглі ёй пачкамі ды грашыма. Зоя таксама мае палучэньне зь Нінкай, якая жыве ў Бэрліне з сваім мужам і ўжо мае трое дзяцей. Паводзіцца ёй, відаць, нядрэнна. Дзе Ванда, Дзядзька й Яфімавіч, ня ведаю, бо палучэньне зь Нямеччынай ёсьць вельмі цяжкім. Вось такое ў кароткіх словах нашае жыцьцё. Спадзяюся, што Ты разумееш, чаму мы так цешымся, што маем з Табой спалучэньне. Soina мама пару разоў прысылала Стасюковы лісты, які піша да яе. Да нас ён, натуральна, пісаць ня хоча, бо завялікая асоба. Чытаючы ягоныя лісты, я дзіўлюся, чаму гэта Труман не запросіць яго сабе за дарадцу. У адносінах да нас ён сапраўдная сьвіньня, хоць мы яму нічога не зрабілі. У астатнім сваім лісьце да мамы ён пісаў, што віной ейных пакутаў зьяўляецца Зоя, і яшчэ шмат розных дурніцаў. Таму я Цябе прашу, Ты аб насяму нічога не расказвай. ГІасылаю Табе зьнімкі нашай сям’і. Фатаграфіі крыху не ўдаліся, калі зробім лепшыя, вышлем Табе. На той фатаграфіі, дзе я сяджу із сынам, паспрабуй пазнаць Зою па нагах. Як не пазнаеш, дык напішу Табе ў наступным лісьце. Пішы, дарагі Аляксей, зь нецярпеньнем чакаем Твайго пісьма. Твае Саша, Зоя, Гога і Іра“. Падрыхтоўка да друку й прадмова Лявона Юрэвіча Анатоль Бярозка ПСАЛЬМ137 Верш Анатоля Бярозкі (Мітрафана Рэпкава-Смаршчка) „Псальм 137“ быў напісаны ў верасьні 1939 г. для часопісу „Калосьсе", які выдаваўся ў Вільні. Але верш не пабачыў сьвету, бо Вільню акупавалі Саветы. Часопіс „Калосьсе" перастаў выходзіць, пачаліся арышты й канфіскацыя архіваў. I толькі нядаўна аўтар знайшоў у сябе адзіную копію свайго твору.