Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
33 Савецкія спэцслужбы, а менавіта Міністэрства дзяржбясьпекі, вельмі сур’ёзна паставіліся да дэсанту й вырашылі правесьці радыёгульню й апэрацыю „Ракета". He выдаючы таго, што ўдзельнікі дэсанту былі схопленыя, a „спрыяючьГ ім, прыцягнуць на Беларусь яшчэ дэсантнікаў для іх ліквідацыі. Міхаіл Арцюшэўскі (Фін) адразу быў перавербаваны савецкімі спэцслужбамі, атрымаў псэўданім „Сьцяпанаў" і стаў выконваць розныя заданьні: рабіў радыёперадачы замест забітага 12 верасьня 1952 г. падчас затрыманьня Джо (Кальніцкага). Удзельнічаўу гэтай гульні й Цімох Вострыкаў. Радыёгульня „Ракета“ цягнулася два з паловай гады, амэрыканцам было даслана 73 радыёграмы й адзін зашыфраваны ліст. Так, „амэрыканцы“ патрабавалі, каб удзельнікі групы Вострыкава пастаянна паведамлялі пра сваё перамяшчэньне й заняткі. Сьцьвярджалася, што, напрыклад, Цімох Вострыкаў легалізаваўся ў Баранавічах, у агента „Баянава". Наколькі сур’ёзнай была гэтая гульня з амэрыканцамі, сьведчыць той факт, што пад яе стварылі асобную групу супрацоўнікаў, у тым ліку й „нібыта завербаваных“ Вострыкавым. У картатэку адраснага стала Баранавічаў быўукладзены лісток прыбыцьця на імя Баброўнічага Міхаіла Акімавіча, 1924 г. нараджэньня, зь яго прапіскай на кватэры „Баянава". На выпадак звароту каго-небудзь у адрасны стол наконт адрасу Баброўнічага былі дэталёва праінструктаваныя начальнік адраснага стала й кантралёр, а таксама адпрацаваны зь імі мэтад экстраннай сувязі. У сакавіку 1954 г. Цімох =>
пільнаваў Кім Раманавіч (прызёр спорту)34. Там жа ў Петрыкаве праходзілі нейкае поле й спыняліся ля цесьляроў нейкага будынка. Пасьля наведалі нейкую пустую хату пад №40, здаецца. Думаю, мэта паездкі ў Петрыкаў была паказаць мяне некаму. Няўжо Джо?
Але ж на 20-ты дзень майго арышту, калі зь мяне ў камэры зьнялі наручнікі, паказалі мне фота Джо — нібы мёртвым. Я ўсумніўся. А ў 1953 г. я чуў у калідоры ягоны голас: „Я ж вам сказаў“. Вось тут і гадай, хто больш вінен наконт здрады.
Была паездка і ў в. Багудзянка, да Гутар Тацяны. Пакінуўшы машыну за два-тры кілямэтры ад вёскі, я з маёрам Кузьмом Новікавым35 прыйшлі ў хату Тацяны. Перад гэтым маёр даў мне сумку-загадку, каб я выглядаў як падарожны. Прыйшлі мы ноччу й праседзелі да раніцы. Тацяна часта паўтарала, што яна пра мяне нікому нічога не казала. Я яе прасіў, каб яна й далей — не дай Бог — нікому нічога не казала. Кузьма так нічога й не падкузьміў, хоць і прытварыўся моцна заснуўшым. Калі ж пачало сьвітаць, Кузьма першым выскачыў з хаты. Ён даў магчымасьць застацца сам-насам з Тацянай. Але ведаючы, што я нясу нейкую сумку-загадку, я толькі паківаў галавой і моцна зморшчыўся. На гэта Тацяна толькі войкнула. I я тут выскачыў зь сенцаў. Адыходзячы ад Тацяны пры першай сустрэчы ў 1952 г., як толькі мы прызямліліся, я яе папярэдзіў: „Хто б не прыходзіў ад майго імя, ня вер“. I вось зараз, наведаўшы яе з Кузьмом, я зразумеў, што яна расказала нешта сакрэтнае, бо гэта ейнае „Ой“ — [было гэ-
Вострыкаў адправіў ліст наступнага зьместу: „...Маё становішча Вы знаеце. Наша кантора ў Баранавічах была ліквідавана. Я пераведзены ў ampad „Галоўсельгасбуд" і буду працаваць электразваршчыкам на будоўлях МТС. Зь Петрыкава хутка зьедзем, куды ня ведаю“. Болып падрабязна прарадыёіульню: Валахановнч Н. Нафронтаххолоднойвойны. Органыгосударственной безопасностн Белорусской ССР в 1945—1953 гг. / / ІЦнт н меч Отечества. Мннск, 2006. С. 195—200
34 Кім Раманавіч Рамановіч (нар. 20.10.1930, в. Ског, Віцебская вобл.). Скончыў Магілёўскую школу Міністэрства дзяржбясьпекі СССР, у 1953— 1954 гг. — супрацоўнік 9-га аддзелу 1-га ўпраўленьня МДБ.
35 Казьма Нікітавіч Новікаў (нар. 01.12.1914, в. Межысяткі, Магілёўская вобл.). Падчасвайны — супрацоўнікАсобагааддзелу, СМЕРШуМаскоўскай вайсковай акругі, у 1947—1955 гг. — супрацоўнік 2-га ўпраўленьня МДБ БССР, пазьней працаваўу ГДР.
таму] сьведка36. Потым у 1957—1958 гг. мне стала вядома, што пасьля нашага наведваньня Тацяна бегала ў Наваградак да быўшага савецкага партызана, які займаў пасаду [кіраўніка] нейкага завода, па спраўку, каб засьведчыць сваю дапамогу ў час вайны савецкім партызанам. Яна пра гэта й мне казала: „Я ж іх і карміла, і паіла, і бялізну мыла“.
Апошняя мая паездка была ў Маскву, дзе я сустракаўся зь нейкімі трыма казырнымі тузамі. Са мной быў Грыша (менскі)37, які ўгаварыў мяне ўзысьці на тумбу на Краснай плошчы. Думаю, для фота. Былі мы й на сельгасвыставе.
У Менск прыехаліўкватэруля стадыёна38. Жылі ўтраіх: я, Фін і Кім. На кватэру заходзіў палкоўнік39, апошнім разам ён казаў: „Некаторым прыйдзецца паехаць на Захад“. Праіснаваў я там дзевяць месяцаў разам зь Фінам і Кімам. Кім даў мне зразумець, што Фін у турме падчас праіулкі ледзь не разьбіўся самахоць аб сьценку. Было сказана дзеля таго, каб я паверыў адносна нібы аднолькавага лёсу мяне зь Фінам. Але ў апошні час Фін пачаў данімаць мяне зьдзекам з роднай мовы. За гэта я абазваў яго дурнем. Думаю, Фін выконваў заданьне КГБ, якое ведала маё балючае месца. Тут жа Кім часта пакідаў свой пісталет у паліто. Гэта, пэўна, для мае праверкі, чым я дыхаю. 3 гэтае кватэры мяне аформілі чамусьці ў 9-ты клас вячэрняй школы. Мусіць, толькі таму, што там вучыўся нейкі Маслоўскі. Там я быў пад прозьвішчам Грыбоўскі. У клясе я быў пад наглядам вучаніцы Сіваковай. ГІры дапамозе Фіна я пазнаёміўся з Пракаповіч Аняй, якая жыла на той самай (а можа
36 Напэўна, маецца на ўвазе візыт да Тацяны Гутар 30 кастрычніка 1952 г. апэратыўнага супрацоўніка, які прыйшоў ад імя Цімоха Вострыкава. Яна аддала яму рэчы, пакінутыя Вострыкавым, і грошы. Зь іх іо тыс. савецкіх рублёў узяў апэратыўны супрацоўнік, a 10 тыс. рублёў пакінуў Тацяне Гутар.
37 Напэўна, маецца на ўвазе Грыгоры Еўдакімавіч Зіновіч (нар. 16.09.1923, ст. Гарочычы, Гомельская вобл.). У1948—1954 гг. супрацоўнік і-га, а потым 2-га ўпраўленьня МДБ, працаваў потым у сіруктурах КДБ, Упраўленьня КДБ на Менскай вобл. У1952—1954 гг. адзін з куратараў Вострыкава й яго групы.
38 Кансьпіратыўная кватэра „Нёман“.
39 Напэўна, маецца на ўвазе або Канстанцін Грузьдзёў (нар. 1916, в. Тарханава, Іванаўская вобл., Расея), натойчаснамесьніккіраўнікаг-гаўпраўленыія МДБ БССР, або палкоўнік Дзячко (Дзечка) — міністар унутраных справаў Беларусі, які таксама браўудзел у апэрацыі.
побач) кватэры, дзе кватэраваў дагэтуль прафэсар Барысаглебскі. Вось жа, калі я зразумеў, што са мной вядзецца вялікая ігра з мэтай заланцужыць такіх жа жаўтароцікаў, як мы, згадзіўся на адважны крок — расказаў Ані Пракаповіч, што я ніякі там не студэнт, а выпушчаны з астрогу. Гэтак я зрабіў, каб КГБ паставіла на мяне выйгрышную карту на кон. Іншымі словамі, каб мне паверылі, што я на 100% пагарэўшы й буду шчыра служыць КДБ, бо баюся амэрыканцаў. Калі ж мяне потым пыталі, навошта я гэтак зрабіў, я адказаў: „Баюся ехаць на Захад“.
Але КГБ чамусьці праз 20—30 дзён закрыла мянеў каземат. Праўда, рэжым увялі аблегчаны. Потым зьвялі мяне з Бэнам, у адну камеру. Там нас часта наведваў Кім, які забясьпечваў літаратурай. Хіба што Менск ня ведаў, што з намі рабіць: мы ж усе былі пад уладай Масквы. Потым рэжым стварылі турэмны.
Гэтак мы разам з Бэнам праседзелі аж да кастрычніка 1954 г.4°, калі адбыўся суд і нам далі 25 гадоў кожнаму. Нас этапіравалі ў Мардовію41, дзе мы прабылі разам з Бэнам да 1963 г. Мяне часта выклікалі да кума (апэрупаўнаважаны), які паказваў мне нейкія фота дзеля апазнаньня. Бэн пра гэта мне нічога не апавядаў. Гэтаксама чамусьці туманна апраўдваўся за няяўку на сустрэчу ля пошты ў Наваградку. Толькі сказаў, што яго схапілі на мосьце.
Апошнім часам кагэбіст маёр Сьвешнікаў выклікаў нас дваіх з Бэнам у свой кабінэт. Я неяк прайшоў гулка са стукам, а Бэн чамусьці сьцішана42. Пытаўся пра ўмовы жыцьця й тое-сёе. Гэтак мы й не зразу-
40 Суд Ваеннага трыбуналу Беларускай ваеннай акругі прайшоў 10—14 лістапада 1955 гУ Менску. У1996 г. справа была перагледжана, але Цімох Вострыкаў і Генадзь Касьцюк не падпадалі пад дзеяпьне Пастановы Вярхоўнага Савету аб рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920—1980-х гг. У дачыненьні да Міхася Арцюшэўскага крымінальная справа была прыпыненая яшчэ ў 1956 г.
41 Сыстэма лягераў у Мардовіі называлася Дубраўлаг і аб’ядноўвала некалькі калёніяў для „палітычных".
42 Магчыма, пра гэта больш ясна выказаўся Цімох Вострыкаў у інтэрвію Севярыну Квяткоўскаму: „Штурмавалі мяне пастаянна, хацелі „ссучыць“ (супрацоўніцтва з адміністрацыяй)... А гэта рабілі так. Мяне кожную пятніцу выклікалі да „опэра“, ён сядзеў там, куды прывозілі новы этап. Рабілі гэта для таго, каб мае хлопцы падумалі, што я з опэрам супрацоўнічаю. I вось аднаго разу я прыходжу й стукаю нагой, абутай у валёнак, у дзьверы. Опэр пытае: „Па што стучыце?"Я адказваю: „Дык =>
мелі, чаго ён ад нас хацеў. Толькі, праўда, хацеў, каб мы напісалі раскаяньне. Намякаў і на памочніка-сакратарку й на асобы пакой зь ёй дзеля афармленьня раскаяньня. Але мы, выйшаўшы з пакоя, доўга размаўлялі на гэту тэму. Я схіляў Бэна на тое, каб не пісаць, на што ён, здаецца, згадзіўся.
Там у Мардовіі мы здымаліся ў нейкім кіно зь Менску. Пасьля такіх працэдур Бэн хутка захварэў — забалела паясьніца. Хвароба за тыдзень надта разьвілася, і ён ня мог нават згінацца. Пасьля чаго рашыў наведаць санчасьць, дзе фэльчарам працаваў Еўдакімаў Мікалай (зьняволены). Праяго мнерасказалі, што ён быўу савецкіх партызанах. I вось ён, фэльчар-зьняволены, зрабіў Гену блякаду, пасьля чаго той ня змог хадзіць, і яго тут адправілі ў лягерную больніцу. Гэта было восеньню 1963 г. Больш я яго ня бачыў. Мне стала вядома, што ён ляжаў пастаянна на сьпіне, і ягонае цела стала адпадаць. Да яго ў больніцу прыяжджаў брат Віктар, каторага ў 1954 г. выклікалі на наш суд у Менск, дзе ён быў як бы сьведка, і там ён паскандаліў з пракурорам.
Вылечыць Гену можна было, каб адправілі ў Ленінград. Мушу зазначыць, што перад сваім захворваньнем Гена часта вячэраў з масьцерам (сука43) Івановым Барысам Конанавічам (ён пасьля вызваленьня ў 1970 г. паехаўу Рыгу), там яны [елі] трусяціну (найболып галовы) і запівалі гарбатай невядомага гатунку. Тады Гена працаваў масьцерам. Да людзей адносіўся добра — па-беларуску. Пра тое, што яго тады-сяды дзёргалі да кума, мне ён не распавядаў, хоць напэўна, бяз гэтага не магло быць. Празь дзесяць месяцаў Гены ня стала. Сам я чуў ад старшыні (наглядчыка) Шведа злосныя словыўбок Гены: „У, шпіён!“ А ён жа са Шведам быў у нармальных адносінах. Такім чынам, Касьцюка Генадзія Адамавіча згнаілі на ложку наўмысна. Па прычыне захворваньня мяне разоў іо на працягу 6—7 гадоў выклікалі да „кума“, дзе кожны раз сядзеў нейкі прыежджы невядомы. I кожны раз нібы мімаходзь задавалі адно й тое ж пытаньне: ,Д ад чаго ён захварэў?“ Я ж заўсёды адказваў: „А, хвастун Гена, усё не жадаў цёпла апранацца, вось і прастыў“ і г. д. Думаю, што мае словы запісвалі на плёнку. Сапраўднага працэсу захворваньня й лячэньня я не апавядаў. Такім чынам мае словы, як сьведкі-нязнайкі ім (КГБ), я зрабіў такі вывад, былі надта