Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Наведваю празь цікавасьць касьцёл і царкву. Касьцельная амвона сталася палітычнаю трыбунаю, і ксяндзы не адрозьніваюць у сваіх казанях спраў касьцёла, веры ад спраў дзяржавы. Касьцёл і дзяржава — адно суцэльнае і адно другое ўспамагае, і па-над гэтай супольнасьцю стаіць воля неба. Натоўп фанатызуецца. Па выхадзе з касьцёла моладзь трымае гуртаваньне каля ўсялякіх вайсковых мундураў, старэйшыя па цывільнаму трымаюцца аддзельна і гутараць па-беларуску. Царква поўна народу. Людзі моляцца і уздыхаюць. Адчуваецца прыгнеча-
насьць і духовы цяжар. Сьвятар выступае з пропаведзямі, і то вельмі шэрымі, і як ягоныя пропаведзі па дынаміцы адступаюць ад польскага каталіцкага ксяндза!
Горад цісьне мне на псыхіку. Цяжкія думы налягаюць на душу алавяным цягарам. Вуліца і зьмест рэчаіснасьці мяне гоняць за горад. Бражу адзін, пакінуты і непатрэбны. Яку адной, такіўдрутой рэчаіснасьці знайсьці сабе мейсца не магу, і жудасьць ахоплівае пры думцы, што і не знайду. Барацьба. Усё гэта павінна быць зьнесена, і на гэта ёсьць лёгіка і патрэбна сіла, галоўным чынам сіла духа і зразуменьне неабходнасьці гэтае барацьбы.
Газэты падаюць весткі аб посьпехах польскага войска, і што палякі ўжо ў Менску. Хачу выяжджаць дадому. He дазваляюць. Просьбы мае становяцца ўсё штораз настойліва, і ў канцы канцоў еду. Праходнае пасьведчаньне на руках з даручэньнем паведамленьня мясцовае камэндатуры ў Менску. Гэта больш для фармальнасьці. Дзякую за гасьціннасьць і саджуся на цягнік, хаця ў прахадным сказана „без абцяжаньня чыгуначнага транспарту“. Да Баранавіч нармальнае курсаваньне цягнікоў. Далей прыпадкавае. Ноч каля Стоўпцаў. Хаатычная страляніна. Цягнік перад ушкоджаным мостам. Злажу і іду знаёмымі ад дзяцінства сьцежкамі. Вось і Нёман. У грудзях сьціскаецца. Што застану дома?
Дома ў круту сям’і. За месяцы валочаньня ўздыхнуў поўнымі грудзямі. Польская адміністрацыя залажыла і ў нас свае падваліны і сіліцца абаперціся на насельніцтва. Кідаецца ў вочы падбор на лучнікаў156 самы найгоршы і беспрынцыповы элемэнт спасярод беларускага адсева. Каля новапаўсталых установаў круціцца некалькі п’яніц, дэвізам якіх можа быць чарка з хвастом селядца, і ці гэта будуць даваць рукі з усходу, ці з захаду, мераецца, у чыіх руках будзе большы хвост селядца. Сумны аб’яў, але ён здабыў сабе права грамадзянства ня толькі ў нас, але гэта можна спаткаць многа дзе і па-за намі. Чалавек інтэлектуальнага зьместу польскаю адміністрацыяю зараз жа быў адсунуты і палічаны, як ворагі новага польскага правапарадку. Зноў выплыў і тут засьцянковы шляхціч і стаўся апорышчам прыбылае ўлады. У адносінах да праваслаўнага беларуса стаў вельмі актыўна варожы і ўсімі спосабамі карыстаўся зь неагранічанае самаволі і дапякаў народу.
Рэгіструюся. Прыбыцьцё маё ведама новым уладам, і мяне ў „камэндзе“ разглядаюць зь цікавасьцю. Сухія і даволі іранічныя выношу
156 Так у арыгінале. Магчыма, маюцца наўьазе „Iqcznicy" — сувязныя, кур’еры.
погляды ўзброеных шляхцічаў. Выходжу дадому паўнапраўным грамадзянінам. Ня маю абовязку рэгістравацца ў паліцыі. Пры выхадзе на вуліцу адчуваю, што новая ўлада мяне адціскае ад удзелу ў грамадзкім жыцьці, і ім патрэбны такія, якіх я спаткаў на ганку „камэнды"; яны даюць сьведчаньні і складаюць характарыстыкі аб наведвальніках устаноў.
Уся касьцельная палітыка занурылася ў комжах157 у справы адміністрацыі, і ў часе парахункаў абок засьцянковага шляхціча ксёндз стаў найбольшым грамадзка-палітычным аўтарытэтам і выносіў свае прыгаворы. Зразумелая рэч, што ўсё настаўлена было на мернік інтарэсаў касьцёла і польскае дзяржавы, і ў гэтых пытаньнях права было перадусім на баку каталіка і прызнаючага сябе за паляка. Сумна і крыўдна адчуваў сябе на родным паселішчы. Многае пачало выплываць з нашае мінуўшчыны і пераконвала, што падзеі нашага дня пад новаю акупацыяю маюць пакравенства з выпадкамі 17 стагодзьдзя. Беларусь па замыслу палякаў калёнія...158
Падрыхтоўка да друку й камэнтары
Аляксандра Пашкевіча
157 Так у арыгінале. Увогуле „комжа“ — гэта кароткае (да сярэдзіны сьцягна) сьвятарскае ўбраньне зь лёгкай белай тканіны.
158 На гэтым тэкст успамінаў абрываецца.
Архіваліі: успаміны
Цімох Вострыкаў
МАЯ СПОВЕДЗЬ
Цімох Вострыкаў нарадзіўся 28 жніўня 1922 г. у в. Баршчоўка Церахоўскага раёну тагачаснай Гомельскай губэрні' ў заможнай сялянскай сям’і2. Яго бацька адмоўна ставіўся да савецкай улады, прынцыпова не ўступаў у калгас, за што неаднаразова перасьледаваўся ўладамі. У1939 ён быў асуджаны на тры гады зьняволеньня за агітацыю супраць калгаснай сыстэмы.
Цімох Вострыкаў працаваў электразваршчыкам у Гомлі, настаўнічаў у Маларыцкім раёне. 3 пачаткам нямецка-савецкай вайны быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію й пасланы рыць акопы на Смаленшчыне. Празь некалькі тыдняў дэзэртаваў ды вярйуўся на радзіму. У пачатку 1942 г. паехаў добраахвотнікам у Нямеччыну. „Тры месяцы працаваў там электразваршчыкам, але, пабіўшыся зь немцам у лазьні, рашыў уцякаць ад кары: я яго добра адмяцеліў... I я празь біржу працы й празь перакладчыка сумеў дастаць дакумэнты хворага, зь якімі вярнуўся дахаты“3. Потым была праца на бацькоўскай гаспадарцы, прызыў у карны атрад: „...на другі дзень я ўцёк у камэндатуру, дзе паводле маіх дакумэнтаў па хваробе мяне адпусьцілі дахаты. Бралі потым у паліцыю, але я зноў жа ўцёк разам з аднавяскоўцам. А тут і
1	У1919—1926 гг. Гомельская губэрня ўваходзіла ў склад РСФСР, сёньня Баршчоўка — у Добрускім раёне Гомельскай вобласьці.
2	Падрабязныя ўспаміны пра даэміграцыйны пэрыяд жыцьця прыводзяцца ў лісьце да Янкі Запрудніка, зьмешчаным у: Запруднік Я. Дванаццатка: Дакумэнталыіая аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью-Ёрк: БІНІМ, 2002. С. 478—482.
3	Ліст Ц. Вострыкава да Я. Запрудніка // Запруднік Я. Дванаццатка... С. 481.
4	Тамсама.
адступленьне немцаў настала..."4 Потым, паводлеягоныхсловаў, была служба ў паўваеннай частцы СС Пфляўм, вываз на працы ў Нямеччыну. Пасьля сканчэньня вайны Цімох Вострыкаў апынуўся ў Беларускай гімназііўМіхэльсдорфе: „Тут, у гэтай гімназіі, я стаўся сьведамым патрыётам Бацькаўшчыны, бо тут было створана нацыянальнае асяродзьдзе“5.
Устудзені 1948 г. Цімох Вострыкаўразам зь іншымі адзінаццацьцю беларускімі хлопцамі выехаў на заробкі на вугальныя капальні ў Вялікабрытанію, дзе адпрацаваў два з паловай гады. У1950 г. сябры ,Дванаццаткі“ атрымалі магчымасьць здабыць вышэйшую адукацыю ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія).
Адвучыўшыся паўтара году ў Фізкультурньім інстытуцеЛювэнскага ўнівэрсытэту, Цімох (на эміграцыі —Міхась) Вострыкаў вырашыў вярнуцца на Бацькаўшчыну як удзельнік амэрыканскага дэсанту. Вострыкаў пакінуў Лювэн і перабраўся ў амэрыканскую разьведшколу ў Бад-Вэрысгофэне. Учынак гэты ня быў неардынарны: амэрыканскія й брытанскія дэсанты на савецкую тэрыторыю былі ў той час звычайнай справай. Пытаньне ў іншым: што шгпурхала хлопцаў на гэтыя авантуры?Шантаж? Некаторыя дэсантнікі падчас вайны знаходзіліся або ў паліцэйскіх фармаваньнях, або ваявалі ў падразьдзяленьнях СС і тэарэтычна маглі сутыкнуцца з праблемамі на Захадзе. Прага грошай? Удзельнікі дэсанту Вострыкава павінны былі атрымаць штомесячна 213 даляраў, што ўдвая перавышала заробак імігрантаў у ЗША і ў некалькі разоў стандарт жыцьця беларускага эмігрсгнта ў Эўропе. Цімох Вострыкаў сьцьвярджаў, што зрабіўся ўдзельнікам згаданага дэсанту „дзеля зьдзяйсьненьня нечага карыснага для свайго беларускага народу“. Ці была гэта адзінаяі галоўная матывацыя — сёньня цяжка меркаваць. Магчыма, хлопец зразумеў сваю памылку, калі сутыкнуўся са слабой падрыхтоўкай будучьцх дэсантнікаў і яшчэ ў Нямеччыне зьвярнуўся зь лістом да свайгосябрыПаўлыУрбана,напісаўшы,каб„яны ня ўвязваліся ў падобны круцень. [...]Карысьць жа для свайго народу — я пісаў — яны змогуць куды большую прынесьці як вучоныя на Захадзе"6.
Фінал вядомы. Празь чекалькі дзён пасьля дэсанту ўдзельнікі групы былі арыштаваныя. Цімох Вострыкаў даводзіў, што ўсіх выдаў Фін (Міхась Арцішэўскі). Дасьледчык Ігар Ваулахановіч, выкарыстоў-
5 Ліст Ц. ВострыкавадаЯ. Запрудніка...
6 Гл. зьмешчаны ніжэй тэкст успамінаў Цімоха Вострыкава.
2б2
ваючы зьвесткі з судовай справы з архіву КДБ — супрацоўнікам якога ён зьяўляецца, — даводзіць, што менавіта Вострыкаў здаў астатніх удзельнікаў дэсанту пасьля таго, як быў арыштаваны на менскім вакзале.
Што б ні адбылося ў верасьні 1952 г., але наступствы дэсанту былі трагічныя: адзін з удзельнікаў быў забіты, другога адразу перавербавалі (або ён быў раней завербаваны) савецкія спэцслужбы, зь Цімохам Вострыкавым і яго напарнікам Генадзем Касьцюком супрацоўнікі МДБ „працавалі“ цягам двух з паловай гадоў, спрабуючы перацягнуць на свой бок, увайсьці ў давер да амэрыканцаў і справакаваць новыя дэсанты. Але нешта не спрацавала, амэрыканцы ці не паверылі ў радыёгульню, ці іх не зацікавіў лёс групы Вострыкава. У выніку Цімох Вострыкаў і Генадзь Касьцюк атрымалі па 25 гадоў лягераў. Аўтар успамінаў адседзеў у Дубраўлагу — сыстэме папраўча-працоўных лягераў для палітычных зьняволеных у Мардовіі — 20 гадоў. I ў лягеры, і пасьля выхаду зь яго жыў пад пастаянным наглядам КДБ, які кантраляваў літаральна кожны крок. У сярэдзіне 1990-х Цімох Вострыкаў зьвярнуўся з просьбай абрэабілітацыі, але Вярхоўны суд адмовіў.
He адступаліся ад Вострыкава і ў апошнія тыдніягонага жыцьця. У кастрычніку 20072. яго наведалі супрацоўнікі ОНТі ўжо нямоглага здымалі для дакумэнтальнага фільму „Рэзыдэнт двухразьведак" (рэжысёр Ксенія Бахарава). Фільм паказалі на канале ОНТ 9 лістапада7.
14 лістапада 20072. Цімох Вострыкаў памёр.
Успаміны Цімох Вострыкаў напісаў у лютым 1993 г. і неўзабаве перадаў у Нью-Ёрк. Арыгінал захоўваецца ў Беларускім інстытуце навукі й мастацтва, а ўвосень 2006 г. копія была перададзеная ў Менск. У арыгінале ўспаміны ўяўляюць сабою дзевяць лістоў рукапіснага тэксту, напісанага з абодвух бакоў з папраўкамі і ўдакладненьнямі, зробленымірукой самога аўтара. Мэмуары напісаныя па-беларуску, але двума паралельнымі, часам у межах аднаго абзацу, правапісамі: акадэмічным і клясычным. Для публікацыі ў „Запісах“ правапіс быў уніфікаваны, але асаблівасьцімовы сіўтара перавсіжна захсіваныя.