Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
У студзені 1952 г. я — Вострыкаў Цімох Якімавіч — выказаў жаданьне пакінуць Лювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія), дзе я вучыўся на II курсе8,
7 Падрабязьней пра фільм у рэцэнзіі „Рудак А. Дабро зноў перамагло“ на сайце: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=13010.
з мэтай вярнуцца на Бацькаўшчыну дзеля зьдзяйсьненьня нечага карыснага для свайго беларускага народу.
Хутка я апынуўся ў Бад-Вэрысгофэне ў Баварыі на кансьпіратыўнай кватэры, дзе сустрэў Джыма (клічка). 3 Бэльгіі прыехалі мы ўдвох з Джо (Кальніцкім)9. Калі я растлумачыў Джыму адносна свайго намеру паехаць на Бацькаўшчыну аднаму, той сказаў: „Зараз ужо позна, бо калі трапіш у рукі КГБ, то й мяне выдасі". Выходзіла, што нам трэба было ехаць разам. У хуткім часе нас пачалі навучаць парашутнай справе. Але калі мы пачалі скакаць з вышкі, стала зразумела, што слова „ехаць“ трэба замяніць на слова „ляцець“. Так мы ўтрох: я, Джым і Джо — былі навучаны таму-сяму — і нічаму...
За гэты час да нас прывозілі пасьлядоўна яшчэ двух хлопцаў (Пола й Эрыка10 — таксама клічкі), але кожны праз два-тры месяцы ляцець адмовіўся. Групу з трох чалавек не сфармавалі. I вось у траўні 1952 г. рашылі нас траіх перакінуць на Бацькаўшчыну. Але ў самы апошні дзень Джым ляцець адмовіўся. Было заданьне яго застрэліць, але што сталася зь ім, я ня ведаю, і акцыя вылету была сарвана11.
8 Цімох Вострыкаў зь лета 1950 г. па студзень 1952 г. вучыўся ў Фізкультурным інстытуце Лювэнскага ўнівэрсытэту.
9 Зьвесткі пра дэсант і саміх удзельнікаў дэсанту Восгрыкава найбольш поўна падаюцца ў кнізе: Валахановнч Н. Антнсоветское подполье на террнторнн Беларусн в 1944—1953 ггМннск, 2002.
Джо (Міхаіл Кальніцкі) нарадзіўся ў 1922 (1924) гг. у в. Доўгая Дубрава Жыткавіцкага раёну.Гомельскай вобласьці. Падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі, у 1943 г. выехаў у Нямеччыну, пасьля вайны жыў у Бэльгіі, працаваў у капальнях. Паводле зьвестак Вострыкава, быў кіраўніком аддзелу Саюзу беларусаў Бэльгіі ў Льежы.
10 Паводле Ігара Валахановіча, Эрык — гэта мянушка В. Гремяка („Антнсоветское подполье...". С. 46). Магчыма, гаворка ідзе пра беларускага грамадзкага дзеяча ў Вялікабрытаніі Ўладзімера Грамяку. Таксама на кансьпіратыўную кватэру быў зьмешчаны агент Олов — так у Валахановіча, А. Шетько. Магчыма, маецца на ўвахе Аляксандар Шацько — яшчэ адзін беларускі грамадзкі дзеяч у Вялікабрытаніі.
11 Паводле Ігара Валахановіча, Джым — гэта Якуб Амор (Кастусь Кадушка) — адзін з актыўных удзельнікаў беларускага грамадзкага жыцьця ў Вялікабрытаніі. Паводле некаторых іншых зьвестак, Кастусь Амор (Кадушка) сапраўды знаходзіўся ў амэрыканскай разьведшколе ў 1952 г. і ўрэшце адмовіўся ляцець у Беларусь у складзе разьведгрупы. За гэта хлопца кінулі =>
За час кантакту з Джымам я таксама даведаўся, што нейкі наш зямляк, які праходзіў навучаньне там жа ў Бад-Вэрысгофэне, трапіўу цэпкія лапы КГБ. Я падумаў пра Янку Філістовіча, якога сустракаў у інтэрнаце Лювэнскага ўнівэрсытэту12. Яшчэ ад Джыма я даведаўся, што шматлікія хлопцы розных нацыянальнасьцяў трапляюць у тыя ж цэпкія рукі КГБ. 3 гэтай прычыны Джым намерваўся ампутаваць сваю руку, каб замаскіравацца пад салдата-франтавіка.
Усе гэтыя й іншыя страхі прымусілі мяне падчас абучэньня задумацца над нашай кансьпірацыяй, і я зразумеў, што:
а)	трэнэр Нік (амэрыканец) абучаў нас прымітыўна: падчас пераходу ў лесе рэкамэндаваў скакаць ад дрэва да дрэва з аглядкай, з чым я не пагаджаўся;
б)	наша кансьпіратыўная кватэра праглядвалася з суседняй кватэры — гэта я заўважыў у бінокль;
в)	немка з Чэхіі, з каторай я танцаваўу бары, сказала мне, што мой сябра Джо на бэльгійца не падобны, за каго ён, як і я, сябе выдавалі.
Яшчэ яна расказала, што на нашай кватэры жылі яшчэ некалькі групаў, да нас падобных, і ўсе яны былі з Усходняй Эўропы. Таму яна й
=> ў турму, пасьля вызваленьня адкуль ён зьехаў у Бразылію. Ёсьць інфармацыя, што адной з умоваў вызваленьня была забарона на жыхарства ў ЗША і краінах Эўропы. У выніку Кастусь Амор (Кадушка) жыў у Сан-Паўлу, падтрымліваў абмежаваныя кантакты зь некаторымі былымі сябрамі-беларусамі. Кантакты спыніліся пасьля 1976 г.
12 У Лювэн Янка Філістовіч прыехаў з Парыжу 21 сакавіка 1951 г. „Філістовіч прабыў у Лювэне нядоўга, да 9 травеня. Трымаўся ён неяк збоку ад грамады, выглядаў самотным, у нашу супольную дзейнасьць не ангажаваўся, сваімі плянамі не дзяліўся. Рэтраспэктыўна ўжо, можна дадумоўвацца, што далейшая ўнівэрсытэцкая навука не была ў ім на першым пляне. У кнізе „Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста" (выд. „Наша Ніва“, Менск, 1997, б. 42) Аляксандар Лукашук падаеяго словы з савецкага пратаколу: „У сакавіку 1951 г.... я прыехаў у Лювэн і быў залічаны на 4-ты курс гістарычнага факультэту". Можа, ён так і казаў, але на чацьверты курс ён ня мог быць залічаны, бо ня меў для гэтага дастатковай асьветы, і не прыгадваю, каб ён хадзіў на заняткі. Лювэн для яго быў, відаць, месцам роздуму перад вялікай пастановай“(ЗапруднікЯ. Дванаццатка... С. 145.). Янка Філістовіч быў скінуты ў Беларусь у верасыгі 1951 г., a трапіўу рукі спэцслужбаў роўна праз год, у верасьні 1952 г., калі групу Вострыкава ўжо схапілі.
не паверыла, што мы бэльгійцы. Дый выгляд Джо быў далёка не бэльгійскі. Але калі афіцыянт зьвярнуўся да Джо па-француску, то апошні сам сябе разаблачыў13. (Я ж праходзіў за валонца14, і з мовай быў поўны парадак.) Такім чынам мы „гарэлі“. Амэрыканцы пра нашую кансьпірацыю зусім ня дбалі. Выходзіць, для іх мы былі абышто.
Пасьля я запатрабаваў палепшыць нашу кансьпірацыю й абучэньне, боў праціўным выпадку маіу адмовіцца ляцець. Але гэтага яны рабіць не хацелі, і мой ультыматум быў расцэнены як адмова ляцець. Гэтак цягнулася тры дні, на працягу якіх мяне не выпускалі з кватэры. Але ўзважыўшы становішча супрацоўніцтва БНР з амэрыканцамі (найперш, фінансы)15, я даў, нарэшце, згоду ляцець. Пасьля гэтага да нас далучылі яшчэ двух чалавек: Фіна (Міхася Арцюшэўскага)16 і Бэна17
13 Тут маецца на ўвазе, ня змог адказаць па-француску — на мове ў той час тытульнай нацыі.
14 Г. зн. францускамоўнага бэльгійца. Напрыклад, абсалютная большасьць беларусаў, што навучаліся ў Лювэнскім унівэрсытэце, у тым ліку й Цімох Вострыкаў, запісаліся на францускамоўную плынь.
15 У студзені 1951 г. Дзярждэпартамэнт ЗША ініцыяваў паўстаньне Амэрыканскага камітэту вызваленьня народаў Расеі. Камітэт, галоўнай задачай якога было стварэньне адзінага каардынацыйнага цэнтру змаганьня народаў Расеі супраць бальшавізму, завязаў шчыльныя кантакты з эмігранцкімі арганізацыямі ў ЗША й Заходняй Эўропе, найперш з прадстаўнікамі паваеннай эміграцыі. У жніўні 1951 г. на зьезьдзе ў Штутгарце пры спрыяньні Амэрыканскага камітэту быў створаны Саюз вызваленьня народаў Расеі (СВНР), а ў лістападзе 1951 г. у Вісбадэне заключанае пагадненьне аб супрацоўніцтве. Свае подпісы пад дакумэнтам паставілі прадстаўнікі 12 эмігранцкіх арганізацыяў, у тым ліку ад імя Рады БНР Барыс Рагуля.
16 Міхась Арцюшэўскі (нар. 1925, в. Дрочава Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобл.). У 1943 г. вывезены ў Нямеччыну. У сакавіку 1945 г. вызвалены амэрыканскімі войскамі й залічаны на працу ў санчастку, потым працаваў мэханікам у гаражы. У 1946 г. вырашыў вярнуцца ў Савецкі Саюз, але перадумаў, пабаяўшыся, што будзе перасьледаваны за тое, што быў у амэрыканскай арміі. (Паводле: Валахановнч Н. Антнсоветское подполье... С. 44-45-)
17 Цімох Вострыкаў і Генадзь Касьцюк лічыліся разьведчыкамі, Міхась Кальніцкі — старшым радыстам, Міхась Арцішэўскі — запасным радыстам.
(Генадзя Касьцюка)18.
Падчас кантакту зь Фінам мне стала вядома, што ў Лёндане, дзе прэзыдэнт БНР Мікола Абрамчык рабіў даклад, Фін сарваў урачыстасьць, падбухторыўшы сяброў пакінуць залю. Гэтаксама ён мне прызнаваўся, што ў 1945 г.. калі ён апынуўся ў ГДР19 дзеля рэпатрыяцыі на Бацькаўшчыну, яму ўдалося ўцячы на Захад, у ФРГ2°, адкуль потым пераехаў у Англію. I яшчэ да ягонай характарыстыкі. У лесе, калі я сказаў, што Масква забараняла нашу мову, ён назваў мяне нацыяналістам. Часта ён выказваў крыўду ў адрас Рагулі, і рабіў гэта са злосьцю. Думаю, яму хацелася ведаць нашы адносіны да Рагулі. Ці не прашчупваньне гэта было? Як ніхто з нас наконт ягонай злосьці нічога не казаў. I, нарэшце, апошняя заўвага. Калі мы падпісвалі працэнты адлічэньня з нашай стаўкі21 (213 даляраў у месяц)22 у карысьць БНР, то Фін першым падпісаў толькі на 13%. Я ж — на 25%. Пасьля Барыс Рагуля чамусьці ўгаварыў мяне зьнізіць стаўку. Пра адносіны Фіна да беларускай справы Рагуля, безумоўна, ведаў. Але паўстала пытаньне: чаму ж тады Рагуля дазволіў Фіну ўзяць удзел у такой сур’ёзнай акцыі?
I, вось, добра прадумаўшы ўсё гэта, я стаўся моцна перакананым, што нашыя хросныя бацькі лічылі нас за баласт. Таму я напісаў у Бэль-
18 Генадзь Касьцюк (нар. 1922, в. Ждановічы, сёньня Наваградзкі раён). Падчас нямецкай акупацыі працаваў сакратаром, рахункаводам у валасной управе ў Ждановічах, з 1943 г. — у Наваградзкім швадроне Барыса Рагулі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў далучаны да 30-й нямецкай дывізіі, потым — у 13-м батальёне СС. Пасьля вайны жыў у Даніі, затым пераехаў у Парыж, браў удзел у працы Беларускага нацыянальнага аб’яднаньня моладзі (кіраўнік — Янка Філістовіч), узначальваў аддзел у Парыжы. (Паводле: Валахановнч Н. Антнсоветское подполье... С. 44—45.)
19 Тут, у савецкай акупацыйнай зоне.
20 Найхутчэй, зьехаў у брытанскую акупацыйную зону.
21 Кожны дэсантнік таксама быў застрахаваны на ю тысячаў даляраў.
22 Заробак беларускага эмігранта ў ЗША ў пачатку 1950-х складаў, у залежнасьці ад працы, ад іоо да 150 даляраў у месяц. Але ў Эўропе, напрыклад, у Нямеччыне й Бэльгіі, заробкі быліўнекалькіразоўменшыя. ІІапрыклад, сярэдні заробак рабочага на нямецкім прадпрыемстве складаў 200—250 марак у месяц, што раўнялася прыкладна 40—50 далярам ЗША. Таму стаўка ў 213 даляраў была досыць высокай.
гію пісьмо да майго сябры Паўлы Урбана23, паведамляючы пра нізкую якасьць абучэньня й ненадзейнасьць нашага становішча на Бацькаўшчыне. Прасіў, каб ён і ягоныя сябры-студэнты не ўвязваліся ў падобны круцень. Карысьць жа для свайго народу — я пісаў — яны змогуць куды болыпую прынесьці як вучоныя на Захадзе. Гэты ліст я адаслаў са Штутгарту.