Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Ехалі моўчкі. Мой сатаварышч сядзеў, панурыў голасам. Відаць, было яму вельмі горка. Правялі мы зь ім разам усю Галгофу ў бальшавікоў. Быў прапольскі настаўлены і хваліў палякаў з усіх сілаў і прадракаў сьветлае будучае для Беларусі ў межах супольнае дзяржавы. У Смаленску даходзіла да вельмі гарачых сутычак. Нэрвы трохі супакоіліся, і я запытаўся толькі: — А што? — Быў кароткі адказ: Вайна. — I нічога больш. Канваір пачуў гутарку, пачаў без пытаньня расказваць, што ёнулан, але няма коней. Коннаму строю не вучыўся, але калі „не фасуе“ каня, то будзе ня горш езьдзіць за пана „ротмістра“, і пачаў расказваць аб надыходзячых транспартах з усяго сьвету і выводзіць, што сьвятовыя парадкі апіраюцца толькі на існаваньні Польшчы, і дзеля гэтага Амэрыка і ўсе краі толькі і пытаюцца, што Польшчы патрэбна, і Польшча ня хоча ад кожнага браць. Гэта фанатычная белебярда пачала трохі весяліць, і паступова мысьль пачала адыходзіць ад кашмару.
Сустракалі рэдкія паселішчы і вельмі мала народу. Гэта была тут перадавая лінія акопаў, і немцы выселілі ўсё насельніцтва. Народ патрохі варочаецца на родныя палеткі, і кідаецца ў вочы, што пры набліжэньні транспарту ўсе стараюцца аддаліцца, і іх, паміма звычаю, не цікавяць здарэньні на дарозе. Страшэнна горкі асад на душы ад бравуры пана „ротмістра“. Нацешыўся ён уволю і моўчкі ехаў. Часамі, як бы прачынаўся, шпорыў нявіннага каня, пушчаўяго ў кар’ер на блізкі ўзгорак і там у напалеонаўскай рысоўцы прапушчаў спанявераны абоз міма сваіх вачэй і плёўся ззаду. Пры спатканьні кожны не хацеў спатыкац-
149 Трэцяга траўня палякі адзначаюць гадавіну Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, прынятай у 1791 г.
ца поглядамі і адварочваліся. Колы затарахцелі па наваградзкіх бруках. Сьляды нядаўняе зяцяжное вайны зіялі на кожным кроку: калючы дрот, у хатах былі стайні. Усё было прытарнована да вымогаў вайны. Пасярод развалін і запусьценьня красаваліся прыгожа ўбраныя пляцы з дарожкамі, скамеечкамі, кветнікамі. Гэты кантрастяшчэ больш дзейнічаў, прыціскаючы на псыхіку, і было страшэнна сумна.
Па гораду стракацізна надпісаў. Былі рэдка дзе яшчэ расейскія, часта нямецкія і найбольш польскія. Народ быў страшэнна пануры і абыякавы па зьместу вуліцы. Нарасталі пытаньні, але яны не атрымлівалі ў самым сабе ніякіх адказаў. Сатаварышч маўчаў. Відаць, перажываў бачанае і таксама ў сваім расчараваньні шукаў тлумачэньняў. Канваір ішоў у марсаўскім выглядзе обак воза. Быў ён карыкатурны пры маленькім узросьце і вялізарных шпорах. Вазьніца-селянін за добрых паўдня не прагаварыў аніводнага слова. Пастоі былі мінутныя, і на хаду рваў траву і падкармліваў канька. Гэта была ў яго галоўная турбота падарожжа. Галаву калёны сартавалі, і чуліся лязгі нейкіх глухіх удараў і крыкі пана камэнданта. Нас, цывільных, завезьлі на панадворак нейкага вельмі старыннага будынка і там была „Комэнда тэрэнув этаповых і пшыфронтовых“‘5°. Мы стаялі на ганку, і каля нас некалькі чалавек канваіраў. I тут кідалася ў вочы іх рысоўка. Камэнданта мы ня бачылі, але ў глыбі двара ішоў крык і хлопаньне. Мы ўяўлялі сабе зьмест, і душа разьдзіралася на кавалкі. Рэдкія праходні затрымліваліся. 3 вуліц была відаць глыбіна двара і што там рабілася. Гляне друті і з жахам адыходзіць. Праходні з польскімі арламі ўсьміхаліся і ішлі далей. Часамі пад самыя вароты падыходзілі дзеці і на нешта прыглядаліся, але шарахаліся назад, і за імі з палкаю вылятаў нейкі „ўлан“. Прышоў пасыльны, і нас увялі пад канвоем у канцылярыю. Неспадзявана нас спатыкае мой былы знаёмы з часоў вайны. Тады быў скромны ўрадовец тылавой арганізацыі „Саюз гарадоў"151, сяньня па выглядзе іншы. Прывіталіся. Гутарыў па-польску. Аддаць трэба справядлівае: вельмі быў ветлівы і ўніклівы. Празь некалькі хвілін прыйшоў з паперкамі, пераказаў канваіру і нас прыняў у сваю канцылярыю. Нам старшы па яго атэстацыі
150 „Комэнда тэрэнув этаповых і пшыфронтовых“ (польск. Komenda terenow etapowych і przyfrontowych) — Камэндатура этапных і прыфрантавых тэрыторый.
151 Усерасейскі саюз гарадоў — грамадзкая арганізацыя, створапая ў жніўні 1914 г. для аказаньня дапамогі царскаму ўраду ў вядзеньні вайны. Дзейнічаў у кантакце з Усерасейскім земскім саюзам.
агаласіў, што мы вольныя і будзем некалькі дзён у гатэлі, а для дальшае фармальнасьці адсылаць павінны ў другі аддзел штабу арміі152 ў Лідзе. Распытаўся аб падзеях у Менску. Цікавілі яго пакінутыя знаёмыя. Быў ветлівы, але адчувалася нейкая нацягнутасьць. Майму сатаварышчу падарожжа ня верылі. Была пры паперах нейкая на яго дапіска. Мяне адклікалі і перадапрасілі. Я даў паручацельства. Мы ўжо на волі і закватэравалі ў гасьцініцы, з абавязкам рэгістравацца рана і вечарам. Гэта было для нас зусім зразумелым. Былі такія-еякія грошы, і мы дасталі цукру і булак і страшэнна многа елі. Сатаварышч маўчаў. Выйшлі, памыўшыся, на вуліцу. Страшэнны кантраст супраць пакінутага нядаўна Менску і Смаленску. Горад прыбраны, і мноства ўсялякіх тавараў, і ў найбольшай пашане „царскія" і расейскія медзякі, за якія можна было дастаць усё.
Вуліца адразу гаварыла аб сваім зьмесьце і аб тым, што было па-за вуліцаю. Былі выразна пануючыя і падпарадкаваныя. Многа вайскоўцаў і безьліч розных паўвайсковых, паўцывільных інстытуцый і арганізацый і абслуговываючага пэрсаналу. Адзяг быў на ўсіх з прэтэнзіямі на паказнасьць. Жанчыны кідаліся ў вочы вонкаваю нэрвоваю эксцэнтрычнасьцю. 3 касыно153 нясьліся песьні і весялосьць, панаваў, відаць, дастатак. Усюды амэрыканскія прадукты і выразна з падзелам вылучна сваім. Народ быў незаўважаны, пастаўлены па-за правам. Прабівалася пачуцьцё абразы. Кінулася ў вочы манера размовы: гутарылі з намі прыпадковыя ў крамах, заўважылі ў нас нейкіх чужынцаў. Мы расказвалі аб бальшавіцкіх парадках. Відаць, нам не асабліва верылі. Карысталіся беларускаю і расейскаю моваю, і даволі было прыйсьці ў краму незнаёмаму і па выглядзе на „пана“, зараз жа гутарка перарывалася і заціхала, і гандляры ломаным да пелька і сьмешным падборам некага мала зразумелага жаргону абслугоўвалі сваіх кліентаў. Давалі нам зьядлівыя рэплікі сяляне і зварочвалі ўвагу, каб зазіраліся на „жоўтыя боты“154. Ня ўсё было нам зразумелым, але з кожным крокам па наваградзкіх бруках прыходзілася набіраць уражаньне, што пануючым курсам адразу пастаўлены акупацыйныя адносіны і поўнае выэлімінаваньне мясцовага жыхарства. Выплываў шляхоцкі падрост і кідаўся ў
152 Другі аддзел штабу арміі. У міжваенным польскім войску пры штабах рознага ўзроўню заўсёды былі Другія аддзелы, супрацоўнікі якіх займаліся справай выведкі.
153 Касыно (ад польск. kasyno) — казіно.
154 Жоўтыя боты насілі польскія жаўнеры.
вочы сваімі нейкімі тэатральнымі манерамі. Рабіўся высілак застасаваць усё, каб быць адменнымі ад шэрасьці вуліцы. Мой сатаварышч штораз рабіўся болып маўклівым. Пры назіраньні асабліва крыклівых праяваў рэдка падаваў рэпліку: „Нічога ня зробіш — вайна“.
Прайшло некалькі дзён, і нас прылучылі да транспарту на допыт і афармленьне ў Другі аддзел (разьведка) у Ліду. Вязьлі разьдзельнымі партыямі. Ехалі часткова на конях, часткова па чыгунцы. Усюды сьляды нядаўна незаціхшае вайны. ГІалі парасьлі бярэзьнікам, вёскі папалены, і паварочаўшыя жылі ў абставінах страшэннага прымітывізму. Вось і Ліда. Добра захаваўся горад. Шляхам звычайнасьці памясьцілі ў велізарны этаповы арышт разам з аддзеламі ўкраінскіх стральцоў, якія супраціўляліся польскаму наступу155. Асаблівых адносін і да нас, і да людзей не было. Дзе дзяваліся пабітыя з папярэдняга транспарту, ня ведалі. Дапыталі майго сатаварышча першым, і ён быўзараз жа звольнены і выехаў у Варшаву. Назаўтра і мяне звольнілі, з абавязкам пасяленьня ў Ваўкавыску як палонны, на вольным закватараваньні. Канвой пры адным канваіры дастарчыў мяне ў Ваўкавыск і перадаў вайсковаму камэнданту, а наступна ў паліцыю, і я быў вольны з абавязкам штодзень рэгістравацца на паліцыйным пасту.
Паўстала адразу пытаньне, як і з чаго жыць літаральна на вуліцы. Зварочваюся ў магістрат. Там пуста. Справу павінен разгледзець пан бурмістар. Афіцыйна прапушчаюць праз сакратарыят. Паперадзе крочыць сакратар і па-вайсковаму выкладае аб прыходзе „палоннага". Сухі надзьмуты пан бурмістар. Зразу кароткая заўвага, што тут Польшча і абовязкам гаварыць па-польску. Акінула холадам. Працы няма, і магістрат ня мае магчымасьці прыйсьці на спатканьне. Можа паслаць на выгрузку вугалю разам з савецкімі палоннымі, але павінен тады зрачыся з вольнага памяшканьня і задаволіцца харчамі палоннага. На тры дні маю памяшканьне з зарэквіраваных для войска. Час бяжыць — падышоў пад склад разгрузкі вугалю, і там на мяне напаў жах: людзі абадраныя і вымучаныя. Страшэнная панявяраючая лаянка нейкіхузброеных жулікаў, гаворачых на нейкім дыялекце. Пры звароце толькі і чуць „чубарыкі“.
Пачуцьцё крыўды і абразы не дазваляла мне браць працу з рук гэтых „паноў“, хаця бы і вугаль, а калі вуталь, то не ў характары палонна-
155 Маюцца на ўвазеўкраінскія вайсковыя фармаваньні, якія бралі ўдзел у баях супраць Польшчы падчас т. зв. польска-ўкраінскай вайны 1918—1919 гт. за валоданьне Ўсходняй Галіччынай.
га. Іду да парафіяльнага праваслаўнага сьвятара за радаю, дзе б можна было прыпыніцца і знайсьці магчымасьць існаваньня бяз гэтага самапрыніжэньня? Там, даведаўшыся, што я з Смаленскага астрогу, амаль не захацелі зусім гутарыць, і сьвятар, прыкінуўшыся страшэнна занятым, счэз, а кароткую гутарку, не запрасіўшы сесьці, павёў ягоны сын-студэнт. Быў страшэнна сухі і няветлівы. Спраўдзіў дакумэнты і пасьля таго прапанаваў зьвярнуцца да аднаго свайго парафіяніна. Іду. Спаткаў даволі пажылага чалавека. Быў надзвычай ветлівы і словаахотлівы. Выслухаў просьбу і тут жа па пачаканьні папытаўся жонкі і нейкай маладой зь дзіцем жанчыны — „хіба ж возьмем, не прападаць чалавеку на вуліцы". Я падзякаваў, і мне паказалі, дзе я буду жыць. Далі памыцца, і гэтым часам было ўжо на стале ўбогае сьнеданьне. ІІрынялі, відаць, з пачуцьця шчырае гатовасьці памагчы. Я начую і мабілізую свае скромныя сродкі. Іх вельмі мала, і аблічваю выдаткі мінімум. Я паза пагрозаю бальшавіцкае тыраніі, але ў атмасфэры ўзаконенага абражаньня і панявераньня не мяне, а Народу. Мы гаспадары гэтае зямлі і павінны зносіць такі страшны зьдзек і ад адных, і ад другіх. Разгаварыліся з гаспадарамі. Відаць страшэнная бедната і недахоп нават хлеба. Ён эмэрыт — жандарскі вахмістр. Пры немцах атрымліваў „пэнсіён“ па стаўцы расейскага ўраду. Палякі адмовілі, і сяньня ня ведае, як жыць? Падае праект, як трэба жыць. Хіба залажыць агарод і на гэты раз купляць садавіну і прадаваць на вуліцы, але папярэджвае, што на вуліцы трэба нават і паміж сабой іугарыць па-польску, бо здараецца, што б’юць і гандаль забароняць. Прыйшлося пераканацца, што часова меўрацыю. Салдаты нападалі на барадатых і тупымі штыкамі рэзалі бароды. Змушалі насіць іх пакункі. Рэквіравалі на ўласную руку, і ўсё гэта рабілася на вачах ахвіцэраў і адміністрацыі, і ніхто ня сіліцца ўлажыць гэтыя выбрыкі ў парадак. Адчуваецца нейкая паблажлівасьць да салдацкае самаволі. Па задзі жудасьць, перад вачыма нейкае пякучае і абразьлівае зацярушваньне вачэй і набіваньне гэтым жа ўсяго зьместу душы і помыслаў.