Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
— Юж ведзон'33.
Ехалі з пастоямі на большых вакзалах. Затрымлівалі на бочных торах, і мы не маглі праз вокны нікога бачыць. На раніцу друтога дня выехалі на Маскоўскі шлях, і з буфэту падалі нам даволі такі добры абед. Плаціла наша агульная каса, але па тону было відаць, што буфэт быў паведамлены загадзя. Колькі нас прыехала — мы ня ведалі. Вось і Смаленск. Начавалі ў вагонах. Узышло сонца. Паказалі перасыльную турму недалёка вакзала. Пад касымі прамянямі вясеньняга ўвасходзячага сонца выглядала прыгожа. Добра, што так сталася. Людзі былі весялы. Жартавалі. Выпушчалі па трох на двор мыцца. Начальнік пагадзіўся пад крутавую паруку. Уцякаць ад такога дабрадзейства ніхто і ня думаў. Лепшага ў нашых абставінах і жадаць не прыходзілася. Адчыняўся нам рай. Жудасьць пазасталася вельмі недзе далёка.
Перасыльная турма аказалася вельмі старою і да нельга забруджанаю. Але гэта быў рай параўнальна зь Менскімі этапамі. Спацэр быў вольны і прадоўжны. Людзі пачалі папраўляцца. Зьявіўся апэтыт. Хут-
133 Юж ведзон (польск. Ді/ wiedzq) — ужо ведаюць.
ка наладзілася помач з горада. Прыносілі даволі многа, не галадалі, хаця хто сядзеў на „казённых“, было таму цяжка. Камэра была прасторная, але страшэнна шмат было плюскваў134. Вечарам хадзілі тысячамі. Парылі. Душылі і шчылінай. Спалі на падлозе, і паход з-пад нараў душылі па чарзе. Людзі маглі спаць і ў самых настойлівых атаках. Прадукты дзяліліся на кампаніі. Я быў у кампаніі Чайкоўскага, Фальскага135, Вярыгі, Др. Чарноцкага, Валовіча і кс. Мукермана136 зь Нямеччыны. Нам хапала. Бяда была з Валовічам з Барысава, былы абшарнік. Акрамя ежы, на сьвеце нічога ня ведаў. Яму заўсёды было мала. Нарэшце „вуяшэк"137 ня вытрымаў і ўначы дабраўся да „крэдэнса"138 і значную частку выеў. На раніцу быў скандал. Стары заікаўся ў сваіх тлумачэньнях.
Смаленск — гэта цэлая галерэя цікавых партрэтаў, многія зь іх як жывыя стаяць перад вачыма і некалі іх апішу ў самастойным разьдзе-
134 Плюсква (ад польск. pluskwa) — клоп.
133 Усевалад Фальскі (1886 ці 1887 — ?), беларускі нацыянальны дзеяч, актор, адзін з арганізатараў беларускага прафэсійнага тэатру. Старшыня Першага беларускага таварыства драмы й камэдыі. У першым урадзе ССРБ — міністар замежных справаў. У 1919 г. арыштаваны бальшавікамі, вывезены ў Смаленск. У верасьні 1921 г. арыштаваны паўторна, асуджаны да расстрэлу, потым замененага турэмным зьняволеньнем. Вызвалены ў 1923 г. 3 1925 г. жыў у Кіеве. Далейшы лёс невядомы.
136 Фрыдрых Мукерман (Muckerman) (1883—1946), нямецкі каталіцкі сьвятар, тэоляг, публіцыст, пісьменьнік і грамадзкі дзеяч. Езуіт. У1914— 1919 іт. быў вайсковым капэлянам у нямецкай арміі й апынуўся на тэрыторыі Беларусі (Баранавічы, Слонім). У сьнежні 1918 г. быў у Вільні, не адступіў зь яе разам зь нямецкімі войскамі й працягваў душпастырскую працу. У лютым 1919 г. арыштаваны бальшавікамі й зьняволены ў Менску. Пасьля пачатку польскага наступу дэпартаваны ў Бабруйск, а затым у Смаленск. Дзякуючы намаганьням польскіх уладаў уключаны ў сьпіс асобаў, прызначаных да абмену з Польшчай, у лістападзе 1919 г. прыехаў у Полыпчу, адкуль перабраўся ў Нямеччыну. Пасьля прыходу да ўлады Гітлера выказваўся супраць нацыстаў, мусіў эміграваць у Галяндыю, а затым у Францыю. Пасьля нямецкай акупацыі Францыі перасьледаваўся гестапа, нелегальна перабраўся ў Швайцарыю, дзе й памёр. Пакінуў успаміны „Ў бальшавіцкай няволі", якія выйшлі ў тым ліку й па-польску: Muckerman F., ks. W bolszewickiej niewoli. Wilno, 1922.
137 Вуяшэк (ад польск. wujaszek) — дзядзечка.
138 Крэдэнс (ад польск. kredens) — буфэт.
ле. Трохі пачакаўшы, нас перавялі ў Малахавыя Вароты139 ў катаржанскую турму. Там нам было зусім добра, і не маглі нахваліцца на сваё жыцьцё. На расстрэлы тут бралі толькі рэцыдывісгых крымінальных па трэцяй судзімасьці. Наш аддзел лічыўся за Менскам, і рэха менскіх падзей да нас не далятала. Паміж намі аказаўся польскі працаўнік разьведкі, які паступіўу камуністычную партыю, але засыпаўся: трафіў на правакатара і паказаў, дзе ў яго захованы пароль арганізацыі. Арыштавалі. Распаролі каўнер і выкрылі. Вялі на ліквідацыю, а канвой трафіў у наш аддзел у Менск, і яго разам вывезьлі. Катэцкі было яго прозьвішча. Чаму так сталася, ён ня ведае. Звычайна такіх ліквідавалі адразу.
У Смаленскай турме была даволі добрая бібліятэка. Многа чыталі. Кожны дзень былі газэты. Чыталі лекцыі па чарзе. Асабліва многа зрабіў для ўтрыманьня псыхічнае раўнавагі кс. Мукерман. Пазнаёміліся з крыміналістымі паслугачамі. Шмат было палякаў, і празь іх дабывалі патрэбнае. Стражнікі былі старымі з часоўцарату. Грошы рабілі ўсё, ішоў гандаль на кожную вартасьцёвую рэч.
Газэты падавалі прабег Вэрсальскае канфэрэнцыі140. Ксёндз Мукерман быў гарачым нямецкім патрыётам і з абурэньнем чытаў пастановы трактата адносна граніц і кантрыбуцыі. Палякі расьцілі прэтэнзіі на Смаленск. Салідарнасьць наша пачала раскладацца. Я як беларус ня мог пагадзіцца з прэтэнзіямі палякаў. Трохі мякчэйшую пазыцыю займаў адвакат Керсноўскі з Наваградку і да некаторае граніцы гатоў быў узнаць права беларусаў. Затое з Баранавіч Лопат і слухаць не хацеў аб Беларусі, лічучы нас штучным творам расейскае палітыкі. Споры не сьціхалі і скончыліся тым, што мы спачылі па „нацыях", але камунальны лад захоўваўся. Пані Васілеўская з гораду нам усім падавала мацярынскую дапамогу. Фактычна мы ўсе былі на ўтрыманьні польскага камітэту, і каля варот турмы харчаваньне падавалася ў вёдра. He рабілася ніякае розьніцы паміж прыбылымі зь Менску. Былі сярод нас і нялічныя жыды. Пры гэтай нагодзе складаю шчырую падзяку польскаму камітэту ў Смаленску. Дапраўды рэдкасная на час галадухі была помач. Гэта падтрымала людзей і на духу, і на целе. Пачалі людзі чы-
139 Малахавыя (Малахаўскія) Вароты — назва адной з праязных вежаўу старажытнай сьцяне крэпасьці Смаленску. Дарога празь Lx вяла на Кіеў. Да сёньняшняга дня не захавалася.
140 Вэрсальская канфэрэнцыя праходзіла ў Парыжы з 18 студзеня 1919 г. па 21 студзеня 1920 г. На ёй вырашаліся пытаньні пасьляваеннага ўладкаваньня сьвету.
таць, дыскутаваць, вясьці спрэчкі па прачытанаму. На ксяндза Мукермана вялікае ўражаньне рабіла чытаная ўголас „Вайна і мір“ Талстога.
Дысананс увялі прыгнаныя камуністы. Гэта былі так званыя „шкурнікі": пазапісваліся ў партыю. Пераважна ніжэйшыя службоўцы даконвалі функцыі найчасьцей пры гаспадарчых установах, ціснулі з чалавека астатняе. Некаторыя мелі партыйныя заслугі. Раптам загад па партыі: на добраахвотніка ў парадку партыйнае дысцыпліны, яны назад і пачалі некаторыя тлумачыцца, што яны кандыдаты, або што ня могуць, і іх зараз жа па партыйнай лініі пад суд, пазбавілі білетаў і пераказалі Рэв.-Ваен. Трыбуналу. Пагражаў расстрэл. Гэта была яшчэ адна катэгорыя подлага людзкага адсеву, і гадка было іх бачыць пасярод сябе.
Пачалі нашыя людзі праўдамі і няпраўдамі вылазіць з турмы. Рабілася так: прасілі праз уплывовыя чыньнікі аб пераказу справы зь Менску ў індывідуальным парадку ў кампэтэнцыю Смаленскага Асобага Аддзелу. Дакумэнты абвінавачваньня на многіх былі ў Менску. Разьбіралі справы завочна, і па большай частцы звальненьнем.
Лёс мне на гэты раз можа ў соты раз спрыяў: удалося дабіцца ў Менску ордэра на звальненьне зь дзясяткамі пячацяў і пастаноў. Важна было, каб Смаленск не зажадаў праверкі. Выбіраўся час найбольшае загрузкі ў Смаленскіх установах, і падалі на зацьверджаньне. Мяне папярэдзілі аб захадах. Праходзілі дні страшэннага напружанага стану. А ці ўдасца номэр? Аднаго дня перад паверкаю вьіклікаюць — „домой“. Гэтабылоўчэрвені 1919 г. Пахаладзелаўсэрцы. Зьбіраюся. Нэрвовыя дрыгавіцы. Трымаюся з усіх сілаў, каб ня выдаць стану непакою. Канцылярыя афармляе. Туманам засьцілаюцца вочы. Пропуску руках, але трэба ісьці на афармленьне ў перасыльную турму. Іду за браму і ня веру. Спатыкаюць два маладых каля брамы, на адлегласьць называюць мяне па фаміліі і адыходзяць, а я іх ня ведаю. Адна яшчэ фармальнасьць: забраць дакумэнты зь перасыльнае турмы. Там ужо ўсё закрыта. Турма скончыла працу. Са мною абыходзяцца як з чалавекам, іду па карыдорам да дзяжурнага інспэктара. Дакладваюць. Выслухоўвае. Кажа, што ня мае права залагодзіць. Чакаць трэба на камісара да заўтра. Дараджвае другі залагодзіць. Ідзем у канцылярыю. Вымае нейкія паперы. Чытае, а мне здаецца, што поўны правал — усьміхаецца. Пытае, куды праходнае выпісваць. На твары абратная ўсьмешка — в Мйнск, говорйте, дело хорошее, а только доедете лй до Мннска, смотрйте 8 оба. Прахадная напісана. Бяру, а рукі дрыжаць. Інспэктар весела трасе руку і жадае ўсяго найлепшага. Я за брамаю.
— I чаго мяне чэрці панесьлі? — праносілася ў галаве. — Хай бы турма згарэла, трэба было ўцякаць без прахаднога.
I як бы хто гнаў мяне ў плечы.
Стражнік, які мяне выклікаў з камэры, быў свой чалавек, і ён жа вывеў мяне за браму. Калі я потым спаткаўся са знаёмымі па турме, расказвалі, што хутка выясьнілася „памылка". Некаму вельмі было з гэтае справы непрыемна. Я ўжо быў за гарамі, і ў Менск адразу не паехаў, і на гэта трэба было ўжыць цэлы рад ходаў і маскіровак. Зайшоў у наш турэмны смаленскі патранат. Гэта быў польскі камітэт пры Чырвоным Крыжы. Падзякаваў за апеку. Прапанавалі мне дапамогу на дарогу. Меў некалькі толькі ў кішэні капеек. Падзякаваў — і я за Смаленскам. Гэта была каштоўная падарож. Палякі наступалі. Менск мяне страшыў, прабіраўся сабачымі дарогамі. Унікаў спатканьняў. Тэрор быў самы страшны, і стралялі з аднаго падозраньня. Там трохі далей начамі пападаю ў Налібоцкую Пушчу. Пераказваюць знаёмыя, што ноч, то далей. Палякі націраюць141 на Менск. Я ўжо ўтылу ў польскіх войскаў. Па дарозе прыйшлося пабачыць многа прыкрых абразкоў. Бяда, калі зарванаму142 чалавеку ў рукі падзе зброя і ён захварэе на манію права вырашэньня лёсу чалавека. Этап мой быў са Смаленска назад на волю празь Менск, Стоўпцы, Налібокі, Любчу, Наваградак, Ліду, Ваўкавыск, Баранавічы, і зноў я ў Менску. Бальшавікі ў сумным успаміне. Сілюся наведаць старыя мейсцы жаху. Абышоў многае. Лес Камароўкі быў ціхі і страшэнна брудны. Відаць былі насыпкі сьвежай зямлі. У раздум’і над імі ўспаміналіся расказы і тых, якія вярнуліся пасьля дэманстрацыйнага расстрэлу. Паставілі над магілаю аднаго разу ў адных кальсонах некалькі чалавек. Мароз быўбольш 15 градусаў. Туманіла. Раптам двое „ў ногі“. Далі залп па іх у туман, а тым часам яшчэ двое ў замешцы ў туман і ходу. Іх не шукалі. Людзі, ачуняўшыся ад жудасьці, шэптам расказвалі. У хвіліну раздум’я высокавярховыя хвоі нешта мне шапталі. Гутаркі іх не разумеў, але яны напэўна хацелі мне расказаць аб муках тых душ, якія выбіваліся зь людзкага цела крывавымі рукамі адзічэлага бальшавіка.