Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
сту ў галоўным камандаваньні і жаданьня адшкадаваньня. Прымаў дэлегацыю, здаецца, сам камандзір акупацыйнае арміі Фолькенгайм115. Пратэст прызнаў слушным, перапрасіў за самаволю ортскаманданта. У разьвітальным слове зазначыў:
-	Салдат заўсёды ўва ўсіх народаў ёсьць салдатам, і трудна кантраляваць яго чыннасьці, калі ён стыкаецца з цывільным насельніцтвам. Мне прыйшлося шмат выслухваць ад вашых прадстаўнікоў на нас зажаленьняў. У меру магчымасьці мы стараліся шанаваць ваша права. Мы скора расстанемся, і да Вас прыйдуць вашыя, і хто знае, ці вы пад уладаю сваіх ня будзеце нас, сёньняшніх ворагаў, успамінаць добрым словам, ці ня будзе так, што мы, ворагі, для вас былі лепшымі, як будуць вашыя суродзічы.
ІІры выхадзе цальмэйстэр116 ветліва стаяў з грашыма ў руках і прасіў падпісацца на квіту ў іх прыняцьці. Выходзілі мы з галоўнай кватэры ў прыгнечаным настроі. За два-тры дні павінны будзем спаткаць „сваіх“.
Быў, здаецца, пачатак сьнежня 1918 г., калі астатнія эшалёны немцаў адыходзілі на Захад, і ўжо пры сэмафорах у Менску стаялі цягнікі з савецкімі войскамі з Барысава. Нямецкі камэндант здаў станцыю, савецкі чыгуначнік прымае і дае ўваход савецкім цягнікам. Цягнік мерна падыходзіць. Выходзіць каманда. На гэты раз ужо ня тыя абарванцы, якія пакідалі некалі іо месяцаў таму назад Менск, адчуваўся ў гэтых ужо дух салдата, відаць была дысцыпліна і здольнасьць да выконваньня загадаў. Камэндант чыіункі, камэндант гораду, палявы суд і новая нечуваная і нябачаная ЧЭКА117, найбольш у „кожанках“, на галавах „кубанкі". Твар у кожнага сухі і нэрвовы. Трымаюцца аддзельна. Старшы іх інструктуе. Разводзяцца пасты. Хутка раздаецца плач і крыкі жанчыны. Вядуць блядога чалавека. Гэта буфэтчык. Знайшлі ўяго алькагалёвыя напоі. Праступства. Меў на цэлю спаіваньне і тым зрываў распараджэньня ўладаў. Кароткі прыгавор — „расстраляць". Адводзяць
1,5 Эрых фон Фалькенгайм (Фалькенгайн) (Falkenhayn) (1861—1922), нямецкі вайсковы й дзяржаўны дзеяч, з 1918 г. камандаваў іо-й нямецкай арміяй, якая дысьлякавалася на тэрыторыі Беларусі.
116 Цальмэйстэр — нямецкі вышэйшы вайсковы чыноўнік у чыне афіцэра, які загадвае ў войску рахункаводствам і плацяжамі.
117 ЧЭКА — ад абрэвіятуры ЧК, што датычыла Усерасейскай надзвычайнай (чрезвычайной) камісіі барацьбы з контрарэвалюцыяй і сабатажам, галоўнага рэпрэсіўнага органу савецкай улады ў 1917—1919 гг.
некалькі дзясяткаў шагоў, залп стрэлаў, і на брудным растоптаным сьнегу з вуснаў ляжачага выплывала застываючая кроў. Жонка і дзеці стаялі над забітым. Тупа ўзіраліся і поўнасьцю не ўсьведамлялі сабе аб здарыўшымся. Савецкая ўлада ўступіла ў свае правы. Прайшлі ў чыгуначныя майстэрні. Там узялі пры варштатах некалькі чалавек па сьпіску і бяз слова разьбіраньня зьместу абвінавачваньня — адвялі. Скамандавалі — „стой“. Людзі ў кожанках вынулі з-пад палы наганы. Прыцэліліся. Сухі стрэл, і на сьнягу, як двумятровыя шпалы, леглі трупы. Да іх ніхто не падыходзіў. Было доўп час каля іх пуста і адзінока, скоўваў страх і жудасьць волю чалавека, каб падыходзіць забіраць. Гэта быў ужо зьмест новае ўлады.
Парывістым бегам у рассыпную бегалі краснаармейцы і ЧЭКА па прылеглых кватэрах. Цягнуць слабога старога чалавека на суд палявога трыбуналу. He ўпіраецца, але ня можа пераступаць. Відаць, хворы. За ім ідзе ў кожанцы і нясе доказ праступства. Апытаньне:
-	Гандляваць і спаіваць гарэлкаю ў нас забаронена. У вас, грамадзянін, некалькі бутэлек гарэлкі.
Кожаначнік і прадстаўнік Трыбуналу ўнюхіваюць з задаваленьнем пах сьпірту, падаюць трэцяму. Прабуе і выплёўвае. Нахіліўшыся, нешта шэпча. Абвінавачаны апіраецца на плячо канваіра. Хістаецца. Твар бляды. Парываецца нешта тлумачыць. Узмахне рукамі, загэстыкулюе. Уздуюцца грудзі і з вуснаў вылятаюць бяссувязныя словы, падобныя на барабанную трэль.
-	Нтак, гражданнн, алкоголь н еіце затравленный. Думал нм угостнть советского работннка н пустнть его на небо? Номер, голубчнк, не прошел. За это у нас „стенка“. Отведнте.
Ахвяра, відаць, зразумела сутнасьць справы. Грудзі ў яго ўзьняліся.
-	Таварышчы. Яй богу, маю раўматызм ужо некалькі гадоў. Толькі і ратунку, што націраюся настоем на карэньнях.
„Трыбунал" усьміхаецца.
-	Разговарнвай. Знаем мы вашего брата. Ревматнзм выдумал. Покажем мы вам ваш ревматнзм. Советская власть умеет хорошо лечнть вашего брата ревматнзм...
Відаць, нейкі з большымі правамі на вырашэньне дакончыў сваю рэпліку. махнуўрукой канваірам, галавою паказаў напрамак. Стогнучага і плачучага старога павялі ў бок хлевушка. Два стрэлы далі да зразуменьня, што пралетарская справядлівасьць унешкадлівіла загавор на ўладу работнікаў і сялян. Утарылі заціхаючаму рэху стрэлаў прычытваньні жанчыны.
-	А Сымончык, а галубчык, а за што ж гэта цябе забілі? А вайна мінавала цябе, але ад іх нас не мінавала...
„Трыбунал" хадзіў па горадзе па кватэрах. За імі бегалі падросткі. Басякі, прапойцы, прастытуткі забягалі наперад і адтуль выводзілі „праступнікаў“, і іх забіраў усё нарастаючы натоўп, і толькі сухія болыв наганаўскія стрэлы сьведчылі аб вымеры пралетарскае справядлівасьці.
Надыходзіла ноч. Маланкаю абляцеў зьмест новае ўлады па гораду. Людзей агарнула жудасьць і пасіўная пакора неадзоўнаму. Выйсьця з утварыўшагася становішча не было ніякага. Цэлыя натоўпы людзкага адсеву згласіліся на добраахвотнае данасіцельства. Вылезлі з укрыцьця бальшавікі і пачалі выслутоўвацца „партыі і народу". Раніцою наступнага дня ў канцылярыі Чырвонага Крыжа складзкі работнік мой зямляк Мікалай Клімавіч зь вёскі Апечкі пад Стоўпцамі з двума канваірамі ЧЭКАзабралі мяне і пераказалі РЭВВАЕНТРЫБУНАЛУ. Камэндант прыняў мяне з рэвальверам у руках і зларэчыў на канвой, што не маглі самі вырашыць, а ў яго няма прыстасаванага арэшта. Усунулі мяне ў дэзынфэкцыйнуто фармаліновую камэру. На шчасьце, можна было адчыніць вокны. Я быў першы арыштаваны па нармальнаму савецкаму паступаваньню, і павінна адбывацца сьледзтва. На вузенькай паперцы далі трохі пазьней прачытаць абвінавачваньне ў контррэвалюцыі. Пагражаў расстрэл. Грамадзянства зарэагавала. Іофе118 праездам у Менску, назначаны прадстаўніком ад Беларусі ў Бэрлін. Нашыя людзі жадаюць асьцярожнага расьсьледу. Справа пераказваецца на валасны плебістыт Стоўпцаў і мітынг. Плебістыт даў надспадзяваную колькасьць галасоў. Вызначаецца гарадзкі мітынг. Ставіцца трыбуналам два пытаньня — ці за сваю дзейнасьць Сабалеўскі заслуговывае на кару па законах рэвалюцыі, як вораг народа, або вінаватасьці за Сабалеўскім няма і павінен быць звольнены? Бальшавікі выступаюць з крыклівымі абвінавачваньянмі, асабліва некалькі камуністаў-палякаў. Мітынг прымае рэзалюцыю звальненьня. Прадстаўнік Трыбуналу прымае подпісы. Падпісваюцца ў доўгім раду чаргі. He падпісалі Канстантын Алешка і Іван Красін, на тую пару камуністы, а папярэдне адзін крыміналісты. Мяне звольнілі бяз права выезду зь Менску.
118 Адольф Іофэ (1883—1927), савецкі дзяржаўны й партыйны дзеяч, дыплямат. Уваходзіў у склад савецкай дэлегацыі пры заключэныіі Берасьцейскага міру, у 1921 г. узначальваў савецкую дэлегацыю пры заключэньні Рыскай мірнай дамовы.
Што мяне не выводзілі ў „расход“, для камэры было дзівам. Прыходзілі на мой агляд дзясяткі разоў мне нязнаныя, закідывалі пытаньнямі й, зларэчучы, выходзілі. Па звычаях гэта для іншых азначала каля іі вечара „зьбірайся з рэчамі“, а на практыцы расстрэл, і на гэтую чыннасьць былі абабраны лясы за Камароўкай. На працягу гэтага кароткага часу каля 10—12 дзён зьведаў усю практычную рэчаіснасьць савецкага ладу і бяз жаху не магу яго прыпомніць і сяньня. Людзкія мукі патрэбны былі да задавальненьня нейкіх псыхічных выродненьняў, і чалавек у ролі палача гэтым станам мучэньня другога задавальняўся, цешыўся імі. Найвастрэйшыя мучэньні даконваў аддзел польскага камуністы Піхалека, пад прозьвішчам „ЦыклогГ, і кіеўская жыдоўка Бош119. Першы арышт Трыбуналу і ЧЭКА быў у былой жаночай гімназіі. Наведваў потым гэты спалены будынак. Затрымліваўся вечарамі каля дзьвяровае амбразуры, і ў памяці васкрасалі абразкі з выпадкаў даволі адлеглых, але і па сяньня сьвежых у памяці. Па гэты дзень голас маладога сапёра сьпяваў ціхім задушэўным тэнарам сантымэнтальныя рамансы. Стораж-канваір прыпадаў вухам і прасіўпаўтарыць некаторыя напевы. Знаў, што расстраляюць. Вечар. Выклікаюць з „рэчамі“, а іх у яго абсалютна ніякіх. Устае з нар і не перарывае песьні — сьпявае зь „Пікавай Дамы“ і накіроўваецца да дзьвярэй. На парозе стаў. Пакланіўся. Нарасьпеў прачытаў „Праааіцаййййце“. Дзьверы зачыніліся. Грабавая ціша. Рвануў, відаць, буксуючы, самаход. Цяжкі ўздох вырваўся з грудзей прысутных. На павернутай для спаньня шафе нехта плакаў. Гэта быў ягоны брат. Пры спатканьні абмяняліся толькі позіркам. Баяліся „падсідкі“ подслух у камэры праз падкінутых інфарматараў. Назаўтра рана пры вывадзе на апраўку яго паклікалі ў канцылярыю, і назад ён не вярнуўся.
Спачатку я пісаў дзёньнік, але пераканаўся, што яго ня ўдасца пераказаць, і гэта пагражала б расстрэлам, хто б яго прымаў і, галоўнае,
"V яўгенія Бош (1879—1925), актыўная ўдзельніца рэвалюцыйнага руху ў Расеі. Яе бацька быў нямецкім каляністам Хэрсонскай губэрні, а маці паходзіла з малдаўскіх дваранаў. Сяброўка РСДРП з 1901 г. 3 канца 1917 г. — старшыня Кіеўскага абласнога савету РСДРП(б) і наркам унутраных справаў у савецкім урадзе Ўкраіны. У другой палове 1918 г. арганізоўвала барацьбу з эсэрамі ў Пензе й Астрахані. У Беларусі дзейнічала ў 1919 г., калі ўваходзіла ў Савет абароны Літоўска-Беларускай Рэспублікі. Усюды, дзе працавала, адзначалася нечуванай жорсткасьцю ў адносінах да „клясавых ворагаў".
нэрвы не вытрымоўвалі, калі назіраліся абразкі „собйрайся с веіцамй". Былі выпадкі, калі другога і ўзапраўды выводзілі на поўнае звальненьне, а той упадаў у плач і істэрыю, думаючы, што цягнуць на расстрэл. Канваіры рагаталі. Гэта быў сьмех найдзікшага жывога стварэньня, на гэты раз у падабізьні чалавека, і якога магла вынесьці на арэну падзей толькі„караюідаярука восставшага пролетарыата“... і цені адышоўшых у вечнасьць цягнуліся вераніцаю ў памяці, і падобныя зьявы забываюцца няскора.
Бальшавікі на гэты раз прыйшлі на Беларусь з дакладна распрацаванаю праграмаю. Зьмест не агалошваўся, але адчуваўся па захоўваньню. У першую чаргу бальшавікі накінуліся на заможнае сялянства, і пачаўся працэсяго „раскулачваньня". Дабытак пакаленьняў аддаваўся на вынішчэньне. Браліся коні і „сьведамым“ пралетарыятам заганяліся да сьмерці. Сьвяшчэннаю засадаю было, каб ня мець нічога таму, хто што-небудзь меў. За сялянствам на зьнішчэньне ішлі ахвіцэрства і вышэйшыя ўрадоўцы, паліцыя, суд, сьвятарства, інтэлігенцыя, абшарніцтва. Вынішчалася сыстэмаю пасьлядоўнага націску на псыхіку, а калі намечаная ахвяра не паддавалася і ўступала ў спаборніцтва аргумэнтамі лягічнага зьместу, выходзіла на дарогу дыспутаў па зьмесьце ідэалёгіі, тады гэты момант быў дастатковым на пастаўленьне ў стан фармальнага абвінавачваньня за праступства „супроць рэвалюцыі". Ахвяра пападала на суд „тройкі“, і людзі пасылаліся на расстрэл. Да абслугоўваньня гэтых пытаньняў паклікаліся людзі з самага падоньня. Бралі праявы іх адзічалага азьвярэлага інстынкта, як праяў рэвалюцыйнае сьведамасьці, і давалі ім можнасьць рабіць усё, што ўспамагала нішчэньню і давала эфэкт тэрору. Праходзіў некаторы час, і калі азьвярэньне людзкага інстынкту пачало набліжацца да зьместу рэвалюцыі, такога пад падтасаванымі закідамі пасылалі сваею дарогаю на вынішчэньне і так у канвэерны спосаб адзін за другім на пасе рэвалюцыі, a калі і дзе ён скончыцца, аб гэтым варажыць яшчэ покуль што рана. Хіба пасьля беспасярэдняга спатканьня з спалучанымі сіламі праўдзівае дэмакратыі.