Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Экзэкуцыі сказанцаў адбываліся ў найдзікшы спосаб, часамі на вачах дзяцей і праходняў, і трупы пакідаліся без пахаваньня, покуль якая добрая рука не закопвала і не аберагала памяць па чалавеку ад канчатковага прафанаваньня. Між іншым удаводнена на фактах, што сабакі людзкіх трупаў не чапаюць.
Кашмарныя ўражаньні прадстаўлялі выпадкі, калі каго-небудзь бралі пад дасьлед і той упорываўся ў патрэбных паказаньнях. Такому
вельмі часта агалошвалі сьмяротны прыгавор. Выводзілі на экзэкуцыю. Ставілі пад расстрэл. Обак стаячых стралялі, а дасьледаваемага пакідалі ў жывых. 3 забітага сьцягваць казалі пастрэляную і акраваўленую вопратку і казалі яму ў яе пераадзягвацца і зноў варочалі ў камэру. Чалавек у працягу начы сівеў, старэў да няпазнавальнасьці, ня мог гаварыць і патрохі прыходзіў да сьведамасьці, і калі трохі варочаўся да сьведамасьці, зноў бралі на допыт і рэдка хто вытрымліваў паўтарэньне і не падпісваў таго, чаго ад ахвяры жадалі. Зразумелая рэч, што ў канцы канцоў, калі сказанец быў поўнасьцю выкарыстаны і пачынаў гаварыць недарэчнасьць, такога дастрэльвалі. Так гартавалася сталь па раману савецкага пісьменьніка Астроўскага120. Можна сабе ўявіць, якое гэта ўражаньне рабіла на камэру, калі такі варочаўся з „Камароўкі". Нападаў на ўсіх жах. Людзі трасьліся, як у ліхарадцы, кожны чакаў на падобнае сваей чаргі і застываў ад жудасьці чаканага і неадзоўнага.
Але вось жудасная ноч савецкага засьценка, нідзе яшчэ не апісаная ў сваім кашмарным зьмесьце, і ці знойдзе чалавек тыя словы, каб імі пераказаць зьмест жудаснасьці. Па меры падыходу змроку і заглыбленьня начы гутаркі паступова заціхаюць і пераходзяць у паўстрымлівы шэпт, і той заціхае. Моляцца многія. Спавядаюцца адзін перад другім. Сьцелюць берлагі. Загадзя ведаем, каго пусьцяць пад развалку, каля такога нейкая асьцярожнасьць. Дагаджаюць, дапамагаюць хто і чым можа. Сказаны шукае свайго іспаведніка. Шэпча яму на вуха сваю астатнюю волю, дае наказ пераказаць пры нагодзе жонцы, дзецям, знаёмым даручэньні. Каля такога зараз жа аслабаняецца месца, і яму даецца магчымасьць быць толькі са сваім іспаведнікам, і калі пасьля такога бывае выклік „с веіцамн“, ідзе спакойна, як на неадзоўную павіннасьць. У кожнага зьвечара думка, ці пераначуе? I падыходзіць ракавы час каля поўначы, і ўздохі ўзмагаюцца. Вуха ўхваціла недзе стук ботаў па карыдорах, і ўсё заціхла, прырасло да свайго логава і чакае. Мінуты тамлівага чаканьня. Мінуты разрастаюцца ў бесканцовасьць. Сьведамасьць падваяецца. Стук ботаў падыходзіць. Аддых затрымліваецца. Чалавек як бы распушчаецца ў паветры, некуды як бы адлятае... стук ботаў прайшоў, лязгаюць ключы па суседзтву. Цяжкі ўздых вырываецца з грудзей. Галава робіцца алавянаю і спадае на логава, па целу электрычнымі спружынамі, колючы ў пальцы, прабягае дрыгавіца. Да ран-
120 Мікалай Астроўскі (1904—1936). Падчас Грамадзянскай вайны быў паранены, ствараў свае творы, у тым ліку й раман „Як гартавалася сталь“, быўшы прыкаваным да ложка.
ку будзе спакой, і народ засыпае, гатовы ў кожную хвіліну ўзарвацца на простыя ногі і чакаць у ацапяненьні свайго лёсу.
На другі раз стук ботаў затрымаўся каля нашых дзьвярэй. Усе падняліся на локцях. Выклікаюць, a то проста падыходзяць і цягнуць за нагу. Раздаецца душу разьдзіраючы крык. Ахвяра ловіць кожны выступ сьцяны, ловіць суседа. Нема крычыць. Ударам рукаяці нагана ў патыліцу ахвяра прыводзіцца ў больш спакайнейшае захоўваньне, але падае і крычыць. Цяжкімі ўдарамі прыклада ўнерухомліваецца цела. Крык слабее. Цягнуць. Прыбіты выдае хрып ад выліваемай у вантробы крыві і заціхае абезуладжаны. Другі просіцца, прапануе свае паслугі. Часам экзэкуцыя адклікаецца ўладаю на месцы. Пераводзяцьудругую камэру... „Сабакаю" становіцца — праносіцца шэпті назаўтра кожны ўстраху, ці на загад чэкіста ўчорашні таварыш ня будзе сыпаць на таго, на каго пакажуць, а што будзе паказваць і сьцьвярджаць, яму гэта вытлумачаць. Так выглядалі грамадзянскія правы перад прыбыўшаю ўладаю работнікаў і сялян. Ня ўсіх ліквідуюць адразу. Дзеля сваіх меркаваньняў некаторых і выпушчаюць, або занадта беспадстаўныя выстаўлены абвінавачваньні. Такі прыносіць з сабою жах на волю. Баіцца кожнага незнаёмага. Яму па пятах ходзіць прасьлед, і гэта ўжо псыхічна надвярэджаны чалавек, і свой стан пераказвае ён іншаму, і народ упадаць пачаў паступова ў адчай і пакору неадзоўнаму. 3 прыходам іювае ўлады адразузапанавала няпэўнасьць свайго заўтрашняга дня. Гэтым распачалася ўступная кляса для ўсяго падсавецкага жыхарства, і ўвесь змысл чалавека накіраваўся на ўваіу спазнаць загадзя, чаго ад чалавека жадаюць і чаго могуць зажадаць у блізкае прышласьці, і наказам часу было папярэдзіць гэтае жаданьне і выявіць гатоўнасьць сьлепа выканаць жаданьне. Аддаць усё, і для сябе ня маеш права жадаць нічога, як ня можа жадаць пад’ярэмны вол у хляве, нават калі яго вядуць на скатабойню.
У нова арганізаваныя навуковыя і навучальныя ўстановы першынства далі „авангарду рэвалюцыі“, і ўстанова павінна была дастасавацца да ўзроўню аўдыторыі, і ня толькі па інтэлектуальнаму зьместу, але і па бытавому ды этычнаму. Жадаць правіддовае пісьмовасьці асьцярожна: можна трафіць пад контррэвалюцыйнасьць... Навукоўцу трэба было спусьціцца да стану вуліцы і жыць катэгорыямі вуліцы.
Галоўны лекар, напрыклад, быў залежны ад паслугачкі, якая сталася адказнаю перад партыяй за шпіталь, за выкараненьне буржуазных пазасталасьцяў, і такім чынам лекары павінны былі пілаваць дровы, паліць у печах і хадзіць задабрываючыся каля таварыша Мікалая, былога падмятача вуліц, які папярэдне быў ня раз крымінальна караны.
Ha кожным кроку страх, што могуць данесьці, і тады ахвяра пападзе ў апісваемыя абставіны, і пытаньне, ці наагул выйдзе адтуль жывою. „Развалка" адбывалася па асабістаму погляду дзяжурнага па аперацыйным аддзеле і ці ён расстраляў дзесяць, ці адзінаццаць па аднаму ходу — гэта нікога не абыходзіла, але абыходзіла кожнага жывога чалавека. На гэтым становішчы ў Менску ў гэіую пару папісваўся са СмаленскаЯркін121 — гэта напалавіну быўмажлівы'22. Случак сэмінарыстАрцішэўскі, менскі жыд Онэфатар, паляк Піхалек і Гохмаер. Камэндант гораду Грудзінскі — той страляў у п’янай жарсьці ў сябе пры стале.
Было панаваньне дзікара і ісступленца, і жах чыхаў на душу і цела кожнага няўзброенага саветамі чалавека.
Грошы былі больш умоўным знакам, як знак абмену вартасьцямі, і падалі ў цане. У попыце быў царскі рубель, так званыя „царскія". За іх можна было дастаць усё, і народ гэтыя грошы прыхоўваў, і ў абег пушчалася ўсё больш і больш савецкіх і так званых „керанак“. У дні найбольшага адчаю пушчаліся пагалоскі аб блізкім прыходзе манархізму, і на гэта чакаў кожны несаветчык, а нямала і саветчыкаў, і калі пачыналі курсаваць пагалоскі аб манархізьме, саветчыкі пачыналі гаварыць аб сховішчах ад саветаў, і выпадкі такія былі вельмі частымі. У адказ на пагалоскі ЧЭКА брала партыямі па сацыяльным акрэсьленьні, іх выводзілі на Камароўцы ў „расход“. На правінцыі, па малых гарадах і па мястэчках было значна гарэй, і народ зь ліку прасьледаваных уцякаў у горад і там пападаў у абставіны болып апрацаванага тэрору. Калі зьбіраліся пратэстацыйныя мітынгі супроць якога-небудзь „ворага“, народ крэп на духу і чакаў. Уважна слухаліся расказы аб змаганьнях на Поўдні супраць Саветаў.
Каля земства адбылася як бы нейкая сантымэнтальнасьць. Ліквідавалася ў іншы спосаб, з захоўваньнем шыльды. Земства было папулярна, і земства пачалі „разбудоўваць". Земскія сярэднія навучальні павысілі да стану палітэхнік, Акадэмій, Інстытутаў і праз Управу спачатку пераказвалі свае праграмы, а потым з праграмамі і сваіх людзей, і такім станам фактычных падзей земскі элемэнт быў разбаўлены савец-
121 Віктар Яркін (1889—1937), савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч. 3 сакавіка 1918 г. быў старшынём Заходняй абласной ЧК у Смаленску. Са студзеня 1919 г. — старшыня Надзвычайнай камісіі ССРБ. 3 сакавіка 1919 г. — старшыня Менскага гарадзкога Савету рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў. У траўні 1919 г. адкамандзіраваны на чэкісцкую працу ў Паволжа.
122 Так у арыгінале.
кай вадою. Потым адбылося некалькі зьездаў. Запалі ўхвалы аб выдзяленьні і пераносе ў аддзельныя адумысловыя будынкі, але на гэты раз пад савецкімі шыльдамі. Земскія работнікі павінны былі пайсьці на біржу працы і нанова перарэгістравацца. На руках даведак не было, і павінны былі прыняць прызначэньні... Кажны лез са шкуры і выслугоўваўся перадуладу маючымі. Сіліўся не сьцягнуць на сябе прылепку „няпэўнага“. Адзін успамін аб ЧЭКА прыводзіў чалавека ў стан рабскае пакоры і з-за страху выконваў больш, як ад яго жадалася. Пры адным зьяўленьні працаўніка ЧЭКА напаўняла жудасьцю прысутных і з хуткасьцю электрычнае іскры пранасілася сярод прысутных. У кожнага былі падозраньні, што гэта прыйшоў за „ім“, і жыцьцё такога на доўгі час выводзілася з раўнавагі, а ў наступны дзень адбывалася нарастаньне гэтага стану, і так да поўвар’яцтва.
А ці хто чуў і ведаў у гэтую многапакутную хвіліну аб існаваньні БНР? 3 найбольшай катэгарычнасьцю трэба сьцьвердзіць, што HE. Народ нічога ня ведаў аб існаваньні Ўраду БНР, і позіркі накіроўваў на расейскіх генэралаў, якія вялі з бальшавікамі змаганьне, і беларус лічыў расейскіх генэралаў, што яны змагаюцца за ягоную волю і вызваленьне ад іга чырвонае Масквы. Сумна аб гэтым мне гаварыць і парушаць гэтыя справы, але яшчэ сумней чытаць у крывіцкай прэсе пахвалы пройдзенаму шляху высілкам БНР на полю змаганьня за незалежнасьць Беларусі.
Нешта паважнае тварылася на Случчыне. Пад абастроннымі канвоямі прыводзілі адтуль людзей. Шэптам расказвалі аб страшэнных расстрэлах. Затрыманых не дазвалялі лучыць зь Менскімі і зараз жа адсылалі на допыт у Смаленск і ў аддзелы ваеннага ЧЭКА, гэтак званы „Особый Отдел“.
Наступала доўгая цёмная менская ноч і такі самы шэры і пануры дзень. Чалавек ня ведаўкрасоты дня і прыроды. Кожны дзень прыносіў толькі смутак ад перажываньня савецкай рэчаіснасьці. Адчуваў пакінутасьць і адзіноцтва. Сонца пачало трохі падымацца. 3 вуснаў у вусны пераказвалася, што вырушыў на Саветы Пілсудзкі з войскам выпіраць бальшавікоў, і сьледам за гэтымі чуткамі ішлі жудасныя расстрэлы і паказальныя працэсы. Па гораду выклейваліся праклямацыі з папярэджаньнем стасаваньня тэрору. Тэрор набіраў на сіле і не выпушчаў з сваіх крывавых рук трафіўшыя ахвяры. Палякі вялі скрытую падрыхтоўку да ўдзелу ў паходзе Пілсудзкага.