Аднаго пагоднага дня на вуліцы ў Менску, калі сонца прыгожа сьвяціла і лужы стаялі на неачышчаных ходніках, мяне затрымаў паляк камуніст Гохмаер і пры дапамозе свайго сябра, таксама ЧЭКА, адаслаў у разьведку польскага аддзелу. Далі аба мне кароткую характарыстыку. Я арыштаваны. Пабежны апрос даканаўдзяжурны польскага ЧЭКА нейкі Коженевскі ломаным польска-расейскім говарам, і мяне адаслалі пад моцным конвоем у падвал Архірэйскага Дому123. Распачаўся новы этап перажываньняў. На сяньня дзіву даюся сваёй недалёкабачнасьці, каб сядзець на вачах, калі па сутнасьці трэба было даўно зь Менску „змывацца". Разьдзел восьмы На прадвесьні 1919 г. савецкія камунікаты пачалі біць трывогу аб наступе войска польскага дыктатара Пілсудзкага на Савецкую ўладу й, зразумела, у словах сваей спэцыфічнае савецкае прапагандовае лаянкі не разьбіраліся. Па тону настрояў і па захаваньню відаць было, што саветам пагражае даволі паважная небясьпека. Газэтныя камунікаты падавалі невыразнасьць. За час вайны народ навучыўся чытаць камунікаты не па словах паведамленьняў, а па геаграфічных картах. Паносілі саветы цяжкія страты, „бралі“ па ўсяму фронту і ў Польшчы, і на Прыбалтыцы трафэі і палонных, але адыходзілі, і на іх насядалі. Насельніцтва Беларусіне любіла палякаў. Прычыны на гэта пабежна былі чытачу прадстаўлены. У беларуса і ў паляка характары вельмі розныя: беларус любіць спакой і мэтадычнасьць, цягавітасьць. Паляк любіць шум, бравуру, гулянкі і на працягу гісторыі ня раз рабіў Беларускаму Народу балючыя, абражаючыя пачуцьцё вартасьці крыўды. Беларус з засады не хацеў бы бачыць у сябе палякаў і зь імі мець сутычнасьць, але сяньня, калі Саветы так заселі і ўсьселі на карак, то вайне Саветаў з Польшчаю насельніцтва Беларусі было рада і чакала прыходу палякаў у Менск, хаця па агульнаму зьместу пытаньня — было гэта няшчасьцем для беларускае справы ў цэлым. Браўся ўразвагу маленькі эпізод — выбаўленьне з-пад бальшавіцкага забіваючага душу і цела 123 Архірэйскі дом — будынак, які знаходзіўся на месцы цяперашняга менскага Дому афіцэраў і быў рэзыдэнцыяй менскага архірэя (адсюль назва). Акрамя таго, да рэвалюцыі ў ім разьмяшчаліся Менская духоўная кансысторыя, а з 1908 г. дзейнічаў царкоўна-археалягічны музэй. Падчас бальшавіцкай акупацыі Менску ў 1917—1919 гг. у Архірэйскім доме разьмяшчаўся мясцовы ЧК. тэрору. Хоць найгоршае ліха, абы не бальшавікі, і нічога горшага ад бальшавікоў Беларускі Народ на працягу гісторыі ня бачыў. У савецкіх колах неспакой. Пачалі здарацца напады на аддзельных урадоўцаў і іх мардаваньні. Гарэлі савецкія на тую пару вельмі слабенькія склады. Былі аварыі на чыгунцы. Саветы адчулі супроць сябе акцыю і адказалі на гэта яшчэ больш узможаным тэрорам. Адбываліся ў горадзе пратэстуючыя дэманстрацыі. Ладзіліся мітынгі, і народ бачыў прычыны на гэты крык — насядаюць, значыць, палякі. Аднаго разу ў Менскі Архірэйскі Дом нагналі шмат народу з Наваградка, Слуцка, з-пад Баранавіч. Стала вельмі цесна. Шмат заможных сялянаў і наагул сельскае беднаты і работнікаў. Насьпех сартуюцца па праступнасьці. Трыбунал засядае ў карыдорах. Каго адводзяць набок. Тыя ў пакоры лёсу не адчуваюць, што гэта ўжо сьмяротны прыгавор, частку на транспарт у Смаленск, частка ў вайсковы трыбунал, бальшыня пазастаецца на мейсцы. Цесната страшнейшая. Агульным звалам жывуць жанчыны і мужчыны. Наганяюць шмат маладых палякаў. Каравул нясуць пераважна латышы. Развадзяшчы Тумас робіць вельмі мілае ўражаньне. Заводзім знаёмства. Матурыст з-пад Рыгі, сябра партыі. Па ягоных словах, прабіраецца бліжэй дому. Аднаго разу перад зьменаю прапануе мне зайсьці на маё памяшканьне і што я маю перадаць. Даю асьцярожна даручэньне нявіннага характару, выконвае і вельмі часта прапануе паслугі. Адпадае падазронасьць у „падсідцы“. Карыстаюся, але вельмі ўважліва. Уступае часта ў гутарку. Кажа, што бальшыню з нас паліквідуюць. У партыі неспакой наслупам палякаў і падымаецца пытаньне аб падрыхтоўцы да эвакуацыі. Дараджвае быць уважлівым. Аднаго разу ўначы прыгналі некалькі сем’яў, злоўленых з фальшывымі дакумэнтамі пры ўсілаваньні дастацца на другі бок нейкае запрэтнае зоны. Пасярод іх выдзялялася адна сям’я: маці ў каракулевым манто, двое дзяцей, муж. Усе надзвычай старанна апрануты. Уражаньне заможнае інтэлігенцыі. Трыбунал прыслаў аднаго ў кожанцы і той з наганам у руках даконваў перагляд. Сям’ю гэтую адвялі на бок. Па целу ў кожнага з нас прайшоў шарош124. Тыя нічога не разумелі. 3 аддалі сачылі за гэтаю працэдураю некалькі кітайцаў. Падышлі пад адстаўленых і доўга ўглядаліся ў твар. Шчупалі манто. Адзін пашоў пад самы твар жанчыны і пацягнуў за бараду. Рот адчы- 124 Шарош — рыхлы, губчаты лёд, які ўзьнікае з унутрыводнага лёду, што ўсплывае на паверхню вадаёму перад ледаставам. Сказ мае значэньне „мароз пайшоў па скуры“. ніўся і заблішчэла некалькі залатых каронак. „Трыбунал“ вышаў. Празь некалькі хвілін прышоў развод. Тумас і кітайцы павялі адстаўленых. Скончана. Рэчы іх несьлі ў кожанках і на хаду гладзілі па прыгожай шкуранай паверхні некалькіх маленькіх аздобных чамаданаў. Нэрвы ўжо неяк трохі прытупіліся і рэагавалі слабей. Вечарамі ў камэрах падымаліся споры на палітычныя тэмы. Умешваліся канваіры. Дэбатаваліся пытаньні аб правых і левых. Пасьля толькі даведаўся, што гэта была правакацыйная інсцэніроўка, каб арыентавацца ў напрамках думаньня. Спосабам сартыровак змылена чуйнасьць увагі экзэкуцыі, і каго павялі на „развалку“, было трудна арыентавацца, за выняткам „адстаўленых“. Аднаго разу глыбокаю начою прывялі ў нашу камэру доктара Скрабін-Шышлоўскага. Мы былі зь ім знаёмы па працы ў Чырвоным Крыжы зараз жа пасьля прыходу бальшавікоў. Прыехаў ён разам з дэлегатам доктарам Маскоўскага Чырвонага Крыжа Паземскім, і абодва, як камуністы, павінны былі заняцца арганізацыяй савецкага саюзу мэдработнікаў (пасьля выясьнілася, што, як палякі, прасоўваліся ў Польшчу). Страшэнна сьвірэпа ўзяліся да свайго даручэньня, асабліва Скрабін-Шышлоўскі. Леглі разам на голых нарах. Расказваў аб працы ў Сыбіру, на Ўрале. Вельмі падрабязна апісваў ліквідацыю сям’і Мікалая Другога. Па некалькіх днёх паказаў запісную кніжку цара. Пісьмо кругленькімі жаночымі літарамі, вельмі выразнае. У Скрабіна і бялізна з царскімі манаграмамі. Наведвала Скрабіна маладая прыгожая жанчына. Скрабін кажа — былая опэрная маскоўская, цяпер ягоная жонка. За што пасаджаны, Скрабін гаворыць невыразна. Наведваюць яго відныя нейкія камуністы і вядуць кароткія гутаркі. Скрабін робіцца штораз больш сумным. Скрабін з самым дакладным спосабам расказвае аб спробах выкраданьня царскай сям’і. Скрабін у курсе спраў уцечкі аднае дачкі цара з каравульным чэскім ахвіцэрам. Скрабін безумоўна блізка стаяў да справы мардаваньня царскае сям’і. Скрабін на поўдні браў удзел у акцыі супраць Махно125, і там галаварэзны аддзел узначалівала нейкая Маруся-Курноска. Гэта была садыстка з вырадненымі праявамі сэксуальнасьці. 3 расказаў веяла нечуванымі па дзікасьці жудасьцямі, і гэта павінен быў Скрабін назіраць і ў гэтым самому браць удзел. Былі, якія гэтыя расказы дапаўнялі. Значыць, Скрабін гаворыць аб здарэньнях, меўшых у тагачасных абставінах мей- 125 Нэстар Махно (1889—1934), украінскі палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў анархісцка-сялянскага паўстанцкага руху ва Ўкраіне ў 1918—1921 гг. сца. Тумас, нам ужо знаёмы каравульны начальнік, адводзіць нас некалькі чалавек на бок і кажа: — Хлопцы, асьцярожна са Скрабіным, ён як лекар у Екацярынбурзе аглядаў памардаваных з царскай фаміліі, пакраў адабраныя ад забітых каштоўнасьці і ўцёк. Апазналі, і адбудзецца над ім суд, але здаецца выцерабіцца, сам ён з Лодзі паляк, шавец, ротны фэльчар у сыбірскім палку. Дыплём лекара крадзены ад сыбірскага замардованага лекара Скрабіна, а сам толькі Шышлоўскі. Зразумелая рэч, мы насьцеражыліся. Скрабін увесь час трымаўся каля мяне, відаць было, што плянуе перабрацца ў Польшчу, але на камуністычную працу. Аднаго пагоднага дня наш каравульны начальнік Тумас сядзеў каля расчыненага вакна. Пачынала ласкава сьвяціць сонца ў раньнім прабудзе вясны. Тумас быў заняты сваімі думкамі. 3 сумкі даставаў рэчы і іх разглядаў. Тумас, відаць, забыўся, дзе ён і што на вачах арыштаваных. На тую пару каля яго нікога не было. Адзін з праходзячых зазірнуў на калені Тумаса, скрывіўся, падышоў пад нары да нас і шэптам сказаў: Гляньце, што робіць Тумас? Асьцярожна, каб не сплашыць, прайшлі і зазірнулі: Тумас чысьціў аб палу шыняля залатыя каронкі з зубоў, а на сумцы ляжалі сярожкі. Мы пазналі. Атрохі пазьней каравульны кітаец прышоў на развод і на яго нейкай паўвайсковай куртцы быў каракулевы каўнер, нязграбна прышыты з распоранага рукава. Маладых палякаў наганялі штораз больш. Затрымліваліся коратка, і іх некуды пераганялі. Па вуліцы маршыравалі аддзельныя ваенныя падразьдзелы і сьпявалі свае песьні. Прыгожа выглядалі палякікамуністы, да нельга сьмешна ішлі кітайцы і нешта гнусава вылі. Вечарэла аднае пары і пачынаўся прымаразак. Палякі ішлі вуліцаю і сьпявалі „На бу...“126. Ад аддзелу аддзяліўся адзін малады, відаць, камандзір, падышоў пад акно і на ўсё горла выкрыкваў лаянкаў на сідзячых пры вакне арыштаваных палякаў, і з вуснаў лілася найгоршая расейска-польская пахабшчына. Людзі прыльнулі. Раптам кароткі акрык па камэры — адысьці — пры вакне затрымаліся толькі двух. Былі паміж сабою, відаць, знаёмыя з тым, які на вуліцы. Паміж лаянкаю былі кінуты два словы сьцішаным голасам: .Дзісь в ноцы.,.“'27 126 Шматкроп’е ў арыгінале. 127 ,Дзісь в ноцы“ (польск. Dzis w посу) — сёньня ўначы. Гаворачы, адскочыў ад вакна, пракрычаўяшчэ некалькі слоў бруднае лаянкі пад адрасам палякаў у арышце і далучыўся да паволі адыходзячага аддзела. Аддзел узьбіраўся на гару і зьнік з вока. Наступіла ноч. Каравул палічыў каля поўначы ногі на нарах. Была зьмена варты, і абяздолены народ спаў трывожным сном. У кутку карыдора нясьліся паўстрыманыя шэпты. Там групамі трымаліся і сем’і, і тыя, якія імкнуліся стварыць сем’і. Законы жыцьця прабіваліся і скрозь жудаснасьць астрожнае рэчаіснасьці, якая на тую пару для многіх стварала спрыяючыя абставіны рэалізацыі. На гэта не зварочвалася ўвагі, і нікому да гэтага не было дзела, апрача зацікаўленых.