Скрозь гэты туман прабівалася выяўленьне да незалежнасьці ўжо ўабставінах больш спрыяючых для разважаньня, але заклік гэты гучэў вельмі нясьмела і неаўтарытэтна па зьмесьце і па праводнаму пэрсанальнаму складу выяўленьня гэтага закліку. Выступаюць людзі абсалютна нязнаныя і арганізацыйна слабыя. Ня ў стане прадставіць гэтае пытаньне ў зразумелай і пацягваючай форме. Ніхто не пярэчыць ідэі, але мала хго падымаецца на працу рэалізацыі гэтага пытаньня, больш за ўсё сочаць за поўднем і на картах азначаюцца пункты барацьбы. Справе папулярызацыі ідэі незалежнасьці пачалі актыўна шкодзіць балыпавіцкія агенты. Пачалі распаўсюджваць аб сабе пагалоскі, што бальшавікі зразумелі памылкі і паступова пераходзяць на дэмакратычны лад, а з другога боку паявіліся агенты Варшавы, прапануючыя палітычныя ўвязкі з палякамі, якія будуць мець дэмакратычны фэдэралістычны правапарадак. У настроях была поўная дэзарыентацыя. Спаткалі немцаў даволі прыхільна, стала вальней жыць, але адначасова з тым і выявілася адразу поўная беспэрспэктыўнасьць. Намаганьні палякаўувянчаліся посьпехам. Палякіўсё ж пралезьлі ў нямецкія ўстановы, да іх далучыўся і русіфікаваны сэнатар Савіч", і пачалі абрабляць немцаў у патрэбным сабе напрамку супроць усяго, што адкідала панаваньне расейскае і польскае шляхты. На гэтым пытаньні расейцы і палякі знайшлі супольную мову і ўзаемазацікаўленасьць. Нават і беларуская дэмакрацыя была атэставана як бальшавізм. Упершыню на адлегласьць давялося назіраць праявы бальшавіцкае школы стасаваньня правакацыі і развалу супраціваў зь сярэдзіны рукамі сваіх ворагаў. Як не ўглядаліся ў карту, але перамога над бальшавікамі не надыходзіла. Немцы тут ня вечныя, павінны будуць адысьці. Недалёка бальшавікі, і гэта няпраўда, што пераходзяць на дэмакратычны лад. Прыходзяць адтуль і расказваюць аб паглябляючым тэроры. Уцякаюць людзі масамі на Захад ад бальшавіцкага прасьледу і дапаўняюць абразы бальшавіцкага панявераньня. Настроі падымаюцца, і справа незалежнасьці знаходзіць шырэйшы адклік у беларускім грамадзянстве. Варочаюцца ў Менск сябры кангрэсу. Выступаюць больш далёкабачныя, нараджаюцца над палітычнаю сытуацыяю і пастанаўліваюць прадоўжываць перарваныя справы і афармліваць справу агалошваньня незалежнасьці Беларусі як сувэрэннай дэмакратычнае Рзспублікі. Немцы занялі ролю ў гэтых справах спрыяючага назіральніка на адлегласьць і абсалютна ня ўмешваліся. Бяз страху на збройную інтэрвэнцыю сходы ў закрыты спосаб вялі сваю работу і праклямавалі Беларускую Народную Рэспубліку. Акт гэты прайшоўу вельмі скромных абставінах без разгалосу навонкі. Гэта было 25 сакавіка 1918 г. у Менску. Быў выдзелены ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, у скароце БНР, і пад гэтымі ініцыяламі перайшоўу беларускую гісторыю. Ад часу пачатку нямецкае акупацыі Менску прайшло прыблізна паўтара месяца. Немцы інфармаваліся праз аддзельных сяброў гэтых прац, але адкрыта не ангажаваліся. Нямецкія акупацыйныя ўлады агаласілі пастанову Гааскай Канвэнцыі100, што, згодна пэўным разьдзелам, будуць захоўваць той пра- 99 Аляксандар Савіч, беларускі дзеяч, былы сэлатар. Быўудзельнікам Усебеларускага зьезду й сябрам ягонай Рады, вылучаным ад Заходняга фронту, старшыняваў на шэрагу паседжаньняў зьезду. Быў выбраны ў Прэзыдыюм зьезду ад т. зв. сацыялістычнага блёку й Беларускай аб’яднанай групы. 100 Маецца на ўвазе перш за ўсё пункт 43 Канвэнцыі аб законах і звычаях сухаземнай вайны, прынятай на міжнароднай канфэрэнцыі ў Гаазе => вапарадак, які засталі ў часе акупацыі. Урад і адміністрацыя павінны пазастацца нязьменнымі і выконваць свае функцыі. У значаньні тэрытарыяльнае ўлады і Ўраду выланіліся з праўнага разважаньня тры прэтэндэнты: бальшавіцкія Саветы, земства і новапаўсталы Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі — БНР. Бальшавікі ня выступілі, хаця нібыта і былі ў нармальных адносінах зь немцамі. Земства было ў стадыі чынным, і перад прыходам немцаў і пасьля прыходу нямецкай акупацыйнай адміністрацыі працы не перарывалі. Земства абслуговывала ўсе паўсядзённыя пытаньні і было поўнасьцю саарганізаваным. За адсутнасьцю дзяржаўных цэнтральных кантралюючых ворганаў сталася земства самастойным і функцыі дзяржавы па зьместу закона перанімае або БНР, або нямецкія акупацыйныя ўлады. Немцы выклікалі прадстаўнікоў і земства, і БНР, і пераканаліся, што разыходжаньняў паміж імі няма, але прадстаўнікі БНР не згалошваліся на пераняцьце на сябе дзяржавы ў значэньні дзяржаўным. БНР на тую пару ня мела за сабой выканаўчага кадравага апарату. Гэта была і ідэалягічнасьць, і тэарэтычнасьць у эмбрынальным зьмесьце. He абышлося і без палітычнага асаду. Лёсік, старшыня пленуму БНР, здаецца, ці не разам з Луцкевічам Антонам падалі вернаподданую тэлеграму нямецкаму кайзэру Вільгельму101. Гэта выклікала абурэньне амаль усяго беларускага грамадзянства і падарвала аўтарытэт пастановы аб ухваленьні незалежнасьці па акту 25 Сакавіка. Русафільскія чыньнікі і адначасова камуністычныя выкарысталі гэты палітычны момант як прапагандовы матэрыял, і вялікае кепскае ўражаньне пазасталося нязгладжаным. У беларускіх сялянскіх масах праклямаваньне незалежнасьці ня выклікала ніякага ўражаньня і пазасталося бяз рэха. Папулярызацыя прыпадае на час польскае акупацыі пасьля 1920 г. Акт 25 сакавіка на => 18 кастрычніка 1907 г., які вызначаў наступнае: „3 фактычным пераходам улады з рук законнага ўраду да непрыяцеля, заняўшага тэрыторыю, апошні абавязаны зрабіць усе залежныя ад яго захады на тое, каб, наколькі магчыма, аднавіць і палегчыць грамадзкі парадак і грамадзкае жыцьцё, паважаючы дзейсныя ў краіне законы, калі для гэтага ня будзе непераадольных перашкодаў“. 101 Тэлеграма, пра якую згадвае Юры Сабалеўскі, была пасланая Вільгельму 25 красавіка 1918 г. і падпісаная, акрамя Язэпа Лёсіка, Іванам Серадом, Язэпам Варонкам, Раманам Скірмунтам, Антонам Аўсянікам, Паўлам Алексюком і Пятром Крэчэўскім. Подпісу Антона Луцкевіча пад тэлеграмай не было. тую пару быў уласнасьцю вельмі агранічанага кола людзей без практычнага стасаваньня ў шырокім дзяржаўным значэньні. Пры падтрымцы ўкраінскіх колаў (Пятлюра102, здаецца, на тую пару быў у Менску103, і я зь ім спатыкаўся ў Земскім Саюзе), БНР праявіла некаторую дзейнасьць навонкі, але не была ў сілах сканцэнтраваць каля сябе шырэйшае ўвагі. Былі спробы прызнаваньня па лініі дыпляматычнага корпусу. Частка гэтага пытаньня знайшла прызнаньне, і беларускімі пасламі былі абсаджаны пасты ў Парыжы, Бэрліне і Канстантынопалі'04, але больш па лініі пакліканьня на жадаючага на гэтае становішча. Тут на месьце трэба ўспомніць ролю Скірмунта на становішчы Міністра Замежных Спраў105. 3 паходжаньня паляк, але двор пад Пінскам — Парэч- 102 Сымон Пятлюра (1879—1926), кіраўнік украінскага ўзброенага руху ў 1918—1920 гг. Зь лістапада 1918 г. — галоўны атаман войскаў Украінскай Народнай Рэспублікі. 103 Сымон Пятлюра сапраўды меў менскі эпізод у біяграфіі — у гады Першай сусьветнай вайны ён працаваў у Саюзе земстваў і гарадоў, які аказваў дапамогу Заходняму фронту. Пятлюра быў намесьнікам упаўнаважанага гэтага Саюзу ў Менску й на гэтай пасадзе сустрэў Лютаўскую рэвалюцыю. Вясной 1917 г. ён стаў старшынём Украінскага вайсковага камітэту Заходняга фронту. Магчыма, што ІОры Сабалеўскі сустракаўся зь ім менавіта тады. 104 Адмысловай дыпляматычнай пляцоўкі БНР у Парыжы ў той час не было: пасламі БНР у Парыжы Юры Сабалеўскі відавочна палічыў прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі на Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Консульства ў Канстантынопалі адкрыў у 1921 г. Іван Ермачэнка, праіснавала яно зусім нядоўга, усяго толькі каля году. Місія БНР у Бэрліне праіснавала да афіцыйнага складаньня мандатаў урадам БНР ураду БССР у 1925 г. Акрамя таго, Сабалеўскі не згадаў пра іншыя беларускія дыпляматычныя й вайскова-дыпляматычныя місіі, копсульствы й прадстаўніцтвы, якія болып ці менш працяглы час і з рознай эфэктыўнасьцю дзейнічалі ў іншых краінах Эўропы: Літве, Латвіі, Эстоніі, Украіне, Баўгарыі, Чэхаславаччыне й інш. 103 Насамрэч Раман Скірмунт афіцыйна ня быў міністрам замежных справаў БГІР, ён толькі ўваходзіўу камісію Рады БНР па міжнародных справах. Аднак у замежнай палітыцы БНР ён сапраўды адыграўдастаткова значную ролю. Так, з 26 траўня па 26 чэрвеня 1918 г. Раман Скірмунт знаходзіўся ў Кіеве на чале надзвычайнай місіі БНР дзеля перамоваў з гетманам Скарападзкім. У лістападзе 1918 г. у складзе адмысловай дэлегацыі ён езьдзіў у Нямеччыну й Швайцарыю з мэтай дамагчыся міжнароднага прызнаньня незалежнасьці Беларусі. ча — быў поўнасьцю зьбеларушчаны і моваю была вылучна беларуская. Такіх прыкладаў на Беларусі было нямала. Скірмунт быў эўрапейскі выхаваны чалавек, і калі ўтую пару валіліся троны і паўставаць пачалі новыя дзяржавы, Скірмунт для папулярызацыі беларускае справы навонкі зрабіў вельмі многа, і нельга яго закідваць абвінавачваньнямі польскага інтрыганства. He абышлося без пралазу на дыпляматычнае становішча і ахвотнікаў да нажывы і дробнага заработкаваньня, але гэта звычайнае зьявішча ў падобных выпадках. Даволі добра было зарганізавана беларускае прадстаўніцтва ў Бэрліне, на чале стаў Заяцшб і Бароўскі107. Прыпадкова папаў у мае рукі архіў, і па зьмесьце залучаных газэт відаць было, што справа беларускае незалежнасьці за межамі была прадстаўлена салідней, як у сябе дома. Цэнтрам палітычнага жыцьця ў беларускіх справах быў на тую пару Парыж. Актьіўны ўдзел прымае ў працах Парыжу Антон Луцкевіч і пазьнейшы пасол Сойму Аўсянік108, але іх ролі акрэсьліць не патрафлю109. Усё гэта былі аддзель- 106 Леанард Заяц (1890—1935), беларускі нацыянальны дзеяч. Зь лютага 1918 г. — у складзе Народнага Сакратарыяту БНР. Загадчык канцылярыі й дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. 107 Апдрэй Бароўскі (1873—1945), беларускі палітычны й грамадзкі дзеяч. У 1919 г. быў сябрам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў і Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні, актыўна ўдзельнічаўу разьвіцьці беларускіх сельскагаспадарчых і спажывецкіх каапэратываў на Віленшчыне. У красавіку 1920 г. накіроўваецца ў Бэрлін у якасьці гандлёвага экспэрта ІІадзвычайнай місіі БІІРу Нямеччыне, у 1921—1925 гг. — яе кіраўнік. Пасьля 1925 г. адышоў ад беларускіх палітычных справаў, але застаўся жыць у Бэрліне. Летам 1940 г. быў адным з ініцыятараў стварэньня й кіраўніком Беларускага камітэту самапомачы. Пасьля пачатку вайны Нямеччыны з СССР працаваўу Беларускім аддзеле нямецкай прэс-службы „Вінэта-іо“.