Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
ю8 Алтон Аўсянік (1888—1933)?, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Сябра БСГ. У 1918 г. старшыня Беларускай рады ў Бабруйску, у 1918—1920 гг. сябра Рады БНР. Сябра шэрагу дэлегацыяў БНР на міжнародпых перамовах. У 1919—1920 гг. намесьнік старшыні Беларускай вайсковай камісіі. У 1920—1921 гг. паўнамоцны прадстаўнік БНР у Літве. У1922—1927 гг. пасол польскага Сойму, да 1926 г. уваходзіў у Беларускі пасольскі клюб. Пасьля эміграваў у БССР.
109 Антон Аўсянік на Вэрсальскай канфэрэнцыі ўвогуле не прысутнічаў, а Аптон Луцкевіч узначальваў там беларускую дэлегацыю. Падчас свайго знаходжаньня ў Парыжы ён праводзіў шматлікія сустрэчы зь сябрамі іншых =>
ныя мазкі без укладаньня ў адно палотна, якое б змагло прадставіць нам на сяньня зьмест усяго пытаньня.
3 азначаных прычын і не было прыступлена да фармаваньня арміі, а бяз збройнага чыньніка рэалізацыя незалежнасьці ў парадку добраахвотнага вызнаваньня і прызнаваньня застаецца тэарэтычнасьцю, будоваю на лёдзе. Заклік на добраахвотніка ня меў бы пажаданага выніку з-за расьцярушанасьці палітычных поглядаў у нашым грамадзянстве на тую пару. На мейсцы прадстаўнікі БНР не змаглі адчыніць свайго функцыянаваньня і разьехаліся. Частка затрымалася ў Менску і ўлілася ў земскую працу, як службоўцы без выяўленьня свайго мандаіу БНР. Увага беларускага грамадзянства не адрывалася ад падзей у Расеі і імі па сутнасьці і жыла. Нямецкая акупацыйная адміністрацыя сілаю факту прызнала земства за прадстаўніка мясцовае ўлады, але ўвесь час трымалася вельмі недаверліва. Як зазначыў вышэй, у гэтым была шкодзячая рука сэнатара Савіча і старшыні польскіх абшарнікаў графа Чапскага110 (да гэтай справы падыдзем трохі пазьней).
На палітычную відоўню пачалі актыўна выступаць пасланцы ад польскага грамадзянства і ў Менску актыўна шукаць жывога кантакту зь беларусамі. На тэрэне земства не змаглі ні з кім увязацца. Высілак скіравалі на БНР і там асягнулі некаторага посьпеху. Агенты Варшавы распаўсюджвалі пагалоскі пра гатоўнасьць польскіх палітычных чыньнікаў распачаць перагаворы аб саюзе польска-беларуска-ўкраінскім з далучэньнем Прыбалтыкі супраць бальшавікоў і ўтварэньні супольнае дзяржавы. Давалася да зразуменьня, што палякі маюць дагаворанасьць з замежнымі вырашальнымі чыньнікамі на Захадзе аб прызнаньні Польшчы і стварэньня пад кіраўніцтвам палякаў вайсковага бар’ера супраць бальшавікоў. I на гэта знайшліся даверлівыя, і польскія пас-
=> дэлегацыяў, журналістамі й прадстаўнікамі дзелавых колаў з мэтай данесьці да іх інфармацыю пра існаваньне беларускага пытаньня. Улічваючы тагачасную міжнародную сытуацыю, гэта была адзіная справа, якою Луцкевіч рэальна мог тады ў Парыжы больш-менш пасьпяхова займацца.
"° Юры (Ежы) Чапскі (Гутэн-Чапскі) (1861—1938), польскі памешчык і грамадзкі дзеяч, сябра Менскага таварыства сельскай гаспадаркі, старшыня Менскага таварыства дабрачыннасьці. Валодаў маёнткамі ў Менскім і Ігуменскім паветах. Пасьля абвяшчэньня БНР кантактаваў з Народным сакратарыятам Беларусі, падчас Слуцкага збройнага чыну меў кантакты з кіраўніцтвам Беларускай Рады Случчыны.
ланцы навязалі кантакт зь Я. Лёсікам. Было заангажавана ў гэтую акцыю шмат народу, але я страціў іх імёны з памяці.
Безумоўна, ініцыятыву стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі трэба залічыць за найадпаведнейшае разьвязваньне пытаньня аб устроі беларускага грамадзянства, і варта было б дасьледаваць гісторыю ў пэрсанальным абслугоўваньні гэтага пытаньня. Затраціліся ўжо ў памяці акалічнасьці і дэталі прабегу выяўленьня навонкі справы нашае незалежнасьці. На тую пару было ўражаньне, што актывізацыя гэтага важнага для нас пытаньня адбывалася за кулісамі польскае палітыкі. Палякаў найбольш цікавіла гэтая справа, і зразумела, зь якіх меркаваньняў. Як палякам супраць бальшавікоў, так і беларусам на тую пару патрэбен быў саюзьнік, і няма нічога дзіўнага, што людзі ішлі адной дарогай, але тут ёсьць адно гістарычнае „но“: Ці ёсьць такія палякі, якія б злажылі дэклярацыю прызнаньня за беларусамі правоў на сваю незалежнасьць на сваіх этнаграфічных абшарах? Трэба спадзявацца, што павінны бьіць, але на сваім веку з такімі ня меў нагод яшчэ спаткацца, і пытаньне, ці спаткаюся. Думаю, што і тут вырашальнікамі гэтага пытаньня павінны быць і іншыя чыньнікі, і застасаваныя іншыя аргумэнты.
Справа незалежнасьці і ўтварэньня сваёй Беларускай дзяржавы была незаперачальным фактам, і адбываўся працэс яе ўзмацненьня. A на гэты раз быў гэта толькі навародак111.
Нямецкая акупацыя 1918 г. была не падобная да акупацыі 1941 г. Вайсковыя акупацыйныя ўлады былі ў 1918 г. вельмі нялічныя, і то тады, калі ваенныя апэрацыі на ўсходзе былі закончаныя. He было нямецкіх цывільныхустаноў, і ўсімі пытаньнямі бягучага дня ведаў свой беларускі дэмакратычны самаўрад. He было паставак і абавязкавых рэквізіцый, агранічваліся дастаўкаю фуража, і то за даволі блізкую да нармальных цэнаў аплату. Аджыўляліся немцы з тэрэнаў112, занятых вайною і пераважна забраным у Польшчы. Былі ўсюды вольныя рынкі і вольныя цэны, ды здараліся выпадкі, што бабы білі нямецкіх салдат за ўсілаваньне схапіць за бесцан прадаваныя прадукты, і гэта выклікала толькі сьмех. Узброеныя салдаты маглі хадзіць толькі камандаю. Немцы прытрымоўваліся наказаў Гааскай канвэнцыі. Пастановы ортс-камэндантаў маглі перазывацца ў вышэйшыя інстанцыі. Доступ да вышэйшых прадстаўнікоў арміі быў неагранічаны, адносіны да насельніцтва былі папраўныя, і прыватнае жыцьцё не было сьціснутым, а найбольш уцяжлівым
111 Навародак (ад польск. noworodek) — немаўля.
112 Тэрэн (ад польск. teren) — тэрыторыя.
зьявішчам было — гэта адсутнасьць пошты, затое камунікацыя была без надмерных агранічань. Балыпавіцкія законы і распараджэньні не існавалі. Пазастаўшыся, вайскоўцы — салдаты і афіцэры — былі вольнымі.
За гэты час нашае сялянства пасьпела значна аправіцца ад вайны і рабунку бальшавікоў. Была пакінута безьліч вайсковага дабра, і наш селянін меў з гэтага вялікі дабытак. Замораныя пакінутыя коні хутка пад сялянскім вокам адпасьвіліся і стварылі значную вартасьць. Жыцьцё пачало хутка наладжвацца.
Земства-самаўрад было абсаджана добрымі кадрамі па кожнаму пытаньню самаўрадавай гаспадаркі. Знайшлі пры самаўрадзе працу ўсе, хто моі' сваёю ведаю прынесьці грамадзянству карысьць. Земства не рабіла нацыянальнага разрозьніваньня. Страх перад бальшавіцкімі прасьледамі змусіў многіх шукаць прыпынішча на Беларусі, і людзі гэтыя ўваходзілі ў склад беларускага грамадзянства і прыносілі сваёю працаю народу карысьць. Некаторыя вайсковыя працоўні і ўстановы пераключыліся на пакаёвую работу і ўвайшлі ў склад самаўрадавай гаспадаркі. Паўсталі рамесьніцкія школы, выдавецтва, друкарні, мэханічныя заклады, электроўні, бальніцы, лябараторыі. Інтэлігенцыя і сялянства пры нямецкай акупацыі адпачылі псыхічна ад бальшавіцкага тэрору і пачалі апраўляцца матэрыяльна. Гэта ўсё параўнальна да жыцьця пад бальшавікамі, а ўсё ж гэта была акупацыя і залежнасьць ад акупанта. Падзеі папераджалі, што акупацыя павінна скончыцца і недалёка стаіць той самы бальшавік з расстрэламі, рабункамі і зьдзекамі. Адчувалася, што гэты стан толькі пярэрва і павінны наступіць больш цяжэйшыя перажываньні. За дні фронт наступаў, і немцы былі ў цяжкой сытуацыі, і ўсё гаварыла, што немцы заломяцца, і вельмі хутка. ГІаўсталі перад нашым жыхарствам два супярэчныя пытаньні: дрэнна будзе, калі немцы выйграюць, і яшчэ горш, калі прайграюць і зноў прыйдзецца спаткацца з бальшавікамі. Каля жніўня 1918 г. стала ясным, што немцы павінны будуць пакінуць Беларусь і ўступіць яе бальшавікам. Паўстала пытаньне, што рабіць? Усплыло пытаньне аб збройным змаганьні. Нехта павінен выявіць ініцыятыву. Земства арганізацыйна на гэта было не адпаведным і не прыгатаваным. ДзеЎрад БНР? Яго на туіо пару не было, і ніхто ня ведаў аб ягоным існаваньні. Прадстаўнік БНР у земстве Серада113, вэтэрынарны лекар, далей свайго
113 Янка Серада (1879 — пасьля 1943), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Старшыня I Усебеларускага зьезду ўсьнежні 1917г. У1918 г. — старшыня Рады БНР.
пісьмовага стала ў падзеях не арыентаваўся. У гэтую адказную хвілю справа з БНР была адна тэарэтычнасьць без практычнага значаньня. Паміма волі зноў пакладалася надзея на барацьбу супроць бальшавікоў, якая вялася на поўдні Расеі, так званым „белым рухам“, і адтуль чакалася вырашэньне беларускага пытаньня. Немцы свайго стану не ўкрывалі і прапанавалі вайсковым беларускім арганізацыям пераказаць зброю, але не было каму яе ачольваць. 3 Польшчы ішлі чуткі аб арганізацыі польскага ўраду ў вельмі збліжаным зьмесьце да бальшавікоў, але згары кожнаму было да прадбачаньня, што паўстане ўрад абшарніцкі і ксяндзоўскі, бо сярэдняя кляса ў Польшчы да абняцьця ўлады няздатна. Што фактычна сталася з Урадам БНР, я так і па гэты дзень і ня ведаю, хоць на той час быў у Менску. Сьлядоў па ім пасьля ягонага народжаньня ў Менску не было. Перашкодаў на яго выяўленьне на тую пару хіба ж не было ніякіх. Зразумела, урад БНР не пачуваўся на сілах уласнага аўтарытэту. Былі там заангажаваныя прыпадковыя людзі, тэарэтыкі, бяз здольнасьцяў на рэалізаваньне ўласных праектаў у дзяржаўным памеры. Земцы зноў пачалі пакланяцца сваёй зорцы, якая ў сутнасьці даўно памеркла і зышла зь небасхілу — гэта надзея на расейскую дэмакрацыю і што „Учредйтельное Собранйе вернется до решенія обіцйх вопросов" — Канстытуанта, разагнаная бальшавікамі ў Петраградзе114.1 ў гэтым настроі пасіўна чакала на адыход немцаў і прыход бальшавікоў. У гэтым заходзіў яшчэ адзін момант* які заўсёды чамусьці дапамагае прыходу бальшавікам на новыя тэрыторыі. Народныя масы заўсёды хочуць бачыць новых бальшавікоў лепшымі, чым папярэднія. А па сутнасьці кожныя наступныя Lx тура была непараўнальна горшая ад сваіх папярэднікаў. Надыходзілі цяжкія дні іспыту для Беларусі, і пры рулі кіраваньня нікога не было. Дзень іспьпу быў ужо на парозе.
Раздзел сёмы
Аднаго разу земская ўправа атрымала паведамленьне, што аддзел нямецкіх салдатаў у Койданаве на сваю руку даканаў рэквізыцыі некалькіх штук быдла. Выдзелена была дэлегацыя для злажэньня пратэ-
1,4 Канстытуанта (ад фр. Constituant) — адна з назваў Устаноўчага сходу. Тут маецца на ўвазе Ўсерасейскі ўстаноўчы сход, які быў выбраны на дэмакратычных выбарах 25 лістапада 1917 г., a 5 студзеня 1918 г. сабраўся ў Петраградзе на сваё першае й апошняе паседжаньне, пасьля чаго быў разагнаны бальшавікамі.