Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Ужо і шэпты заціхлі, каля мяне празь некалькі чалавек ціхая гутарка і рухі. Падымаецца адзін, падыходзіць да вакна. Пасма сьвежага паветра змусіла сьпяшчых падбіраць голыя ногі і курчыцца. Цень каля вакна парывіста зрабіла некалькі рухаў і апынілася на другім баку крат, за ім палез другі. Мітусяніна. Чуецца стогн. Другі за кратамі. Пабег. Усе чуюць, але ўдаюць сплючых. Ляжаць даўжэй звычаю. Урываецца каравул і паднімае бегатню і лаянку. Падымаюцца арыштанты і ўзіраюцца ў вакно. Краты рассунуты. На прутах кроў і кавалкі скуры. Прыпомнілася, як сілай выцягвалі другога. Відаць, было яму вузка. Першы быў танчэйшы. Каравул абастрылі. Тумас расказваў, што ў гэтую ноч панадворны каравул нясьлі палякі і ўцяклі разам з арыштантамі. Тумас засьмяяўся. Праходзячы, толькі адзначыў:
— А вы ўсё чакаеце і дачакаецеся.
Было Вялікадне 1919 г., і ня памятаю, ці гэта было разам і ў каталікоў, і ў праваслаўных. У аднае камэры жанчыны ладзілі багаслужбу. Пасярод запрошаных быў і я. Службу чытала адна жанчына, і папольску, і па-латыні. Народ стаяў, слухаў і плакаў. Каравульны начальнік перашкодаў не рабіў і наказаў варце захоўваць парадак і спакой. Служба скончылася. Жанчыны раздалі атрыманыя з гораду падарункі. Сьвята скончылася, але ня скончыліся празь некалькі дзён наступствы, а народ усё прыбываў і прыбываў, асабліва са Случчыны. Разу аднаго на карыдоры зьявілася рослая спакойная фігура. Называлі — Булгак128. Адставілі на бок. Значыць — развалка, але не. Прыйшлі камісары, ветліва аб нечым гутараць. Выймаюць дакумэнты, спраўджва-
128 Магчыма, гаворка ідзе пра Юр’я Булгака, слуцкага абшарніка, польскабеларускага палітычнага й грамадзкага дзеяча, сябра Польскай рады Менскай зямлі, які ў 1917—1918 гг. падтрымліваў кантакты зь беларускім нацыянальным рухам.
юць. Гэта была сэсія трыбуналу. Увялі некалькі сялян, нешта тлумачаць. Мы стаім. Ня можам зразумець зьместу: адставілі і не выводзяць. Камісары адыходзяць на бок. Шэпчуцца, варочаюцца і адзін агалошвае:
— Крестьянскне комнтеты за Вас ручаются н прнннмают вас на порукн. Вы свободны. Вас выручнлн вот этн документы. Навралн м вышло недоразуменне.
Булгаку выносілі з каравульнага памяшканьня ягоныя рэчы. Булгак цалаваўся зь сялянамі. Адзін маленькага ўзросту прычытываў за кожным словам:
— А паночак, а мой ты даражэнькі.
— Нет теперь панов, — зарэплікаваў у кожанцы, — все теперь товаршцй.
— Але, таварышчы, — залепятаваў маленькі наш селянін. Пахватаў рэчы й, уляпіўшыся за руку Булгаку, пайшлі да выхаду.
Аднаго пахмурнага дня вечарэла, калі ў наш аддзел прывялі новага. Углядаюся. Пазнаю. Стары знаёмы Мамонька. Захоўваецца нэрвова. He разьведаўшы сытуацыі, прапануе ўцечку й, калі трэба, напад на каравул, выкладае недарэчнасьць, што ў горадзе ёсьць цэлыя аддзелы, якія гатовы падняць паўстаньне і выбіць бальшавікоў. Слухаю і не р.азумею. Паўстае пытаньне, ці правакацыя, ці вар’яцтва? Перад паверкаю прышоў адзін у кожанцы, адчытаў па сьпіску, загадаў пастроіцца. Вусьцішна, але на „развалку“ не заносіцца. Усе тут, хто быў на велікодным багаслужэньні. Нехта ўсіх перапісаў. Да Мамонькі зьвярнуўся з усьмехам.
— А вам, гражданнн, удрать от нас не прндется.
Нас пастроілі па чатыры ў рад і пад суроваю аховаю павялі на двор. Там стаялі браневікі. Конныя, шмат пешай паліцыі, і пад вінтоўкамі „на руку“ павялі па гораду. Вялі галоўнымі вуліцамі. Народу было ўсюды поўна. На нас крычалі. Зларэчылі. Пішчалі нешта падросткі і пераважна жыды. Конныя патрулявалі і ўзад, і ўперад. Мерна расчыніліся вароты знаёмага Менскага турэмнага замку129, і мы ўжо ў панадворку пад старымі скляпеньнямі. I колькі яны, гэтыя муры, маглі нам расказаць аб людзкім горы і смутку. Колькі тут зломлена жыцьцяў і толькі за тое, што ахвяры жадалі толькі другому добрага? Фармальнасьць тая самая, як і за старых часаў. Відаць тыя самыя людзі. Некалі тут быў слынны надзірацель Дожджык, бацька і сын. Палітычныя аб іх успаміналі як аб
129 „Менскі турэмны замак“. Маецца на ўвазе Пішчалаўскі замак — сёньняшняя турма на вуліцы Валадарскага.
найлепшых прыяцелях у гэтай нядолі. Уводзяць у канцылярыю. Мамонькі паміж намі не было.
Прыпамінаецца мне — Мамонька калі-некалі разьяжджаў ад сваёй вайсковай часткі, здаецца, тэлеграфнай роты, і бараніў „дэмакратыю“. Дрэннага за гэтым чалавекам нічога не было, але страшная плыткасьць у сьветапоглядзе. Неадзоўная Мамонькаўская эксцэнтрычнасьць і непастаянства. Мамонька сябра БНР, і якім чудам ён трапіў у падвал Архірэйскага Дома, я так і ня ведаю130. Кажуць, што ў Саветах загінуў13'.
Пры аглядзе ў мяне пад падклейкаю ў боце знайшлі грошы. Спусьцілі нас у падвал каля кухні. Выхад акна быў на турэмны панадворак. Чуць можна было разабраць у паўзмроку памер камэры. Надзірацель загадваў падсунуцца і даць нам мейсца для спаньня. Людзі загад выконвалі вельмі неахвотна. Камэра гэта была крымінальных па „мокраму дзелу“. Рабаўнікі і забойцы. Мы леглі і некаторыя заснулі. Мая сумка з запасамі хлеба ўначы апынілася ў „парашцы“. На раніцу выгналі нас на спацэр. Гэта было ў першы раз за некалькі месяцаў пасьля арыішу. Давалі гарачую ваду з кухні. Кармілі раз на дзень нейкаю палбою132 то зь селядцамі, то з дохлаю канінаю, але „прызнанаю" (ветагляд). Рэжым „крыла“ быўжудасны, як для самых цяжкіх сказанцаў. Кухня нам пачала дагаджаць, надзірацелі выяўлялі пашану і ветлівасьць: самі баяліся нарвацца на камісара. Прабылі мы так некалькі дзён. Аднаго разу паставы вонкавага каравулу паведаміў нас праз краты, што націраюць палякі, у горадзе распачалася эвакуацыя і шыкуецца
130 Таксама цяжка сказаць, як Язэпу Мамоньку ўдалося гэтым разам выйсьці з турмы. Ва ўсялякім разе, у ліку асобаў, узятых бальшавікамі ў заклад і вывезеных у Смаленск, яго пасьля не аказалася. У той жа самы час 19 верасьня, праз п дзён пасьля ўзяцьця Менску палякамі, Язэп Мамонька ўваходзіў у склад дэлегацыі сэньёрэн-канвэнту Рады БНР, якая вітала на адмысловым прыёме кіраўніка польскай дзяржавы Юзафа Пілсудзкага, які наведаў тымі днямі Менск.
131 Язэп Мамонька сапраўды загінуў у савецкіх лягерах, але значна пазьней — ю верасьня 1937 г. Перад гэтым ён яшчэ неаднаразова арыштоўваўся савецкімі й польскімі ўладамі, пасьпеў пачаргова папрацаваць у Коўне, Менску, зноўу Коўне, Празе, Вільні, Рызе. У верасьні 1928 г. прыехаў з Латвіі ў СССР, дзе адразу ж на першай чыгуначнай станцыі быў арыштаваны й болып на волю ня выйшаў.
132 Палба (полба) — пшанічная каша.
разгрузка турмы. Хто быў за ваенным трыбуналам — усіх расстралялі. Жудасна было слухаць. Чакаем. Перавялі на вышэйшы паверх. Відаць, адбываецца сартаваньне. Няма крымінальных. Уначы жудасныя сцэны вывазу на расстрэлы. Абразкі тыповыя. Паўтарацца ня буду. Даакола жудасьць. Нэрвы не вытрымліваюць. Некаторыя, лежачы на нарах, плачуць гадзінамі. Многа хто ўпаўу рэлігійны экстаз. Людзі таюць на вачах. Надыходзіць ноч і жах, як туман, халадзіць душу і цела. Прыходзяць з допытаў і людзі гадзінамі нічога і ні з кім не гавораць, не ядуць, толькі вельмі часта п’юць ваду. Кароткімі выразамі схватываюць нашыя людзі на ляту інфармацыю аб падзеях. Горад эвакуюецца. Вывозяць архівы. Гарнізоны выступілі на фронт. Расстрэлы штоноч. 3 нашага крыла нікога не чапаюць. На гэта розныя варожкі. Найбольшы рух выяўляюць маладыя палякі і жыды. Забываюцца аб жудасьці становішча. Навязалі кантакт з вонкавым каравулам праз кухню. Пасылаюць эмаляванае начыньне і празь некаторы час варочаецца. Мочаць і выплывае хімічны алавік: пішуць аб эвакуацыі і тэроры. Жудасьць узмагаецца. Варожаць, што перастраляюць пры адыходзе. Пацьвярджаецца прыкладамі. На ўсіх, слухаючы гэтыя выснавы, нападае ліхаманкавы азноб. Людзі трасуцца. Ядуць вельмі мала.
Аднае начы ў карыдоры велізарны рух. Поўна ўзброеных. Прымаюць нас па некалькі асоб і вядуць у канцылярыю. Там ужо поўна народу з другіх камэр. Праносіцца жахлгвая думка... Некаторыя ў гістэрыі ўжо валяюцца на падлозе. Іх таўкуць нагамі і прыкладамі. Звычайная гісторыя перад расстрэламі. Канцылярыя выдае канваіру дакумэнты. Выклікаецца мая фамілія. Памылка: Сабалеўскі нейкі начальнік, які прымае арыштантаў. Сытуацыя невядомая. Пасьпяхова ўсё афармляецца, выдаюцца канваіру грошы і дакумэнты. Прачынаецца нейкая надзея. На расстрэл фармальнасьці карацейшыя. Строяць пад скляпеньнямі брамы. Сьмяротная ціша. Людзі застылі. Мімаходам праходзіць нехта ў паўцені слабага фанара. Кідае паўшэптам:
—	Ня бойсь, вываз і зараз, — і пачаў падаваць некаму распараджэньні. Нас пачалі выводзіць за браму. Пастроілі па шасьцёх. Пракрычалі:
—	Ісьці ціха, не азірацца, не адставаць. Пры папытцы ўцякаць — страляць без папярэджаньня.
Вялі на дол. На расстрэл уверх. Надзея расьце. Вось і вакзал. Цягнік з пасажырскіх вагонаў. Вывозяць. Ноч. Устрымліваныя акрыкі. Вагон за кратамі. ГІачуцьце радасьці. Жыцьцё на гэты раз уратована. Адчуваем, што зьбіраецца яшчэ больш народу. Запанавала ціша. Марозна.
Распальваецца печ. Цяпло на душы і на целе. Выплыў месяц і асьвяціў зямлю. Некаторыя сунуліся да акна. ІІачуўся зь цемры вагона акрык:
— He шевелнсь: стрелять буду.
Усе застылі на сваіх мейсцах. Каравульныя абышлі вагон. Разьвітаньне. У кожанках адчыталі наказ, як трымацца ў часе падарожжа., Цягнік рушыў, Мінулі запасовыя торы. Выяжджаем у напрамку Бабруйска. Чаму не на Барысаў? Узышло сонца. Углядаемся ў твары. Бальшыня незнаёмых. Дзіўнае ўражаньне прадстаўляе адзін высокі прыстойны чалавек у фраку. Каўнера ў кашулі не было, і грудзіна завешана хустачкаю. Настрой падняўся. Пачалі жартаваць. Канваір паляк, камуніст з Сыбіру, словаахотлівы. Адчуваем як бы нармальныя пасажыры. Пытаемся аб сваім лёсе. Сатаварышч у фраку ўваходзіць з канвойным начальнікам у гутаркі, потым таямніча разглядаюць паперы. Каравульны пратэстуе, што пісаць не дазволіць. Фрачны пан паўшэптам гаворыць, што мы ўсе закладнікі. Але тут і рускія, і палякі, і жыды, і сяляне. Пані Сіпайлава вядзе патранат. Спаткалася са сваімі гасьцямі. Спраўляла Вялікадне. Прыходзілі госьці, і іх назад не выпушчалі. Усіх арыштавалі і цяпер вывозяць амаль усіх. Некаторых, прыпушчаюць, або выпусьцілі, або пастралялі. У савецкай рэчаіснасьці ўсё магчымае.
Былі на пастоі ў Бабруйску, Жлобіне, на адной станцыі падалі ў вагон цэлыя кашы ежы. Сіпайлава з усьмехам сказала.