Іду назад з Камароўкі. Раздум’е агарнула пачуцьце. Дзіву даесься, разглядаючы зьмест чалавека. I зьвер — а ў гэтым чалавеку. Ідуць ходнікамі людзі. Хто добра апрануты, хто вельмі дрэнна. Пераважае шынель. Здараюцца кожанкі. Міма волі ўглядаесься ў гэтага чалавека і 141 Націраюць (ад польск. nacierajq) — наступаюць. 142 Зарваны (ад польск. zerwany) — сарваны (тут: з ланцуга). родзяцца запытаньні, ці ня ёсьць сярод праходняў тыя, якія, можа, так нядаўна вадзілі на Камароўку свае ахвяры, падсіджвалі ў арыштах, данасілі, агаварвалі і выклікалі ў чалавека мукі душы і цела ды зь іх чэрпалі сабе задавальненьне і на людзкім горы будавалі сабе зьмест жыцьця? У памяці расказ аднаго з „операцыйнага аддзела ЧЭКА“. He зварочваў увагі, што яго слухаюць, і па зьместу выводзіцца расцэнка чалавека. . .Чакалі, а справа нашага звальненьня з дысцыплінарнага батальёну чамусь зацягваецца. Паслалі дэлегацыю. Тыя начальнікі і кажуць на корпусным мітынгу: амнэстыя і слабода толькі палітычным, а нам, крыміналам, не належыцца. Як так не належыцца, пытаем прадстаўнікоў аддзелу. Украў, забіў, растраціў — на тое былі сацыяльныя прычыны, строй быў на гэта прычынаю. Мы таксама палітычныя і давай слабоду. Потым усё ж далі. Мы і давай на волі па-свойму мераць „слабоду“. На чыгунку ў ЧЭКА. Так і так, мол, непадалёку заселі буржуі. Дазвольце камандзіровачку. А тут, на шчасьце, пакгауз, угу, красным петухом у неба. Хто, мол? Знамо дзела, буржуі. I кажа камісар — прапішыце, рабяты, ім „іжыцы“. Амы — рады старацца, за вінтоўкі і па аколіцам. Паглядзім у рыла, значыт, буржуй, залаты зуб пад губай: Даеш! Атам панначка — маліна да і толькі. Сюды яе, на пацеху, а тут самагон, кумачка, гармонь, і пашла пацеха. Над ранкам не шалахнецца. Тады камісар маргнець вокам і „ходзя“ за хвост і на панадворак, абы не каля парога. На заўтра іншыя. Буржуяў проста ў расход па першай аглядцы. Другому буржую братва і кажа: даём слабоду, а ты толькі праз ножкі стула праскоч і не зачапіся. Адчынім дзьверы на вуліцу і клічам: праскочыш праз ножкі стула, твая воля на двары. He пераскочыш — назад. Выставілі ў дзьвярах стул, а Васька, Касым называлі, з наганам верхам. Пар са дзьве прапусьцілі, ахочых мнрга. Станавісь у рад і палзком, a Ванька Касы з нагана ў загрывак. Другі адразу, як цьвіком да падлогі, але заўсёды трэба браць пад шыю. Іншы, гад, з вывернутым языком спрабуе ходу даваць. Мазгі на мордзе, фыркае крывёю, а сіліцца выбрацца на волю, тады мы яго „очарадзьдзю". Бывае, што па некалькі яму „плявукоў" усадзіш. Усю вантробу разваліш, а ён — як зачарованы: устае, махае рукамі, бельмамі тарашчыць, аж страх бярэ. Тады яго з-за вуха прыкладам па патыліцы. Гэта, сволач, уцішае адразу. Толькі, халера, уначы сьняцца, нягоднікі: усе да цябе цягнуцца з высунутымі бельмамі. Трэба толькі ад страхаў кумушкі дастаць, або „дыкалону“, тады сьняцца табе сады і кабеты, страх адганяе. Наша братва цешылася ўволю. Адны сьпяць, друтія пацяшаюцца, а ўвечар усе разам. Каравул выставім па чарзе, каб не заскочылі камісары. Яны сваёю чаргою не адмаўляюцца — але не на людзях. Нашага брата прыловяць — тады амін. За падрыўулады чалавек пяток па звычаю — ф’юць і няма. Аднаго разу на ўсіх „скок“ і ўсіх за шкірку. Дапрасілі, каго тут апісалі, каго забралі. Завезьлі ў штаб і пасадзілі каго туды, каго сюды. Пакрычалі, пару спусьцілі, наш браттолькі адно: прыказалі і дзелалі па законам рэвалюцыйнай совесьці супраць буржуяў, як разумелі. Нас і па дамам і наказ: Сматры друті раз, a то нам усё на бумазе напісана, што, і як, і каго. Галоўнае — ня чыстая работа, кажуць, як белаю ніткай па чорнаму. Другі раз глядзі, наказвае камісар, штоб камар носа не падтачыў. Мы ад сябе — зразумела. Штобы сор з хаты не вынасіць ратазеям. А буржуяў хопіць на пацеху. Мы гэта мазгамі варочаем, што за сволач у чэсной кампаніі завялася? Касы, верна, са шлюхай тут язык распусьціў. Зь недабітых яна буржуяў. Баба прэзьлюшчая. Так смаліць вачыма, усіх бы пралетараў пад адкос пусьціла б. Помсьціцца, гадаўка, брата яе па-п’янаму ў расход пусьцілі, ну, яна ўжо тады была з Касым. Чорт зь імі разьбярэцца. Сволачы было поўна, на лобе не напісана, што ён з Касым у радню праз шлюху ўваходзіць. Касы тады да нас і крыкам і матам. А той ужо ў расходзе. Раз брадзяга завялася — гаўкаць пачне. Тады дзяржыся! А шлюха на яго голас мае, трымаецца яго, а з другімі ні-ні. Едзем раз на работу, і яна зь ім тайком. A потым і нос пакажы, ад’ехаўшы. Сам за руль і на бакавіну, так можна было і ехаць, а мы ў голас: бегчы да белых задумаў, а Міцька — трах, a я на падмогу, і шлюха і Касы — труп. Сталі. Камандзір: што і як, а мы і кажам. Сволачы вы, да і толькі — не зусім чыста, а чыставата. Скінулі. Садзімся за руль — пакрышка дух пушчаць пачала. Зноў сталі. Камандзір як наваліцца і замацярыцца за врадзіцельства сацыялістычнага імушчаства. Кажа, мы толькі „вінаваты" — так, вінаваты, прастрэлілі — знаем Вашага брата. А нам што, абы вымесьці Касога і шлюху. Атам потым далі гэтай свалаце буржуям — на ногі больш ня ўстануць. Усё падчыстую, на насеньне не пакінулі. Сабакам і сабачая сьмерць. Касы ўсё ж за контррэвалюцыю хацеў пацягнуць, ды не ўдалося, абарвалася". Расказчык флегматычна і спакойна закручвае „казіную ножку“. Разважліва насыпаў туды карашкі. Зацягнуўся глыбока сьмярдзючым дымам, стаў плячыма да сьцяны і ўзіраўся праз расчыненае вакно ў даль. Цікавіла мяне, аб чым ён у тую парудумаў. Калі да яго зварочваліся зь якімі-небудзь просьбамі чыста арыштанцкага зьместу, заўсёды быў ветлівым і ўслужлівым і, каб ня гэты ягоны расказ, трудна было б паверыць, што пад гэтым шынялём крыецца найбольшая жудаснасьць у пастаці чалавека-зьвера. Турэмны замак абышоў з панадворку, уступ на аглядальніка ў сярэдзіну быў туды забаронены. Турма была зноў поўна. На ёй быў польскі дзяржаўны герб і надпіс па-польску — Wi^zienie Panstwowe Minskie1^. Турма, аказваецца, зьяўляецца канечнасьцю, асабліва пры пераходных уладах. Земства рабіла спробы стаць на ногі, а па-сутнасьці гэта быў ня больш, як падрыг кашалота на абсушаным плесе, убачыўшага недзе на аддалі лужу сточнае з гор дажджавое вады. Старшыня Губэрнскага земства склікае земскую раду. Палякі-радныя запросін не прынялі. Земцы ў раздум’і: і так нядаўна польскія сацыялістыя, радыкалы і дэмакраты складалі нізка паклоны земскім кіраўнікам, а сяньня? А на сяньня гэта толькі навука, каб умець расцэньваць і палітычную сытуацыю, і ў ёй людзей. На Беларусі было пустое мейсца. Палякі ўваходзілі, як да нікому не належны край і нават самому народу, які не здабыўся ў гэту крытычную хвіліну выставіць сваю перадавую варту. Навародак БНР ляжаў недзе ў сваёй калысцы за межамі Беларусі. Земства з надзеямі на расейскую дэмакратыю было ў становішчы таго кашалота на абсушаным берагу. Заўважыў ён проблескі ажыўляючай вады, зноў пачуўся пах дэмакратыі. У істоме чаканьня слаба пашавеліваў хвастом і, сушаны смагаю па дэмакратыі, пазехіваў. Лужа расла і набліжалася. Навальнічная бура нясла патокі вады, і яна ў сваім бегу ўсё штораз больш захаплівала па дарозе сьмецьця і густым пясьцяным валам заліла кашалоту пашчэнкі, набілася ў наздры. Кашалот пачаў душыцца і заціх. Патокі сточнае вады па рыштоках144 зьліваліся на Беларусь і штораз шчыльней залівалі ўнерухомлены кадлуб абезуладненага кашалота. Шляхотны кашалот пазастаўся пад наваламі мулу і сьмецьця і зьнік з вока назіральніка. Моладзь на паўсталым плесе топчацца, распальвае вогнішча, вечарамі часамі танцуе. Наведаў я гэтыя замульваньні. Бачу як жывога ў сваім прыгожым адаяцеўшым у прошласьць плаваньні знаёмага кашалота. He было нікога. Лёг і прыслухаўся — ціха, але паху раскладу не адчуваецца. Добры гэта быў кашалот. Зьняў я шапку. Прастаяў хвілю 143 Менская дзяржаўная турма (польск.). 144 Рышток — вадасьцёкавы равок. над гэтаю пакінутаю магілаю. Прыпомніліся мне слова мудрых ягоных павучаньняў: „ Чэрпай сілы і навуку з мудрасьці народа. Служы Народу, і жыцьцё тваё будзе табе аздобаю". Разьдзел дзявяты Смаленск і Менск з жудасьцямі савецкага тэрору ўжо за намі. Кругом як вокам кінуць лес, часам пераходзячы ў пералескі. Тут ужо не сягне ніводная рука чэкіста, і чуюся спакойна. Сплю на сенавалах пад паветкаю. Страхі і жудасьці астрожнае начы не пакідаюць уначы, і сьніцца астрог. Устаюць абразы пастрэляных. Страшаць расказамі павернутыя з-пад расстрэлаў. На іх пакрываўленая вопратка з забітых... Кашмарныя ночы, жудасныя ночы. Людзкая псыхіка, відаць, акумулюе ў сабе зьявішча і паволі іх аддае і такім чынам выладоўвае, пакуль не пераходзяць у няпамяць, але поўнасьцю ня згладжваюцца і доўті час зь некаторымі інтэрваламі зноў наведваюць сны і выступаюць у поўным і выразным зьмесьце. Бальшавікі пакінуты на задзе кілямэтраў дваццаць, палякі наперадзі каля тае самае адлегласьці, але дзе дакладна, сказаць трудна. Часамі праяжджаюць бальшавіцкія войскі празь вёскі ў лесе, але ў лес не заглыбляюцца. Паказваюцца патрулі па дарогах. Трохі гэта непакоіць. Сон становіцца вельмі неспакойны. Людзі пачынаюць касіць, і сенажаці напаўняюцца народам. Маем вельмі дакладнуіо інфармацыю. Людзі рэжуць вока. Лепш нікога не спатыкаць. Адыходжу далей ад сенавалаў. Забіваесься ў гушчарняк. Ходзіш зь вінтоўкаю. Людзі на сенакосе амаль кожны зь вінтоўкаю і перахоўваюць іх на дрэвах. А хто знае, зь якім тут намерам другі? Падаюць ежу па сыгналу. Нэрвы страшэнна напружаны. Ужо і ночы пачынаюць быць неспакойнымі. У лесе шмат незнаёмых. Калі хто зь незнаёмых прывал мае і яго ніхто ня ведае — адыходзім у глуш. Паказваюць вастраўкі сярод балота, куды можна дабрацца, толькі дакладна ведаючы тропы. Там спакайней, але камары заядаюць, і схавацца ад іх нельга. Поўна смачных суніцаў, аб якіх ня меў паняцьця: такія яны сачыстыя і пахучыя! Такія ягады можа даць толькі пушча. На сьвітанку чуецца стральба з кулямётаў. Рэдка прагудзе артылерыя. Баі недзе набліжаюцца. Прыходзіць зь Менску даведка, што шукаюць, і даволі востра, ведаюць напрамак выезду. Артылерыйская дуэль перакідваецца прывітаньнямі. Непакой закрадаецца ў душу. Зь сябрам нядолі пастанаўліваем ісьці на спатканьне польскаму наступу, і каб у гэтым нарастаючым натоўпе не пазаставацца. Баі недзе даволі такі ў вострай форме. Чуваць вечарамі разрывы артылерыйскіх снарадаў. Чакаць нечага, і трэба падавацца ўтакую глуш, каб ня бачыць людзей. Нам дапамагаюць нашыя сяляне. Узброіліся мацней. Праверылі ручныя гранаты. Прачысьцілі вінтоўкі, і нас павялі. Ішлі такімі трасінамі, што наросшая паверхня можа на некалі былым возеры ўздымалася, крахтала, сярдзіта шыпела, як бы пратэставала за надакучаньне ёй нашым таптаньнем. Мы з правадніком ішлі даволі такі спраўна. Спадарожнік гарадзкі, першы раз на балоце і ў небясьпечных мясцох, каб подскакам перарэзаць перашкоду, затрымліваўся і тым самым правальваўся. Ратавала вінтоўка, на якую клаўся жыватом і прасіў аб дапамозе. Зразумела, варочаліся і выцягвалі. Пры найменшым падозраньні — хаваліся ў кусты.