Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Час ад часу паказваліся людзі, мажліва, як і мы. Праваднік адводзіў на бок, хаваў вінтоўку і з уздэчкаю ў руках ішоў на разьведку, нібыта шукаючы коней. Папераджалі знаёмыя яго, што выстаўляюцца ўзброеныя патрулі, але чые яны, сказаць было трудна. Па большай частцы адзін аддрутогаўцякалі. Начавалі на нейкім хутарку. Гэта літаральна была першажытнасьць. Усю маёмасьць можна было купіць за дзесяць залатых рублёў. Лічаныя разы бываюць у мястэчку за 15 кілямэтраў, і толькі зімою альбо ў вялікую посуш.
Ноч трывожная, і машкара пячэ крапіваю ўсё цела. Ядзім толькі вельмі дрэнны хлеб і малако. Чуваць траскатня вінтовак. Яшчэ было цёмна, як пусьціліся ў падарожжа далей, па дарозе глыбокая рэчка. Два масты. Патрулююць бальшавікі, і тут самае небясьпечнае мейсца: астатні бальшавіцкі пункт, і далей зноў пушча. Кругом страшэнныя балоты. Бальшавікі адыходзяць з-пад Наваградка і па чарзе выстаўляюць патрулі; нашчупваем напрамак, і раптам мой сатаварышч валіцца ў абшыты дошкамі акоп. Застагнаў. Мы выручылі, але ступіць ня можа. Углядаемся кругом. Цемень. Неба завалочана, і чуць-чуць толькі прабіваецца сьвет месяца. ГІраваднік паказвае бераг. Павінны прайсьці паміж двума мастамі. Чуваць галасы патрульных. Разьдзягаемся. Адзеньне прывязваем да галавы. Вінтоўкаўруках. Апушчаемся ў ваду. Холадна, але выбіраць няма чаго. Вада струіцца каля ног, і здаецца, што гэты шэлест чуюць на мосьце, як гром. Вада падыходзіць пад грудзі. Праваднік паперадзе ідзе сьмела. Вось амаль сярэдзіна, вада пад пахі і зьбівае, трэба трохі стоячы падплываць, час ад часу чапляючыся дна нагамі. Сатаварышч просіць памагаць. Крэхча, што яму заглыбока. Праваднік бярэ сабе на шыю яго руку, трошкі мітусяцца. Наказвае яму
не чапляцца аборуч, бо паваліцца могуць. Наказывае быць магчыма ціхім, і ў гэтым часе выплыў з-за хмур месяц, і, як зь велізарных заставак або з-пад занавесы неба, выплыў паток сьвету і пачаў расьсьцілацца штораз шырэй, і ўся рака пад яго асьвятленьні. Жах. Могуць з мастоў заўважыць. Вада мяльчэе, і падыходзім да крутога берага. Праваднік ужо на другім баку і падае ствол вінтоўкі на прычэпку. Мы ўжо там. Холадна і ад вады, і ад хваляваньня. Відаць на мосьце сілуэты варты. Спадарожнік жаліцца на боль нагі. Ідзем паміж дарогай і зарасьлямі. Яшчэ адна перашкода — перарэзаць дароіу. Грунт цьвярды. Праваднік кажа, што ўсе страхі па-за намі, зварочваем у лес, і пачынаецца зноў балота. Ішлі гадзін з пару. Пачынае сьвітаць. Уваходзім у густы сухі лес. Сонца пачало прабіваць лясную імглу. Пачаў уздымацца туман. Мокра і страшэнна холадна. Засьпяваў і захлябнуўся некалькі разоў кулямёт. Прагудзела некалькі снарадаў. Недалёка пазыцыя палякаў. Што рабіць? 3 абодвух бакоў распачынаецца бой. Праваднік кажа, што гэта адно толькі здатнае мейсца для выхаду на дарогі, і дагадваецца, што палякі падыходзяць да маста, і тут могуць быць пераходы пад самы мост. Недзе зараўлі каровы. Праваднік зьнікае, варочаецца і паясьняе: казалі людзі, што на апушцы стаяць кулямётчыкі і час ад часу абстрэльваюць дарогу да мастоў, і што там пераход для сялян. Чакаем большага сонца. Трывога ўзрастае. Кулямёт часамі прапусьціць, відаць, для паданьня голасу аб сваім існаваньні, некалькі стрэлаў і заціхне. Сонца пачало падымацца, туман расьсеяўся, падышлі пастушкі і цікава нас разглядалі. Гутарылі сьмела. Запэўнілі, што „паны“ прапускаюць сялян, а калі не сяляне, то адводзяць у кватэру да „лівонаў"145. Пастушкі ідуць сьмела наперад. Украдкаю ад іх кідаем вінтоўкі ў зарасьлі. ГІрылеглі да зямлі і бачым здалёк кулямёт. Пастушкі бяз просьбы пабеглі і папярэдзілі. ІІачуўся акрык „Прошэ выходзіць"146. Прашчаемся з правадніком — ідзем удваіх. Сэрца шчамілася. Пастушкі каля кулямёта, і відаць — старыя і добрыя знаёмыя з салдатамі.
Выходзім на кулямёт. Прынялі безь ніякіх для нас непрыемнасьцяў і павялі ў штаб. Нас абыскалі для формы і прынялі вельмі ветліва. Далі адпачыць і з наступным транспартам адаслалі ў палявую камэндатуру ў Наваградак — кілямэтраў сорак. Ззаду разгараўся бой. Нам сказалі, што калёна распачынае наступ у абход Менску. Відаць, былі прыгатаваньні для выступленьня ў паход. Бальшавікі ставяць нязначны су-
145 Так у арыгінале.
146 „Прошэ выходзіць" (польск. Prosz^ wychodzic) — Выходзьце, калі ласка.
праціў. Мацней трымаюцца латышы і кітайцы. Кітайцы не здаюцца ў палон і трымаюцца да астатняга патрона.
Этап быў зборны, і канвой прынялі зь вёсак шляхцічы ўжо ў характары „міліцыі людовай"147. Паміж сабою гутарылі страшэннаю польскаю калечанаю ламанінаю, і толькі калі нікога не было з чужых, абменьваліся па-беларуску. У кожным іх руху была задзірлівасьць і рысоўка. Нас іначай не называлі, як „чубарыкі"148. Майму сатаварышчу, нягледзячы, што гаварыў добра па-польску, рабілі прычапкі вельмі дробнага характару. Этап набліжаўся да зьмены. Там нас прынялі тыя самыя зь „міліцыі людовай" і пасадзілі ў нейкі хлевушок. Двое шляхцючкоў потым прычапіліся да майго сатаварышча і абабралі ў яго, што пры сабе меў, і страшэнна зларэчылі. Прывялі трэцяга, і той даваў „сьведчаньне", што яго нібыта бачыў у Менску ў кожанцы ў чэка і жадаў выкупу. Грошай і каштоўнасьцяў у нас не было ніякіх. Усё гэта было выдумана, і толькі каб дапячы. Аснаўная рыса характараў гэтых людзей. Назьдзекаваліся з нас і заперлі ў гэтым сьмярдзючым сьвінушніку. Празь некалькі гадзін нас паклікалі да Камэвданта. Апытаньні былі ветлівыя. Сатаварышч перадаў аб інцыдэнце. Рэакцыя была слабая. Камэндант нічога не запісваў і далучыў нас да наступнага дальшага транспарту. На двары было некалькі дзясяткаў фурманак і з сотню ваеннапалонных. Гэта не былі краснаармейцы абадранага стану. Відаць была інтэлігенцыя. Каманду прымаў малады паручнік у новай польскай вопратцы з блішчустаю „шабэлькаю". Камандаваў зь вялікаю бравурай па-расейску. Можна было дапушчаць, што гэта былы расейскі карнік кавалерыі. Ганяў палонных сьмелай упраўнаю камандаю і рабіў з гэтага цырк-відовішча. Заняткі выконвалі таксама даволі зручна, і калі які што-небудзь не патрапляў у папад, страшэнна біў нажной у твар і то наравіў біць здолу ў падбародак. Брала жудасьць назіраць гэты зьдзек, і асад страшэннае крыўды заліваў душу. Да таго гэта было дзіка і бессэнсоўна, што паміма волі паўставала запытаньне, ці ня горшы часамі тут будзе зьдзек? Зьбітыя, замораныя, пачалі рассаджвацца па вазах. Пан паручнік гарцаваў на кані. Конь, відаць, быў не аб’ежджаны і ня слухаўся. Бакам яго даставалася безьліч шпораў. На ганку даволі вялікае будовы воласьці стаялі па-сьвяточнаму апранутыя пані і падросткі, і пан паручнік наравіў зьвярнуць на сябе ўвагу. Калі яго кавале-
147 „Міліцыя людова" (польск. Milicja ludowa) — Народная міліцыя.
148 Чубарыкі (czubaryki) — польская прастамоўная абразьлівая мянушка расейцаў.
рыйская лаянка станавілася да нельга непрыстойнасьцю, дамы адыходзілі, але зноў паказваліся. Пан паручнік сам аглядаў кожны воз. Салдаты ў кавалерыйскай форме, але былі сьпешаны. Захоўваліся панура і маўкліва. Можна было заўважыць, што сымпатыі іх не былі на баку пана паручніка. Даходзіла чарга і да нас, аддзельна двух стоячых. Пан паручнік падгарцаваў. Зажадаў на гэты раз бяз лаянкі пазіраць яму ў вочы. Выконваем. Кароткі допыт. Сатаварншч паясьняе па-польску, што лясьнічы. Пан паручнік кінуў некалькі слоў зь лясное таксацыі. Пахіляе галаву ў мой бок. Пахаладзела. Паднялося ў момант запытаньне ў самога сябе, ці варта было ўцякаць, каб назіраць гэтае адзічаньне? Кіпела ў грудзёх і пачувалася жаданьне супраціву і помсты. Безбаронны. Стой, назірай і падпарадкуйся.
— Хто будзеш?
— Землямер, — было яму адказам.
Пан паручнік павярнуў каню галаву, але конь ня ведаў, што гэта значыць, і толькі балючы ўдар шпораў змусіў каня падскочыць і стаць самомуўнапрамку сваёй галавы. Паручнік ад’яжджаў. Чаша цярпеньня мінавала. Абоз выцягнуўся шнурам па заросшай дарозе. Паабапал лес. Пан паручнік зажадаў павылазіць з вазоў палонным. Тыя, хто як мог, падпарадкаваліся. Многія твары былі распухшыя. Кроў пазацякала. Некаторыя не маглі падняцца і не зварочвалі ўвагі на каманду. Пан паручнік пад’яжджаў і біў па целу нажнамі, якія трымаў, як кій. Некалькі чалавек толькі стагнала. Закамандаваў „бееегооом", калі адбегліся на мэтраў 150—200, паручнік пусьціў каня ў кар’ер і пачаў нажнамі акладаць бягушчых. Апынуўся ў галаве калёны. Падаў каманду „крууугооом“ і паўтарыў тое самае. Гэта было горш жахліва, як назіраць у Менску вывад на расстрэл. Там гэта надрываньне душы трывала мінуты, там былі ў няволі, як шкодныя праступнікі, тут „вольныя“ і ў абставінах „культурьГ. Абоз цягнуўся шагам. Паказаўся пры дарозе чысты прыгожы без падросту лес. Паручнік адабраў некалькі чалавек па выгляду найбольш інтэлігентных і з камандаю павёў у лес. Расстрэл — праняслося ў сьведамасьці. Паручнік і некалькі салдат з палоннымі заглыбляліся ў лес, і было відаць, як паручнік іх выстаўляў у рад. Было данельга вусьцішна. Калаціла ад такога доўгага напружаньня нэрваў. Я і мой сатаварышч адвярнуліся. He маглі пазіраць на праявы гэтага адзічэлага зьдзеку толькі дзеля самага зьдзеку ўзброенага над безбаронным, і дзеля чаго? Раздаваліся зь лесу крыкі і лаянка. Рэвальвэровыя стрэлы. Сьціхла. Пан паручнік варочаўся трохі спакайнейшы. Садзіліся на вазы, і ў гэтым часе ўбачыў страшэнна пакалечаных людзей.
Памагалі адзін другому садзіцца. Гэта было жахліва, і пачуцьце крыўды за чалавека было страшнае. Там білі і б’юць бруднымі рукамі. Тут б’юць у рукавічках, і якая ў гэтым розьніца для таго, каго б’юць?
Мінавалі расейскія і нямецкія былыя пазыцыі. Па расейскаму боку прымітывізм. Па нямецкаму апляцяныя акопы і такія самыя ходы лучнасьці. На арудзія і кулямёты жалеза і моцны бэтон. Ня дзіва, што іх нельга было адтуль выбіць. А наш брат салдат за „матушку Расею" дарогу да нямецкіх акопаў высьцілаў сваімі касьцьмі. Едзем, сонца прыгожа сьвяціла, было гэта неяк у палавіне лета. Па вёсках і па дарогах пажоўклыя брамы ад нейкага сьвята. Пытаемся ў свайго кавалерыстаканваіра на возе аб значаньні гэтых пажоўклых брам. „Было сьвята з-га мая“. He разумеем такога. Пытаемся аб паясьненьні. Канваір толькі паўтарыў — „Трэцяга мая“149 — і ня больш.