Час цягнуўся й поўз, Наступіў дзень вылету. Але два месяцы надвор’е было нялётнае: ішоў дождж. Таму нашы нэрвы пачалі здаваць. Даходзіла да бойкі. I тут праявіліся бандыцкія прыёмы Фіна: ён адбіўдно пляшкі, каб даць бой. Праўда, да гэтага не дайшло: я супакоіў. Надвор’е нарэшце ўсталявалася, і нас у Вісбадэне24 на аэрадромах пхнулі ў самалёт. Я заўважыў, што ў кабіне перад намі й лётчыкамі была загароджа, і нехта там быў. Пры выхадзе (скоку) з самалёту мяне паставілі апошнім, каб... выштурхоўваць, што я адзін і зрабіў. Перад вылетам амэрыканцы нам далі заданьне: адразу пасьля прызямленьня зрабіць перадачу, дзе мы прызямліліся, а месца прызямленьня не пакідаць25. 23 Паўла Урбан (нар. 27.03.1924, в. Закаліўе, сёныія Лепельскі раён Віцебскай вобл.). Як і Цімох Вострыкаў, скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы, быў у складзе ,Дванаццаткі“ ў Вялікабрытаніі. У1950 г. паступіў на гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1954 г. Пераехаў у Нямеччыну, быў адміністратарам выдавецтва газэты „Бацькаўшчына“, сакратаром БІНІМу ў Мюнхэне. Працаваўу Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхэне (1956—1972), у Беларускай рэдакцыі радыё „Свабода“ (1974—1989). Цяпер на пэнсіі. Пра Паўлу Урбана Цімох Вострыкаў у інтэрвію журналісту Севярыну Квяткоўскаму сказаў зусім іншае: „Калі я наважыўся перайсьці мяжу на Ўсход самастойна, я паведаміў пра гэта Урбану. А ён у нейкай ступені быў зьвязаны з амэрыканскай разьведкай — праз Рагулю. Неўзабаве мне прапанавалі перакідку празь мяжу. Я даў згоду“. (Цімох Вострьікаў: „Яшчэ не прыйшоўчас“ // Наша Ніва. 1998. №11 (чэрвень). http://nn.by/1998/11/ o6.htm). 24 Дэсант быў ажыцьцёўлены ў ноч з 26 на 27 жніўня 1952 г. 25 „Заданьнем групы быў збор разьведвальных зьвестак пра палітычнае становішча БССР, пра стаўленьне насельніцтва да мерапрыемстваў савецкай улады (найперш, калектывізацыі). Па магчымасьці, неабходна было далучыць да працы на амэрыканскую разьведку служачых дзяржустапоў, якія добра ведалі пашпартную сыстэму СССР, парадак прыёму й звальненьня з працы, правілы прызыву ў Савецкую армію. Меркавалася перакідваць іх => На ўсе іхныя заданьні я выказаў нязгоду, матывуючы вось чым: наша перадача навядзе КГБ на сьлед, а забарона пакінуць месца прызямленьня скоўвае нашу самастойнасьць. Калі я папрасіўу амэрыканцаў геаграфічную карту іншага абсягу (палескай глыбінкі), то Віктар (амэрыканскі маёр) нават мне пагразіў, што такое заданьне для групы й яно адзінае. Таму адразу пасьля прызямленьня26 мы здолелі амаль да сантымэтра паказаць месцазнаходжаньне нашай групы для КГБ. На другі дзень мы з Бэнам наведалі Налібокі27. Яшчэ раз прасьвяціліся для КГБ (якая навука, такая й аддача). Вяртаючыся назад, мы заўважылі двух мужчын з пустымі кошыкамі (яны не пераскоквалі ад дрэва да дрэва). На маю прапанову мы ад іх адарваліся. Дайшоўшы да рэчкі ў лесе, мы сталі адпачыць. Тут да нас падышлі дзьве дзябёлыя дзяўчыны са смалістымі рукамі. 3 размовы зь імі даведаліся, што яны працуюць у лесе й сьпяць у пуні на сене. Я зразумеў, што гэта быў намёк пераначаваць разам зь імі. Гэта нас насьцярожыла, і мы хуценька пайшлі ў лес, у прыцемках прабеглі гушчар і зарыліся ў капічку сена на палянцы. Прыйшоўшы на наступны дзень да хлопцаў на базу, мы ўсе разам рушылі на Шубінскі канал28 ля вёскі Кляцішча. Намеціўшы месца сустрэчы на 13 верасьня, мы разышліся. Я з Бэнам пайшлі на Наваградак, а Джо й Фін засталіся ў лесе. => у Заходнюю Нямеччыну для выкарыстаньня ў якасьці іпструктараў разьведшкол. Апроч таго, асабіста ад Барыса Рагулі шпіёнская група атрымала заданьне (узгодненае з амэрыканскай разьведкай) зьбіраць зьвесткі пра існуючыя ў Беларусі падпольныя антысавецкія арганізацыі і ўзброеныя фармаваньні" (Валахановнч 14. Антнсоветское подполье... С. 47). Удзельнікі дэсанту мусілі ўладкавацца на працу, прапісацца на новым месцы жыхарства, каб мець больш магчымасьцяў для легальнай дзейнасьці. Напрыклад, Цімох Вострыкаў павінен быў легалізавацца ў Баранавічах — адміністрацыйным цэнтры вобласьці, у склад якой уваходзіў рэгіён, дзе зьбіраліся дзейнічаць удзельнікі разьведгрупы. 26 Цімох Вострыкаў і таварышы дэсантаваліся ў Налібоцкай пушчы, ля вёскі Кляцішча (да 1954 г. — Івянецкі раён Баранавіцкай вобласьці) — сёньня Стаўпецкі раён Менскай вобласьці. 27 Сёньня вёска на поўначы Стаўпецкага раёну (у той час у Івянецкім раёне), непадалёк ад Кляцішча. 28 Злучае раку Усу й Нёман, цячэ патэрыторыі Стаўпецкага й Наваградзкага раёнаў. Недайшоўшы 2—3 км да гораду, мы разышліся, каб праз два дні сустрэцца ля пошты. Я пайшоў да вёскі Багудзянка29 (чамусьці Б. Рагуля мне больш верыў, чым самаму блізкаму салдату Краёвай абароны сваёй часьці). Да Багудзянкі я прыйшоў у прыцемках. Знайшоў хату Барысавай цёшчы Тацяны Гутар. Я ёй расказаў, што ведаю ейную дачку Люду (жонку Барыса), і яна дала мне пераначаваць у бакоўцы. Адтуль я падслухаў размову Тацяны з суседкай (якая хацела ехаць у Польшчу), што ў яе начуе нейкі хлопец. Таму хуценька купіўшы веласіпед у Тацянінага суседа, я выехаўу Наваградак на адрас Беленькага, уякога пераначаваў на чардаку. Дарэчы, едучы па дарозе да Наваградка, я ўбачыў грузавую машыну, зь якой выйшла тры чалавекі й пачалі хадзіць вакол яе. Таму я рэзка зьвярнуў на сьцяжынку, бо зноў западозрыў нячыстае. Калі я прыйшоў на пошту, Бэна не было. Тут стала зусім зразумела, што за мной доўгі хвост КГБ. Але паколькі нас запэўнівалі амэрыканцы пра важнасьць адшукаць усе сувязі, я быў перакананы ў доўгай трываласьці сьлежкі за мной. Таму я проста зь цягніка [у Менску] пайшоў па адрасу прафэсара Барысаглебскага. Адрас дала Тацяна, якая паведаміла нам, што прафэсар абяцаў уладкаваць любога на работу. Вось чаму я цьвёрда дамовіўся з прафэсарам сустрэцца празь дзесяць дзён у яго кватэры. Дамоўленасьць пра сустрэчу патрэбна была для таго, каб адарвацца ад КДБ у добразнаёмай мясцовасьці. Спадзеючыся на свой плян, я пайшоў у лазьню, а потым на вакзал, дзе купіў білет да Гомеля. Цягнік адыходзіў недзе а 24-й. Я выйшаў з вакзалу пасядзець на лавачцы. Калі добра сьцямнела, да мяне збоку падышоў хлопец у чорных акулярах. Я аж скалануўся: гэта быў Фін. Але я цьвёрда рашыў, што мяне чапаць ня будуць. Таму пайшоў на вакзал і стаў чакаць цягніка на Гомель. I вось недзе а 23-й гадзіне, падышоўшы з двух бакоў мужчыны схапілі мяне за рукі й павялі да машыны. Калі везьлі, то моцна трымалі ля каўняра: ведалі, дзе зашыта атрута. Калі ж пачалі абшукваць у пакоі КГБ, я вылузнуўся з пінжака й скочыўу вакно, закрычаўшы „Ратуйце!". Але мяне схапілі за ногі, якія потым былі моцна абдзёртыя, бо цягнулі назад. Гэта было на другім паверсе. Ля вакна ўнізе стаяў салдат. Думаю, гэты варыянт з адчыненым вакном быў прадуманы, як праверка маіх выказваньняў на Шубінскім канале, дзе я сказаў: „Трэба хутчэй станавіцца савецкім чалавекам", маючы на ўвазе легалізацыю30. Праўда- 29 Вёска ў Наваградкім раёне, на поўдзень ад Наваградку. 30 Насамрэч у заданьні амэрыканскай выведкі легалізацыя была адным з галоўных пунктаў. падобна, Фін зразумеў: я хочу здацца. Прызнаюся: гэтыя словы пры допыце былі маім шчытом абароны: што я хацеў здацца. На пытаньне: „Чаму не прыйшоў", я адказваў: „Я хацеў [гэта] зрабіць. Хлопцы чулі, спытайце ў іх. Але трэба было сьпярша ўгаварыць хлопцаў, бо [я] лічыў гэтак рабіць бязь іхняй згоды — грэх“31. Дзеля свае набожнасьці ў мяне быў царкоўны крыж, які падарыў мне сьвятар Мікалай Лапіцкі ў 1949 г.32. Каб пераканаць органы КДБ, у камеры я маліўся. Трэба дадаць, што свой пісталет я разрадзіўу вагонным туалеце, ехаўшы з Баранавіч, бо заўважыў дзябёлага мужчыну, які выдаваў сябе за шчырага беларуса. Але мова ў яго была казённая. Празь некалькі дзён мяне павезьлі ў лес забраць схаваныя грошы. Калі я вяртаўся ў Менск адкрытым джыпам, заўважыў машыну, якая спынілася, ехаўшы насустрач нашай. 3 тае машыны выйшаў мужчына й Фін. Яны мяняліся месцамі. Там таксама сядзела нейкая бляндынка. Я ня мог апазнацца. I тут мне стала зразумела, чаму ў лесе да майго прыезду было ўсё ператоптана, дый прывезьлі мяне за 200 км ад Менс- 31 Ігар Валахановіч высоўвае крыху іншую вэрсію затрыманьня групы: „Знаёмы Т. Гутар аказаўся агентам органаў дзяржбясьпекі й адразу пасьля сустрэчы з „Карлам“ паведаміў пра гэта супрацоўнікам МДБ. У выніку ў той жа дзень Ц. Вострыкаў быў затрыманы на вакзале ў Менску. Падчас допыту „Карл“ паведаміў апэратыўнікам усе зьвесткі пра месца, дату дэсантаваньня амэрыканскіх шпіёнаў, назваў іх псэўданімы й прыкметы, а таксама ўказаў месца збору групы, прызначакае на ю верасьня. У прызначаны дзень сустрэчы ва ўмоўленым шпіёнамі раёне апэратыўнай групай МДБ БССР былі затрыманыя „Бэн“ і „Фін“. ,Джо“ аказаў узброейы супраціў і ў выніку перасьледу быў забіты 12 верасьня 1952 г. Пры асабістым надглядзе шпіёнаў, а таксама ў ходзе пошуку супрацоўнікамі дзяржбясьпекі было выяўлена й канфіскавача 4 парашуты, градыёстанцыі, радыёпрымач, 2 партатыўныя фотаапараты, 7 пісталетаў, з аўтаматы зь вялікай колькасьцю патронаў, 2 страляючыя аўтаручкі, тапаграфічныя карты, компасы, сродкі тайнапісу, мэдыкамэнты, атруты, а таксама 206 тыс. савецкіхрублёў, 4 тыс. польскіх злотых і 500 нямецкіхмарак“ (Валахановнч Н. Антнсоветское подполье... С. 48). 32 Памылка наконт году. У1948—1950 гг. Цімох Вострыкаў знаходзіўся ў Бялікабрытаніі, a а. Мікалай Лапіцкі — у Нямеччыне, адкуль у 1949 г. эміграваў у ЗША. Хутчэй за ўсё, крыж быў падораны да студзеня 1948 г., месяцу выезду ,Дванаццаткі“ ў Брытанію. Айцец Мікалай Лапіцкі выкладаў у Беларускай гімназіі ў Міхэльсдорфе, дзе вучыўся Цімох Вострыкаў. ку без маёй падказкі. Пасьведчаньне ад Ураду БНР аб маім прызначэньні капітанам і просьба Ураду да ўсіх цывільных чыньнікаў аказваць мне пасільную дапамогу я схаваўу іншым месцы. I яны яе не шукалі, бо ў мяне была адгаворка: „Я яго зьнішчыў". Такую імітацыю зьнішчэньня я зьдзейсьніўу Баварыі, у гатэлі перад Бэнам, калі ён быў выпіўшы. Думаю, ён падказаў іншым (рыхтаваўся як мог). 3 1952 па 1954 г. падчас сьледзтва адбыліся наступныя падзеі. He пытаючы маёй згоды, КГБ першы раз мяне звазіла недзе пад Слонім, дзе я ў лесе сустрэўся зь нейкім мужчынам. Ня памятаю, хто з нас каму перадаваў нейкі пакет, але я наўмысна калаціў рукамі. Можа, гэта й было занадта ненатуральна, але гэтай дзеяй я жадаў праявіць перад незнаёмцам прымусовасьць нашай сустрэчы. Размоў ніякіх між намі не было. Другая паездка была ў Баранавічы. Там, апынуўшыся ў нейкай вялікай сялянскай хаце, мы абышлі вакол грубкі ля вакна, не спыніўшыся. Г аспадаром быў нейкі дзябёлы мужчына нізкавата-сярэдняга росту. Размоў ніякіх не было. Трэцюю паездку зрабілі ў Петрыкаў. Там, пераначаваўшы ў нейкай гасьцініцы, на другі дзень хадзілі на прыстань33. Мяне