Усе гэтыя й іншыя факты сьведчаць, што мне аніяк нельга давяраць сустрэцца сам-насам з амэрыканцам, тым больш, што ў КГБ сваім сапраўдным агентам на 100% не давяраюць. Згэтуль вывад: або яны заміж мяне ад майго імя падобную афёру праводзяць, або я буду страчацца із савецкім агентам. Таму ў любым выпадку я — лішні, і я сваю цыдулку, што была падрыхтавана, парваў. I яшчэ адзін мамэнт. Каб я быў пасланы да амэрыканца, тады б мяне або пераапранулі б у свой касьцюм, або іншы кантроль прыдумалі. I вось я сустрэўся, і калі хацеў прыблізіцца, каб пабачыць, які ён, то апошні кінуўся ўцякаць (амэрыканцу ня трэба было б уцякаць). Аўсё-ткі ў „Праўдзе" было надрукавана, што разаблачылі нейкага амэрыканскага пасла з дапамогай беларуса з шырокім тварам. А гэта ня я, бо ў мяне прадаўтаваты твар. Але каб я паверыў, што гэты артыкул пра мяне, перад гэтым Вікгар В. прывёз мне нейкага „карэспандэнта" „ПраўдьГ, які толькі й сказаў: „О какой, круглолііцый“. Можа, гэта была сустрэча амэрыканца з Джо (гэтак думаю, КГБ плянаваў)49. Чаму ж са мной так вазіліся? Думаю, што мяне выручыла сям’я, асабліва жонка, якая была хворая на нэрвы, і яе пашкадавалі. 3 таго часу ўжо сем гадкоў мінула, і мяне ніхто не турбуе. Ну а пасьля перабудовы, дык я й зусім акрыяў, хоць, праўда, ціск крыві павышаны. Пэнсію мне назначылі 49,6о рублёў. Няпоўны стаж — ю гадоў. А той стаж — 23 гады, доўтія гады, ляснулі, а працаваў я як дурань. Прыдумалі законы. Зараз я зразумеў, што мяне трэба было выпусьціць: хоць клок поўсьці скубнуць, пакуль авечка жыва. Пасьля такой авантуры мне трэба было даказаць, што за мной палююць замежныя агенты для таго, што я разаблачыў амэрыканскага агента. Таму я пазваніў у КГБ (тэлефон мне далі) і сказаў, што нейкі мужчына за мной цікаваў вечарам, і я баюся хадзіць на друіую зьмену на працу. Яны (КГБ) тут жа прыйшлі да мяне, і я стараўся іх пераканаць у маёй легендзе. Пасьля таго стала спакайней на душы, а тое, што тэлефон падслухоўвалі, не бяда. Вось мае лягічныя довады адносна наўмыснага выкарыстаньня нашай групы дзеля засылкі важнага агента: 1) падчас абучэньня адсутнічала кансьпірацыя, больш таго — нібы спэцыяльна ддя наводкі савец[кіх] агентаў нас пасялялі ў тыя кансь- 49 Паводле афіцыйнае вэрсіі, Джо (Капьніцкі) быў застрэлены яшчэ пры затрыманьні ў верасьні 1952 г. піратыўныя кватэры, што ўсе немцы ведалі, што мы ня тыя, за каго сябе выдаем. 2) Абучэньне было прымітыўнае (цяп-ляп). 3) Амэрыканцы забаранялі нам мяняць месца прызямленьня. 4) Забавязалі нас адразу пасьля прызямленьня рабіць перадачу. Калі ж я сказаў: „Гэтага рабіць нельга", бо мы навядзем на сьлед КГБ, мне прыгразілі. I я ў лесе баяўся пра гэта сказаць хлопцам, бо мы адзін аднаго баяліся. А зараз адносна Рагулі Б. 1) ягоны завярбованы ім жа Фін (Арцюшэўскі М.), думаю, быў закінуты савецкай агентурайу Англію праз Германію. Ён жа (Фін) сарваў сход прэзыдэнта БНР у Л ёндане. Барыс пра гэта павінен быў ведаць. Па духу ён быў чужым. 2) Рагуля Б. накіраваў мяне на кватэру сваёй цешчы, дзе раней перада мной знаходзіўся ім жа пасланы разьведчык (думаю, Філістовіч Я.), якога ўжо паймалі (а не ці дзеля выратаваньня Філістовіча мы былі выкарыстаныя?). Пры тым, пра маю сувязь зь цёшчай Раіуля расказаў Фіну словамі: „Гэта надзейнае месца“. I чаму ён мне даверыўся, калі ў яго быў больш надзейны былы яго жаўнер Касьцюк Г.? I яшчэ пытаньне: няўжо цешчы яму не шкада? А самы важлівы вывад, мой асаблівы — гэта маё перакананьне: а) амэрыканскія вярбоўшчыкі нашай групы зараблялі грошы; б) адбывалася ігра сіяністаў з масонамі пры спаборніцтве хто каго пераплюне. Выйгрыш абаюдны: адным — грошы, другім — душы (нацыянальна сьведамы патэнцыял). Паводле лёгікі падзей, мы маем права падаць у суд, але з гэтым нічога ня зробіш. Шчыра ваш, Ц. Вострыкаў. 20.ІІ. 1993. Адрасую Урбану Паўлу, Запрудніку Янку, Кіпелю Вітаўту і Зоі [Зоры. — A. K] Кіпель. Хай ведаюць праўду. Р. S. „Споведзь“ пасылаю для эмігрантаў, якія павінны ведаць праўду, a значыцца ацаніць нашу місію аб’ектыўна. У гэтай інфармацыі я не закрануў шмат цікавых эпізодаў літаратурнага харакгару, хоць тыя „дробязі" якраз і спадарожнічалі са мной усе 23 гады зьняволеньня. Такім чынам, гэтая споведзь не для літаратуры, а, як ужо зазначыў, для Урбана П., Запрудніка Я., Кіпеляў Зоі й Вітаўта — лепшых патрыётаў, а значыць, маіх сяброў. 3 павагай, Ц. Вострыкаў. 21-11.1993. Р. Р. S. I яшчэ: магчыма, ім удасца патрабаваць ад амэрыканскай разьведкі тую суму, што яны, амэрыканцы, забавязаліся нам заплаціць (213 даляраў штомесячна). А права на гэта мы маем, бо хоць бы таму, што ў першую чаріу яны вінаватыя ў нашай трагедыі. Так, так. Падрыхтоўка да друку й камэнтары Алега Гардзіенкі Архіваліі: эпісталярыі ВЭНЭСУЭЛЬСКІ КАРЭСПАНДЭНТ ЮРКІ ВІЦЬБІЧА На пяошчы — помнікі і абэліскі вялікім сьвету й богу Сонца-міту. Схіляюся, паклон усім шлю нізкі — халоднай бронзе, мармуру й граніту. А ў думках паўстае маіх: каторы зь іх край вось гэты мілаваў бясконца? I вецер з гор данёс: „Канкістадоры, прыкрыўшыся сьцягамі бога Сонца, ня мелі ў сэрцы любасьці. На балі агню й мячоў паклалі ў дамавіны усё, што мы цаной крыві прыдбалі, пакінуўшы гранітныя ўспаміны... " Уладзімер Дудзіцкі Юрка Віцьбіч быў адным зь лічаных, да каго пісаў з Вэнэсуэлы Ўладзімер Дудзіцкі; ён стаўся для паэта й сябрам, і спавядальніксім, і крыніцаю навінаў, і своеасаблівым літагентам, і нават мэнэджарам — менавіта ён, разам зь Вітаўтам Тумашам, ходаўся аб прызначэньніДудзіцкага на працу ўрадыё„Вызваленьне"(„Свабода"). Тыя лістпы — і адзіная інфармацыя пра жыцьцё паэта ў Каракасе, і адна зь нешматлікіх — пра побыт беларусаў у гэтай паўднёваамэрыканскай краіне. Калі ж ліставаньне раптоўна перарвалася, Юрка Віцьбіч кінуўся шукаць хоць які сьлед паэтавы. I знайшоў: „Пераходжу да іншае свае навіны. Ужо ладны час як я шукаю праз знаёмых беларусаў у Вэнэсуэле Ўладзімера Дудзіцкага. Нарэшце тыдзень таму атрымаў ад аднаго з гэтых беларусаў даволі сумныя весткі. Прыехаўшы ў Вэнэсуэлу, Дудзіцкі перш за ўсё, як між іншым і ўсюды раней, пачаў шукаць прыгожых жсгнчын. Адна з гэтых жанчынаў — Паўліна Хвёдараўна, што паходзіла з старое расейскае эміграцыі, сталася ягонай жонкай. Яна як вэнэсуэльская грамадзянка знайшла для Дудзіцкага адмысловую працу ў адным з інстытутаў Каракасу. Праз колькі годДудзіцкаму спадабалася іншая прыгожая жанчына — жонка старэйшага адяена 15 год расейца й матка трох дзяцей. Дудзіцкі спакінуў Паўліну Хвёдараўну, а „іншая прыгожая жанчына" — свайго мужа, забраўшы з сабой дзяцей. Ейны муж, што згубіў усю сям’ю — і жонку, і дзяцей, — канчае самагубствам — пераразае артэрыі. У сваю чаргу Паўліна Хвёдараўна, абураная паводзінамі Дудзіцкага, робіць гэтак, што той ня толькі губляе сваю пасаду ў Інстытуце, але вымушаны спакінуць Каракас. Сёньня Дудзіцкі мае сям’ю з трыма дзецьмі й выпадковую (ня сталую) працу. Мне асабліва яго ад усяе душы шкада. Ён па сваёй натуры добры чалавек і таленавіты паэта“'. Знайсьці знёмых у Вэнэсуэле было, відаць, ня надта складанаю справаю. Аўген Каханоўскі, абапіраючыся на зьвесткі ўраду БНР (на 01.05.1949), сьцьвярджаў, што ў Вэнэсуэлу па вайне прыехалі каля 150 беларусаў, усе сьведамыя, адно што дзеля сваёй расьцярушанасьці па краіне ня здолелі заснаваць уласную арганізацыю2. Расейскі гісторык В. Зямскоў на падставе дакумэнтаў органаў рэпатрыяцыі з збораў Цэнтральнага дзяржаўнага архіву кастрычніцкай рэвалюцыі называе іншую лічбу — 34 чалавекі (стан на 01.01.1952)3. Параўноўваючы з пададзенымі ім лічбамі пражываньня беларусаў у іншых краінах, можна сьцьвярджаць, што яны відавочна заніжаныя — калі не самім дасьледнікам, дык прадстаўнікамі органаў рэпатрыяцыі4. ' Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Нью Ёрк: БІНІМ. 1999. С. 20—21. 2 Каханоўскі А. Фактычныя дадзеныя аб стане беларускае эміграцыі // Запісы БІНІМ. №28. Ныо-Ёрк—Менск, 2005. С. 276. 3 Земсков В. Рожденне „второй эмнграцші" 1944—1952 // Соцнологнческне нсследоваішя. Москва, 1991. №4. С. 3—24. 4 Параўнай іншыя лічбы, пададзеныя В. Земсковым: агулам па Нямеччыне й Аўстрыі — 1254 беларусы; Англія — 4986; Аўстралія — 1062; Канада — 1; ЗША — іоі; Швэцыя — іоо; Францыя — 126; Бэльгія — 135; Аргентына — 22; Бразылія — 2; Галяндыя —15; Нарвэгія — 57; Турцыя — 47; Югаславія — 22; Швайцарыя — 1; Гішпанія —10; Чылі — 2; іншыя краіны — 1880. Усяго разам — 9856 чалавек. Меў рацыюАўген Каханоўскі, калі пісаў пра нацыянальную сьведамасьць эмігрантаў улучна зь іхнай расьцярушанасьцю: у Вэнэсуэлу дасылалася g асобнікаў газэты „Бацькаўшчына", але — індывідуальна; кальпартэраў у гэтай краіне не было5. Новыя эмігранты прыехалі ў Вэнэсуэлу ў вірлівы час. У1947 г. была прынятая новая Канстытуцыя краіны, і першым прэзыдэнтам, абраным паводле яе, стаўся знаны празаік, паэта, асьветнікРамулаГальегас (Romulo Gallegos). Усярэдзінелютага ўрад абвесьціў, штозапрашае да сябе на працу з Эўропы 20 ооо эмігрантаў.Дэкляравалася, што яны атрымаюць права набываць зямлю, ім будуць вылучаныя тэхніка, банкаўскія пазыкі. Толькі ўжо 24 лістапада 1948 г. урад Гальегаса быў скінуты вайскоўцамі; прыход да ўлады вайсковай дыктатуры — хунты — ня мог не адбіцца й на стаўленьні да новапрыбылых, хоць паранейшаму краіна была зацікаўленая ў спэцыялістах. Газэта „Бацькаўшчына“ паведамляла: „Цяпер дазволена набіраць галоваў сем’яў у веку да 6о год, а самотных — у веку да 40 год. На працу бяруць муляроў, сталяроў, кавалёў, вальцавальнікаў, электрыкаў, мэханікаў, краўцоў, майстроў, хатніх работнікаў, агароднікаў, шофэраў, інжынэраў, фармэраў і інш.“ь. Праўда, ня ўсё абяцанае спраўджвалася: „У хуткім часе прадбачыцца новы набор эмігрантаў з Эўропы ў Вэнэсуэлу, пераважна земляробаў з заключэньнем кантрактаў на 2 гады. Я як беларус хачу падзяліцца сваімі ўражаньнямі із сваімі суродзічамі, што хочуць як хутчэй выэміграваць із Эўропы за акіян, і даць некаторыя парады, а галоўнае апісаць, што новага ў Вэнэсуэлы. Дык вось. Стары парадак разьмятчэньня эмігрантаў, асабліва тых, каторыя выехалі на земляробства, быў незадавальняючы. Першае: людзі не атрымалі тых крэдытаў і інвэнтару, якія абяцалі даць калёністам. Другое: дзе й атрымалі інвэнтар і невялікія крэдыты, асабліва вялікія калёніі, то зямлю, імі выкарчаваную, калёністам не давалі, а зямля й далей лічылася дзяржаўнай, а гпаксама і ўраджай. 3 гэтае прычыны шмат якія калёністы пакінулі зямлю й пайшлі ў горад шукаць працу зь якім хто здолеў фахам. Вельмі багата эмігрантаў ад-