=> стукач павінен стучаць". Хлопцы, якія бачылі, засьмяяліся. За гэта я паплаціўся месячным заробкам“ (Цімох Вострыкаў: „Яшчэ не прыйшоў час“...). 43 Г. зн. тым, хто супрацоўнічаў з адміністрацыяй. патрэбны. А хутчэй за ўсё хацелі ведаць, што я ведаю пра сапраўдны працэс (прычыну) захворваньня. Пасьля сьмерці Гены на мяне сталі рабіць моцны націск з намерам напісаць раскаяньне. Дзеля гэтай мэты вазілі навату Саранскую турму, дзе былі створаны неблагія ўмовы: падлога была драўляная, пафарбаваная. Начальнік турмы абяцаў нават на 99% вызваленьня, калі я напішу раскаяньне. Але я не згадзіўся, і пасьля 2—3 месяцаў прывезьлі ў лягер. Пасьля чаго выйшла кніга „Саўдзельнікі ў злачынствах"44 пра нашу групу, дзе праўсіх напісана чорнымі фарбамі, апрача Фіна (мушу зазначыць, што на перасылцы шукалі (пыталі) ў мяне пра непрамакаемыя касьцюмы для ўцёкаў. А пра гэта ведалі толькі Нікалаеў і эстонец Алік). У1957 г. мяне вазілі на суд нібы над Гутар Т., але на самай справе яна была сьведкам. Размова ішла пра грошы. Пасьля дзесяці месяцаў турмы, дзе я правёў галадоўку 9 сутак, я сказаў нарэшце, што я грошы закапаў у Тацянінай кухні, калі апошняя хадзіла па ваду. Гэтак яно й было. Пасьля гэтага мне стала вядома, што Тацяну прызналі неўмяняемай. Там у Гродне сьмяцюхі мяне правацыравалі: адчыніўшы дзьверы, сталі абражаць. Гэтак, напэўна, каб мой голас нехта пачуў. Але я пачынаўтады крычаць. Маім зьняволеным, зь якімі я сядзеў (2 чалавекі) сказалі, што я сядзеў за шпіянаж. Так гэта было ў 1957 г. I так з 1957 па 1963 г. мы з Генам быліў адным лягеры. Пасьля таго, як я прыехаў з Саранска, і неаднаразовага ўгавору „кума“ пісаць раскаяньне, мяне пачалі ўціхамірваць: саджалі ў карцэр за невыкананьне нормы (а я выконваў ня менш 70—80%, іншыя ж на 16% — і ім усё сыходзіла). Гэта рабілася дзеля таго, каб зрабіць мяне парушальнікам рэжыму. А такіх не дапускалі да „суда“ па 2/3 зьняволеньня. I толькі з 1972—1973 г. адносіны да мяне зьмяніліся. Правакацыі зьмяніліся на агульныя адносіны. Начальнік атрада Лямін пачаў прыходзіць на выхадных у л/а, каб са мною пайграць у шахматы. А потым я даведваюся, што мяне без маёй згоды запісалі ў шахматны гурток. А гэта патрэбна для характарыстыкі на „суд“. Значыцца, трэба было мяне вызваляць. I вось у траўні 1975 г. пасьля 23 гадоў няволі мяне выпускаюць. На „судзе“ пракурор толькі лаяў за антысавецкую прапаганду за мяжой. А самае важнае — разьведка — не ўспаміналася. 44 Маецца на ўвазе кніга Васіля Раманоўскага „Саўдзельнікі ў злачынствах", што выйшла ў 1964 г. У кнізе некалькі старонак прысьвечаныя дэсанту Цімоха Вострыкава. Паехаў я да свайго пляменьніка Аляксея Якаўлевіча да ст[анцыі] Калмык Валгаградзкай вобласьці, дзе атрымаў пашпарт, зь якім потым аб’ехаў шмат родзічаў зьняволеных ды сваіх знаёмых. Прыехаўшы ў Гомель, ажаніўся на ўдаве (развадной), а ў 1978 г. нарадзіўся сын Ільля. I вось за гэты час, калі я жыў у Гомелі, з 1976 г. да мяне пачалі наведвацца знаёмыя й так сабе. Першым ускочыў нейкім перапалоханым Н. Нікалаеў — той, што ўкалоў (зрабіў блакаду) Г ену. Даваў свой адрас, каб я прыехаў да яго ў Эстонію. Потым другім сустрэў мяне Фёдар Казлоўскі45 (памёру 1990 г.) на вуліцы, нібы выпадкова. Хлопцы, што былі зь ім па адной справе, апавядалі пра яго нядобрае ў час сьледзтва (думаю, што ён быўу нейкай ступені ў КГБ на кручку, бо быў на прывілегіяваных работах пасьля вызваленьня). Зь ім некалькі разоў сустракаліся. Трэцімі былі: Казачок (сука) і Ф. Казлоўскі. Пыталі пра Эрнста Сабілу46, дзе ён жыве й ягонае імя. Гэта ў той час, калі быў узарваны бабруйскі ваенны склад. Чацьвёртым быў сто разоў ссучаны Гулевіч, які працаваў у магазіне. Тут я зьдзекліва над ім рагатаў, не сказаўшы ні слова. Пятым быў Язэп Дзялендзік з жонкай, якая не давала нават слова зь ім сказаць, была да яго нібы прыклееная. Думаю, гэтак яна рабіла на заданьне. Шостым быў Бяляцкі Алесь47 (паэт), зусім мне незнаёмы. Можа, гэты й ня быў па заданьні. Я мог і памыліцца. Ён мяне заклікаў быць актыўным беларусам і г. д. За гэты час са мной іугарылі з КГБ, схіляючы мяне выступіць па радыё й сустрэцца са зьняволенымі ў Мардовіі. На ўсе гэтыя варыянты я адказаў: „Не!“ Потым прыяжджаў зь Менска Кім Раманавіч, які пытаў, каго я ведаю, хто мог быць перакінуты ў СССР. Я яму па ягонай просьбе напісаў, што нікога ня ведаю. 45 Фёдар Казлоўскі, сябра падпольнай арганізацыі „Партыя свабоды рускага народу“, што дзейнічала ў 1956—1957 гг. у Гомлі. Асноўнымі пунктамі праграмы былі: прызнаньне права прыватнай уласнасьці на зямлю, вытворчасьць і сродкі вытворчасьці; будаўніцтва дэмакратычнага грамадзтва; адмаўленьне кіроўнай ролі КПСС; шматпартыйнасьць; дэкляраваньне дружбы народаў Вялікай Расеі і ўсяго сьвету. У1957 г. арганізацыя разгромленая, а пяцёра яе чальцоў атрымалі розныя тэрміны зыіяволеныія. Фёдар Казлоўскі быў асуджаны на дзесяць гадоў турмы. 46 Эрнст Сабіла (нар. 1932), рэлігійны дзеяч, сьвятар. Неаднаразова быў рэпрэсаваны за сваю дзейнасьць, У1957—1964 гг. знаходзіўся ў мардоўскіх лягерах. Па вызваленьні жыў пад наглядам КДБ. 47 Алесь Бяляцкі (нар. 1962), сёньня грамадзкі дзеяч, праваабаронца. Запіску я яму аддаў асабіста, калі ён прыехаў другі раз. Пасьля гэтага мяне пачалі выклікаць у КГБ і адначасова пачаліся хатнія правакацыі пры дапамозе быўшага міліцэйскага, які жыў з намі на адной кватэры. Прыходзіла міліцыя, правяралі, пыталі ў суседзяў, як я сябе паводжу й г. д. Потым да мяне прычапіліся за Затыкяна Сьцяпана (армянін, студэнт, сябра па лягеру) з мэтай высьветліць, якія бомбы я навучыў вырабляць Сьцяпана. Потым я даведаўся, што нібы Сьцяпан узарваў гасьцініцу ў Маскве й мэтро48. 48 8 студзеня 1977 г. у вагоне мэтро a 17.35 на перагоне паміж станцыямі „Ізмайлаўская“ й „Періпамайская" ўзарвалася бомба. A 18.05 адбыўся выбух у гандлёвай залі прадуктовай крамы ў Баўманскім раёне Масквы, а ў 18.10 — выбух ля крамы №5 на вуліцы 25-годзьдзя Кастрычніка (сёньня Нікольская). Паводле розных ацэнак, загінулі ад 7 да 29 чалавек, 37 былі параненыя. Паўгоду пошукаў нічога не далі. Але ў кастрычніку 1977 г. быў прадухілены тэракт на Курскім чыгуначным вакзале ў Маскве, сумку з выбуховым прыстасаваньнем выявілі пільныя пасажыры. Са знойдзеных у сумцы рэчаў (сіняя спартовая куртка з нашыўкай эмблемы Ерэвану й шапка-ўшанка) устанавілі, што сумка палежыць жыхарам Армэніі. Адразу былі паднятыя на ногі супрацоўнікі міліцыі й КДБ на Закаўкаскім кірунку дарогі. У цягніку Масква—Ерэван арыштавалі 28-гадовага рабочага Акопа Сьцепаняна, на якім, як аказалася, не было верхняй вопраткі — ён ехаў у сініх спартовых нагавіцах, куртку ад якіх знойшлі ў сумцы на Курскім вакзале. Разам зь ім ехаў 23-гадовы мастак Завен Багдасаран. Пазьней на кватэрах затрыманых правялі ператрусы, якія выявілі аналягі бомбаў, узарваных у Маскве, а маці Сьцепаняна апазнала сумку сына. Празь некаторы час сьледзтва „ўстанавіла", што арганізатарам тэрактаў быў Сьцяпан Затыкян. Затыкян у 1966 г. падчас навучаньня ў Ерэванскім політэхігічным інстытуце заснаваў разам з аднадумцамі нелегальную Нацыянальную аб’яднаную партыю Армэніі (НАПА). Мэтай партыі было аб’яднаньне Армянскай ССР з Турэцкай Армэніяй і выхад за складу СССР шляхам плебісцыту. Група Затыкяна мела нават уласную друкарню ды выпускала газэту „Парос“ (,,Маяк“). У 1968-м сябры групы былі арыштаваныя й празь некаторы час асуджаныя за антысавецкую прапаганду й агітацыю і ўдзел у антысавецкай арганізацыі. Зьняволеньне Затыкян адбываў у Мардовіі, дзе й пазнаёміўся зь Цімохам Вострыкавым. У1972 г. Затыкян вярнуўся з заключэньня, незалежніцкай дзейнасьці ня кінуў, хоць і спыніў дзейпасьць НАПА. У1975 г. падаў заяву аб выхадзе з грамадзянства СССР, дабіваўся выезду з краіны, але атрымаў адмову. => Адзін раз трымалі мяне доўга, а ў гэты час нашу кватэру наведала пяць чалавек з КГБ. Жонка перапалохалася. Я зразумеў, што жыцьця мне ня будзе, і тады я прапанаваў КГБ узяць свае грошы ў амэрыканцаў праз пасольства ў Маскве. Галоўная ж мая мэта была ўцякаць з гэтага „рая“. Гэта было ў 1980 г. I КГБ згаджаецца. I вось я ў Маскве сустракаюся з чалавекам у чорных акулярах у прыцемках. Назваў сваё [кансьпіратыўнае] імя (Карл Свенсан) і толькі пасьпеў сказаць: I want go to America, як ён: „Усё, усё“. Толькі я сумеў перадаць свой адрас. Потым мне сказалі (паказалі), што амэрыканцы прыслалі на мой адрас ліст і прасілі, каб я прыйшоў на тое самае месца для сустрэчы. Таму другі раз мяне прывёз у Маскву той самы Віктар Васілевіч. У нумары я пражыў тры дні адзін. Вядома, я падрыхтаваў свой пакет для амэрыканца, але ўважыўшы наступнае: а) раскаяньня я не пісаў, б) адмовіўся напісаць Кіму Р. адносна мною падозраных, што маглі б быць закінуты ў СССР, в) увесь час мяне правяралі дома й на рабоце, пра што мне сакрэтна сказаў масьцер, г) пра Затыкяна я нічога не сказаў, а наадварот ягоную ідэю падтрымаў, д) было шмат маіх выказваньньняў антысавецкага характару на рабоце, е) прапагандаваў беларускасьць сярод рабочых на заводзе, і) выказваўся супраць вайны ў Аўганістане, ж) строга сачыў за роднай мовай сына, за што камуніст Леонаў Л. некалькі разоў стараўся пераканаць мяне адмовіцца ад роднае мовы, з) ня выдаў „Джыма“ (копія), які разьмінуўся са мной у прыцемках на вуліцы), нічога не паведаміў пра „Рагулю Б.“ (копія на іоо%). Гэта было днём, калі я чакаў хлопца, седзячы ля акна (а кватэра наша насупроць міліцыі) і вось прабягае „Рагуля“. Я ажно страсянуўся. Два апошнія выпадкі былі прыдуманы пасьля таго, як я згадзіўся забраць у амэрыканцаў свой капітал (213 даляраў штомесячна). => Сьледзтва тым часам даказвала, што арганізатарам тэрактаў быў Затыкян. Суд адбыўся ў студзені 1979 г. Затыкян не хаваў сваіх незалежніцкіх і антыкамуністычых поглядаў, але адмаўляў датычнасьць датэрактаў. Сьцепапян, у сваю чаргу, адмаўляў датычнасьць Затыкяна да тэрактаў. Нягледзячы на гэта, усе трое, у тым ліку й мастак Багдасаран, паводле рашэныш суда былі расстраляныя. Згодна з альтэрнатыўнай вэрсіяй, выбухі ў Маскве былі справай рук КДБ з мэтай абвінаваціць у іх расейскіх праваабаронцаў, каб потым ужыць супраць іх рэпрэсіі. Але бурныя публічныя пратэсты, у прыватнасьці Андрэя Сахарава, прымусілі КДБ адступіцца ад гэтай вэрсіі, і ўвага была сканцэнтраваная на „армянскіх нацыяналістах". Выбар быў выпадковы, у якасьці працоўнай вэрсіі разглядаліся як ахвяры і „ўкраінскія нацыяналісты".