Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Разьдзел шосты
Пакастрычнікавая ўлада бальшавікоў стала на ногі на руінах старога правапарадку і пачала стабілізавацца ад цэнтру і паступова даплываць да пэрыфэрыі. Рухі камуністаў станавіліся сьмельшымі і больш настойлівымі. Менск быў аблеплены велізарнымі партрэтамі пераможцаў рэвалюцыі. Гралі аркестры Марсэльезу. Па вуліцах ішоў натоўп краснаармейцаў, апранутых па індывідуальнаму густу. На галовах у некаторых былі нямецкія астраверхія „пікель“93. Былі на нагах жакейскія боты зь велізарнымі драгунскімі шпорамі. Кулямётнымі лентамі апаясваліся для „шыку“ і абвешваліся гранатамі, шашкамі, кінжаламі. Уперамешку паяўляліся польскія камуністычныя аддзелы, апрануты былі франтаўскі і рабілі ўражаньне праўдзівага вышкаленага войска. На вуліцы польскія камуністычныя аддзелы трымаліся сьмела, стройна і задзірыста. Стан гэтых аддзелаў выглядаў як пратэстуючы кантраст супроць натоўпу абарванцаў — які называў сябе краснаармейцамі. Праходзілі выхудалыя былыя ахвіцэры з новымі падуладнымі савецкімі краснаармейцамі. Ад пагонаў на плячах знакі нявыцьвілай з вопраткі хварбы. Брудна, абадрана і сумна і на людзях, і на вуліцах у звалах непраходнага бруду, перамешанага з растоптаным сьнегам. Вярхом на добрым кані несьліся маладыя жыдочкі ў „кожанках“, і нельга было ўстрымацца ад сьмеху, назіраючы іх пасадку, асабліва калі конь з рысі пераходзіў на „шаг“.
93 Пікель (ад ням. Pickelhelm) — галаўны ўбор нямецкае арміі ў Першую сусьветную вайну.
Качалі людзі галовамі і адначасова хацелася і плакаць, і сьмяяцца, назіраючы прыход новае ўлады. Па вуліцах цягнуліся прыцэпы на браневіках з мэблямі з буржуйскіх кватэраў і за імі цэлы натоўп прэтэндэнтаў. Транспарт затрымліваўся каля пад’езду прыгожага дому, але ўжо засьмечанага данельга, канвой ачапляў грузы і пачыналася зношваньне, а з-пад рук пасьцягвалася ўва ўсе канцы. Касавокі канваір-кітаец гартавіць нешта, але яго ня слухаюць, чапляе на галаву за вяровачку вінтоўку і адбірае з рук сьцягнутае, і мітусіцца. 3 боку раздаюцца выстралы. Натоўп разьбягаецца. Чуецца сачыстая мацяршчына. Паяўляюцца „таварышчы камісары", зіхаця кумачом, і даюць распараджэньні. Найбольш падросткаў жыдовачак, і сіляцца зьвярнуць на сябе ўвагу сваіх начальнікаў. Старыя пажылыя жыды сумна азіраюць гэтыя зьявы і прарочаць бяду на свой народ за хуліганства сваіх дзяцей. У горадзе даходзіць да голаду. Прадукты выдаюцца новым службоўцам з складаў інтэндантуры, і гэта адразу ставіць працаўніка новае ўлады ў выгаднае становішча. Праходзіць асунуўшыся па вуліцы генэрал ужо без пагонаў, і, відаць, ужо галадаючы і бяз сталага памяшканьня... Жах прадстаўлялі вакзалы — засьмечаныя, забруджаныя, нямеценыя нават і сталы; вокна бяз шыб, бродзяць галодныя пакінутыя беспрызорныя дзеці. Старцы падбіраюць акуркі, сабакі даядаюць агрызкі. Пляцы завалены людзкімі выдзелінамі і па іх топчуцца людзі, і ўжо гэты стан не выклікае ні ў каго агіды. Вошы на вакзале, вошы ў сталоўках. Вош здабыла права першынства і ходзіць па людзях шнурамі, і гэта сталася нармальным зьявішчам. Усё жыхарства пачынае прыймаць на сябе ахоўны колер і падладжывацца пад выгляд вуліцы. Уначы масавыя экзэкуцыі. Засядаюць ужо трыбуналы і народныя суды. На правінцыі пагромы, самасуды, пажары. Усе імкнуцца хавацца ў горад. Цэны падымаюцца. На вуліцы прадаецца хлеб і сумленьне. Мараль і этыка зышла з сваіх падвалін і саступіла мейсца непраходнай дзічы і праявам бяскарнага зьдзеку над бяззбройным.
Рух гэты пачаўраптам заціхаць, і новая ўлада стала неяк неспакойнаю. 3 вуснаў у вусны пачалі шаптаць, што немцы будуць „занімаць" Менск. Так і сталася. На Менск наступалі дзьве калёны нямецкага войска: з боку Баранавіч і з боку Вільні. Немцы ў Менску. Увайшлі вельмі асьцярожна і надзвычай скромна. Усё заціхла і насьцярожылася. Адразу надзвычайных загадаў яны не давалі, але дух іх адчуваўся. Востры быў толькі загад па ачышчэньню брудаў. Дохлыя коні па вуліцах, дварах, хлявах валяліся тысячамі. Ад намерзлага балота не зачыняліся ў памяшканьнях дзьверы. Народ прыняўтрохі чысьцейшы выгляд і ўзяўся за лапату і венік.
Бальшавікі, фактычна, былі ў стане поўнасьцю ўрэгуляваных адносінаў зь немцамі, але адзін другому не давяралі. Перад наступам немцаў найбольш камуністаўуцякло, прымазаўшыя пачыналі шукаць сховішчаў па знаёмых і пачалі выракацца свайго ўдзелу ў бальшавікоў. Настроі наагул у людзей былі вельмі сумныя ад перажытага і ад невядомага чаканага.
Першымі арганізавана выступілі на палітычную і грамадзкую відоўню палякі. Яшчэ да прыходу немцаў поўнасьцю зарганізаваліся і разьдзялілі ролі, і адразу паўстаў Польскі Цэнтральны Камітэт94. Зьявілася іх „Страж Обыватэльска"95 з польскімі дзяржаўнымі знакамі. Шмат убачылі пасярод іх і з польскіх камуністычных аддзелаў. Былі там з наказу арганізацыі, але чаму так зьдзекаваліся над беларускім насельніцтвам? Аб гэтым не было ў каго пытацца. Немцы захоўваліся да палякаў зь вялікаю рэзэрваю і не выяўлялі гатовасьці ўваходзіць у блізкія адносіны. Палякі былі вельмі настойлівымі і пачалі навязваць кантакты з асобнымі вайскоўцамі.
Фактычна ўлада была на мейсцах і выконвалася праз Ортс-Камэндатуры96 ўласным уняцьцем засабу „справядлівасьці". Беларускае грамадзянства было і на гэты раз у поўнай расьцярушанасьці. Выразнага дамінуючага погляду не было выяўлена. Немцы рабілі спробу выявіць самастойны беларускі актыў, але з гэтае спробы нічога ня выйшла. Калі адбывалася ў Берасьці мірная канфэрэнцыя, дапушчаны былі беларускія дэлегацыі па-за складам афіцыйных прадстаўнікоў ад ужо савецкай Беларусі, але вынік іх удзелу нікому ня быў знаны (дэлегацыя на чале
94 „Польскі Цэнтральны Камітэт“. Відаць, маецца на ўвазе Польская рада Менскай зямлі (Rada Polska Ziemi Minskief), польская грамадзка-палітычная арганізацыя, якая існавала ў 1917—1920 гг.
95 „Страж Обыватэльска“ (Грамадзянская варта). Відаць, маецца наўвазе Менская самаабарона, якая была створаная ў кастрычніку 1918 г. Таварыствам самадапамогі вайсковых палякаў былых карпусоў і Польскай радай Менскай зямлі. Атрад Менскай самаабароны ў складзе 1929 чалавек пакінуў горад у сьнежні 1918 г. перад наступам бальшавікоў.
96 Ортс-камэндатура (мясцовая камэндатура) — вайскова-адміністрацыйны орган на акупаваных нямецкімі войскамі тэрыторыях, задачамі якога былі падтрыманьне парадку, забесьпячэньне арміі й вырашэныіе гаспадарчых праблемаў, рэгуляваньне пытаньняў жыцьця цывілыіага населыгіцтва, праца з ваеннапалоннымі й захады на задушэньне магчымага сабатажу й супраціву.
з Рак-Міхайлоўскім97). Дамінавалі прарасейскія арыентацыі, і нямала было такіх, якія гатовы былі шукаць нейкае лініі супрацоўніцтва з бальшавікамі, але ў нейкім аўтаномным абасабленьні. На сяньня такое разумаваньне не да ўвярэньня. Дапушчалася зь некаторай нават упэўненасьцю, што бальшавікі ня больш як перахадовае зло, і абавязкава павінна паўстаць дэмакратычная Расея.
Палякі былі падзелены ў сваіх поглядах: арыстакратыя, як было зазначана ў папярэдніх разьдзелах, хацела б бачыць царскую Расею, але моладзь і бяднейшыя шукалі нагоды палучыцца з польскім вызвольным рухам і сьцягнуць на Беларусь польскую акупацыю, і ў гэтых мэтах пасярод беларусаў палякі пачалі абрабляць настроі і арыентацыі. Вялікіх надзей на рэстаўраваньне Полылчы як самастойнага дзяржаўнага чыньніка ні ў кога не было. Прадракалася, што Польшча будзе падпарадкавана Расеі. Старэйшае жыдоўства і жыдоўская інтэлігенцыя была прарасейскі настаўленая, але амаль уся моладзь пайшла сьведама па лініі [...]98 старэйшымі вывязалася адразу вострая барацьба. Гэтае разыходжаньне паміж бацькамі і дзецьмі найяскравей выявілася пасярод жыдоўскага грамадзянства, і бацькі ўжо ня мелі ніякага ўплыву на дзяцей. Далей па меры выяўленьня выгад па савецкаму баку на супрацоўніцтва з бальшавікамі пайшлі і старэйшыя, і ўклад жыдоў у справы стабілізацыі бальшавіцкага ладу зьяўляецца бясспрэчным.
Бальшавіцкая ўлада ўсадавілася ў Воршы, і.паміж акупацыйнаю зонаю і бальшавікамі ўстаноўлена была фармальная граніца, але камунікацыя была дазволена даволі шырокая. Бальшавікі наладжывалі сваё жыцьцё на сваіх падставах, і тэрорам і расстрэламі вынішчывалі спадчыну і насаджывалі сваё новае, зусім адменнае і нечуванае. Ад-
97 Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885—1938), вядомы беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, пэдагог. Ен сапраўды быўразам з Аляксандрам Цьвікевічам і Янкам Серадой накіраваны Выканкамам I Усебеларускага зьезду на Берасьцейскую мірную канфэрэнцыю, але беларуская дэлегацыя дапушчаная да ўдзелу ў канфэрэнцыі не была. He было на гэтай канфэрэнцыі дэлегатаў і ад савецкай Беларусі, бо й сама беларуская савецкая дзяржаўнасьць яшчэ не існавала ў аніякай форме. Прадстаўнікі Беларусі здолелі толькі атрымаць статус дарадцаў пры ўкраінскай мірнай дэлегацыі, якая брала ўдзел у перамовах афіцыйна.
98 Частка тэксту ў арыгінале абрэзаная.
бывалася дакладная сэлекцыя падбіраемага на службовае становішча, асабліва на адказныя пасады. Браліся нізы, і нельга сказаць, што з засады яны былі няздольныя і не арыентаваліся ў пытаньнях, наадварот — вельмі многа пасярод іх выявілася здольных і даравітых арганізатараў, а разам з тым на паслугі пайшло многа і арыстакратыі, і людзей з аблічэньнем на кар’ерызм і тварэньне сабе дабрабыту.
Нямецкая акупацыйная прэса была антыбальшавіцкага настаўленьня і выпукляла бальшавіцкія ўлрмнасьці і ў палітыцы, і ў адміністрацыі. Беларускае грамадзянства даведалася аб узможаным бальшавікам супраціве на поўдні Расеі, аб барацьбе ў Сыбіру, Туркестане. На вялікі жаль, наша перадавое грамадзянства барацьбою з бальшавікамі больш цікавілася, як стабілізацыяю ўласнага становішча. Зноў робіцца стаўка на дэмакрацыю Расеі, але не задаюцца канкрэтна пытаньні аб зьмесьце ўзаемаадносін. Была не да дараваньня кароткаўзрочнасьць у расцэнцы падзей і ня ўлічваньне адбытых фактаў, якія перакрэсьлілі падваліны старога жыцьця і засад дэмакрацыі, не маглі разумець, што адбытыя падзеі нельга прыпісаць вылучна Керанскаму або Леніну і што ёсьць на многае прычыны, выплываючыя з папярэдняга стану арганізацыі расейскага грамадзянства. Гэтага ня бачылі і не аналізавалі зьявішч. Прынясе газэтка весткі аб змаганьні і можа прыаздобленай перамозе, і за гэтаю весткаю ганяюцца як аб канчатковай перамозе. Сваім уласным жыцьцём тагачаснае грамадзянства як найменш цікавілася і з усіх сілаў імкнулася прытарнавацца да расейскага, але не бальшавіцкага.