Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Праводнае ў рэвалюцыі было тое, што новая парэвалюцыйная ўлада па спадчыне царызму не хацела выпушчаць з сваіх рук ніякіх падбітых царызмам народаў і на час рэвалюцыі замест засад Расейскай манархіі выпусьціла лёзунг „ядра канцэнтрацыі" рэвалюцыі, і новая парэвалюцыйная Расея да чужых зямель выявіла большыя апэтыты, як гэта пазіралі за часоў царызму. Засады парэвалюцыйных парадкаў адстрашалі народы ад саюзу з Расеяю, на далучэньне іх да сябе патрабаваліся Саветам вайсковыя сілы Паволжа, Падмаскоўя. Каб змусіць такі Слуцак падпарадкавацца „добраахвотна“ ўладзе Саветаў, ужывалася сіла са зброяю з Туркестану, Кітаю і г. д. У пераплеці выпадкаў Польшча не зракалася сваіх прэтэнзій да „зем польскіх“, і гэтыя два прэтэндэнты да панаваньня над Беларусамі залеглі на беларускае аслабелае цела пасьля разгрому царызму і ніяк не дазвалялі і не дазваляюць Беларусі стаць на ўласныя ногі.
Палякі празь Сьцяпана Баторага, расейцы праз Івана Грознага плянавалі беларускім краем і народам аздобліваць сабе сваю манаршую карону і не на хвілю па сяньня ад гэтага погляду не адыходзяць. Кожная вызвольная беларуская думка расцэньваецца і Масквою, і Варшаваю як пагроза іхным інтарэсам, незалежна ад таго, хто б на гэтых
прастолах не засядаў: ці то белыя, ці то чырвоныя. Кожная праява беларускай вызвольнай думкі павінна быць па вырашэньні Масквы і Варшавы вынішчаная, кожны актыўны працаўнік над вызваленьнем свайго краю ад акупацыі ўнешкадліўлены, і на гэта палітычная інтрыга заўсёды знаходзіла і будзе знаходзіць сродкі ды магчымасьці. Трэба быць здольным на самаахвярнасьць, сьмелым на спатканьне зь сьмяротнаю небясьпекаю, трэба вераваць да стану фанатызму, каб браць удзел у палітычным і грамадзкім жыцьці за вызваленьне радзімы з-пад акупацыі. На гэтай працы ёсьць рызыкаю страціць усё, улучна да жыцьця. Нашыя піянэры былі заўсёды прасякнуты ідэяю, каб у інтарэсах агулу зцайсьці і свой асабісты. Гэта была вера і запал у асягненьні намечанага цэлю. Спачатку верылася, што ідэя фэдэрацыйнасьці або аўтаноміі ёсьць найадпаведнейшым на той час разьвязаньнем паўсталага палітычнага пытаньня. Над гэтым працавалі найлепшыя людзі таго часу, і ўсё прадракала посьпех.
Прыход бальшавікоў на палітычную арэну змаганьня ня быў вынікам паўсталыхунутры Расеі бальшавіцкіх праяваў. Гэта была невялічкая палітычная на эміграцыі групка тэарэтыкаў-утапістаў, і ніколі б яны ня выйшлі на відоўню палітычнага змаганьня. Работа ў гэтым нямецкіх палітыкаў. Як вядома, адбывалася тады ў 1917 г. вялізарная вайна, і нямецкія сілы надламываліся. Хаця расейскі фронт і не належаў да актыўных, аднак прыцягваў на сябе значныя нямецкія сілы. Трэба было немцам адцягнуць замарожаныя вайсковыя сілы з усходу на захад, а з другога боку выяўленьне дэмакратычнае Расеі стварала для нямецкіх плянаў болыпую пагрозу, чым расейская дарэвалюцыйная манархія. Рэалізацыя фэдэрацыі ў Расеі стварыць магла чыньнік большага супраціву націску немцаў на ўсход, і немцы хваціліся помыслу, каб разваліць гэты стан расейскае парэвалюцыйнае думкі зь сярэдзіны і ўплянавалі выкарыстаць на гэты цэль бальшавікоў. Штаб бальшавікоў месьціўся тады ў былой Аўстрыі69. Зразумела, што перагаворы бальшавікоў зь немцамі вяліся сакрэтна. Дагаварыліся да споўпрацы. Перш былі перакінуты для прапаганды ў расейскую армію прапагандыстыя, раскладчыкі фронту, і калі прыгатаваўчая праца была імі прароблена,
69 Галоўны штаб балынавіцкай партыі ў пачатку 1917 г. знаходзіўся ня ў Аўстрыі, а ў Швайцарыі, куды пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны быў вымушаны перасяліцца Ўладзімер Ленін. Перад гэтым у 1912—1914 гг. Ленін сапраўды жыў у мястэчку Паронін пад Кракавам (у той час гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Аўстра-Вугорскай імпэрыі).
афіцыйна цягніком былі перакінуты партыйныя лідэры празь Фінляндыю ў Петраград. ГІры ўладзе ў Расеі быў тады аслаўлены Керанскі70, які пад уплывам вызнаваньня тэарэтычнага дэмакратызму не рабіў перашкод пераезду штабу бальшавікоў на тэрыторыю Расеі. Было іх каля сарака чалавек разам з насьпех далучанымі да партыі пасьля дагавора зь немцамі. Бальшавікі і бальшавізм былі нагледжаны немцамі для выкліканьня хаасу ў тылу ды развалу арміі, і выбар іх быў на гэты цэль вельмі трафны. Вось тут дзіву годная няздольнасьць тагачаснага расейскага ўраду ўзірацца ў наступства. Выявілася да глупоты засьляпленьне і бескасьцяковая палітычная кароткаўзрочнасьць.
Для сваіх першых апэрацый бальшавікі стаўку зрабілі на праўдзіва пакрыўджаных часам і на натоўп. Бальшавікі ўзнавалі свабоду за кожным у яго разуменьні яе і звальнялі ўсіх ад усякіх абовязкаў. Гэтыя засады імпанавалі натоўпу, і кожны, хто жадаў выкананьня абавязкаў, аўтаматычна станавіўся ў разрад „ворагаў працуючых". Людзі добрае волі і сьведамага зьместуўпрацы трафілі пад першы бальшавіцкі абстрэл праз натоўп. 3 канечнасьці людзі бараніліся ад нападак, і гэта потым перайшло ў расцэнку варожае агітацыі, контррэвалюцыі, і пачалося масавае вынішчэньне натоўпам усіх і ўсяго, хто не пагаджаўся з новаю „ідэалёгіяю", вызнаваемай натоўпам і вуліцаю, што не адпавядала патрэбам „пралетарыяту". Пачуцьцё абавязкаў пала. Выстаўлены былі правы кожнага ў асабістым зразуменьні, улучна да таго, што выбіраліся цэлыя часткі мэханізмаўі прытарноўваліся да патрэб найнізшага прымітывізму. Барацьба з гэтым праявам была немагчымаю, бо гэта пагражала абвінавачваньнем у „контррэвалюцыі", і вынік з таго быў ведамы. Расея рукамі бальшавікоў была развалена і даведзена да анархіі і жабрацтва. Усходні фронт разваліўся. За літар гарэлкі прадавалі салдаты немцам артылерыйскія запражкі, і новая бальшавіцкая вайсковая ўлада гэтаму стану развалу дапамагала. Немцы зьнімалі прыкаваныя да фронту аддзелы і перакідвалі на Захад. Гэтаю дарогаю меркавалі залатаць патрэбы вайны, але хутка ў гэтым пераканаліся, што перавага сілы была ўжо на баку праціўнае стараны, і немцы пад націскам пачалі адступаць, і заносілася на пройгрыш імі вайны. Абальшавікі гэтым разам, звабленыя патокамі пралітай крыві, вялі і надалей у ўзможаным тэмпе вынішчэньне ўсяго, што прадстаўляла зьмест і праяў людзкога розуму.
70 Аляксандар Керанскі (1881—1970), расейскі палітычны дзеяч. У ліпені— кастрычніку 1917 г. міністар-старшыня Часовага ўраду Расеі.
Пылалі ў вагні дабыткі культуры, лілася патокамі людзкая кроў. Судзіла і карала вуліца ў самым дзікім праяве заалягічнага інстынкту. Главарам бальшавізму залежала вынішчыць да караня супраціў, і ў гэтых мэтах далі волю ўсяму, што магло нішчыць, да прац канструкцыйнага парадку плянавалі прыступіць па вынішчэньню супраціву. I натоўп стаў вырашальнікам на мейсцы спраў жыцьця і сьмерці. Бальшавізм прыабяцаў свайму найміту-рабу-палачу дабрадзействы жыцьця ў ягоным зразуменьні, і ў гэты спосаб бальшавізм прыбіраў у свой загон масы народу, і ў стане поўнага вычарпаньня сілаў у жывых яшчэ арганізмах дыктаваў ім сваю волю. Калі ўсё ж з паваленых радоў падымаўся голас пратэсту, і ў прадсьмяротных муках народ у разрозьнены спосаб хапаўся за зброю, бальшавікі штучна выклікалі голад, і ў гэты спосаб сьмерцю мільёнаў народ, канчаткова павалены, трафіў пад бальшавіцкі бот і на доўгі час будзе пазбаўлены яшчэ на адкрыты супраціў бальшавіцкае тыраніі.
Усе палітычныя партыі, арыентацыі, плыні ў настроях, адменныя ад поглядаў бальшавікоў, былі пастаўлены імі ў стан абвінавачваньня і вынішчаліся адкрытаю бойняю, і большасьць актыўнага элемэнту была адразу поўнасьцю выстраляна. Узамен папярэднім напрамкам дзяржаўнага ладу бальшавікі выставілі засаду Саюзу Народаў, уваходзячых у склад Расеі на засадах дыктатуры работніцкага пралетарыяту, а гэта азначала ў практыцы вынішчэньне інакшдумаючых, у першую чаргу дэмакратаў. Крывавы тэрор усанкцыянізаваўся як дзяржаўная норма.
Камунізм на Беларусі насаджваўся рукамі расейцаў, палякаў, жыдоў пры дапамозе навербаванага на Беларусі падоньня на выканальныя становішча. Увесь зьмест камунізму і праводныя сілы былі Беларусі накінуты сілаю, народ з гэтым зьявішчам ня мог пагадзіцца. Ня зжыты былі старыя погляды аб агульнарасейскай фэдэрацыі, але ў факце і практыцы бальшавізму пытаньне гэта адпадала. Аб падпарадкаваньні бальшавізму не было мовы, але сілаў на супраціў было мала. Пытаньне аб нацыянальнай і дзяржаўнай незалежнасьці было ведама толькі ў нялічных колах беларускае інтэлігенцыі, значна аслабленай бальшавіцкім тэрорам. Масы ў гэты рух не былі ўцягнуты і заклікі да тварэньня незалежнасьці не былі асвоены і з гэтае прычыны пацягаючымі. Найбольш чакалася ў настроях чужая замежная інтэрвэнцыя для ўрэгуляваньня расейскіх парадкаў, і з вуснаўу вусны шэптам пераказвалася аб гэтым, як ужо адбываючых падзеях. Бальшавікі за гэтым настроем уважліва сачылі, але не маглі ім перашкодзіць і аплачвалі
вырыванымі ахвярамі. Надзея наўвязкуз Расеяю, нягледзячы на бальшавіцкі тэрор, не пакідала асабліва нашае сялянства. Яно разумела, што гэта можа стацца толькі ў выпадку ліквідаваньня бальшавізму. У адкрыты бой з антыкамуністычнымі настроямі бальшавікі адразу не ўступалі, а стасавалі „выбарачную“ сыстэму. Многа хто прадбачыць пачаў, што бальшавіцкая акупацыя заносіцца на зацяжны характар і што ў гэтых мэтах Масква падсылае штораз усё сьвежыя сілы, настроі незалежнасьці пачалі выціскаць аўтанамічныя і фэдэралістычныя, але як рэакцыя на бальшавіцкую акцыю, як сродак, але ня цэль.
Паволі і мэтадычна таяў фронт. Перамір’е панаўлялася. Нараджаліся Саветы і немцы аб ліквідацыі вайны, і на планічыні гэтага стану выявіліся дзьве скрайнасьці: вернасьць абавязкам да самазатрачваньня й, з другога боку, нечуваны маральны расклад, які называўся тады бальшавікамі „сьведамаю рэвалюцыйнасьцю". Зьмест Берасьцейскага ўкладу зь немцамі нікога не цікавіў і для народу было ўсё абыякавым. Бальшавікі падавалі сваю інфармацыю аб прабегу перагавораў зь немцамі, і новая балынавіцкая тактыка ў палітычных і дыпляматычных выступах выклікала зьдзіўленьне: усё было пастаўлена на вонкавы прапагандовы эфэкт. Пад канец канфэрэнцыі стала ведамым, што бальшавікі аддаюць пад нямецкую акупацыю Беларусь па Воршу і ў лютым 1918 г. немцы пачалі акупаваць Беларусь. У гэтым акце трывогі на гэты раз ад прыходу немцаў не было, скарэй нейкая імглістая надзея.