балты і палякі гэтыя карткі нядаўнае гісторыі старанна вымазваюць, a аднак гэтае вызнаваньне сымпатый да Расеі не заціхла, і народ не выяўляе іх адкрыта, дзякуючы акупацыі Расеі праз бальшавікоў. I вось з гэтае прычыны, ідэнтыфікуючы бальшавікоў з рускімі па старых паняцьцях, чакаюць і сустракаюць з кветкамі, а значна пазьней выяўляецца фальсыфікат, і сымпатыі пераходзяць у нянавісьць, што бачым выразна на Чэхах і Югаславах57. Пасярод палякаў заходзяць іншыя моманты. Вайна 1914 г. была па блізкаму суседству зь Беларусьсю, і з самага пачатку яна занепакоіла нашае перадавое грамадзянства. Наш малады неакрэпшы кіруючы актыў быў здэкамплектаваны прызывам у армію, і цэнтар нашага палітычнага жыцьця, Вільня, быў акупаваны немцамі. Частка нашае перадавое інтэлігенцыі пазасталася пад акупацыяю і надаль пасьпяхова вяла распачатую працу. Нягледзячы на акупацыйны рэжым, на Беларусі было зарганізавана 144 школы, пяць сярэдніх, пакліканы былі да жыцьця грамадзкія і навуковыя інстытуцыі. Нямецкая акупацыя як бы ўстабілізавалася, і падзеі беспасярэдняе вайны былі недзе далёка ад Вільні. Інакш прадстаўлялася справа на Беларусі ў межах Расеі: Беларусь станавіла частку галоўнага тэатру вайсковых падзей, і з гэтае прычыны ўвесь уклад жыцьця быў пастаўлены вылучна на пытаньні вайны. Калі салдат быў поўны адданасьці свайму абавязку, камандны склад ня выявіў ніякіх здольнасьцяў. Былі аддзельныя асобы, поўныя разуменьня зьместу ваеннага заданьня, але іх высілак быў па-за сыстэмаю. Бяздарнасьць і праступнасьць вярхоў падалі сабе руку споўпрацы і прычыніліся да катастроф на фронце і з тым развалу дзяржаўнага апарату. Патрыятычныя настроі ўлеглі расчараваньню. Пачалі нарастаць паражэнчаскія настроі, апатыя, пасіўная пакора лёсу. Народ усё ж [адгукнуўся] на пакліканьні ў армію і выконваў свой гэты абавязак як ахвяру лёсу. Само сабой разумеецца, што палітычная агітацыя мела пад дастаткам матэрыялаўі падважывала аўтарытэтнасьцьулады, і раскалыхівала падгніўшыя падваліны агульнага дзяржаўнага ладу. Выбухла рэвалюцыя. Цар, двор і ўрад адышлі ад улады безь ніякае барацьбы і супраціву і паддаліся пакорна свайму лёсу. I манархізм, як тая разьедзеная шашалямі падгнілая асіна, пры лёгкім подзьмухурэвалюцый- 57 Юры Сабалеўскі відавочна мае на ўвазе ажыцьцяўленьне камуністычнага перавароту ў Чэхаславаччыне 25 лютага 1948 г. і пачатак савецка-югаслаўскага канфлікту вясной таго ж самага 1948 г. нага ветру паў і разьбіўся. Кадлуб захаваў форму на пачатку. Бакавыя жывыя пратокі ад датыку да жыцьцядайнае зямлі часамі даюць кволыя зялёненькія паросты. Некаторыя думаюць, што па ім гатова паўстаць зноў на ногі паваленая асіна і таго ня ведаюць, ці ня хочуць ведаць, што раз паваленая дзеравіна, асабліва чэрваточаная, на ногі больш не паўстане. Лісткі — гэта перадсьмяротнае канчатковае засыханьне. На гэтых праростах лісткоў на паваленым кадлубе асіны манархісты сіляцца рэстаўраваць расейскі манархізм. Хай сабе пацяшаюцца. Доля іх погляду знойдзе зьмест і ў лістках, і ў кадлубе паваленай асіны. Рэвалюцыя ня выявіла творчых канструкцыйных сілаў і расплылася ў моры наіўных фантазій. Народ чакаў выяўленьня здаровых рэалізацый і хутка расчараваўся ў рэвалюцыі. Страна ўпадала ўхаас. Фронт разваліваўся і разам з найдзікшымі праявамі азьвярэлага люмпэн-пралетарыяту і вычынаў людзкога адсеву назіраліся абразкі самаахвярнасьці ды вернасьці абавязкам перад Радзімаю і высокая ахвярнасьць агульным інтарэсам. Да голасу прыйшлі бальшавікі. У глыбокім заложаньні мелі свой плян перабудовы палітычнага і грамадзкага ладу, але зрэалізаваць яго маглі толькі па дакананьні поўнага развалу ўсіх канструкцыйных і рэвалюцыйных сілаў, зьнішчэньню ўсяе эканомікі, вынішчэньні праціўнае сабе інтэлігенцыі, давясьці да выгаладаваньня народу, збурэньня засад этыкі і маралі і з стану поўнага разладу падбіраць сабе кадры з поўнаю гваранцыяю пакоры лёсу ды падпарадкаваньню загадам камуністычнае партыі, паступова адбываючы ў патрэбным сабе напрамку сэлекцыю. Плян гэты станавіў глыбокую партыйную тайніну, а для практыкі застасавалі спачатку тактыку натраўляньня адных на другіх і давялі да ўзаемавынішчэньняў. Паставілі свае стаўкі на інстынкты, старанна аберагаючы тайніцу сваіх праводных заложаньняў ад людзкога вока. Бальшавікі — меншыня, накідвалі сваю волю ня толькі ў межах Расеі, але і за межамі, і ў кожным выпадку для разбурэньня і раскладу грамадзкага ладу стасуюць адменную тактыку ў залежнасьці ад зьместу супраціву, падбяруць спосаб для закраданьня ў давер і потым узрыву перашкоды знутры, сродкамі аб’екта супраціву. Для гэтых цэляў прымуць якую хочаш і якая патрэбна дэкарацыйнасьць. Заарганізуюць для вока партыі і арганізацыі нават і супроць сябе. Застасуюць крывавы тэрор супроць сваіх агентаў, адзенуцца ў сьвятарскія рызы і ў ролі практыкуючага сьвятара дапнуцца да вырашальных цэнтраў, намечаных для ўзрыву перашкодаў, і іх высадзяць у паветра. 3 гэтае прычыны кароткаўзрочныя58 палітыкі гатовыя бачыць на бальшавіцкай сцэнічнай дэкарацыйнасьці зьмену бальшавіцкае тактыкі і іх „паправеньне", але трэба ведаць, што бальшавіцкі зьмест у зьменнай дэкарацыйнасьці падаеца нязьменным і ніякай эвалюцыйнасьці не паддаецца. Галоўнае, што ў іх цэнтральны апэрацыйны цэнтар няма шырокага доступу і вышэйшым партыйцам, і ніхто ня ведае зь іх вярхоў, ці ён заўтра яшчэ будзе ў патрэбе, ці аддадзены ў апэрацыйны аддзел НКВД на фізычнае вынішчэньне, і гэтае вынішчэньне адпрацаваных сілаў у бальшавікоў адбываецца мэханічаскі, і ў Саветах ня знойдзе спасярод найвышэйшых работнікаў ніхто эмэрытаў59, інвалідаў, пакінуўшых свой пост з прычын разыходжаньня. Адзін лёс — „Штаб Духоніна60" — расстрэл, і то пераважна ў ціхі спосаб, а калі заходзіць патрэба шырокіх чыстак, то стварэньнем працэсаў з матэрыяламі і „прызнаньнямі", якія фабрыкуюцца савецкім спосабам, і там прызнаецца пастаўлены ў стан абвінавачваньня даўсяго, чаго ад яго зажадаюць. Вось гэтая сіла — бальшавікі — і выйшлі на арэну палітычных і грамадзкіх ідэяў на восень 1917 г. Дарогаю дывэрсійных атакаў на сваіх праціўнікаў бальшавікі дакладна зарыентаваліся, што будуць у сіле паканаць на першым этапе свайго пляну замеру адбыцьця сусьветнае камуністычнае рэвалюцыі. Збройныя разрозьненыя паўстаньні антыбальшавіцкіх груповак унутры Расеі бальшавікі паканалі і сваю перамогу замацавалі небывалым на сьвеце тэрорам. Імкнуліся спачатку ўтрымаць пад сабою Прыбалтыку, як выхад у мора, але там на пачаткуючай бальшавіцкай рэчаіснасьці насьпеў нацыяналізм, і ён акцыі бальшавікоў супроцьпаставіўся зброй- 58 Кароткаўзрочныя (ад польск. krotkowzroczni) — блізарукія. 59 Эмэрыт (ад польск. emeryt) — пэнсіянэр. 60 Мікалай Духонін (1876—1917), расейскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант. Зь верасьня 1917 г. начальнік штабу вярхоўнага галоўнакамандуючага расейскага войска, улістападзе в. а. галоўнакамандуючага. Падчасзаняцьця стаўкі галоўнакамандуючага ў Магілёве рэвалюцыйнымі войскамі забіты салдатамі. Пасьля гэтага ў прастамоўі выраз „штаб Духоніна" стаў сынонімам бальшавіцкага гвалту. Напрыклад, вядомы беларускі дзеяч Макар Краўцоў 20 верасьня 1919 г. пісаў у лісьце да Антона Луцкевіча, распавядаючы пра сваё жыцьцё пад бальшавіцкай уладай: „Мяне кожные 24 гадзіны магла схапіць „чрезвычайка", як нідзе не зарэестраванага ахвіцэра-„дэзэртыра“, і паслаць «в штаб Духонйна»“ (гл.: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. Вільня—Нью-Ёрк—Менск—Прага, 1998. С. 436). наю сілаю. Бальшавікі адступілі на гэтым этапе, падпісалі пакаёвы61 дагавор і для вока пагадзіліся з фактам існаваньня самастойных дзяржаваў: Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі. 3 Польшчаю барацьба была больш зацятага зьместу, і тут бальшавікі адступілі ня столькі перад польскаю мілітарнаю перамогаю, колькі перад не да паканананьня сілаю каталіцтва ў польскіх каталіцкіх масах. Старое даваеннае жыцьцё было поўнасьцю зьнішчана, і ў абставінах паглыбляючага хаасу жыцьцё чаплялася за кожную нагоду, каб выйсьці з гэтага становішча. Прарасейскія арыентацыі паступова растайвалі ў моры савецкае рэчаіснасьці. Наступу бальшавікоў ніхто з антыбальшавікоў ня ў стане быў супроцьпаставіцца і ня ўмеў і чытаць, і разумець зьмест іх заложаньняў, і барацьба супроць бальшавікоў вялася толькі з аддзельнымі праявамі іх тактыкі, але, як, зрэшты, і дагэтуль, не супроць іх цэнтральных апорных пунктаў. Беларускае жыцьцё страціла свае арыентацыйныя вехі і пачало шукаць разьвязкі ў пытаньнях нацыянальнага сэпаратызму, нашчупываючы вельмі асьцярожна грунт пад адарваньне на сяньня ад пытаньняў аіульнарасейскіх пад уладаю бальшавікоў. Паўстала некалькі беларускіх асяродкаў. Галоўным цэнтрам стаўся Менск. Гэта адпавядала нацыянальнаму зьместу па гістарычнасьці і па вайсковаму стану, як галоўнае кватэры фронту. Тут з самага пачатку стачылася заўзятая барацьба паміж беларусамі, палякамі і расейцамі розных груповак. Цэнтравыя і правыя расейскія партыі выказваліся супроць беларускага сэпаратызму ў спосаб адкрыты, левыя, улучна да камуністаў, не падымалі незадавальненьня адкрыта, па тактычнах меркаваньнях прамоўчвалі, але ў засадзе вызнаваньня былі супраць. He прадстаўлялася ім, каб Менск і іншыя беларускія гарады былі па-за межамі Расеі. Складаную ігру праводзілі палякі. Вызнавалі ў сваіх плянах рэстаўраваньне былое Польшчы па стану 1772 г. і не дапушчалі думкі аб самастойным існаваньні беларускага пытаньня па-за межамі Полыпчы. Поўная аналёгія ў поглядах з расейцамі, але прыкідваліся па прысутнаму палякам характару прыяцелямі і палітычнымі спадарожнікамі кожнаму і выведвалі настроі. Беларускае пытаньне было найслабей абслугоўвана з-за недахопаўу крысталізаваньні поглядаў. Прарасейскія арыентацыі моцна трымаліся ў палітычнай сьведамасьці, і чакалася, што павінна прыйсьці нейкая сіла, паклікаючая да наказу правапарадку. На выручку прыходзіць Слуцак. Засядаўтам вельмі моц- 61 Пакаёвы (ад польск. pokojowy) — мірны. ны палітычны актыў на чале з Радаславам Астроўскім. Выразна сталі там толькі на шлях нацыянальнай незалежнасьці і адразу ў Слуцку пачалі рэалізаваць гэты погляд сьмела, ясна і дакладна. Калі бальшыня беларускіх палітыкаў пасьля першае рэвалюцыі ўсё ж трымалася прарасейскае арыентацыі і лічыла толькі за дапушчальнае ўвод у навучаньне беларусазнаўства, Слуцак адразу зрывае з гэтым у самы рашучы спосаб і безь ніякіх перахадовых формулаўуводзіць поўную беларусізацыю ў установах і ў школьніцтве і вядзе зацятае змаганьне з нарастаючай польскаю актывізацыяю, расейскім чарнасоценствам62 па спадчыне ад царскага ўраду, які пасьпеў зааснавацца пры манастыры63. Немалую перашкоду Слуцак спаткаў і з боку сваіх, увязаных у расейскі рэвалюцыйны рух. У іх расцэнцы актывізацыя беларускасьці і поўная замена расейскай мовы беларускай называлі „польскаю інтрыгаю“.