Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Ані на хвілю не спушчалі палякі-ксяндзы сваіх вачэй з свайго беларускага верніка, пачынаючы ад калыскі і да самае сьмерці, і авалодвалі
18 На сёньняшні дзень у беларускай навуцы пазыцыя адпосна асабістага нацыянальнага ўсьведамленьня Францішка Багушэвіча неадназначная. Выказваюцца меркаваньні, што ягоная беларускамоўная творчасьць была прадыктаваная болып імкненьнем супрацьстаяць магчымай русіфікацыі традыцыйна арыентаванага на Польшчу беларускага каталіцкага сялянства, чым уласным сьвядомым беларускім нацыянальным выбарам.
яго умысламі і не пакідалі самым сабою, дзе б ён мог прызадумацца над справамі рэчаіснасьці. 3 паўзятае на сябе ролі польскі каталіцкі ксёндз на Беларусі зьвязаўся з найлепшым для сябе вынікам і з найбольшаю для беларускасьці стратаю. Каталіцкі ксёндз-паляк умела фільтраваў загады царскага ўраду і патрафляў сваёю інтанацыяю ў голасе закладаць у душу верніка патрэбнае яму насьвятленьне ў пытаньнях, якія і не выстаўляліся на вонкавы прагляд. Палітычны ды агульнажыцьцёвы такт ніколі не пакідалі польскага каталіцкага ксяндза, і ў гэтых пытаньнях быў ён бесканкурэнцыйны.
Праваслаўнае сьвятарства было толькі выканаўцам заданьняў рэлігійнага зьместу ў фізычнай выяве і як бы сьлізгалася па пытаньнях душы ды ня ўмела чытаць зьместу чалавека, і карыстаўся наш чалавек фахам свайго сьвятара з канечнасьці, пакінутай яму ў спадчыну незаглохшае традыцыі, пераказванай вусна з роду ўрод па традыцыі на працягу стагодзьдзяў. Праваслаўны сьвятар па-за царкоўнаю службаю быў для беларускага жыхара непрыступным арыстакратам і жыў у поўнай ізаляванасьці ад свайго верніка.
Былі палітычныя зьмены ў Расеі, мяняліся ўрады, адміністрацыйная практыка паслабляла з канечнасьці свой уціск, але ўклад сілаў у пытаньнях касьцельна-царкоўных не зьмяняўся, і антаганізмы, наадварот, яшчэ болып чарсьцьвелі ды не выяўлялі ніякае элястычнасьці. Падзеі грамадзка-палітычнага зьместу 1905 г. часткова ссунулі з акамянелых фундамэнтаў нацыянальныя і рэлігійныя пытаньні, і тым распачалася новая карта ў змаганьнях беларускага грамадзяніна за сваё вызваленьне з-пад палітыкі і Варшавы, і Масквы.
Разьдзел другі
Вайна 1905 г. Расеі зь Японіяй ускалыхнула стан застою ў Расеі, і старое ад часу 1863 г. жыцьцё выйшла са сваіх берагоў і паняслося ў неакрэсьленасьць бурлівым неспакойным патокам. Прычынаю была перамога малой прагрэсіўнай Японіі над велізарнаю адсталаю Расеяю, страною, сатканаю з супярэчнасьцяў, ня столькі дыктатарскай у заложаньнях манархістычнага ладу, сколькі хаатычнаю на няпісаных кодэксах перажыткаў і традыцый. Паражэньні на фронце паказалі ўсім у Расеі, што правапарадак і сыстэма выхаваньня грамадзянства павінны быць зьмененыя і дастасаваныя да вымогаў часу. Незадаволеныя і праўдзіва пакрыўджаныя так называныя тады „нізы“ паднялі рэвалюцыю. Урад пад прымусам падзей павінен быў зразумець, што настаў час
на канечную зьмену засадаў19 адміністраваньня ды зьмену ў правох вылучна дваранства на кіраваньне лёсамі дзяржавы. Праваслаўнае сьвятарства са сваёю палітыкаю поўнасьцю збанкрутавала і павінна было адысьці ад пытаньняў дзяржаўнага ладу ды займацца больш справамі рэлігіі. Каталіцкія ксяндзы распачалі цяжкі наступ на расейскі ўрад і жадалі для сябе большых свабодаў. На падтрымку сваіх дамаганьняў яны прыцягнулі замежную прэсу. Расейскі ўрад павінен быў на тую пару з гэтым вельмі.і вельмі лічыцца ды здаваў свае пазыцыі супраціву адну за другою. Хаця рэвалюцыя была здушана, аднак рэвалюцыйныя настроі выбілі дзяржаўны апарат з стану спакойнага функцыянаваньня, і гэты момант вымагаў ад расейскага ўраду вялікае напружанасьці і шуканьня выхаду. Адна зброя не была сродкам на залагоджваньне незадавальненьня і ліквідаваньне бунтаў. Трэба было разам са зброяй шукаць сродкаўу стасаваньні рэформаў.
У цэнтры Расеі доўга цягнуліся нішчыцельскія бунты, ссунутае з сваіх падвалінаў дзяржаўнае расейскае жыцьцё непакоіла і агранічныя палітычныя чыньнікі, і да іх галасоў Расея павінна была прыслухоўвацца. Дагэтуль спакойнае жыцьцё ўскалыхнулася, і гэты стан ахапіў усе народы тагачаснае Расеі. Доўга не заціхалі галасы пратэсту і жаданьняў паступовых рэформаў. Кожны пісьменны набываў кніжку і ўчытываўся ўяе зьмест, сіліўся пазнаць сутнасьць пастаўленага падзеямі пытаньня. Набытая кніжка вучыла ўжо не па Ілавайскаму. Кніжка паказвала напрамак перабудовы грамадзкага ўстрою. Кніжка адкідвала арэол сьвятасьці царскага двара і царкоўнае герархіі, выводзіла іх грахоўнасьць. Нашая перадавая беларуская моладзь пачала выцягваць з архіваў старажытныя кніжкі і дакумэнты ды са зьместу іх удавадніваць20 Беларускаму Народу, што беларусы, хоць і праваслаўныя, ніколі не былі і ня могуць быць расейцамі, а сваею дарогаю каталікі-беларусы ня могуць залічвацца палякамі. Папярэдняя практыка і ідэнтыфікацыя прыдумана ворагамі Беларускага Народу і беларускага нацыянальнага адраджэньня. 3 гэтых новых кніжак Беларускі Народ пазнаваў, што мы маем сваю слаўную гістарычную прошласьць, якая выкарыстана і расейцамі, і палякамі на некарысьць Беларускаму Народу, а таксама і палякі ніколі ня мелі ніякіх правоў да Беларускага Краю ды на працягу гісторыі захоплівалі Наш Край сілаю, ашуканствам і здрадаю сваіх
19 Засада (ад польск. zasada) — аснова, прынцып.
20 Удавадніваць (ад польск. udowadniac) — даказваць.
спасярод інтэлігенцыі і баярства, якое выракалася рэлігіі сваіх продкаў і свайго народу ды перайшло на бок сваіх ворагаў.
Спаняверыла народныя ідэалы і прадалася польскім інтарэсам і сіліцца перацягнуць за сабой і падуладнае сабе беларускае сялянства, але наткнулася на пасіўны гэтаму супраціў. Так званыя на Беларусі польскія двары, празь якія Польшча сіліцца ўдавадніваць свае правы на беларускіх абшарах, пабудованы высілкам беларуса і дарогаю толькі здрады сваіх абшарнікаў затрацілася тут беларускае жыцьцё, і здрада ніколі ня будзе ўзнавацца Беларускім Народам правам другога на беларускія землі. Новая кніжка вучыла беларускага чытача, што Беларускі Народ мае правы да сваёй беларускай праваслаўнай царквы, як і да беларускага касьцёла, але без абавязку карыстацца пасярэдніцтвам у гэтых пытаньнях і Масквы, і Варшавы. Дасёлешні стан праваслаўнага вызнаваньня як „рускае веры“ і касьцёла як „польскае веры“ — зьявішча штучнае, створанае расейскімі сьвятарамі ды палякамі-ксяндзамі на шкоду беларускім інтарэсам. У справе палянізацыі беларусаў найбольшую шкоду зрабілі Беларусі палякі ксяндзы-езуіты, якія ня раз паласкаліся ў беларускай пралітай імі крыві.
Закіпела праца над усьведамленьнем Беларускага Народу. Над гэтым пытаньнем працавалі сьведамыя беларускія патрыёты, піянэры беларускага адраджэньня, разам і каталікі, і праваслаўныя. Ідэя службы Народу знайшла супольную мову і супольныя зразуменьні. Народ пачаў прачынацца і разумець сваю гістарычнасьць і рэчаіснасьць. Пасеянае семя пачало даваць прыгожы парост. Пасярод піянэраў нашага адраджэньня спатыкаем ужо і маладых каталіцкіх ксяндзоў, якія знайшлі ў сабе мужнасьць парваць наляцеласьць польскасьці зь беларускага касьцёла і выйсьці з словам пропаведзі ў народ у ягонай роднай мове. Гэта было ўзапраўды рэвалюцыйнасьцю, і чын гэты выклікаў абурэньне ды прасьлед з боку духоўнай улады і расейскай адміністрацыі, але нашыя ксяндзы-піянэры ішлі і далей абраным напрамкам і з пагардаю спаткалі прасьлед. На вялікі жаль, каталіцкія вернікі былі вельмі моцна палянізаваны, і заклік да навароту на беларускую мову ў касьцёле, а з тым і разрыву з польскімі ўплывамі польскае культуры не спаткаў і не спатыкае прыхільнікаў, і гэтаму працэсу паддалася толькі нязначная частка беларускае інтэлігенцыі, а маса пазасталася і пазастаецца да сяньня пад польскімі ўплывамі. 3 гэтае прычыны беларускія ксяндзы — піянэры адраджэньня, сваю дзейнасьць перанесьлі на плашчыню сввецкае працы і выпрацаваліся пасярод іх літараты, паэты, пуб-
Юры САБАЛЕЎСКІ ліцыстыя, каапэратары, газэтныя работнікі, і народ ахватней іх бачыў на працы па-за касьцёлам, як у касьцёле.
Саматужна паўстала беларуская пачатковая школа. Друкаваліся першыя школьныя падручнікі. Да школьнае працы прыступілі людзі веры і адвагі, найбольшае аддадзенасьці службе Народу. Цяжка было нашым піянэрам пракладаць першыя скібы адраджэньня і закладаць у іх семя для наступных паростаў. На фоне польскае ды расейскае рэчаіснасьці беларускі адраджэнскі высілак выглядаў вельмі слабенькім, і да яго беларуская маса вельмі доўга прыглядалася. Гэта была нечуваная і галоўным чынам неспадзяваная навіна, і асабліва сялянства спачатку адносілася да яго зь вялікімі засьцярогамі. Аўтарытэтнасьць расла, і ў душы нашага чалавека нарасталі пачуцьці пашаны да працы нашых адраджэнцаў. Касьцёл, царква і ўрадавыя чыньнікі вызвольны рух Беларускага Народу спаткалі вельмі варожа. Ужыты былі розныя сродкі і мерапрыемствы, каб пасеяць у душы людзей сумліў і недавер. У стоячага на раздарожжы падымалася ў душы пытаньне, як пагадзіць навучаньне аб падложах гістарычнае праўды аб Беларускім Народзе з настаўленьнямі касьцёла, царквы, школы і адміністрацыі. Была супрацьлегласьць: да гэтага часу ўсё, што выстаўляюць цяпер маладыя піянэры нашага адраджэньня, акрэсьлівалася простым, мужычым, брыдкім і нязгодным з наказамі неба. Як можна ў касьцёле маліцца пабеларуску, калі ўся нябеская сыстэма па практыцы касьцёла карыстаецца вылучна польскаю моваю і найбольшыя сьвятасьці толькі разумеюць лацінскую мову? У аргумэнтацыю па асацыяцыі прыводзіўся панскі двор, дзе на кухні гутарылі па-простаму, у пакоях — па-польску, а ў вялікіх паноў — па-француску. Папа Рымскі быў „польскі", і раптам уводзіцца простая мова да неба, як да дворскіх парабкаў? Рэакцыя падымала скандал і зларэчыла і сілілася выставіць наш адраджэнчаскі рух на пасьмешышча. На працягу вякоў польска-расейскія ўплывы вельмі моцна закараніліся і ўпорыста не паддаваліся перабудове. Рэакцыя часамі прызнавалася да гістарычнае праўды, але сваю сучаснасьць расцэньвала поступам і здабычамі вышэйшае культуры, якія здабылі ўжо правы пакравенства і засад неадлучнасьці.
Каб разбурыць гэтую варожую беларускаму адраджэньню наляцеласьць, патрабавалася надзвычайнае цярплівасьці, а таксама і працавітасьці, каб аслабіць гэты націск на псыхіку нашага чалавека і адцягнуць яго ад фальшывых уняцьцяў. Цяжкая гэта была праца. He было на гэта вопыту, не было на гэта даробку і спадчыны, і ў дадатку безь ніякіх на гэта матэрыяльных сродкаў. Закліканьні да ахвярнасьці спачатку ня