У даўнейшых школьных падручніках пісалася аб даўнейшым Кіеўскім княстве, аб рускіх удзелах і далей нібыта лягічным нашым паступовым шляхам справа нашае агульнае гісторыі пераносілася ў Маскву, а наступна ў Пецярбург. Менск, Вільня і Полацак былі прадстаўлены складоваю часткаю расейскай гісторыі, і беларускі вучань нічога ня ведаў аб запраўдным сваім гістарычным і культурным мінулым. 3 гэтых дзяржаўных школьных падручнікаў наш вучань мог толькі ведаць, што палякі — гэта ворагі рускага народу, а тым самым і беларусаў. Закідвалася палякам, што яны заўсёды пры дапамозе „ворагаў Расеі“ стваралі непакоі і падымалі паўстаньні. Палякі — гэта ворагі спакою і парадку і сіліліся далучыць да сябе сілай ад Расеі „Северо-Западный край“, каб потым яго апалячыць і загнаць у варожы для народу каталіцызм, а самое сялянства аддаць у прыгон палякам-абшарнікам на вызыск1 і паняверку. Уклад падручніка быў разьлічаны на ўзгадаваньне пашаны да рускасьці, пагарды да паляка і пакорнае сьведамасьці да еваей беднаты і адсталасьці. Расея з праваслаўем выслаўляліся апекунамі нашага краю, і што пад гэтаю апекаю народ наш мог жыць спакойна і не баяцца польскага і каталіцкага прасьледу. Так вучылі ў школе, павучалі празь сьвятарства, такі напрамак утрымлівала адміністрацыя, і гэтыя тры фактары фармавалі сьветапогляд. Чырвонаю ніткаю праходзілаў прыватным споўжыцьці дэмаркацыйная лінія паміж „вярхамі і нізамі“. Вярхі — паны, мелі свой умоўны кодэкс пагарды да нізоў — мужыкоў-хамаў, і гэтыя адносіны вызнаваліся адкрыта. Грамадзкія правы прыслугоўваліся гэтай каставасьці ад народжаньня, і ў адказ на гэта ў асяродзьдзі „мужычкоў і прыслуг“ нараджаўся пратэст і нянавісьць да „паноў“, якая шляхам узрастаньня дайшла да Кастрычнікавай рэвалюцыі. Народ быў шчыльна замкнуты ў межы расейскае рэчаіснасьці, і дзяржаўны высілак стан гэты сіліўся замацаваць. Западаць пачаў сумліў у душу чалавека, што гэтая „казённая" сыстэма выхаваньня хавае ад людзей праўду, і пытлівыя галовы шукалі адказу на гэтыя пытаньні. Праваслаўныя знаёміліся праз расейскія ўплывы і ўваходзілі ў зьмест расейскае перадавое літаратуры, каталікі праз польскую граматнасьць па касьцельнай кніжцы заглыбляліся ў зьмест польскіх імкненьняў, беручы, як неразьдзельную цэласьць, польскасьць і каталіцкасьць, малады вучань рыўся ў закінутых і забытых кніжках. Сіліўся ведаць больш, чым гэта пісалася ў казённых падручніках. Ня верыў свайму падручніку, але здольны быў шукаць толькі разьбежнасьцяў у дэталях. Прынцыпы школьнага выхаваньня пасьпявалі, аднак, моцна закараняцца. 1 Вызыск (ад польск. wyzysk') — эксплюатацыя. Цікавае вока маладога хлапца ў бацькавых рэчах знаходзіла старую патрапаную кніжку гісторыі Турцэвіча2. Зь вялікаю зацікаўленасьцю чыталася гэтая кніжка. Пісалася ў ёй трохі іначай, як у школьных падручніках. Турцэвіч уклаў зусім новы, нязнаны дагэтуль нашаму вучню разьдзел гісторыі. Пісаў, што існавала некалі нашая Беларуская дзяржава пад назовам „Літоўска-Рускае Княства", у цэнтры якога стаяў перш наш родны і на гэты час апушчаны Наваградак, і потым пазьней слынная Вільня. Былі малюнкі нашых даўнейшых князёў. Далучаны былі пісьмы з таго часу. Мова хаця і падобная і да расейскае, і да польскае, але і ня польская, і не расейская. На тую пару гэта была нашая мова. Пісалася аб слаўных днёх і вялікіх падзеях роднага краю. Падручнік Турцэвіча выклікаў свой лякальны патрыятызм, але не адрываў ад Расеі. Польскія кніжкі ня бачылі зьместу для паляка ў Расеі і базаваліся на пытаньнях каталіцтва, папскага рымскага прастолу і сьвятасьці слова Папы. Малады наш школьнік натыкаўся на дакумэнты і апавяданьні старых аб зьдзеках над праваслаўнымі польскіх паноў і палякаў-ксяндзоў, асабліва езуітаў, і ўжо з пачатковае школы нарастаў антаганізм і паглыбляўся сярод дарослых. Чаму інакш піша Ілавайскі3 і Белярмінаў4 ? Дома казалі, што Турцэвіч — гэта забаронены падручнік. Забаранілі, бо нібыта ксяндзы сіліліся праз гэты падручнік нічога не казаць і маўчаць аб сваіх зьдзеках над праваслаўнымі. У падручніку напісана няпраўда, карысная Полынчы і шкодная Расеі, а праўдзівыя падручнікі — па якіх нас вучаць у школе. Наказвалася ўсімі з нашага маладога акружэньня ўнікаць ксяндза і ніколі ня верыць палякам, і на гэта прадстаўлялася з штодзённага жыцьця шмат прыкладаў для ўзасадненьня5 наказу, усхвалялася ў падручніках Расея, яе магутнасьць і мудрасьць князёў і наступна цароў. Па гэтых падручніках чакалася, што Расея павінна яшчэ далей 2 Арсен Турцэвіч (1848 — пасьля 1915), расейскі археограф і гісторык, супрацоўнік Віленскай археаграфічнай камісіі. Акрамя чыста павуковых працаў, пісаў падручнікі расейскай гісторыі для гімназіяў. 3 Дзьмітры Ілавайскі (1832—1920), расейскі гісторык і публіцыст, выдаў сярод іпшага пяцітамовую „Гісторыю Расеі“. Аўтар школьных падручнікаў расейскай і ўсеагульнай гісторыі. 4 Іван Белярмінаў (1837—?), расейскі пісьменьнік-пэдагог, аўтар падручнікаў гісторыі для гімназіяў, рэальных і гарадзкіх вучэльняў. 5 Узасадненьне (ад польск. uzasadnienie) — абгрунтаваньне. разрастацца і чакаецца зьдзяйсьненьне гістарычнае справядлівасьці, калі будзе далучаны да Расеі Канстантынопаль, Сэрбія, Баўгарыя, Чарнагорыя і ад Аўстрыі ўсё былое Галіцкае Княства. Так плылі гады, і ўзгадоўваўся на гэтых падручніках малады падрост. Станавіўся чалавек дарослым і ўваходзіў у склад грамадзянства, дзе ён меў правы і абавязкі ў сваім асяродзьдзі. Натыкаўся на два чыньнікі: з аднаго боку, быў касьцёл для вернікаў „палякаў“ і царква для „рускіх". Касьцёл і каталіцтва было аддадзена пад загад і апеку палякам-ксяндзам, і хаця б ксяндзом быў і не паляк, аднак, па няпісаных законах і ў моц непераможнага звычаю, усё роўна павінен стаць палякам. Адміністрацыйнаю і пазалітургійнаю моваю на Беларусі ў касьцёлах была польская, і ўсе адносіны на плашчыне каталіцкага веравызнаньня адбываліся ў польскай мове. Выглядала б блюзьнерствам на той час, каб хто-небудзь на гэта ўжыў бы беларускую мову. I па сяньня веруючы і практыкуючы беларус-каталік у значнай перавазе да 95% у пацерах і касьцельнай практыцы ўжывае польскую мову, і стасаваньне беларускае ня больш, як наватарства і рэвалюцыйнасьць, і ў дадатку ў каталіцкім агуле вельмі непапулярнае й, нягледзячы на спэцыфічнае савецкае выхаваньне і русіфікатарства, асаблівасьць гэтая ў саветах поўнасьцю захавалася ды пераказалася ў пакаленьні, якія прайшлі нават і камсамол і сталіся сябрамі камуністычнае партыі. Цьверджаньне гэта было вельмі выразна пры назіраньні каталікоўкамуністаў пры кантакце іх з палякамі на Захадзе. Дзіўна на сяньня, што калі ў былыя часы каталіцкі ксёндз праз штодзённы кантакт із сваімі аднавернікамі карыстаўся беларускаю моваю, на гэта чыньнікі дзяржаўнае ўлады зазіраліся адмоўна, і было распараджэньне, забараняючае ў пропаведзях ужываньне беларускай мовы, а вылучна толькі польскай. Так пры рыма-каталіцкіх касьцёлах замацоўвалася празь веравызнаньне польскасьць, закаранялася псыхалёгія і польская культура ды этыка, і гэты працэс пратрываў і па сяньня і належыць да катэгорыі вельмі стойкіх і вытрывалых, і калі часамі ідэнтыфікуецца польскасьць па каталіцкаму веравызнаньню, то на гэта ёсьць падставы да такога цьверджаньня, і беларусізацыя і адпольшчваньне Каталіцкага касьцёла на Беларусі пахваліцца вынікамі ня можа, і вялікі сумліў, ці знойдзем сотню чалавек спасярод веруючых і практыкуючых каталікоў-беларусаў, якія б пацеры і хрэст чыталі б па-беларуску. Супроцьлегласьць Каталіцкаму касьцёла прадстаўляла на Беларусі Праваслаўная царква. Пад націскам польска-маскоўскай палітыкі 162 праваслаўнае веравызнаньне затраціла свой нацыянальны беларускі характар, і пасьля скасаваньня вуніі Праваслаўная царква з-пад польскіх уплываў пападае пад яшчэ большыя ўплывы расейшчыны. Вуніяцтва на Беларусі было вылучна польскім палітычным замыслам, і з гэтымі ж цэлямі робіцца высілак яго ўзнаўленьня6. На праваслаўнай парафіі панаваў ,,бацюшка“, па форме праваслаўны сьвятар, a па зьместу — палітычны прарасейскі чыньнік, не пазбаўлены адміністрацыйных заданьняў. Мэтафізычнасьць была арэнаю падзей для дзяржаўных мэтаў. Наказана было „бацюшцы" галоўным чынам пашыраць рускасьць і сачыць за „крамольнікамі", і ў гэтых мэтах быць у самым шырокім кантакце з адносьнымі7 дзяржаўнымі чыньнікамі. Бацюшка ў моц свайго прызначаньня быў у заўзятай барацьбе з каталіцкімі ксяндзамі, а празь іх з усімі зьвязанымі з практыкаю ксяндза галінамі палітычнага і грамадзкага жыцьця. Вялікаю культураю і этыкаю на тую пару „бацюшкі“ не маглі пахваліцца, дзеля чаго і сама барацьба насіла вельмі прымітыўны да дзікасьці характар, і ксёндз у гэтым змаганьні ў сілу свайго вышэйшага выхаваньня заўсёды выглядаў паважна і гераічна, дзеля чаго на плашчыне грамадзкае расцэнкі каталіцкі ксёндз і рэпрэзэнтаванае празь яго каталіцтва выглядала салідна, а праваслаўнае абслугоўваньне штораз набывала форму і зьмест дзяржаўнае адміністрацыйнае ўстановы і не карысталася павагаю пасярод сваіх вернікаў. У асабістых дакумэнтах у царскія часы не было сказана аб нацыянальнасьці, разумевалася яна па тэрыторыі паходжаньня і абагульнівалася веравызнаньнем. Веравызнаньне было прабірным штампам на расцэнку духовых і этычных якасьцяў чалавека. Каталікі — гэта ўсе палякі, ветрагоны, гулякі, лгуны, хвастуны. Праваслаўныя — сумленныя рускія, але скандалістыя і пьяніцы, гаспадары дадзенага слова, людзі сьведамага выкананьня абавязкаў. Лютэране — немцы, людзі парадку, дысцыпліны, працы і сумленнага выкананьня. Магамэтане — татары, верныя і сумленныя суседзі, шчырыя і найбольш этычныя. За гэтую агульную дадатнасьць у зьмесьце характараў не працавалі яны (татары) у прыгоне і залічаліся да шляхты — „дваране". Вось па гэтых абавязваючых характарыстыках ішло выхаваньне і ўтрыманьне прынцыповых ліній у характарах, прыродныя беларускія духовыя зало- " Маецца на ўвазе спроба адраджэньня вуніі, зробленая ў Польшчы пры падтрымцы дзяржаўных уладаў у міжваенны пэрыяд (т. зв. „нэавунія"). 7 Адносьны (ад польск. odnosny) — адпаведны. жаньні падцаваліся штучнай праз рэлігію апрацоўцы, выводзілі з радоў сьведамага беларускага жыхарства. Гэты спосаб выхаваньня вычэрпываў зь беларускага натуральнага асяроддзя найбольш сьведамы і цэнны элемэнт, і ім узбагачаліся рускія праз русіфікацыйную дзейнасьць школы і рэгістрацыю праваслаўнага веравызнаньня, і тою ж самаю дарогаю беларусы дапамаглі сваім укладам і ў польскую культуру, і то тады, калі ў душы былі сьведамыя, што зьяўляюцца і ня рускімі, і не палякамі. Расейскі ўрад стан гэты ўспамагаў, старанна выбіраў зь беларускага асяродзьдзя ўсё, што было лепшага, і не дапушчаў ніякіх праяваў беларускае культурнае сьведамасьці, якая, аднак, вытрымала на сябе гэты націск і берагліва перахавалася ў душы нашага селяніна і зноў дала буйны парост.