Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
У войску Юры Сабалеўскі, хутчэй за ўсё, заставаўся да 1917 г. Наступныя ж некалькі гадоўжыцьцёвага шляху гэтага дзеяча — гады рэвалюцыяў, войнаў і папераменных акупацыяў беларускіх земляў арміямі розных краінаў — да сёньняшняга дня фактычна выпадалі з-пад увагі дасьледнікаў. Між тым менавіта гэты пэрыяд — надзвычай важны, бо якраз да гэтага часу адносіцца пачатак усьвядомленага змаганьня беларускіх нацыянальных дзеячаў за стварэньне ўласнай дзяржавы. У згаданых вышэй біяграфічных артыкулах, прысьвечаных Сабалеўскаму (і тое не ва ўсіх), пэрыяд ягонага жыцьця й дзейнасьці ў тыя гады акрэсьліваецца вельмі ляканічна й, як падаецца, амаль цалкам памылкова: „Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 19172. працаваў у Стаўпецкім земстве й заангажаваўся ў беларускую незалежніцкую дзейнасьць, сярод іншага браў удзел у арганізацыі вайсковых аддзелаў". Між тым, 146
як вынікае з друкаваных ніжэй успамінаў Юр’я Сабалеўскага, у Стоўпцах ён апынуўся толькі ў другой палове 1919 г., перад гэтым працаваў у земскіх установах у Менску, дзе тады найбольш актыўна разьвівалася й праяўлялася беларускае нацыянальнае жыцьцё.
Чаму ж наяўнасьць менскага пэрыяду ў біяграфіі Сабалеўскага ў такі важны час доўга заставалася фактам, не вядомым дасьледнікам? Несумненна, для гэтага былі свае прычыны, і падаецца вельмі верагодным, што справе замоўчваньня гэтага факту ў першую чаргу паспрыяў сам Юры Сабалеўскі. Рэч у тым, што ў лістападзе 1922 г. ён на парлямэнцкіх выбарах вылучаўся як кандыдат у дэпутаты (паслы) Сойму Полыпчы са сьпісу выбарчага Блёку нацыянальных меншасьцяў (№16) у Наваградзкай выбарчай акрузе. Адразу паслом, праўда, Сабалеўскаму стаць тады не ўдалося, але пра гэта стала вядома пазьней — паводле папярэдніх зьвестак выбарчых камісіяў, ён мандат атрымліваў. Дзеля гэтага прысьвечаная ягонай асобе біяграфічная даведка разам з даведкамі пра іншых выбраных паслоў (якія, у адрозьненьне ад Сабалеўскага, мандаты сапраўды ў той час атрымалі) аказалася зьмешчанай на старонках выдадзенага Беларускім грамадзянскім сабраньнем у Вільні „Беларускага календара на 1923 год“2.
Жыцьцёвы шлях Юр’я Сабалеўскага на старонках гэтага календара быў выкладзены ў некалькіх ніжэйпрыведзеных радках, зь якіх якраз і чэрпалі свае зьвесткі пазьнейшыя дасьледнікі, пішучы пра біяграфію гэтага дзеяча да 1922 г.:
„Грыгор Сабалеўскі. Радзіўся н красавіка ў 1889 годзе ў м. Стоўпцах Менскай губ. Скончыў Ковенскую каморніцкую школу й там жа ў Коўне да 1915 г. служыў за каморніка. Да 1917 г. быў на вайне, а за-
2 Можна прыпусьціць, што выдаўцы гэтага календара адмыслова чакалі заканчэньня парлямэнцкіх выбараў (апошні этап якіх, выбары ў Сэнат, адбыўся 11 лістапада 1922 г.) і зарэзэрвавалі ў ім колькі старонак дзеля таго, каб зьмясьціць хоць бы кароткую інфармацьпо пра ўпершыню ў гісторыі выбраных беларускіх паслоў. Болып жа, да канчатковага высьвятленьня сытуацыі, чакаць яны ўжо не маглі, бо мусілі пасьпець прапанаваць каляндар чытачам да пачатку новага году й тым самым забясьпечыць ягоную канкурэнтаздольнасьць у параўнаньпі зь іншымі, у першую чаргу польскамоўнымі календарамі. Інакш патлумачыць той факт, што прозьвішча Юр’я Сабалеўскага разам зь іншымі ўрэшце так і засталося на старонках календара, цяжка.
тым, будучы выбраны старшынёй Стаўпецкай Земскай Управы, працаваў над падняцьцем сялянскай гаспадаркі. Да партыяў ніякіх не належыцьД
Гэтая зацемка, нягледзячы на сваю ляканічнасьць, дае нам падставы для роздуму. Зьвяртаюць на сябе ўвагу тры вельмі важныя рэчы. Папершае, Сабалеўскі чамусьці ў біяграфічнай зацемцы праходзіў не пад імем „Юры“, як гэта належала б, а пад зусім іншым — „Грыгор". Падругое, пра факт якой бы то ні было ягонай папярэдняй дзейнасьці ў нацыянальным руху, у першую чаріу пра нібыта перадваеннае супрацоўніцтва з „Нашай Нівай“ і пазьнейшы ўдзел у арганізацыі беларускіх вайсковых фармаваньняў, тут ня згадваецца аніводным словам. I, нарэшце, храналягічна дастаткова яшчэ нядаўні факт знаходжаньня Сабалеўскага ў 1917—1919 гг. у Менску быў аўтарам біяграфічнай даведкі ўвогуле замоўчаны й распушчаны ў стаўпецкім, больш позьнім пэрыядзе жыцьця й дзейнасьці.
Сёньня мы ня маем зьвестак, кім і ў якіх умовах складалася гэтая біяграфічная даведка, але пэўныя прыпушчэньні пасьля лягічных разважаньняў над яе зьместам усё ж зрабіць можна. Наўрад ці мы надта памылімся, калі памяркуем, што няправільнае напісаньне імя Сабалеўскага сьведчыць перш за ўсё пра тое, што ён у той час у беларускіх нацыянальных асяродках быў асобай малавядомай. Калі ж укладальнікі беларускага календара нават ня ведалі дакладна, якое ён мае імя, то, натуральна, тым больш яны не маглі ведаць усіх падрабязнасьцяў ягонай біяграфіі. Атрымаць жа патрэбныя зьвесткі ў той час наўрад ці магчыма было зь іншых крыніцаў, як ад самога Сабалеўскага. Таму можна лічыць, што інфармацыя, зьмешчаная на старонках календара — гэта, па-сутнасьці, тыя факты ўласнай біяграфіі, зь якімі Сабалеўскі палічыў мэтазгодным азнаёміць беларускую грамадзкасьць. Вельмі верагодна таксама, што зьвесткі пра сябе падаваліся Сабалеўскім ня вусна, але пісьмова й пісаліся па-расейску, бо толькі гэтым можна патлумачыць такую дзіўную трансфармацыю імя „Юры“ ў зусім яму не сутучнае „Грыгор". Як вынікае зь некалькіх асабістых расейскамоўных лістоў Сабалеўскага, напісаных у 1927 г., ён, калі пісаў штосьці па-расейску, падпісваўся звычайнатакой формай свайго імя, як„Георгйй“ (або ініцыялам „Г.“Д. Асоба ж, якая перакладала матэрыял на бе-
3	Беларускі календар на 1923 год. Вільня, 1922. С. 33.
4	Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 242-п. Воп. 1. Спр. 14. Арк. 178.
ларускую мову перад зьмяшчэньнем яго ў календары, у мітусьні ды пасьпеху, відаць, прачытала імя як „Грйгорйй“, дзеля чаго на старонках выданьня й зьявіўся „Грыгор Сабалеўскі".
Прыняцьце намі як вельмі верагоднай вэрсіі пра непасрэдны ўдзел самога Юр’я Сабалеўскага ў складаньні прысьвечанай ягонай асобе біяграфічнай зацемкі праясьняе, аднак, для нас толькі некаторыя моманты раньняй біяграфіі дзеяча, у той час як іншыя, наадварот, яшчэ больш зацямняе. Так, адсутнасьць у гэтай зацемцы нават кароткай згадкі пра такія ганаровыя для любога тагачаснага актыўнага беларускага дзеяча факты, як супрацоўніцтва з „Нашай Нівай“ і ўдзел у стварэньні беларускага войска, можна растлумачыць вельмі проста — нічога падобнага ў біяграфіі Юр’я Сабалеўскага рэальна не было й аказалася ўключанае ў яе на шмат гадоў пазьней зь лёгкай рукі Вітаўта й Зоры Кіпеляў. Няма сумневу, што гэтыя заслужаныя навукоўцы абапіраліся пры гэтым на нейкія крыніцы, але на якія канкрэтна — высьветліць у ходзе працы над гэтым тэкстам так і не ўдалося. Ва ўсялякім выпадку, ніводная з трох бібліяграфічных пазыцыяў, пададзеных пад прысьвечанай Сабалеўскаму зацемкай у падрыхтаванай В. і 3. Кіпелямі кнізе „Belarusian Statehood", такой інфармацыі дакладна ня ўтрымлівае. Цалкам прамінаюць гэтае пытаньне й нэкралёгі, якія зьявіліся ў розных беларускіх эміграцыйных пэрыёдыках пасьля сьмерці Сабалеўскага5, a ў адным зь іх, найбольш сьціслым і кароткім, які быў надрукаваны ў газэце „Беларус", наўпрост адзначаецца, што гэты дзеяч „у беларускую справу ўлучыўся ў 1920-х гадох"6. Дзеля таго інфармацыя пра ранейшы за 1922 г. стаж Юр’я Сабалеўскага ў беларускім нацыянальным руху вымагае да сябе надзвычай крытычнага стаўленьня, прынамсі да выяўленьня матэрыялаў, якія б адназначна гэта пацьвярджалі. Пакуль жа можна толькі дадаткова адзначыць, што ў найбольш поўным і грунтоўным на сёньняшні дзень дасьледаваньні Алега Л атышонка, прысьвечаным беларускім вайсковым фармаваньняму 1917—1923 гг., прозьвішча Юр’я Сабалеўскага таксама не фігуруе ні ў якім кантэксьце7.
Куды цяжэй патлумачыць факт замоўчваньня ў біяграфічнай зацемцы самой наяўнасьці амаль двухгадовага, да таго ж адносна яшчэ
5 Яшчэ адзін // Беларускае слова. Саўт-Рывэр, №1 (38). С. 1; Сабалеўскі Юры Александравіч // Бюлетэнь 14-га пленуму Беларускай Цэнтральнай Рады. Нью-Ёрк, 1959. С. 63—64.
6 Жалобная хроніка // Беларус. №65.1958. 25 сакавіка. С. 7.
7 JatyszonekO. Bialoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Bialystok, 1995.
зусім нядаўняга менскага пэрыяду жыцыія нашага героя, але гэта таксама наўрад ці выпадкова. Найбольш верагоднае тлумачэньне — дзейнасьць, якую Сабалеўскі праводзіў у Менску ў згаданы пэрыяд, была не зусім адпаведнай інтарэсам беларускага нацыянальнага руху, дзеля таго нават ускосная згадка пра яе магла падацца самому дзеячу ў новай сытуацыі не зусім пажаданай.
Цалкам магчыма, што разгадка гэтай праблемы хаваецца ў тагачаснай палітычнай пазыцыі Юр’я Сабалеўскага. Як вынікае зь ягоных успамінаў, у той час ён працаваў у менскіх земскіх установах,' а гэтыя ўстановы, як вядома, адыгралі пэўную ролю ў станаўленьні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці. Іх прадстаўнікі былі ў пачатку 1918 г. кааптаваныя ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі й бралі ўдзел у гістарычным паседжаньні 25 сакавіка 1918 г., на якім была абвешчаная незалежнасьць БНР. Аднак жа роля „земцаў" у гэтым акце была дастаткова спэцыфічная — ва ўсіх сьведчаньнях, якія да нас дайшлі, яны разам з прадстаўнікамі габрэйскіх арганізацыяў фігуруюць у якасьці зацятых праціўнікаў незалежнасьці Беларусі й разрыву яе дзяржаўных повязяў з Расеяй. Так, вядомы беларускі нацыянальны дзеяч Макар Косьцевіч (Краўцоў) у сваіх пазьнейшых успамінах сьведчыў: „Прадстаўнікоў земстваў і гарадоў у Радзе Рэспублікі трудна назваць іначай, як „тоже белоруссамй“. Шмат хто зь іх, будучы беларусам па крыві, прышоў у беларускі прадпарлямэнт з расейскаю моваю, з расейскімі думкамі й з пакалечанай ala расейскаю душою“. На паседжаньні Рады Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г., паводле Краўцова, „як і трэ’ было спадзявацца, пачалася небывалая трыбунная барацьба беларусаў з „тоже белоруссамй“... Прадстаўнікі земстваў і гарадоў на чале зь Ярашэвічам і Злобіным і прадстаўнікі жыдоў (за выняткам аднаго), выказваючыся проці, напіралі галоўным чынам на тое, што Рада Рэспублікі ня можа праклямаваць незалежнасьці Беларусі, бо гэтым яна нарушыць волю разагнанага балыйавікамі Ўсебеларускага Зьезду, у адным з пунктаў рэзалюцыі якога гаварылася ясна „о неотторжймостй Белоруссші от Россййской Федератйвной Демократйческой Республйкй“... Пазыцыя часьці Рады была яснаю, яе праціўнікаў гэтак сама^. Пра жорсткую прынцыповую барацьбу паміж сябрамі Рады, якія складалі яе нацыянальную частку, і т. зв. „земцамі", пісаўу сваіх